Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
Соеет По зтому запросу вы мокете майтм сайты на русском языке Указать лредпочтмтегьнье язысм для результаюв понска можко в раздепе Настройхм
Картмнкм по запросу Скульптуры А Шыпіцы
Другме картннкн ло запросу Скульптуры A ”7 ,,,	-	карпмм
Шыпіцьі
mythology by > zhytsen-by * Перееестм эту странкцу
Жыцень mythology by
Давайце знаеыіцца У еыніку на гершай к»ее ка маступны год усе лраладз* а на другой можма чакаць вялжага ўраджаю . 1 of 6 скульптураА Шыліцы
Мал. 106. Вынікі пошуку праз браузер Google.com
5.1.	ГЕАІНФАРМАЦЫЙНЫЯ СЭРВІСЫ
Візуалізаваць сусветную гісторыю і гісторыю Беларусі можна пры дапамозе геаінфармацыйных сэрвісаў, такіх як Google Maps, Tour Builder, MyHistro i інш.
Варыянты заданняў з выкарыстаннем сэрвісу Google Maps падчас вывучэння гісторыі могуць быць наступныя: правядзенне віртуальных падарожжаў па горадзе (вуліцы, краіне і ўсім свеце); стварэнне карт вандровак гістарычных дзеячаў і славутасцей, турыстычных маршрутаў, маршрутаў ваенных паходаў; нанясенне метак па шляху вялікіх палкаводцаў, першаадкрывальнікаў і інш.
= Прыклад заданняў з выкарыстаннем геаінфармацыйных сэрвісаў:
Падчас вывучэння тэмы «Літаратура і мастацтва ў першай палове XIX ст.» (гісторыя Беларусі, 8 клас) Ё настаўнік можа прапанаваць праектную работу «А. Міцкевіч на гістарычнай карце». Навучэнцам трэба = скласці інтэрактыўную карту з пазначэннямі месцаў, дзе знаходзяцца помнікі Адаму Міцкевічу. Зрабіць = гэта атрымаецца пры дапамозе геаінфармацыйных сэрвісаў (напрыклад, Google Maps). Да кожнай меткі = павінны дадаць фота і кароткія звесткі пра помнік.
Падобнага кшталту будзе заданне па творчасці Напалеона Орды: «Стварыце карту “Вандроўкі = Напалеона Орды”, пазначыўшы на ёй месцы, якія мастак паказаў на паперы, дапоўніце яе малюнкамі = Орды і выявамі сучаснага выгляду гэтых мясцін. Падчас гэтай работы мэтазгодна выкарыстоўваць = геаінфармацыйныя сэрвісы».
Ушанаванне памяці аб гістарычных асобах і дзеячах культуры Беларусі
Google Maps выступаюць як крыніца карт і малюнкаў мясцовасці, платформа для крэатыўнай дзейнасці па мадэляванні новага аблічча мясцовасцей з нанясеннем уласных малюнкаў будынкаў, ландшафтных аб’ектаў, платформа для правядзення сеткавых праектаў (вэб-квэстаў).
Дадаткова можна выкарыстаць сэрвіс Historypin, які дапамагае «прайсці» па вуліцах мінулага, параўнаць іх з сучаснасцю. Асноўны змест гэтага сайта — больш за 50 тыс. фотаздымкаў. Усе яны пазначаны на карце, прывязаны да пэўнага месца і адпавядаюць храналагічнаму перыяду. Каб даведацца, як выглядаў Мінск 70 гадоў таму назад, трэба ўвесці яго назву ў пошукавы радок і пазначыць год. Карта аўтаматычна перанясе карыстальніка ў патрэбнае месца і прадставіць фота з кароткім апісаннем. На жаль, самыя раннія фотаздымкі Мінска адносяцца да 1936 г. Але сітуацыю можна выправіць, калі выкарыстоўваць сэрвіс разам з вывучэннем гісторыі Беларусі і папаўняць яго.
На сэрвісе існуе раздзел праектаў, дзе сабраны здымкі па рознай тэматыцы, напрыклад, «Старыя трамваі». Historypin — яшчэ і мабільны дадатак, даступны для iOS і Android. Зрабіўшы фота якога-небудзь месца, можна накласці на яго стары здымак, каб злучыць дзве гістарычныя рэальнасці. Гэта цікавая магчымасць для правядзення віртуальных экскурсій, напрыклад, па палацава-замкавых комплексах Беларусі.
Вучням будзе цікава параўнаць фотаздымкі мінулага стагоддзя з сучаснымі. Гэту работу карысна = правесці з дапамогай сэрвісу Historypin (www.historypin.org), дзе можна размясціць фота мінулых часоў: = «Прасачыце змены ў вонкавым выглядзе палаца ў Косава, касцёла Святых Сымона і Алены ў Мінску, = будынка мужчынскай гімназіі ў Гомелі».
