Выкладанне гісторыі ў школе
тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
Або гэта можа быць заданне ў выглядзе табліцы (табл. 6): «Вызначыце, якая падзея адбылася раней» [57, с. 64].
Табліца 6
Адкрыццё Амерыкі
ці
Заканчэнне Стагадовай вайны
Вынаходніцтва кнігадрукавання ў Еўропе
ці
Узнікненне англійскага парламента
Распад Франкскай дзяржавы
ці
Першы крыжовы паход
Праўленне Юстыніяна ў Візантыі
ці
Узнікненне Франкскай дзяржавы
Пакаранне смерцю Жанны д’Арк
ці
Бітва пры Крэсі
Стандаршныя храналагічныя задачы. «У 1558 г. пачалася Лівонская вайна. Яна працягвалася 25 год. У якім годзе яна скончылася?» Або «У якім годзе адбылася падзея, калі гэта было ... год таму назад?», «На колькі год адна падзея адбылася пазней/раней за іншую?», «Колькі год працягвалася...?».
Нестандартныя храналагічныя задачы. «Аляксандр Македонскі нарадзіўся ў 105 год Алімпіяды. У якім годзе па хрысціянскім календары гэта адбылося?» (Адказ: «356 г. да н. э.») [25, с. 33].
Храналагічныя ўраўненні. Пры вывучэнні тэмы «Пераўтварэнне ЗША ў сусветную дзяржаву» вучням прапаноўваюць рашыць ураўненне, каб даведацца дату і вызначыць падзею: год прыняцця Дэкларацыі незалежнасці ЗША + год прыняцця Канстытуцыі ЗША + год адкрыцця Амерыкі Калумбам — год заснавання другой англійскай калоніі на Атлантычным узбярэжжы — год заснавання першай англійскай калоніі Джэймстаўн — дата Дня незалежнасці ЗТТТA = ? (год і падзея) [79, с. 40]. (Адказ: «1776 + 1787 + 1492 1623 1607 1776 = 1819. Іспанія ўступіла ЗША Фларыду».)
Для разумення гістарычных працэсаў, а таксама праверкі ведаў можна выкарыстоўваць пэўную групу дат для напісання кароткага сачынення або вуснага адказу па тэме. Для гэтага на дошцы настаўнік змяшчае найбольш важныя даты,
але не называе падзеі. На падставе гэтага вызначаецца тэма для сачынення, напрыклад, «Веліч і заняпад Візантыі ў Сярэдневякоўі», выкарыстоўваючы даты: 330 г., 527—565 гг., 1071 г., 1204 г., 1453 г. Храналагічныя сачыненні можна ўскладніць: дадаць паняцці, геаграфічныя назвы, гістарычных асоб і г. д. Тое ж заданне можа выглядаць наступным чынам: «Напішыце сачыненне на тэму “Веліч і заняпад Візантыі ў Сярэдневякоўі”, выкарыстоўваючы наступныя даты, паняцці, імёны: Канстанцінопаль, імператар Юстыніян, 1071 г., Лацінская імперыя, 1453 г.».
Важную ролю ў вывучэнні гісторыі складае састаўленне хронік або храналагічных комплексаў. Яны змяшчаюць даты падзей, якія адбываліся ў розныя стагоддзі, але аб’яднаны пэўнай сувяззю, нейкім сюжэтам ці праблемай (напрыклад, даты запрыгоньвання сялян): «Хроніка рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Беларусі», «Хроніка Першай сусветнай вайны на беларускіх землях» і інш. Зыходзячы з храналагічных радоў і комплексаў, вучням можна прапанаваць заданне на вызначэнне дат, звязаных з пэўнымі падзеямі. Напрыклад, узаемаадносіны ВКЛ з мангола-татарамі, Тэўтонскім ордэнам і Руссю; даты: 1274 г., 1282 г., 1298 г., 1305 г., 1314 г., 1326 г., 1331 г., 1342 г., 1362 г., 1355 г., 1359 г., 1368 г., 1399 г. (табл. 7).
Табліца 7
Мангола-татары
Тэўтонскі ордэн
Русь
Падчас работы з храналогіяй можна будаваць інфаграфікі, графікі і схемы з выкарыстаннем гістарычных дат. Аднак неабходна ўлічваць узрост, пазнавальныя магчымасці вучняў, ступень сфарміраванасці абстрактнага мыслення.
