Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
1901—1917 гг.
на працягу XX ст.
1917—1918 гг.
3-і этап: запіс канкрэтных фактаў, якія мелі месца ў гісторыі Расіі і падпадаюць пад сутнасць вызначэння
Пачатак стагоддзя 1917—1918 гг.:
•	буйная прамысловасць,
•	транспарт,
•	знешні гандаль,
•	прыватныя банкі
На працягу стагоддзя:
•	у злачынцаў;
у 1917 г. у заможных слаёў насельніцтва;
•	у гады Грамадзянскай вайны:
у сапернікаў бальшавікоў;
•	у сталінскія часы — у «ворагаў народа» і г. д.
Маёмасныя слаі (класы) былі пазбаўлены ўласнасці на карысць дзяржавы
Падобныя дзеянні можна праводзіць і пры разглядзе іншых паняццяў. Напрыклад, пры фарміраванні ў вучняў разумення розніцы паміж сіндыкатам, канцэрнам і картэлем.
Сіндыкат — аб’яднанне прадпрыемстваў, якія захоўваюць юрыдычную і вытворчую самастойнасць, але дамаўляюцца пра збыт прадукцыі.
Канцэрн — аб’яднанне прадпрыемстваў, калі яны захоўваюць юрыдычную і гаспадарчую самастойнасць, але сумесна каардынуюць фінансавыя справы.
Картэль — аб’яднанне прадпрыемстваў, якія дамаўляюцца аб адзінай палітыцы збыту прадукцыі.
Метадысты звяртаюць увагу на неабходнасць сістэматычнай работы з гістарычнымі тэрмінамі і паняццямі. Яны заўважаюць: пры ўвядзенні новых тэрмінаў важна тлумачыць іх сутнасць, этымалогію слова (напрыклад, дань — даваць, даннік; аброк — браць, збор, пабор), выкарыстоўваць сінонімы (напрыклад, іерогліф — знак, малюнак), даваць пераклад (дэмакратыя — улада народа) і г. д. Каб вучні разумелі эпоху, можна выкарыстоўваць крылатыя выразы, якія дазваляюць замацаваць веды на ўзроўні вобразаў. Напрыклад, пры характарыстыцы гісторыі Расіі апошняй трэці XVIII ст. можна ўвесці фразу «пацёмкінскія вёскі», або, характарызуючы палітыку царскага ўрада пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг., выразы «мураўёўскі каўнер», «Мураўёў-вешальнік».
Прыклады заданняў з паняццямі:
=	• растлумачыць сэнс і паходжанне прымавак і прыказак (напрыклад, «Вось табе, бабуля, і Юр’еў дзень!)»; = • падабраць прымаўкі і прыказкі, крылатыя выразы з розных твораў па пэўнай тэме;
|	• выпісаць з параграфа і дакумента ўсе новыя словы і выразы, якія дапамагаюць ахарактарызаваць гістарычнага дзеяча;
=	• падабраць да гістарычнага тэрміна роднасныя словы, растлумачыць зыходныя, а потым вытворныя (напрыклад, раб, рабства, рабаўладальнік, рабаўладальніцкі лад);
= • падабраць сінонімы да слоў (напрыклад, фараон, павіннасці, феадал);
Е • растлумачыць сэнс тэрмінаў: хрысціяне, язычнікі, хрысціянская царква, ерэтык, інквізіцыя, рэфармацыя, і ўзгадаць, з якімі падзеямі яны звязаны;
| • растлумачыць гістарычнае паходжанне, першапачатковы і сучасны сэнс крылатага выразу (напрыклад, «траянскі конь», «марафонскі бег», «са шчытом альбо на шчыце», «перайсці Рубікон», «хлеба і відовішчаў», «А ўсё ж такі яна круціцца!» і інш.);
= • згрупаваць тэрміны з вучэбнага дапаможніка па адной тэме;
= • выкарыстаць у кантэксце гістарычныя тэрміны;
= • узгадаць, каму належаць афарызмы, з якімі падзеямі яны звязаны і ў якіх абставінах прагучалі (напрыклад, «Пасля нас хоць патоп!» і інш.) [83, с. 89—93].
