• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

    Выкладанне гісторыі ў школе

    тэорыя і практыка

    Выдавец: Аверсэв
    Памер: 215с.
    Мінск 2022
    88.42 МБ
    Вобразныя заданні патрабуюць вызначэння канкрэтных крытэрыяў іх ацэнкі або пэўных аспектаў, якія павінны быць раскрыты. Крытэрыямі для ацэнкі могуць быць:
    ♦	добрае веданне гістарычнай сітуацыі і абставін, у якіх адбывалася падзея;
    ♦	правільнае вызначэнне праблем, якія хвалявалі людзей разглядаемага часу;
    ♦	разуменне сутнасці гэтых праблем і розных меркаванняў на іх конт;
    ♦	уменне стаць на пазіцыю пэўнага чалавека, зразумець, чым яна абумоўлена, гістарычна праўдзіва аднавіць ход яго думак, пачуцці, перажыванні і настрой;
    ♦	афармленне інфармацыі ў змястоўнай і вобразна-эмацыянальнай форме [5; 61, с. 17].
    Да інавацыйных прыёмаў адносяць:
    • віртуальныя:
    ♦ дыялог з аўтарам мастацкага твора. У аснове прыёма ляжыць аналіз мастацкага твора ў форме дыялогу з аўтарам дадзенага твора (мал. 10);
    ♦ віртуальная экскурсія. Мэтазгодна выкарыстоўваць пры вывучэнні пытанняў культуры, побыту, гаспадарчых заняткаў насельніцтва, развіцця гарадоў і інш. Асобныя вучні рыхтуюць прэзентацыю з абавязковым візуальным радам пра мастацкі твор, памятныя месцы, вандроўку па населеных пунктах, візіт да розных слаёў насельніцтва. Іншыя вучні выступаюць у ролі экскурсантаў і задаюць удакладняючыя пытанні [39, с. 27—28, 97—98];
    • мультысэнсорныя:
    ♦ прыём мультысэнсорнага ўспрымання карціны. Заснаваны на цэласным адлюстраванні вобразаў і прадугледжвае адказ вучняў на наступныя пытанні: «Што я бачу на карціне?» (Знешнія прыметы — 1-2 сказы.);
    «Пра што я пытаюся ў сябе, гледзячы на карціну?»;
    Мал. 10. Алгарытм выкарыстання прыёму «Дыялог з аўтарам мастацкага твора» [39, с. 26]
    «Я асцерагаюся, што...»;
    «Я спадзяюся, што...»;
    «Я чую...»;
    «Я адчуваю пах...»;
    «Калі і дзе гэта адбылося?»;
    S «Што адбылося далей?»;
    ♦ прыём «Інтэрв’ю са сведкам» (пры праглядзе відэафільма). Клас дзеліцца на дзве групы. Першая мае магчымасць глядзець і слухаць відэафрагмент працягласцю 3-4 хвіліны, другая — успрымае яго толькі на слых. Першыя потым выступаюць «сведкамі падзей», а другія — журналістамі, якія праводзяць з імі інтэрв’ю. Пасля заканчэння «апытання» відэафрагмент паказваецца ўсяму класу і праводзіцца аналіз сумеснай працы [39, с. 28—29];
    ♦ перакадзіраванне — перавод вербальнай інфармацыі ў візуальны вобраз і наадварот з мэтай засваення вучэбнага матэрыялу на творчым узроўні — гістарычная віртуальная азбука, прыёмы малюначнага асацыіравання, разгортвання вобраза праз асацыятыўныя словы, «візуалізаваная метафара».
    Прыём малюначнага асацыіравання пабудаваны на лагічнай сувязі вучэбнай інфармацыі і вобраза, які ўвасабляецца вучнем у выглядзе малюнка. Яго рэалізацыя заключаецца ў наступным: вучні атрымліваюць каляровыя алоўкі (фламастары, маркеры) і аркушы паперы, на якіх павінны прадставіць пэўную гістарычную падзею, з’яву, паняцце ў выглядзе малюнка. Лічбы і літары пры гэтым выкарыстоўваць нельга (альбо па мінімуме). Праз пэўны час вучні павінны даць тлумачэнне сваім малюнкам [39, с. 32—33]. Такім чынам вучні запамінаюць сутнасць гістарычнай з’явы або падзеі праз уласныя асацыяцыі і
    эмацыянальнае асэнсаванне;
    ♦ контрверсія — аналіз і параўнанне некалькіх крыніц гістарычнай інфармацыі з наступным фарміраваннем цэласнага вобраза гістарычнай падзеі ці яе ўдзельнікаў; прыём крытычнага аналізу малюнка на аснове перакрыжаваных пытанняў [39, с. 23—25].
    3 мэтай максімальнага выкарыстання зрокавай памяці ў навучальным працэсе і развіцця дадатковага інтарэсу да вывучэння гісторыі дазваляецца выкарыстоўваць для запісу пэўнай інфармацыі ўмоўныя знакі, якія адлюстроўваюць канкрэтныя веды [112, с. 155]. Вобразнае ўяўленне фактаў можна таксама фарміраваць з дапамогай апорных сігналаў, піктаграм, сімвалічных малюнкаў, сінквейнаў [63, с. 53].
    Сінквейн уяўляе пяцірадкоўе, якое будуецца па пэўных правілах:
    1)	першы радок складаецца з аднаго слова або словазлучэння — цэнтральнага паняцця тэмы;
    2)	другі радок налічвае два словы (прыметнікі ці назоўнікі), якія характарызуюць гістарычнае паняцце;
    3)	трэці радок — тры дзеясловы, якія тлумачаць сутнасць разглядаемых падзей;
    4)	чацвёрты радок — фраза або сказ, які выражае стаўленне да вывучаемай тэмы;
    5)	пяты радок — слова-сінонім альбо словазлучэнне, якое падагульняе тэму. Напрыклад, на малюнку 11 адлюстраваны сінквейн да тэмы «Сталыпінскія рэформы ў Беларусі» [61, с. 16—17].
    П. А. Сталыпін
    разумны	валявы
    планаваў	распрацоўваў	імкнуўся
    «Дайце нам дваццаць год, і вы не пазнаеце Расію»
    не паспеў...
    Мал. 11. Сінквейн да тэмы «Сталыпінскія рэформы ў Беларусі»
    Пры вывучэнні гістарычных фактаў можна выкарыстоўваць параўнальнаабагульняючую табліцу. Яе складанне дазволіць развіваць у вучняў уменне параўноўваць гістарычныя факты і рабіць тэарэтычныя высновы.
    Вывучэнне мінулага чалавецтва немагчыма без разгляду дзейнасці людзей, аналізу іх учынкаў. Гаворка ідзе пра ролю як асобы, так і вялікіх груп людзей у гісторыі. Важным у фарміраванні гістарычнага мыслення з’яўляецца ўменне паглядзець на вывучаемыя падзеі вачыма не толькі палітыкаў або эліты грамадства, але і простых людзей. Гэта дазваляе эмацыянальна ўздзейнічаць на вучняў і падштурхоўвае іх да вывучэння сямейнай гісторыі і малой радзімы.
    Асоб у гісторыі ўмоўна падзяляюць на тры групы:
    ♦	па становішчы (каралі, кіраўнікі дзяржаў і г. д.);
    ♦	па спганоўчых заслугах (рэфарматары, першаадкрывальнікі, вядомыя навукоўцы, дзеячы культуры і г. д.);
    ♦	па адмоўных «заслугах» (тэрарысты, авантурысты і г. д.) [111, с. 67].
    Пры вывучэнні гістарычных асоб выкарыстоўваюцца прыёмы характарыстыкі, драматызацыі, персаніфікацыі, работы з партрэтам, ролевых гульняў, прапаноўваюцца заданні на высвятленне ацэначных меркаванняў школьнікаў пра герояў мінулага і інш. Вучні павінны ведаць, чым вызначылася асоба ў гісторыі і даваць ацэнку яе дзейнасці.
    У малодшых класах неабходна вучыць школьнікаў уменню даваць характарыстыку гістарычнай асобы па алгарытме (мал. 12) [17, с. 77].
    Мал. 12. Алгарытм характарыстыкі гістарычнай асобы
    Пры вывучэнні дзейнасці асоб у гісторыі неабходна прытрымлівацца пэўнай паслядоўнасці, якая адлюстравана на малюнку 13.
    С	s
    запамінанне прозвішча, імя гістарычнай асобы 	
    