2.5. МЕТОДЫКА ФАРМІРАВАННЯ ГІСТАРЫЧНЫХ ПАНЯЦЦЯЎ
Важную ролю ў вывучэнні гісторыі адыгрываюць паняцці. Авалоданне імі дазваляе растлумачыць і сістэматызаваць веды, зарыентавацца ва ўнутраных сувязях працэсаў або з’яў, а таксама асэнсаваць іншыя паняцці. Паняцце традыцыйна складаецца з вызначэння, якое ўключае родавыя (агульныя), відавыя (адметныя) і дадатковыя прыметы, і тэрміна. Таму працэс фарміравання паняццяў адбываецца эфектыўна толькі ў тым выпадку, калі настаўнік вылучыў тыповыя рысы ствараемых вобразаў, якія ўсведамляюцца вучнямі як прыметы паняццяў.
Паняцце = Тэрмін + Азначэнне (родавыя, відавыя і дадатковыя прыметы)
Напрыклад, паняцці з курса «Гісторыя Беларусі» для 6-га класа: «Іканапіс — від жывапісу, прызначаны для стварэння святых выяў — абразоў». Родавая 34
прымета — від жывапісу, відавая — прызначаны для стварэння святых выяў (абразоў).
«Вялікі князь (гаспадар) — кіраўнік дзяржавы, вышэйшы княжацкі тытул у ВКЛ. Выбіраўся феадаламі, звычайна з сыноў або блізкіх родзічаў папярэдняга вялікага князя» і для параўнання: «Кароль — кіраўнік дзяржавы, чыя ўлада перадавалася найчасцей у спадчыну». У абодвух выпадках родавая прымета аднолькавая (кіраўнік дзяржавы), а відавыя прыметы дазваляюць зразумець адрозненні ў сістэме наследавання/выбарнасці ўлады і форме кіравання.
Фарміраванне гістарычных паняццяў адбываецца на аснове ўяўленняў, якія або ўжо ёсць у вучняў, або фарміруюцца падчас выкладання новага матэрыялу. Важна памятаць: пры тлумачэнні новых паняццяў неабходна ствараць цэласную карціну вывучаемай з’явы, а не засяроджвацца на яе асобных элементах. Пры гэтым для лепшага засваення неабходна вылучаць найбольш істотныя (родавыя і відавыя) прыметы з’явы.
Мал. 18. Класіфікацыя гістарычных паняццяў
Прыватнагістарычныя паняцці «дзейнічаюць» на працягу кароткага часу ў адной або некалькіх краінах, напрыклад, «вялікі князь літоўскі», «апрычніна», «сарматызм», «фараон» і інш. Да агульнагістарычных паняццяў адносяць тыя, якія «дзейнічаюць» працяглы перыяд часу і характэрныя для краін з падобнымі сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі ўмовамі, напрыклад, «саслоўная манархія», «абсалютная манархія», «рэспубліка», «прылады працы», «мануфактура» і інш. Сацыялагічныя (усеагульныя) паняцці ўласцівы ўсяму перыяду гісторыі чалавецтва ці значнай яе частцы. Да іх адносяцца, напрыклад, «культура», «менталітэт», «рэлігія», «дзяржава» і інш. Сацыялагічныя паняцці фарміруюцца на працягу ўсяго курса вывучэння гісторыі [4, с. 32; 14, с. 39; 26, с. 251—252].
Яшчэ ў сярэдзіне XX ст. псіхолагі даказалі, што паняцці могуць засвойвацца толькі ў пэўнай паслядоўнасці: ад уяўленняў да першапачатковых паняццяў, ад менш да больш складаных; ад паняццяў, якія дазваляюць шырокую канкрэтызацыю з дапамогай нагляднага матэрыялу, да паняццяў, што могуць быць канкрэтызаваны толькі праз іншыя паняцці. У якасці прыкладу можна прывесці
наступны ланцужок: «плуг — земляробчая прылада працы — прылада працы» (паняцце). Можна сцвярджаць, што засваенне паняццяў ідзе ад прыватнагістарычных праз агульнагістарычныя да сацыялагічных.
Часцей за ўсё даследчыкі вылучаюць два шляхі фарміравання паняццяў — індуктыўны і дэдуктыўны. Першы ідзе ад раскрыцця некаторых рыс і прымет паняцця на канкрэтным гістарычным матэрыяле да ўвядзення азначэння і тэрміна на заключным этапе [26, с. 249].
Дэдуктыўны — фактычна супрацьлеглы першаму. Спачатку настаўнік уводзіць тэрмін, дае яго значэнне, а потым раскрывае і тлумачыць новае паняцце. Гэты шлях дазваляе вучням праявіць болып самастойнасці ва ўменні аперыраваць паняццем (мал. 19).
