Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
Пры развіцці ўмення суадносіць дату са стагоддзем неабходна патлумачыць, што ў даце ўмоўна закрэсліваем/закрываем 2 апошнія лічбы. Тыя лічбы, якія засталіся, азначаюць: столькі стагоддзяў прайшло; калі далей ідуць лічбы, то дадаём 1 да той колькасці стагоддзяў, якія прайшлі (можна патлумачыць праз асабісты прыклад вучняў — ім споўнілася 10 год і ідзе 11-ы). Калі закрэсленыя лічбы — 0, то да колькасці мінулых стагоддзяў нічога не дадаецца.
Напрыклад:
1385 13^ _ 13 стагоддзяў мінула + 1 = 14-е стагоддзе;
476 4^6,4 стагоддзі + 1 = 5-е стагоддзе;
1500 15Ь<^15 стагоддзяў + 0 = 15-е стагоддзе.
Для большага разумення можна скласці табліцу, у якой будуць пазначаны гады пэўных стагоддзяў (табл. 4).
Табліца 4
Стагоддзе
I
II
III
...
XII
...
XVIII
Гады
1 — 100
101—200
201—300
...
1101—1200
...
1701—1800
Падчас фарміравання ўяўлення аб часе паступова ўводзяцца паняцці «першая і другая палова стагоддзя», «трэць і чвэрць стагоддзя», а таксама тлумачацца паняцці «пачатак і канец стагоддзя», «10-я, 20-я гг.» і г. д.
Напрыклад, табліца 5.
Табліца 5
Першая палова XV ст.
1401—1450 гг.
Другая палова XV ст.
1451 — 1500 гг.
Першая трэць XV ст.
1401—1433 гг.
Другая трэць XV ст.
1434—1466 гг.
Трэцяя трэць XV ст.
1467—1500 гг.
Першая чвэрць XV ст.
1401 — 1425 гг.
Другая чвэрць XV ст.
1426—1450 гг.
Трэцяя чвэрць XV ст.
1451 — 1475 гг.
Чацвёртая (апошняя) чвэрць XV ст.
1476—1500 гг.
Пачаткам стагоддзя лічацца 1—10 гады, канцом стагоддзя — 91—00, напрыклад, пачатак XV ст. — 1401—1410 гг., канец XV ст. — 1491 —1500 гг. Сярэдзіна XV стагоддзя — 1445—1454 гг. (альбо 1440-я — 1450-я гг.).
Каб зрабіць выкладанне больш цікавым, можна паказваць змены часу на прыкладзе машын, дамоў і г. д. (прыём параўнання). Для гэтага выкарыстоўваецца намаляваная на дошцы стужка часу, да яе магнітамі прымацоўваюцца пэўныя выявы або «кішэні», у якія ўстаўляюцца выявы (даты, падзеі). Можна зрабіць стужку часу са звычайнай вяроўкі, на якую прышчэпкамі размяшчаюць гістарычныя выявы, карткі з падзеямі або датамі, партрэтамі гістарычных дзеячаў і г. д.
Пры вывучэнні гісторыі вучні знаёмяцца з паняццем «эра». Эра — вялікі прамежак часу. Вылучаюць перыяды «наша (новая) эра» і «да нашай эры». Іх можна адлюстраваць на стужцы часу (мал. 15).
Да нашай эры
Наша эра
Мал. 15. Стужка часу
Вучням неабходна растлумачыць асаблівасці летазлічэння ў перыяд да нашай эры. Як вядома, датай падзелу часу выступае Раство Хрыстова. Па хрысціянскай традыцыі, стварэнне свету адбылося за 5508 год да Раства Хрыстова. Аднак калі дадаць гады, якія прайшлі з таго часу, атрымліваецца нязручная лічба. Больш за тое, дакладна невядома, калі ўзніклі планета Зямля і жыццё на ёй. Значыць, лік гадоў трэба весці ад нейкага пастаяннага года, найболып важнай падзеі (даты). У VI стагоддзі святарства прапанавала адлічваць гады ад нараджэння Ісуса Хрыста. Было вырашана, што гэта падзея адбылася ў 753 г. ад заснавання Рыма. Такім чынам пазначанае на стужцы часу Раство Хрыстова з’яўляецца ўмоўнай датай і не можа лічыцца асобным годам. Пасля заканчэння 1 года да н. э. адразу пачаўся 1 год нашай эры (умоўна пасля 31 снежня 1 года да нашай эры прыйшло 1 студзеня 1 года нашай эры). Для дзяцей можна патлумачыць, што лік ідзе так, як і ў іх жыцці. Калі яны нарадзіліся, ніхто не казаў, што ім 0 гадоў. Лічылася, што дзіцяці пайшоў першы год.