5.2.	СЭРВІСЫ ДЛЯ СТВАРЭННЯ I ПУБЛІКАЦЫІ ПРЭЗЕНТАЦЫЙ
Сэрвісы для стварэння прэзентацый могуць выкарыстоўвацца: як крыніца вучэбных матэрыялаў па вучэбных прадметах; публікацыя, захоўванне, каменціраванне творчых фотаработ і малюнкаў вучняў; сродак для сумеснай вучэбнай дзейнасці вучняў з некалькіх школ або гарадоў (стварэнне галерэі).
Slideshare (www.slideshare.net) — сэрвіс, які дае магчымасць размяшчаць прэзентацыі PowerPoint у фармаце Flash, захоўваць свае прэзентацыі і выкарыстоўваць створаныя іншымі карыстальнікамі, знаходзіць аднадумцаў, каменціраваць і абменьвацца ведамі. Таксама сэрвіс Slideshare дазваляе самастойна ствараць і напаўняць сетку навучальным зместам.
Сэрвіс Prezi (www.prezi.com) — софт для стварэння флэш-прэзентацый. Яго асаблівасць — паслайдавыя пераходы. Уся прэзентацыя робіцца на адзіным палатне. У Prezi ёсць мноства тэмплэйтаў з гатовымі візуальнымі метафарамі для прэзентацый альбо можна стварыць візуальную схему самастойна. Гэта інструмент, хутчэй, для ўражваючых прэзентацый для выступлення. Ёсць бясплатны варыянт, але ён абмежаваны публічнасцю ўсіх прэзентацый і дыскавай прасторай.
Саіатёо (www.ru.calameo.com) — сэрвіс для імгненнай публікацыі інтэрактыўных часопісаў, брашур, каталогаў, справаздач, прэзентацый і г. д. (усё ствараецца з ужо гатовага файла фармату PDF). Таксама Calamco выкарыстоўваецца для перапрацоўкі і сістэматызацыі інфармацыі і як сродак публікацыі творчых і праектных работ вучняў, навучальных матэрыялаў.
Прэзентацыі можна ствараць і ў бясплатным воблачным офісе Ооо§1еДыск (GoogleDrive). Адрозненне ад прэзентацыі ў Power Point толькі ў рабоце анлайн і з крыху перайначаным і ледзь зрэзаным інтэрфейсам. Але Соо£ІеПрэзентацыя падтрымлівае калектыўнае рэдагаванне.
Haiku Deck (www.haikudeck.com) — сэрвіс, мэта якога — спрасціць стварэнне прэзентацыі і наогул сам змест слайдаў. Асноўная ідэя — мінімальная колькасць інфармацыі на слайдзе. Адна ідэя на слайд і адзін сродак візуалізацыі (малюнак, дыяграма або схема) у яе падтрымку. 3 дапамогай Haiku Deck надзвычай проста рабіць слайды для выступлення і нескладаныя прэзентацыі, у якіх не змяшчаецца вялікая колькасць інфармацыі, што вельмі падыходзіць да вывучэння пытанняў культуры, дзе лепш змясціць больш візуальнага матэрыялу, чым тэксту. Інтэрфейс сэрвісу максімальна інтуітыўны, ёсць якасныя шаблоны для афармлення.
Правілы стварэння прэзентацыі
1.	Прэзентацыя павінна быць кароткай.
2.	Прэзентацыя павінна быць нагляднай. He выкарыстоўвайце стандартныя тэмы і анімацыю пераходаў са з’яўленнямі. Гэта дызайнерскія празмернасці, на якія ўсе ўжо нагледзеліся.
3.	Прэзентацыя не павінна быць перагружанай.
5.3.	СЭРВІСЫ ДЛЯ СТВАРЭННЯ МЕНТАЛЬНЫХ КАРТ, СХЕМ, ДЫЯГРАМ
Інтэрнэт-тэхналогіі валодаюць вялізным адукацыйным патэнцыялам: адбываецца актыўнае ўцягванне вучняў у працэс навучання, фарміруюцца ўменні абагульняць, аналізаваць, сістэматызаваць інфармацыю па тэме, знаходзіць яе ў розных крыніцах, працаваць у групе, чуць і разумець сябра, адстойваць уласны пункт гледжання.
Актуальнымі інструментамі для стварэння ментальных карт, схем на цяперашні час з’яўляюцца Bubbl.us, Сасоо, Popplet, Mindomo і інш. Імі можна карыстацца нават без вопыту. Калі спатрэбяцца больш складаныя функцыі, варта звярнуць увагу на платныя сэрвісы: Lucidchart, Mind42, MindMeister, SpiderScribe i Stormboard [66, c. 51—52].
Ментальная карта
Goggle
Mindmeister
MindMup
SmartDraw
Draw.io
Lucidchart
Сасоо

