Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
1)	максімальна стымуляваць пазнавальную актыўнасць вучняў;
2)	вучань, выкарыстоўваючы веды, якія ў яго ёсць, павінен пры адказе імкнуцца да пошуку новых звестак. Толькі ў такім выпадку адказ будзе з’яўляцца мэтанакіраваным разумовым працэсам. Пытанні звязваюцца лагічным ланцужком і выцякаюць адно з аднаго. Настаўнік прадумвае не толькі сістэму пытанняў, але і меркаваныя адказы і магчымыя падказкі. Нарэшце ён сам падсумоўвае галоўнае ў гутарцы, робіць выснову. Гэты метад патрабуе ад настаўніка большага педагагічнага майстэрства, чым пры правядзенні заняткаў з выкарыстаннем тлумачальна-ілюстрацыйнага метаду;
б)	вылучэнне вучнямі гіпотэз (мяркуемага вырашэння праблемы) пры вырашэнні навучальных праблем. Выкладчык павінен падвесці навучэнцаў да абгрунтавання гіпотэзы.
Часткова-пошукавы (эўрыстычны) метад забяспечвае прадуктыўную дзейнасць на ўзроўні ўжывання ведаў, творчасці, а таксама выкарыстанне ведаўуменняў і ведаў-трансфармацыі. Ужыванне гэтага метаду ў 5—8-х класах уяўляе пэўныя цяжкасці ў школе, таму яго лепш рэалізоўваць у старшых класах.
Даследчы метад грунтуецца на канструяванні даследчых заданняў і праблемных задач, самастойна вырашаных вучнямі з наступным кантролем настаўніка.
Табліца 11
Суадносіны метадаў і дзейнасці [6, с. 288—290]
Метад
Віды дзейнасці
Узроўні


разумовай дзейнасці
ведаў
тлумачальнаілюстрацыйны
рэпрадуктыўны з дапамогай
1 — пазнаванне
1 — веды-знаёмствы
рэпрадуктыўны
рэпрадуктыўны без дапамогі
2 — аднаўленне
2 — веды-копіі
праблемнае выкладанне
прадуктыўны з дапамогай
3 — прымяненне
3 — веды-ўменні
частковапошукавы
прадуктыўны без дапамогі
4 — творчасць
4 — веды-трансфармацыі
даследчы
прадуктыўны без дапамогі
4 — творчасць
4 — веды-трансфармацыі
Такім чынам, тлумачальна-ілюстрацыйны метад выхоўвае ўважлівасць, дысцыпліну, стрыманасць, назіральнасць, цярпенне, вытрымку; рэпрадуктыўны — логіку выкладання, працавітасць, акуратнасць, назіральнасць, сістэматычнасць; праблемнае выкладанне — уважлівасць, назіральнасць, логіку мыслення. Часткова-пошукавы і даследчы метады даюць вялікія магчымасці для падрыхтоўкі да самаадукацыі, выпрацоўваюць адказнасць, актыўнасць, самастойнасць, ініцыятыўнасць, нестандартнае мысленне і г. д.
Разгледжаная класіфікацыя метадаў з’яўляецца ўніверсальнай, бо не адлюстроўвае асаблівасцей зместу вучэбнай дысцыпліны. Адны і тыя ж прыёмы могуць выкарыстоўвацца пры любым са згаданых метадаў. Гэта падштурхнула даследчыкаў да стварэння класіфікацый па іншых крытэрыях. Напрыклад, па крыніцы ведаў вучняў:
♦	вусны метад навучання — вусная камунікацыя настаўніка і вучняў;
♦	друкавана-слоўны метад навучання — работа з друкаваным словам (падручнікам, хрэстаматыяй, навуковымі тэкстамі і г. д.);
♦	наглядны метад — работа з візуальнымі вобразамі (спалучэнне вуснага, друкаванага слова і нагляднага вобраза);
♦	практычны метад — выкананне вусных, пісьмовых, графічных, трэніровачных, вучэбна-працоўных, лабараторных, практычных работ, дыдактычныя гульні і інш. Ён прадугледжвае дзеянні з матэрыяльнымі навучальнымі прадметамі і выкарыстанне вуснага, друкаванага слова, наглядных сродкаў навучання [35, с. 18; 62, с. 79, 81].
