Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
•	што аб’ядноўвае паміж сабой гэтыя факты: прычыны іх узнікнення, наступствы;
•	што ў іх агульнае;
•	што ў кожнай групе фактаў асобнае, спецыфічнае.
Як зрабіць ацэначную выснову аб гістарычнай падзеі
Падчас аналізу вызначы:
•	прычыны падзеі;
•	характар падзеі;
•	асноўныя этапы;
•	супярэчнасці;
•	сувязь і пераемнасць з іншымі падобнымі падзеямі;
•	значэнне і наступствы: а) для яе ўдзельнікаў; б) далейшага гістарычнага развіцця.
Пры вывучэнні гісторыі важна ўмець вылучаць заканамернасці гістарычнага развіцця. Пад імі традыцыйна разумеюць прычынна-выніковыя сувязі, якія паўтараюцца. Пры раскрыцці заканамернасцей гістарычнага працэсу выкарыстоўваюцца розныя метады і прыёмы навучання гісторыі: вуснае паведамленне, нагляднае навучанне, работа з тэкстам, аналітычная гутарка, разбор і абагульненне гістарычных фактаў, параўнанне і інш.
Пры вызначэнні прычын гістарычнай з’явы ці працэсу неабходна пачынаць з раскрыцця ўнутраных перадумоў1, далей характарызаваць унутраныя (асноўныя) прычыны2, а потым пераходзіць да аналізу знешніх фактараў. Пры аналізе ўнутраных прычын трэба выкарыстоўваць параўнанне (што было — што змянілася), дакладна акрэсліваць сутнасць перамен і час іх з’яўлення, вылучаць пэўныя
1 Перадумова — умовы або абставіны, якія спрыяюць узнікненню пэўнай з’явы, падзеі.
2 Прычына — тое, чым непасрэдна выклікана пэўнае дзеянне, становішча.
этапы ў развіцці, засяроджваць увагу на самых галоўных момантах, вызначаць характэрныя рысы і перамены, якія адбыліся за пэўны час [14, с. 58] (напрыклад, мал. 24).
Мал. 24. Мануфактурная вытворчасць [102, с. 176]
Пры вывучэнні заканамернасцей развіцця таксама можна выкарыстоўваць наглядныя сродкі навучання (напрыклад, паказ з дапамогай схемы, карты і супастаўленне іх зместу, малюнкі і інш.).
Авалоданне тэарэтычным матэрыялам прадугледжвае наяўнасць у вучняў крытычнага мыслення.
На думку экспертаў Савета Еўропы, у школьных курсах гісторыі актуальна фарміраваць наступныя ўменні:
♦	знаходзіць, трактаваць і аналізаваць розныя віды інфармацыі і сведчанняў;
♦	фармуляваць канкрэктныя пытанні і прыходзіць да адказных збалансаваных рашэнняў;
Illllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllll
♦	бачыць іншы пункт гледжання, прызнаваць і прымаць гэтую іншасць;
♦	аддзяляць гістарычны факт ад яго інтэрпрэтацыі;
♦	крытычна ацэньваць гістарычныя з’явы;
♦	фармуляваць незалежнае і ўзважанае меркаванне, рабіць абгрунтаваныя высновы на падставе аналізу інфармацыі і вывучэння шырокага спектра пунктаў гледжання;
♦	ацэньваць розныя версіі і меркаванні аб гістарычных падзеях, прызнаючы, што некаторыя крыніцы могуць быць суб’ектыўнымі, тлумачыць прычыны іх неаб’ектыўнасці.
Прыклады прыёмаў фарміравання ўменняў:
1.	«Лагічнасць» — вучням прапаноўваюцца заданне з двума звязанымі паміж сабой меркаваннямі і вывад-выснова. Меркаванні даюцца часткова лагічна або свядома няправільныя. Неабходна вызначыць, якія высновы правільныя, а якія — памылковыя.
2.	«Выключэнне паняццяў» — вучням прапаноўваецца пяць слоў, з якіх чатыры аб’яднаны толькі адным родавым паняццем. Неабходна вызначыць слова, якое не адносіцца да дадзенага паняцця.
3.	«Часовыя і колькасныя адносіны» — настаўнік прапаноўвае шэраг аднатыпных лагічных задач, зыходнымі меркаваннямі якіх з'яўляюцца добра засвоеныя адносіны паміж з’явамі і падзеямі па колькаснай і часавай велічыні. Неабходна зрабіць выснову і вызначыць адносіны «раней — пазней», «больш — менш» і г. д.
4.	«Падабенства і адрозненні» — вучні павінны параўнаць паміж сабой паняцці, з’явы, асобы.
5.	«Настаўнік, які памыляецца» — настаўнік спецыяльна робіць памылкі пры разважанні, чытанні дакумента, у доказах і г. д., а вучні павінны знаходзіць і выпраўляць іх, пры гэтым аргументаваць і абгрунтоўваць свой пункт гледжання.
6.	«Скласці сказ, апавяданне» — настаўнік дае магчымасць вучням скласці на падставе паняццяў, тэрмінаў, імён, дат, геаграфічных назваў невялікае апавяданне пра канкрэтную з’яву, падзею, эпоху. Пры гэтым у змест матэрыялу, які прапаноўваецца вучням, закладваюцца словы, што не маюць ніякага дачынення да задання.
ГЛАВА 3
СРОДКІ, МЕТАДЫ I ПРЫЁМЫ НАВУЧАННЯ ГІСТОРЫІ Ў ШКОЛЕ
3.1.	СРОДКІ НАВУЧАННЯ ГІСТОРЫІ
Сродкі навучання — матэрыяльныя і ідэальныя аб’екты, якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе ў якасці носьбітаў інфармацыі і інструмента дзейнасці педагога і вучняў.
У агульным выглядзе такімі носьбітамі інфармацыі, або крыніцамі ведаў, выступаюць (мал. 25):
•	ВУСНАЕ СЛОВА НАСТАЎНІКА
•	ДРУКАВАНАЕ СЛОВА
•	НАГЛЯДНЫ ВОБРАЗ АБ ГІСТАРЫЧНЫХ ФАКТАХ (у выглядзе натуральных гістарычных прадметаў, рэканструкцый, гістарычных архіваў)
Мал. 25. Крыніцы ведаў
Асноўнымі сродкамі навучання гісторыі з’яўляюцца:
♦	першакрыніцы;
♦	крыніцы, якія змяшчаюць гістарычныя веды ў навукова апрацаваным выглядзе;
♦	рэканструкцыя гістарычнай рэчаіснасці з дапамогай мастацтва.
Табліца 10
Групы і віды крыніц ведаў у навучанні гісторыі [84, с. 70—71]
Першакрыніцы
Выражаныя ў слове
Дзяржаўна-прававыя дакументы.
Дакументы ўнутрыпалітычнага і знешнепалітычнага характару.
Гаспадарчыя дакументы.
Навуковыя, філасофскія працы вывучаемай эпохі.
Міфалогія.
Матэрыялы рэлігійнага характару.
Апавядальна-апісальныя творы.
Творы мастацкай літаратуры вывучаемай эпохі.
Крылатыя словы і выразы.
Тапаніміка
Першакрыніцы
Дакументы, зафіксаваныя аб’ектывам
Фотаздымкі: партрэты, сцэны грамадскага жыцця. Кадры хронік кінафільмаў