ChartgGo
goalton.com

ментальныя карты, схемы, дыяграмы




The web	й Images	Й Maps
® Webmixes йЦ News
enhanced.by I
Go gle


Creately

Flowchart Maker
Diagramming
Mindmap42
XMind
Bubbl
WiseMapping
Vecta
Chartgizmo
Mind Mapping
Мал. 107. Сэрвісы для стварэння ментальных карт, схем, дыяграм
Сэрвіс ВйЬЫ (www.bubbl.us) можна выкарыстоўваць для складання разнастайных схем. На ім бясплатна захоўваюцца тры карты памяці, але колькасць іх скрыншотаў неабмежавана.
Сэрвіс Mindomo (hwww.mindomo.com) прызначаны для сумеснай работы па стварэнні ментальных карт.
Сасоо (www.cacoo.com) выкарыстоўваецца для распрацоўкі дыяграм, схем, плакатаў з дапамогай вэб-браўзера, пры гэтым некалькі карыстальнікаў могуць адначасова рабіць адну дыяграму. 3 дапамогай Сасоо ствараюцца карты сайтаў, карты памяці, арганізацыйныя дыяграмы і г. д.
Mindmetster (www.mindmeister.com) пазіцыянуе сябе як інструмент для стварэння ментальных карт і мазгавых штурмаў. Сэрвіс Mindmeister дазваляе ствараць новыя «вузлы» і сувязі паміж імі, прымацоўваць да вузлоў гіперспасылкі, дакументы, звязваць розныя элементы карты і групаваць іх.
Mindmeister забяспечвае адначасовы доступ да карты некалькім навучэнцам, асабліва калі яны працуюць над групавым праектам, у якім задзейнічана некалькі чалавек. Гэта дазваляе не толькі ўносіць праўкі, але і больш эфектыўна генерыраваць новыя ідэі па праекце. У карыстальнікаў платнай версіі ёсць магчымасць прымацоўваць спасылкі, малюнкі, працаваць з праграмай афлайн.
Карты MindMeister можна рабіць даступнымі ўсім карыстальнікам для чытання і рэдагавання, экспартаваць іх у некалькіх фарматах (відэаролік аб магчымасцях MindMeister «Агляд сэрвісу mindmeister.com» змешчаны па спасылцы www.vimeo.com/44450687).
Акрамя інтэрнэт-сэрвісаў, існуе бясплатная праграма для стварэння ментальных карт Xmind (www.xmind.net). Прынцып работы ў ёй такі ж, як і з сэрвісам MindMeister. Адрозненне ў тым, што Xmind усталёўваецца на ПК і не патрабуе доступу ў інтэрнэт.
5.4.	СЭРВІСЫ ДЛЯ СТВАРЭННЯ КОМІКСАЎ
Пры падрыхтоўцы коміксаў можна выкарыстоўваць спецыяльныя праграмы: Vyond (www.vyond.com), Makebeliefs-comix (www.makebeliefscomix.com), Wittycomics (www.wittycomics.com), Pixton (www.edu.pixton.com), a таксама мабільныя праграмы ў краме дадаткаў Google Play [67, с. 98—100].
Табліца 34
Сэрвісы для стварэння коміксаў
Назва сэрвісу
Спасылка
Апісанне
Vyond
www.vyond.com/
Дазваляе зрабіць практычна сапраўдны фільм. Ёсць магчымасць мяняць фон і герояў, а пры жаданні дадаць у сцэнарый сваіх. Створаны малюнак можна агучыць
Stripcreator
www.stripcreator.com
Гэты сэрвіс не дае занадта вялікіх магчымасцей, але персанажы коміксаў сімпатычныя і падабаюцца падлеткам. Даданне тэкстаў і рэдагаванне вельмі простыя
Назва сэрвісу
Спасылка
Апісанне
PowToon
www.powtoon.com
Дазваляе ствараць аніміраваныя прэзентацыі і ролікі, у тым ліку і комікс. Пасля рэгістрацыі на сайце адкрываецца доступ да калекцыі шаблонаў для фону, персанажаў і гукавых эфектаў