Пры выкарыстанні нагляднага і практычнага метадаў назіраецца іх камбінацыя з вусным і друкавана-слоўным метадамі. Гэта абумоўлена асаблівасцямі арганізацыі працэсу навучання, у тым ліку з выкарыстаннем розных крыніц інфармацыі. Напрыклад, настаўнік выкарыстоўвае такі прыём вуснага метаду, як гутарка, але адначасова паказвае ілюстрацыі, графічныя выявы і г. д., такім чынам адбываецца спалучэнне вуснага і нагляднага метадаў.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу настаўніку неабходна вызначыць, якія метады і прыёмы ён будзе выкарыстоўваць на ўроку. Савецкі педагог Ю. К. Бабанскі, абапіраючыся на даследаванні педагогаў і досвед настаўнікаў, вызначыў шэсць асноўных крытэрыяў выбару метадаў навучання:
1)	метады павінны адпавядаць мэце ўрока і дапамагаць вырашаць адукацыйную, развіваючую і выхаваўчую задачы;
2)	метады павінны адпавядаць зместу вучэбнага матэрыялу;
3)	метады павінны адпавядаць формам арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, бо індывідуальныя, франтальныя, групавыя і калектыўныя формы патрабуюць розных метадаў навучання;
4)	метады павінны адпавядаць рэальным вучэбным магчымасцям вучняў — унутраным (уласна, магчымасці вучняў) і знешнім (наяўнасць дыдактычнага матэрыялу, неабходных умоў для работы) умовам для паспяховай вучэбнай дзейнасці;
5)	настаўнік пры выбары метадаў павінен улічваць іх адпаведнасць сваім магчымасцям па іх выкарыстанні. Аднак гэта не азначае, што калі ён не валодае
пэўнымі педагагічнымі метадамі, іх трэба адкідаць і не выкарыстоўваць. Тут маецца на ўвазе развіццё прафесійнага майстэрства і кампетэнцый, неабходных для выкарыстання разнастайных метадаў;
6)	выбраныя метады навучання павінны адпавядаць асноўным прынцыпам дыдактыкі: навуковасць, даступнасць, паслядоўнасць, улік узроставых асаблівасцей [59, с. 24—25].
Табліца 12
Метады і прыёмы навучання [62, с. 82]
Сродак
МЕТАД
Прыём
Апавяданне, маналог, дыялог, гутарка
ВУСНЫ (СЛОВА)
Распрацоўка сюжэтнага апавядання, аналітычнага, карціннага апісання
Падручнік, вучэбны дапаможнік, хрэстаматыя, літаратура(навуковая, навукова-папулярная, мастацкая)
ДРУКАВАНА-СЛОЎНЫ (ТЭКСТ + СЛОВА)
Аналіз дакументаў; выпісванне паняццяў; складанне планаў, табліц; вылучэнне сэнсавых адзінак і інш.
Нагляднасць прадметная, умоўна-графічная, выяўленчая
НАГЛЯДНЫ
Аналіз карціны, выкананне малюнка, запаўненне контурнай карты і інш.
Лепка, выразанне, склейванне, выпілоўванне
ПРАКТЫЧНЫ
Стварэнне макетаў, мадэлей, лепка прылад працы
3.3. ВУСНЫ МЕТАД НАВУЧАННЯ ГІСТОРЫІ.
ХАРАКТАРЫСТЫКА АСНОЎНЫХ ПРЫЁМАЎ ВУСНАГА НАВУЧАННЯ
Як зазначалася вышэй, прыёмы выступаюць складальнай часткай метаду і накіраваны на вырашэнне бліжэйшай пэўнай задачы. Ніжэй болып падрабязна разгледзім прыёмы, уласцівыя для рэалізацыі розных метадаў навучання.
У метадычнай літаратуры адзначаецца некалькіх прыёмаў вуснага навучання (мал. 26) [16, с. 54—72, 99—102; 62, с. 99—101].
Паведамленне — сціслая, канспектыўная перадача інфармацыі. Настаўнік паведамляе аб гістарычнай падзеі, фактах, дзеяннях, гістарычных асобах. Тут няма апісання, характарыстыкі і г. д., гэта сухая падача матэрыялу (канстатацыя таго, што адбылося).