Мастацкія творы — сучаснікі вывучаемай эпохі
Найболып важныя творы эпохі.
Выявы тыповых сцэн і гістарычных падзей з іх матэрыяльнай абстаноўкай.
Мастацкі і скульптурны партрэты.
Карыкатура.
Выявы міфалагічных сцэн.
Выявы рэлігійных уяўленняў

Прадметы практычнага прызначэння
Жыллё.
Прылады працы і зброя.
Побытавыя рэчы
Аўтэнтычныя прадметы. Аб’ёмныя канструкцыі. Плоскасныя канструкцыі
Крыніцы, якія змяшчаюць гістарычныя веды ў навукова апрацаваным выглядзе
Пісьмовае і вуснае выкладанне навукова апрацаваных і сістэматызаваных ведаў
Апавяданне.
Апісанне.
Характарыстыка.
Тлумачэнне

Табліцы
Храналагічныя.
Тэматычны пералік.
Параўнання.
Развіцця.
Адпаведнасці

Схематычныя малюнкі
Малюнкі прадметаў.
Малюнкі, якія перадаюць дзеянні людзей

Картаграфічныя крыніцы гістарычных ведаў
Карта.
Картасхема.
Тапаграфічны план.
Панарамны план

Схематычныя чарцяжы
Структура грамадскай з’явы (дзяржаўнага ладу і Г. д.).
Сувязі і адносіны паміж грамадскімі з’явамі.
Звёны гістарычнага працэсу
Рэканструкцыя гістарычнай рэчаіснасці з дапамогай мастацтва
Выяўленчае мастацтва
Жывапіс, малюнак, графіка на гістарычныя сюжэты. Скульптура, помнікі.
Мемарыяльныя комплексы