    азнаямленне з этапамі, перыядамі і зместам дзейнасці асобы
    
    засваенне ідэйнатэарэтычных (палітычных, рэлігійных і г. д.) поглядаў вывучаемай асобы
    
    высвятленне, чые інтарэсы адлюстроўвала дадзеная асоба на розных этапах <		>
    
    вывучэнне ацэнак асобы яе сучаснікамі і сучаснымі гісторыкамі
    Мал. 13. Паслядоўнасць вывучэння гістарычных асоб [111, с. 72]
    У старшых класах, калі ў вучняў ужо ёсць веды па гісторыі, можна выкарыстаць іншыя варыянты работы. Напрыклад, настаўнік згадвае інфармацыю пра гістарычную асобу і падводзіць вучняў да здагадкі, пра каго ідзе гаворка. Альбо спачатку даюцца характарыстыкі асобы рознымі гісторыкамі ці палітычнымі дзеячамі, а далей ідзе пытанне да вучняў: «Пра каго маглі так гаварыць?».
    Прыклад характарыстыкі гістарычнага дзеяча:
    Французскі кароль Людовік XIV так характарызаваў гэтага чалавека: «Дадзены правіцель тлумачыць = свае намеры клопатамі аб падрыхтоўцы да ваеннай справы і аб дысцыпліне сваіх войскаў, аб навучанні = і асвеце свайго народа, аб прывабліванні замежных афіцэраў і ўсялякіх здольных людзей. Гэты вобраз = дзеянняў і павелічэнне магутнасці з’яўляюцца самымі вялікімі ў Еўропе, робяць яго небяспечным для Ё суседяў і выклікаюць вялікую зайздрасць».
    Расійскі гісторык В. В. Ключэўскі так пісаў пра гэтага чалавека: «Уся яго рэфарматарская дзейнасць = ішла за думкай пра неабходнасць і ўсемагутнасць уладнага прымусу; ён спадзяваўся толькі сілай навязаць = народу дабрабыт, якога не хапала. Гора было таму, хто хаця б патаемна, у хмелю падумаў бы: «Ці = вядзе нас цар да дабра, ці не марныя нашы мукі, ці не прывядуць яны да яшчэ большых мук на многія = стагоддзі? Аднак думаць, нават адчуваць што-небудзь, акрамя пакоры, было забаронена».
    = Як вы думаеце, пра якую гістарычную асобу ідзе гаворка? (Пётр I.)
    У пытанні таксама можна выкарыстаць цытату. Узяць, напрыклад, выказванне Яна Гуса «Я выбіраю не паміж жыццём і смерцю, а паміж праўдай і няпраўдай» і задаць пытанні: «Як вы думаеце, у сувязі з чым гэта было сказана?», «Як гэтае выказванне сведчыць пра чалавека і яго погляды?».
    Можна таксама праводзіць параўнанне гістарычных асоб па пэўных прыметах (напрыклад, кіраўнікоў дзяржавы), даваць ацэнку асобы, зыходзячы з яе паводзін у экстрэмальнай сітуацыі.
    Пры фарміраванні ўмення вучняў працаваць з матэрыялам, звязаным з дзейнасцю гістарычнай асобы, варта выкарыстоўваць спецыяльныя памяткі.
    Памятка для характарыстыкі прадстаўнікоў культуры
    1.	Дзе і калі жыў, біяграфічныя дадзеныя і погляды.
    2.	Сучаснікам якіх буйных падзей з’яўляўся.
    3.	Асноўныя творы, іх характарыстыка і значэнне.
    4.	Якія з’явы грамадскага жыцця знайшлі адлюстраванне ў яго творчасці.
    5.	Да якога накірунку ў літаратуры ці мастацтве належаў.
    6.	Ацэнка яго дзейнасці, унёсак у нацыянальную і сусветную культуру.
    2.3.	ФАРМІРАВАННЕ ЎЯЎЛЕННЯЎ АБ ПСТАРЫЧНАЙ ПРАСТОРЫ
    Многія гістарычныя падзеі засвойваюцца толькі ў сувязі з пэўнымі геаграфічнымі або прасторавымі ўмовамі. Вельмі важна пры вывучэнні гісторыі мець уяўленне аб характары мясцовасці, клімаце, наяўнасці рэк, азёр і мораў, шляхоў зносін, карысных выкапняў і іншага, бо гэта тыя фактары, якія ўплываюць на развіццё пэўных краін і рэгіёнаў. Аднясенне падзей да пэўнай прасторы і апісанне геаграфічнага асяроддзя, дзе яны адбыліся, называецца лакалізацыяй. Асноўны сродак фарміравання прасторавых уяўленняў — гістарычныя карты. Яны ствараюцца на геаграфічнай аснове, але істотна адрозніваюцца ад геаграфічных. На гістарычнай карце, акрамя асноўных фізіка-геаграфічных дадзеных, абазначаюцца месцы рассялення народаў, межы дзяржаў, іх часткі, населеныя пункты і месцы, з якімі звязаны вывучаемыя гістарычныя падзеі.
    Традыцыйна вылучаюць тры асноўныя віды гістарычных карт\
    1)	агульныя адлюстроўваюць падзеі і працэсы на пэўным этапе гістарычнага развіцця, напрыклад, «Егіпет (III — пачатак II тысячагоддзя да н. э.)»;
    2)	аглядныя адлюстроўваюць пэўныя змены за больш працяглы перыяд. Яны змяшчаюць невялікі аб’ём інфармацыі, і звычайна ў іх аснову кладзецца развіццё пэўнага гістарычнага працэсу, напрыклад, «Рассяленне чалавека», «Рэфармацыя ў Еўропе», «Славянскія народы ў XVII—XVIII стст.»;