= Прыкпад паведамлення:
= «Каля 3000 г. да н. э. у Егіпце была створана адзіная дзяржава. Старажытны Егіпет уяўляў сабой = дзяржаву з добра арганізаванай сістэмай кіравання і неабмежаванай уладай фараона. Апорай царскай Ё улады былі войска і шматлікія чыноўнікі. Простыя працаўнікі атрымлівалі мінімум неабходнага для = жыцця — прылады працы, адзенне і прадукты. Вялікую ролю ў жыцці Старажытнага Егіпта адыгрывалі = жрацы» [31, с. 44],
Мал. 26. Прыёмы вуснага навучання
Апавяданне. Адрозненне апавядання ад паведамлення заключаецца ў наяўнасці сюжэта. Апавяданне — аповед пра падзеі, дзеянні з пункту гледжання іх змены ў часе. Пры выкарыстанні гэтага прыёму настаўнік павінен максімальна набліжацца да мастацкага аповеду. Апавяданне можа змяшчаць іншыя прыёмы: апісанне, характарыстыку, тлумачэнне, разважанне і г. д.
Вылучаюць два віды апавядання: вобразнае і сюжэтнае.
Вобразнае перадае галоўныя гістарычныя факты і іх істотныя дэталі ў павольнай, бесканфліктнай форме. Звычайна выкарыстоўваецца для выкладання з’яў і працэсаў эканамічнага жыцця грамадства.
І Прыклад вобразнага апавядання:
= «Сяляне вырошчвалі і ўбіралі ўраджай з панскіх палёў, даглядалі свойскую жывёлу і птушак свайго = гаспадара. Акрамя таго, яны будавалі і рамантавалі замкі, масты, дарогі, чысцілі крыніцы і каналы, = лавілі рыбу і збіралі ў лесе грыбы і ягады. Сяляне абавязаны былі аддаваць феадалу частку прадуктаў Ё і рэчаў, вырабленых на сваіх надзелах і дома: збожжа, масла, мёд, пражу, палатно, адзенне, абутак, = вырабы са скуры, прылады працы» [114, с. 28],
Сюжэтнае перадае галоўныя гістарычныя факты і іх дэталі эмацыянальна і па форме набліжана да мастацкага аповеду. У аснове сюжэтнага апавядання ляжыць канфліктная сітуацыя, якая мае завязку (абставіны, у якіх зараджаецца канфлікт, яго ўдзельнікі, іх планы і прадпрынятыя дзеянні), кульмінацыю (вышэйшы пункт развіцця канфлікту) і развязку (вынік сутыкнення). Канфліктная сітуацыя можа быць адкрытай ці схаванай, сацыяльнай, палітычнай, ваеннай, гісторыка-культурнай і г. д.
Прыклад сюжэтнага апавядання:
«Рабы не хацелі мірыцца са сваёй доляй. Яны ўцякалі, не раз паўставалі супраць сваіх гаспадароў. = Найбуйнейшым за ўсю гісторыю Старажытнага свету было паўстанне Спартака.
Спартак... пасля паланення трапіў у гладыятарскую школу ў Капуі на поўдні Італіі. Адсюль ён і яго | таварышы ўдала ўцяклі і разбілі свой лагер на гары Везувій. Спартак ператварыў беглых рабоў у добра = абучаную і дысцыплінаваную армію.
... Спартак павёў сваю армію на поўнач. Там, за Альпамі, паўстанцы спадзяваліся атрымаць свабоду. = Аднак не ўсім рабам падабалася суровая дысцыпліна, якую ўстанавіў Спартак. Яны пакінулі армію і | адразу ж былі знішчаны рымскімі легіянерамі.
Паўстанне разгаралася і ператварылася ў сапраўдную вайну. Яе полымем хутка была ахоплена = амаль уся Італія... У гэты час рымскую армію супраць Спартака ўзначаліў палкаводзец Марк Крас. Па = невядомай прычыне паўстанцы нечакана павярнулі на поўдзень. Яны зноў прайшлі ўвесь Апенінскі = паўвостраў і выйшлі да марскога праліва, які аддзяляе Італію ад Сіцыліі. Спартак дамовіўся з піратамі | пра перакідку свайго войска на востраў. Піраты ўзялі грошы... і сплылі. Ашуканы Спартак вымушаЁ ны быў павярнуць назад. Аднак армія Краса адрэзала ўсе шляхі да адступлення. Рашаючая бітва = адбылася вясной. Аслабленае войска Спартака было разгромлена, а сам ён гераічна загінуў у няроўным Ё баі» [31, с. 93—94],
Існуюць дзве формы сюжэтнага апавядання: персаніфікацыя і драматызацыя. Персаніфікацыя — форма сюжэтнага апавядання пра дзеянні нейкага прыдуманага персанажа, яго лёс, умовы жыцця, учынкі. Гэты прыём дапамагае вучням сфарміраваць уяўленне пра эпоху, умовы жыцця людзей і зрабіць гістарычнае пазнанне больш цікавым і разнастайным.