Мастацкая літаратура
Гістарычная белетрыстыка.
Гістарычная драматургія.
Паэтычныя творы на гістарычныя сюжэты

Сцэнічнае мастацтва
Тэатральныя пастаноўкі на гістарычныя тэмы. Мастацкія гістарычныя фільмы
Выкарыстанне і спалучэнне розных відаў крыніц дазваляе зрабіць больш разнастайнымі пазнавальную дзейнасць вучняў і методыку выкладання гістарычнага матэрыялу.
3.2.	МЕТАДЫ НАВУЧАННЯ ГІСТОРЫІ: КЛАСІФІКАЦЫЯ
У метадычнай літаратуры няма ўстойлівага меркавання, што разумець пад метадамі навучання. Адны даследчыкі разглядаюць гэтую праблему з пазіцыі дыдактыкі, іншыя — з пазіцыі методыкі, з улікам спецыфікі і асаблівасцей вучэбнай дысцыпліны.
Метад — спосаб працы настаўніка і вучняў, з дапамогай якога дасягаецца авалоданне ведамі, уменнямі і навыкамі, фарміруецца светапогляд вучняў і развіваюцца іх пазнавальныя здольнасці.
Метады навучання рэалізуюцца праз дыдактычныя прыёмы. Дыдактычны прыём — абумоўленае метадам навучання канкрэтнае дзеянне або сукупнасць дзеянняў настаўніка і вучня, якія вядуць да дасягнення бліжэйшай вучэбнай мэты.
Савецкія педагогі I. Я. Лернер і М. Н. Скаткін у аснову класіфікацыі метадаў паклалі ўзрастанне ступені самастойнасці вучняў і вылучылі наступныя метады:
♦	тлумачальна-ілюстрацыйны;
♦	рэпрадуктыўны;
♦	праблемнага выкладання;
♦	часткова-пошукавы (эўрыстычны);
♦	даследчы [113, с. 52—53].
Т лу мачальна-ілюстрацыйны метад прадугледжвае, што настаўнік рознымі сродкамі прад’яўляе інфармацыю аб аб’екце вывучэння, а вучні ўспрымаюць яе, усведамляюць і запамінаюць. Гэта адзін з найбольш эканомных спосабаў падачы абагульненых і сістэматызаваных ведаў. Тлумачальна-ілюстрацыйны метад не фарміруе навыкі і ўменні карыстацца гэтымі ведамі, але забяспечвае рэпрадуктыўную дзейнасць на ўзроўні распазнавання і веды-знаёмствы.
Рэпрадуктыўны метад прадугледжвае складанне настаўнікам заданняў, пры выкананні якіх вучні паказваюць засвоеныя веды і спосабы дзейнасці. 3 пункту гледжання разумовай дзейнасці вучняў, гэта пераказванне і веды-копіі. Метад мае розныя формы і спосабы рэалізацыі.
Метад праблемнага выкладання. Сутнасць праблемнага выкладання: педагог ставіць праблему і сам раскрывае супярэчлівы шлях і логіку яе рашэння. Вучні сочаць за логікай выкладання, задаюць удакладняючыя пытанні і такім чынам рухаюцца ў напрамку болып высокага ўзроўню мыслення. Акрамя гэтага, яны засвойваюць этапы вырашэння ўсёй праблемы. Праблемнае выкладанне матэрыялу, у адрозненне ад інфармацыйнага (перадачы гатовых высноў, што прадугледжвае тлумачальна-ілюстрацыйны метад), актывізуе мысленне вучняў і забяспечвае прадуктыўную дзейнасць на ўзроўні прымянення ведаў і ўменняў.
Часткова-пошукавы (эўрыстычны) метад. Мэтай яго выкарыстання выступае паступовае прыцягненне вучняў да самастойнага вырашэння праблемы (выкананне асобных крокаў па вырашэнні пастаўленай вучэбнай праблемы, асобных тыпаў даследаванняў шляхам самастойнага актыўнага пошуку). Пры гэтым
падключаць вучняў да пошуку можна на розных этапах занятку ў залежнасці ад выкарыстаных прыёмаў. Існуе некалькі шляхоў рэалізацыі гэтага метаду:
а)	эўрыстычная гутарка, г. зн. праца настаўніка і вучняў адбываецца ў форме пытання-адказу. У актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў пытанні маюць, на думку педагогаў, ледзь не першаснае значэнне. Сутнасць эўрыстычнай гутаркі заключаецца ў тым, што настаўнік загадзя прадумвае сістэму пытанняў, кожнае з якіх падштурхоўвае вучняў да невялікага пошуку. Яна павінна адпавядаць пэўным патрабаванням: