Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
ВЫКЛАДАННЕ ГІСТОРЫІ Ў ШКОЛЕ:
тэорыя і практыка
Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі»
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Мінск
Аверсэв
2022
УДК 373.5.016:94
ББК 74.266.3
К59
Рэцэнзенты:
каф. усеагульнай гісторыі ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя A. С. Пушкіна» (канд. гіст. навук, дац. Т. М. Мілач)
настаўнік гісторыі кваліфікац. катэгорыі «настаўнік-метадыст» дзярж. установы адукацыі «Гімназія № 37 г. Мінска» Н. В. Гошка
Козік, Л. А.
К59 Выкладанне гісторыі ў школе: тэорыя і практыка : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Л. А. Козік, С. А. Кудраўцава. — Мінск : Аверсэв, 2022. — 215 с. : іл.
ISBN 978-985-19-6246-0.
Вучэбна-метадычны дапаможнік змяшчае асноўныя тэарэтычныя і практычныя веды па методыцы выкладання гісторыі ў школе, якія адлюстроўваюць сучасны досвед беларускай і сусветнай сістэмы адукацыі; апісанне і характарыстыку асноўных сучасных педагагічных тэхналогій, метадаў і прыёмаў арганізацыі вучэбнай дзейнасці вучняў падчас вывучэння гісторыі.
Адрасуецца настаўнікам гісторыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, студэнтам гістарычных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі методыкі выкладання гісторыі.
УДК 373.5.016:94
ББК 74.266.3
Вучэбнае выданне
Козік Любоў Антонаўна Кудраўцава Святлана Анатольеўна
ВЫКЛАДАННЕ ГІСТОРЫІ Ў ШКОЛЕ: тэорыя і практыка
Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання
Адказны за выпуск Д. Л. Дзямбоўскі
Падпісана да друку 25.07.2022. Фармат 84x108 */16. Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 22,68. Ул.-выд. арк. 15,00. Тыраж 500 экз. Заказ 1104.
Таварыства з дадатковай адказнасцю «Аверсэв».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/15 ад 02.08.2013. Вул. М. Олешава, 1, офіс 309, 220090, г. Мінск.
E-mail: info@aversev.by; www.aversev.by Кантактныя тэлефоны: (017) 378-00-00, 379-00-00. Для пісьмаў: а/с 3, 220090, г. Мінск.
Таварыства з дадатковай адказнасцю «Дзівімакс».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/44 ад 18.02.2014. Вул. Аэрадромная, 125-5B, 220007, г. Мінск.
ISBN 978-985-19-6246-0
© Козік Л. А., Кудраўцава С. A., 2021
© Афармленне. Нацыянальны інстытут адукацыі, 2021
© Афармленне вокладкі. ТДА «Аверсэв», 2022
Ад аўтараў
Паважаныя настаўнікі!
Кожны з вас з’яўляецца майстрам сваёй справы, мае метадычныя напрацоўкі ўрокаў гісторыі, назапашвае перадавы вопыт для ўдасканальвання ўласнай методыкі выкладання і сістэмы гістарычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь у цэлым. Аднак шлях да высокай ступені прафесійнага майстэрства быў няпросты. Калісьці вы былі пачынаючымі настаўнікамі, якія не заўсёды ўсведамлялі методыку выкладання гісторыі, разумелі асаблівасці навучальнай дзейнасці вучняў і арганізацыі працэсу навучання, маглі апісаць свой метадычны вопыт. Тым не менш ваша творчае натхненне і жаданне паказаць вучням славутыя старонкі гісторыі беларускага народа і беларускай дзяржавы, выхаваць у іх павагу да мінулага свайго народа і разуменне адметнасці беларускай гісторыі ў сусветным гістарычным працэсе давалі і даюць плён. I, магчыма, ужо вашыя вучні сталі настаўнікамі, якія працягваюць працу з падрастаючым пакаленнем.
У выданні, якое вы трымаеце ў руках, прадстаўлены асноўныя тэарэтычныя і практычныя веды па методыцы выкладання гісторыі ў школе, якія адлюстроўваюць сучасны досвед беларускай і сусветнай сістэмы адукацыі. Несумненна, новых ідэй у педагагічнай навуцы вельмі шмат і патрабуецца час для іх увасаблення ў практыку. 3 гэтай прычыны мы паспрабавалі спалучыць традыцыйныя і інавацыйныя падыходы да выкладання гісторыі, паказаць, якім чынам сучасны настаўнік можа спалучаць і выкарыстоўваць новыя метады і тэхналогіі, навучыць сваіх вучняў не толькі разуменню падзей мінулага, але і сучаснасці, сфарміраваць у іх уменне прымаць выклікі часу і адаптавацца да новых умоў.
Мы спадзяёмся, што выданне дапаможа настаўнікам зрабіць абагульненне іх метадычнага вопыту, навукова апісаць яго і такім чынам пашыраць іх прафесійны досвед сярод калег.
ГЛАВА 1
МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ ГІСТОРЫІ ЯК ГАЛІНА ПЕДАГАГІЧНАЙ НАВУКІ
1.1.	МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ ГІСТОРЫI:
ПРАДМЕТ, ЗАДАЧЫ, СУВЯЗЬ 3 ІНШЫМІ НАВУКАМІ
Методыка выкладання гісторыі — гэта галіна педагагічнай навукі, якая вывучае працэс навучання гісторыі з мэтай выкарыстання яго заканамернасцей для далейшага павышэння эфектыўнасці навучання, выхавання і развіцця асобы.
Прадметам методыкі выкладання гісторыі з’яўляецца працэс навучання гісторыі. Ён складаецца з узаемазвязаных і ўзаемаабумоўленых складнікаў: мэта навучання, змест, выкладчыцкая дзейнасць настаўніка, вучэбная дзейнасць вучняў і вынік.
Мэты навучання вызначаюцца дзяржавай. Звычайна гэта выхаванне чалавека з гуманістычнымі поглядамі, патрыёта сваёй Радзімы. Традыцыйна мэты навучання фіксуюцца ў дзяржаўнай канцэпцыі гістарычнай адукацыі. Мэтай гістарычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца авалоданне вучнямі сістэматызаванымі ведамі пра сусветны гістарычны працэс і фарміраванне ўяўленняў пра месца Беларусі ў ім, далучэнне навучэнцаў да дасягненняў айчыннай і сусветнай культуры, выхаванне сацыяльна актыўнай і творчай асобы, грамадзяніна і патрыёта Айчыны [60]. Методыка канкрэтызуе агульныя мэты і вызначае задачы вывучэння кожнага курса, раздзела і тэмы.
Змест навучання вызначаецца мэтамі навучання, якія распрацавала дзяржава, а таксама ўзроставымі, псіхалагічнымі і фізіялагічнымі
асаблівасцямі вучняў. Ён афармляецца ў выглядзе адукацыйных стандартаў [90], вучэбных праграм [22] і падручнікаў (вучэбных дапаможнікаў). Зыходзячы з гэтага методыка дапамагае распрацаваць змест навучання ў кожным класе.
На кожны ўрок настаўнік вызначае мэту і задачы, якія павінны быць рэалізаваны. Для гэтага ён робіць структурна-функцыянальны аналіз зместу новай тэмы [62, с. 48].
Мал. 1. Працэс навучання