На ўроках гісторыі неабходна не толькі фарміраваць гістарычныя паняцці, але і кантраляваць правільнасць іх разумення і выкарыстання. 3 мэтай праверкі і сістэматызацыі тэрмінаў рэкамендавана праводзіць дыктоўкі з выкарыстаннем паняццяў (даць вызначэнне, а вучні павінны запісаць тэрмін, ці наадварот), правяраць веды па картках, выкананне вучнямі пэўных заданняў. Напрыклад, падабраць да паняцця слова, якое раскрывае яго сутнасць'. «фараон» — цар, «піраміда» — грабніца, «індульгенцыя» — грамата, «ваяводства» — вобласць і г. д. Як і ў выпадку з храналогіяй, можна прапанаваць сачыненне з уключэннем гістарычных паняццяў (такім чынам адбываецца адначасовая праверка ведаў храналогіі і паняццяў). А таксама спалучаць паняцці з датамі, што дазваляе выкарыстоўваць заданні тэставага характару. у значэнне тэрмінаў вучням неабходна ўставіць прапушчанае слова альбо прапушчаную частку азначэння. Іншы варыянт — заданне на суаднясенне паняццяў і вызначэнняў. Пры рабоце з паняццямі можна выкарыстоўваць лагічныя ланцужкі, якія паказваюць развіццё гістарычнага працэсу і спрыяюць больш дакладнаму вызначэнню сутнасці таго ці іншага паняцця. Падобным чынам арганізоўваецца дзейнасць з любым відам схем.
m
3 дапамогай сэрвісаў Вэб 2.0 можна стварыць = воблака слоў, работа з якім дазволіць сістэматыза| ваць веды вучняў (напрыклад, мал. 22, дадатак 4)1.
У першы слупок запішыце паняцці, якія харак= тарызуюць рэлігію нашых продкаў да канца X ст., = у другі слупок — пасля X ст.
Карыстаючыся паняццямі ў першым слупку, Ё складзіце апавяданне пра асаблівасці рэлігійных = уяўленняў старажытных беларусаў.
адзінабожжа m З’капішча
S мнагабожжа^ Гоа„, IUuIIITDa g г іалг g-S еязычніутва
с; го с го
Мал. 22. Воблака слоў


о
Засваенне сістэмы гістарычных паняццяў найболып высокай ступені абагульнення падводзіць вучняў да ўсведамлення асноўных заканамернасцей гістарычнага развіцця (гэта ўзровень тэарэтычных ведаў). Раскрыць гістарычную заканамернасць азначае ўстанавіць аб’ектыўныя, унутраныя, істотныя і паўтараючыеся сувязі паміж гістарычнымі фактамі і з’явамі.
1 Больш падрабязна сэрвісы апісаны ў главе, прысвечанай сучасным адукацыйным тэхналогіям.
Першая група сувязей — прычынна-выніковыя. Іх свядомае засваенне патрабуе стварэння ў вучняў выразных і канкрэтных уяўленняў аб кожным звяне лагічнага ланцужка, усведамлення сувязей паміж імі, умення абагульніць у адну прычынна-выніковую сувязь.
Другая група сувязей — лакальныя. Іх устанаўленне дазваляе выявіць некаторыя істотныя лакальныя сувязі гістарычнага працэсу: залежнасць гаспадарчага развіцця і заняткаў людзей ад прыродных умоў, узнікненне першых цывілізацый у далінах вялікіх рэк і г. д.
Трэцяя група сувязей — часавыя. Яны адлюстроўваюць паслядоўнасць або адначасовасць падзей і працэсаў у пэўны гістарычны перыяд. Напрыклад, заканамернасць наступлення перыяду феадальнай раздробленасці або ўтварэння цэнтралізаваных дзяржаў на пэўным этапе развіцця феадальнага грамадства [4, с. 34].
Прыклады практыкаванняў па выкарыстанні новых тэрмінаў:
Е • запоўніце прабелы ў тэрмінах і растлумачце, якія паняцці яны раскрываюць: в_ча, п_ншчына, г_тман, =	Ф-Р_он і інш.;
= • падкрэсліце асноўныя прыметы ў значэнні паняцця. Напрыклад: індустрыялізацыя — працэс хуткага стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі і пераважнага развіцця прамысловасці. Ажыццяўлялася ў 1920—1930-я гг. у БССР фарсіраванымі (паскоранымі) тэмпамі ў = форме пераважнага развіцця лёгкай і перапрацоўчай прамысловасці;
= • падбярыце сінонімы або антонімы да новага паняцця;
= • супастаўце паняцці ў розных крыніцах (падручнік, слоўнік, энцыклапедыя) і выберыце найбольш трапнае азначэнне;
= • пазнаванне паняццяў у апісаннях, на наглядных сродках (карыкатуры, плакаты, тыпалагічныя карціны) [26, с. 254-255],
2.6.	АСАБЛІВАСЦІ ФАРМІРАВАННЯ ЎМЕННЯЎ I КАМПЕТЭНЦЫЙ ВУЧНЯЎ
НА ЎРОКАХ ГІСТОРЫІ
Уменне — гэта свядомае валоданне якім-небудзь прыёмам дзейнасці. Уменне, даведзенае да аўтаматызму, называецца навыкам. Неабходна разумець, што ўменне можа быць засвоена з рознай ступенню дасканаласці, але яго выкананне заўсёды кантралюецца свядомасцю. Напрыклад, скласці канспект — уменне. Але чытанне тэксту, напісанне літар, слоў — навык.