Зваротны лік гадоў у перыяд да нашай эры — таксама адна з умоўнасцей. Неабходна засяродзіць увагу вучняў на тым, што ў розныя часы людзі лічылі гады ў прамым парадку, выбіраючы ў якасці зыходнага пункта найбольш важную падзею ў іх гісторыі. Напрыклад, у Старажытным Егіпце лік гадоў вёўся па кіраванні фараонаў. Калі фараон станавіўся кіраўніком дзяржавы, гэта лічылася першым годам. Таму, каб падлічыць працяглась падзей у Старажытным Егіпце, трэба ведаць паслядоўнасць і працягласць кіравання фараонаў, што нязручна. Старажытныя грэкі вялі лік гадоў ад першых Алімпійскіх гульняў (776 г. да н. э.), рымляне — ад заснавання Рыма (753 г. да н. э.), хрысціяне — ад Раства Хрыстова, мусульмане — ад Хіджры (622 г.), а буддысты — ад смерці Буды (543 г. да н. э.).
На стужцы часу гэта можа выглядаць так, як паказана на малюнку 16.
РХ
Мал. 16. Стужка часу
Зваротны лік гадоў уяўляе цяжкасць для вучняў 5-га класа. Р. I. Годэр прапаноўваў наступнае тлумачэнне гэтага матэрыялу: «Калі нейкая падзея адбылася за адзін год да нашай эры, то мы кажам, што яна адбылася ў 1 годзе да нашай эры. Настаўнік адзначае гэтую дату на стужцы часу і працягвае: “Калі другая падзея адбылася за два гады да нашай эры, то мы кажам: гэта падзея адбылася ў 2 годзе да нашай эры (робіцца запіс на стужцы часу). Калі трэцяя падзея адбылася за тры гады да нашай эры, то яна адбылася ў 3 годзе да нашай эры” (робіцца запіс). Такім чынам вучням неабходна зразумець: калі нейкая падзея адбылася ў нейкім годзе да нашай эры, гэта азначае, што яна адбылася за такую ж колькасць год на нашай эры. I час на стужцы часу рухаецца ў наш бок» [33, с. 98].
Вучняў неабходна навучыць асаблівасцям падліку часу паміж падзеямі, якія адбыліся ў нашай эры і да нашай эры. Напрыклад, колькі год прайшло ад заснавання Рыма да першай згадкі пра Полацк. Вядома, што Рым быў заснаваны ў 753 г. да нашай эры, а Полацк упершыню згадваецца ў 862 г. н. э. Паколькі падзеі адбываюцца ў розных эрах, гады трэба скласці: 753 + 862 = 1615 год.
Альбо трэба высветліць, праз колькі год пасля першых Алімпійскіх гульняў быў заснаваны Рым. Абедзве падзеі адбыліся ў перыяд да нашай эры, таму ад большай даты аднімаем меншую і атрымліваем адказ: 776-753 = 23 гады.
Калі ж неабходна вызначыць часавую адлегласць паміж падзеямі нашай эры, робіцца тое ж самае. Напрыклад, вызначыць, колькі год прайшло ад падпісання Крэўскай уніі да Люблінскай: 1569 1385 = 184 гады.
Падобным чынам неабходна вучыць разумець, колькі стагоддзяў/тысячагоддзяў таму назад адбылася пэўная падзея.
Стужка часу можа быць больш складанай і выкарыстоўвацца на ўроках абагульнення або падчас замацавання ведаў. Яе можна намаляваць крэйдай на дошцы, у сшытках вучняў, на аркушы паперы альбо пры дапамозе інтэрнэт-сэрвісаў і нанесці ілюстрацыі. Напрыклад, стужка часу з найбольш значнымі гістарычнымі падзеямі са старажытнасці да сучаснасці паказана на малюнку 17.
Мал. 1 7. Стужка часу з найбольш значнымі падзеямі сусветнай гісторыі
Работа па фарміраванні і замацаванні храналагічных уменняў вучняў праводзіцца сістэматычна. У сувязі з гэтым трэба разгледзець, якія існуюць метады і прыёмы работы с датамі.
Падчас выкладання новага матэрыялу настаўнік фіксуе ўвагу вучняў на найбольш важных гістарычных фактах: запісвае дату на дошцы альбо адзначае яе голасам, або падкрэслівае, што гэта важная дата. Настаўнік прапаноўвае запісаць у сшытак, звязаць дату са стагоддзем, яго часткай, раней засвоенай датай з дапамогай рашэння храналагічных задач (раней/пазней, праз колькі год/ стагоддзяў).