вывучэнне фактаў, фарміраванне ўяўленняў
вылучэнне істотных прымет паняццяў
вызначэнне паняццяў
прымяненне паняццяў
Мал. 19. Шляхі фарміравання паняццяў
Часам паняцце можна сфарміраваць праз выкарыстанне прыкладу: пры вывучэнні парламенцкай барацьбы ў гісторыі Англіі XIX ст. сфарміраваць паняцце «апазіцыйная партыя».
Пры фарміраванні паняццяў неабходна прытрымлівацца пэўнага алгарытму дзеянняў (мал. 20) [26, с. 253].
Мал. 20. Алгарытм фарміравання паняццяў
Усе новыя паняцці, якія ўводзяцца на ўроку, павінны быць запісаны на дошцы. Падчас выкладання новага матэрыялу настаўнік звяртае ўвагу навучэнцаў на новае паняцце і просіць занесці яго ў сшытак. Калі гэтаму папярэднічала тлумачэнне, можна прапанаваць вучням самім сфармуляваць азначэнне.
Перад гэтым неабходна пазнаёміць вучняў з памяткай па вызначэнні паняццяў (мал. 21) [113, с. 56].
Мал. 21. Алгарытм па вызначэнні паняццяў
Напрыклад, фармулёўка паняцця «прыгонны селянін» спачатку будзе фарміравацца ад родавага «феадальна залежны селянін», а відавая прымета «замацаваны да зямлі феадала».
Расійскі даследчык А. Ц. Сцепанішчаў прапаноўвае некалькі спосабаў фарміравання паняццяў. У якасці аднаго з іх ён вылучае трохэтапны алгарытм работы, які складаецца: 1) з вылучэння істотных прымет у вызначэнні тэрміна, 2) падбору падобных, роднасных тэрмінаў для аналізу, 3) падвядзення роднасных тэрмінаў пад прыметы вывучаемага тэрміна. Далей гэты спосаб разгледжаны на прапанаваным А. Ц. Сцепанішчавым прыкладзе тэрміна «дэмакратыя».
Дэмакратыя — форма палітычнай арганізацыі грамадства, заснаваная на прызнанні народа г/ якасці крыніцы ўлады, на яго праве прымаць удзел у вырашэнні дзяржауных спрау і наданне грамадзянам шырокага кола праў і свабод.
Ён вылучае 4 істотныя прыметы ў гэтым азначэнні (гл. падкрэсленае). У якасці роднасных А. Ц. Сцепанішчаў прапаноўвае тэрміны «манархія», «канстытуцыйная манархія», «рэспубліка», «дыктатура» і г. д. Па меркаванні даследчыка, вучні праз параўнанне гэтых паняццяў прыйдуць да разумення тэрміна «дэмакратыя» [111, с. 63].
Другая методыка, прапанаваная А. Ц. Сцепанішчавым, дазваляе вучням, якія працуюць з тэрмінам, адразу звязаць яго з гістарычнымі фактамі, што сустракаюцца пры чытанні вучэбнага дапаможніка, падручніка і г. д.
Работа па гэтай методыцы таксама ўключае тры этапы:
1) выпісванне значэнняў вывучаемых тэрмінаў;
2) вылучэнне гістарычных меж (перыядаў, гадоў), якія ўпісваюцца ў рэалізацыю тэрмінаў;
3) запіс канкрэтных фактаў, якія мелі месца ў гісторыі і падпадаюць пад сутнасць вызначэння [111, с. 64].
У якасці прыкладу А. Ц. Сцепанішчаў прыводзіць падобныя па сэнсе тэрміны нацыяналізацыя, канфіскацыя, экспрапрыяцыя ў Расіі ў XX ст. (табл. 8) [111, с. 64—65; 112, с. 64—65].
Табліца 8
1-ы этап: знаходжанне значэння вывучаемых тэрмінаў
Нацыяналізацыя
Канфіскацыя
Экспрапрыяцыя
Пераход з прыватнай уласнасці ва ўласнасць дзяржавы прадпрыемстваў і цэлых галін эканомікі, зямлі, банкаў, жылых і грамадскіх забудоў і г. д. Часам уладальнікам можа выплачвацца кампенсацыя
Прымусовае і бязвыплатнае адабранне грошай, маёмасці і г. д. ва ўласнасць дзяржавы. Выкарыстоўваецца як мера дадатковага пакарання
Прымусовае (бязвыплатнае альбо аплачваемае) пазбаўленне ўласнасці аднаго грамадскага класа другім
2-і этап: вылучэнне гістарычных меж (перыядаў, гадоў), якія ўпісваюцца ў рэалізацыю тэрмінаў