Галоўныя факты

Негалоўныя факты

Тэарэтычны матэрыял










Мэты навучання гісторыі




ВЫХАВАЎЧАЯ
Эмоцыі	Адносіны
Погляды	Перакананні
АДУКАЦЫЙНАЯ
Факты	Паняцці
Карціны	Меркаванні
Вобразы	Высновы
РАЗВІВАЮЧАЯ
Уяўленне	Мысленне
Гаворка	Памяць
Мал. 2. Структурна-функцыянальны аналіз гістарычнага матэрыялу
Выкладчыцкая дзейнасць настаўніка. Методыка вызначае найбольш аптымальныя спосабы арганізацыі працэсу навучання (г. зн. метады), эфектыўныя прыёмы і сродкі навучання і распрацоўвае метадычныя ўмовы, якія дазваляюць павысіць эфектыўнасць навучання.
Існуюць патрабаванні да прафесійна-педагагічных уменняў настаўніка гісторыі:
♦	вызначаць узровень асобаснага развіцця вучняў (сфарміраванасць іх асобасных функцый);
♦	ставіць педагагічныя мэты рознай маштабнасці з улікам гуманітарных магчымасцей вывучаемай тэмы;
♦	выкарыстоўваць розныя гуманітарныя фактары ў вывучэнні гісторыі: заахвочваць вучняў да ўсведамлення філасофска-светапоглядных высноў на аснове вывучаемага матэрыялу, ствараць сітуацыі з маральна-этычным зместам, праяўляць высокую культуру.
Даследчыкі вылучаюць структуру ўменняў, якімі павінен валодаць настаўнік. Адна з іх прыведзена ў табліцы 1 [6, с. 288—290].
Табліца 1
№ п/п
Уменні
Што для гэтага трэба зрабіць
1
Камунікатыўныя (кантакт настаўніка з вучнямі)
Усе формы кантакту. Заўсёды добрае стаўленне да вучняў. Станоўчая ацэнка перад усёй аўдыторыяй. Адмоўная ацэнка толькі індывідуальна і з падтрымкай іншых фактараў
2
Дыягнастычныя
1.	Вызначэнне зыходнага ўзроўню вучняў (дыферэнцаваны падыход).
2.	Вызначэнне агульнай здольнасці, працаздольнасці класа.
3.	Прагназаванне вынікаў
3
Псіхолага-метадычнае планаванне (па прынцыпе матэрыялу, работы)
1.	Вызначэнне комплексу бліжэйшых задач.
2.	Вызначэнне дынамічных груп унутры класа.
3.	Вызначэнне сістэмы работы. Гнуткасць у выбары метадаў работы з асобнымі вучнямі і ўсім класам.
4.	Індывідуальныя прыёмы навучання. Вызначэнне крокаў, ступені цяжкасці
№ п/п
Уменні
ІПто для гэтага трэба зрабіць
4
Арганізатарскія (стыль работы, кожны павінен мець свой)
18 якасцей (па Л. I. Уманскаму):
1.	Заразлівасць. 2. Ініцыятыўнасць. 3. Патрабавальнасць.
4.	Знаходлівасць. 5. Здольнасць спалучаць розныя віды работы. 6. Здольнасць знаходзіць падыход да кожнага чалавека. 7. Вызначаць сумяшчальнасць вучняў (гэта важна пры парнай рабоце вучняў). 8. Псіхалагічная выбіральнасць.
9.	Крытычнасць. 10. Псіхалагічны такт. 11. Уменне прадбачыць наступствы сваіх слоў, учынкаў. 12. Самастойнасць у адрозненне ад сляпога пераймання. 13. Назіральнасць. 14. Самавалоданне і вытрымка. 15. Уменне дзейнічаць энергічна. 16. Працаздольнасць. 17. Сабранасць. 18. Камунікатыўнасць (да гэтых якасцей можна дадаць гумар і творчасць, нетрадыцыйны, уласны светапогляд)
5
Гнастычныя (уменне перадаваць веды)
1.	Стымуляваць вучняў да самастойнай пазнавальнай дзейнасці.
2.	Валодаць здольнасцю ўнушэння, пераканання, развіцця матыву дзейнасці.
3.	Выбіраць і выкарыстоўваць метады навучання, распрацоўваць сваю тэхналогію навучання з улікам асаблівасцей навучэнцаў.
4.	Перадаваць думкі, веды і пачуцці выразнымі моўнымі сродкамі.
5.	Прывучаць вучняў думаць у працэсе заняткаў.
6.	Выхоўваць у вучняў творчае ўяўленне, выклікаць інтарэс да свайго прадмета
6
Даследчыцкія
1.	Назіранне.
2.	Эксперымент.
3.	Абагульненне
Вучэбная дзейнасць вучняў. Навучанне — гэта двухбаковы працэс, які магчымы ў тым выпадку, калі супадае дзейнасць настаўніка і вучня. Калі адзін з бакоў не працуе, то навучанне не адбываецца. Методыка вызначае найбольш эфектыўныя прыёмы і сродкі актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў. Пры арганізацыі навучальнага працэсу трэба памятаць: пазнавальныя магчымасці вучняў звязаны з іх узростам і адпаведным узроўнем гістарычных ведаў. Толькі пасільнае пазнанне спрыяе развіццю мыслення, уяўленняў, матывацыйна-валявой і эмацыйнай сфер асобы.