Пры рабоце з датамі неабходна задзейнічаць дошку. Лічыцца, што на кожным уроку на ёй павінен прысутнічаць пэўны мінімум ведаў: назва і план тэмы, спіс гістарычных дат і паняццяў, імёны гістарычных асоб з гадамі іх жыцця ці дзейнасці, пытанні і заданні для вучняў. Даты запісваюцца ў левай частцы дошкі, а паняцці — у правай (гэта тлумачыцца псіхалагічнымі асаблівасцямі ўспрымання матэрыялу). Варта вылучаць каляровай крэйдай ці нейкім іншым спосабам даты, абавязковыя для запамінання.
Пры фарміраванні гістарычных вобразаў можна задзейнічаць розныя віды ўяўленняў. Гэта магчыма, напрыклад, пры выкарыстанні прыёму «Лагічны ланцужок», які спалучае візуальныя вобразы і храналогію.
Напрыклад, на ўроку абагульнення па раздзеле «Беларускія землі ў перыяд узнікнення і ўмацавання | ВКЛ (сярэдзіна XIII — XIV ст.)» (Гісторыя Беларусі, 6 клас) вучням можна прапанаваць шэраг візуальных = крыніц, якія неабходна размясціць у лагічнай паслядоўнасці, а потым даць тлумачэнне свайго рашэння. = Навучэнцам даецца набор партрэтаў князёў ВКЛ (Міндоўг, Трайдзень, Віцень, Гедымін, Альгерд, Ягайла, = Вітаўт), карта росту тэрыторыі ВКЛ, карткі з датамі (1253 г., 1263 г., 1307 г., 1315 г., 1320 г., 1326 г., | 1362 г. і інш.). Вучням неабходна скласці лагічны ланцужок: картка з партрэтам князя — радавы герб = (калі ён быў) — картасхема тэрыторыі — даты, якія маюць дачыненне да часу кіравання князя [47],
Важную ролю ў фарміраванні і замацаванні ўяўленняў пра час адыгрывае састаўленне храналагічных табліц. Для гэтага ў канцы сшытка пакідаюць 4-6 старонак. Зверху на першай старонцы запісваецца «Храналагічная табліца». Кожная старонка дзеліцца ў суадносінах х/4 : 3/4У вузкай частцы змяшчаюцца даты, у шырокай — падзеі. Запісы ў храналагічнай табліцы павінны ажыццяўляцца кампактна і на кожным уроку. Мэтазгодна весці храналагічныя табліцы нават у тым выпадку, калі яны ёсць у падручніку (у такім разе будуць задзейнічаны розныя віды памяці: зрокавая і механічная пры запісе інфармацыі). Пры падрыхтоўцы да паўтарэння, храналагічных дыктовак, кантрольных работ вучням прасцей будзе рыхтавацца з дапамогай табліц. У сувязі з гэтым настаўнік павінен пазнаёміць вучняў з прыёмамі рацыянальнага запамінання. Ёсць два спосабы. Першы — аркушам паперы ці далонню закрываецца дата, а вучань чытае падзею і спрабуе ўзгадаць дату. Другі спосаб супрацьлеглы — закрываюцца падзеі і па даце неабходна ўзгадаць падзею.
Пры вывучэнні храналогіі ў школе настаўнік павінен ствараць сітуацыі, падчас якіх вучні будуць лепш разумець працэсы, якія адбываліся і суадносіць
падзеі ў розных краінах. У апошнім выпадку мэтазгодна складаць сінхраністычныя табліцы.
Для развіцця ў вучняў храналагічных уменняў неабходна прапаноўваць заданні на суаднясенне даты з перыядамі, рашэнне храналагічных задач, усталяванне сінхронных сувязей паміж тыповымі падзеямі, якія адбываліся ў розных краінах, складанне лагічна завершанага комплексу, што дазваляе прасачыць развіццё пэўнага працэсу, храналагічных табліц, размяшчэнне падзей па схеме «раней ці пазней» і інш. Ніжэй гэтыя прыёмы разглядаюцца на прыкладах.
Суаднясенне падзей. «Начарціце ў сшытку стужку часу і адзначце на ёй даты выбрання братоў Гракхаў народнымі трыбунамі (133 г. да н. э., 123 г. да н. э. ). Успомніце дату выгнання рымлянамі апошняга рымскага імператара Тарквінія Гордага (510 г. да н. э.) і адзначце на стужцы часу. Падлічыце, колькі паміж гэтымі падзеямі мінула гадоў» [82, с. 47].