Існуюць агульнавучэбныя і спецыяльныя ўменні і навыкі. Апошнія фарміруюцца падчас вывучэння асобнага прадмета. Пад агульнавучэбнымі разумеюць такія ўменні, якія маюць шырокую сферу прымянення, фарміруюцца і развіваюцца ў сістэме некалькіх дысцыплін, маюць у сваёй аснове прадметныя (спецыяльныя) і практычныя веды.
На аснове элементаў вучэбнай дзейнасці і працэсу засваення ведаў вылучаюць 4 групы агульных уменняў'.
1)	вучэбна-арганізацыйныя — планаванне дзейнасці, рацыянальнае выкананне заданняў, самаацэнка, рэжым дня;
2)	моўныя (пісьмовыя і вусныя) — уменне адказваць на пытанні, пераказваць тэкст, складна (лагічна) выказваць думку, рэцэнзаваць;
3)	вучэбна-інфармацыйныя — уменне працаваць з кнігай (падручнікам, хрэстаматыяй, даведнікамі), бібліяграфіяй, каталогам;
4)	вучэбна-інтэлектуальныя — матывацыя дзейнасці, лагічнае асэнсаванне і выклад інфармацыі, рашэнне задач, успрыманне і аднаўленне (пераказ) інфармацыі, самакантроль [113, с. 89].
У сваю чаргу I. Я. Лернер уменні і навыкі падзяліў на практычныя і інтэлектуальныя (разумовыя) [74, с. 37].
Мал. 23. Класіфікацыя спецыяльных уменняў па спосабе дзеяння
Пры навучанні гісторыі фарміруюцца як агульныя, так і спецыяльныя ўменні. Да апошніх адносяцца:
♦	стварэнне гістарычных вобразаў (уяўленняў);
♦	аналіз крыніц, лагічныя аперацыі, асэнсаванне тэарэтычнага матэрыялу (г. зн. уменне аналізаваць гістарычныя факты і параўноўваць іх, вылучаць і абагульняць істотныя прыметы, параўноўваць падзеі і з’явы, вызначаць гістарычныя паняцці і правільна аперыраваць імі, рабіць класіфікацыю, выкарыстоўваць індукцыю і дэдукцыю ў працэсе гістарычнага пазнання);
♦	аналіз — працэс мысленнага ці фактычнага разлажэння цэлага на састаўныя часткі і аб’яднанне цэлага з частак. Аналіз дазваляе вылучыць аб’ект або структуру той або іншай з’явы, працэсу, істотныя рысы, звесці складанае да простага. Побач з аналізам ідзе сінтэз, які дазваляе аб’яднаць агульнае і адзінкавае ў цэлае;
Памятка па развіцці ўмення аналізаваць
1.	Для параўнання вызначы супастаўляльныя прыметы.
2.	Пакінь самыя істотныя з іх.
3.	На першае месца пастаў самую важную прымету, потым тыя, якія залежаць ад яе.
4.	Параўнай падзеі і з’явы.
5.	Зрабі выснову.
♦ параўнанне — устанаўленне агульнага і адметнага;
Памятка па развіцці ўмення параўноўваць
1.	Падумай, па якіх крытэрыях і ў якой паслядоўнасці трэба параўнаць гістарычныя з’явы.
2.	Вызначы агульныя істотныя прыметы.
3.	Вызначы істотнае адрозненне паміж з’явамі.
4.	Зрабі выснову, якая вынікае з параўнання.
♦	абагульненне — разумовы пераход на больш высокую прыступку абстракцыі шляхам вызначэння агульных прымет разглядаемых фактаў, з’яў. Можа прыводзіць да з’яўлення новых паняццяў, законаў, тэорый. Цесна звязана з уменнем аналізаваць і параўноўваць гістарычныя падзеі і з’явы;