• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

    Выкладанне гісторыі ў школе

    тэорыя і практыка

    Выдавец: Аверсэв
    Памер: 215с.
    Мінск 2022
    88.42 МБ
    ♦	выснова — пераход ад выказванняў, ідэй да іх наступстваў. Яна цесна звязана з уменнем абгрунтоўваць (даказваць) свой пункт гледжання;
    Памятка па развіцці ўмення даказваць [44, с. 216]
    1.	Доказ складаецца з аргумента (доказу), разважання і высновы.
    2.	Прааналізуй заданне, высветлі, што трэба даказаць.
    3.	Вызначы выснову, якую будзеш даказваць.
    4.	Вызначы крыніцы, якія будзеш выкарыстоўваць для аргументацыі сваіх высноў.
    5.	Вылучы істотныя факты, якія пацвярджаюць тваю выснову, і сістэматызуй іх.
    6.	Лагічна пабудуй свае доказы, звяжы іх з высновай.
    7.	Высветлі, ці ўсе аргументы былі выкарыстаны.
    ♦	картаграфічныя (уменне лакалізаваць гістарычныя факты ў прасторы). У працэсе работы з гістарычнай картай у вучняў павінны сфарміравацца наступныя ўменні: 1) чытаць гістарычную карту; 2) карыстацца картай як крыніцай ведаў; 3) працаваць з контурнай картай;
    ♦	ацэначныя: 1) параўноўваць асобныя гістарычныя факты, усталёўваць іх падабенства і адрозненні; 2) выяўляць змены, якія адбываліся ў развіцці гэтых фактаў; 3) даваць характарыстыку і ацэнку гістарычным дзеячам, грамадскіх з’яў, помнікаў культуры; 4) уменне аналізаваць, сістэматызаваць і абагульняць гістарычны матэрыял;
    ♦	храналагічныя'. уменне лакалізаваць гістарычныя факты і ўсталёўваць сувязь у часе паміж імі.
    Уменне выступае складальнікам кампетэнцыі вучняў. Пад кампетэнцыяй разумеюць сукупнасць ведаў, спосабаў дзейнасці (уменняў) і вопыту, якія неабходны для прадуктыўнай дзейнасці ў дачыненні да тэарэтычных і практычных задач.
    Работа па фарміраванні кампетэнцый школьнікаў павінна пачынацца са знаёмства настаўніка з праграмай, дзе змяшчаецца пералік уменняў, якія фарміруюцца на матэрыяле кожнага курса з улікам узросту і пазнавальных магчымасцей вучняў. Працэс развіцця ўменняў павінен быць мэтанакіраваным, што азначае сістэматычную работу не толькі па фарміраванні ўменняў, але і па іх замацаванні.
    Вылучаюць некалькі груп ключавых кампетэнцый, актуальных для сучаснага грамадства. У табліцы 9 змешчаны тыя з іх, якія можна сфарміраваць падчас навучання гісторыі [49; 66, с. 14].
    Табліца 9
    Ключавыя кампетэнцыі
    Кампетэнцыя
    Характарыстыка
    чытацкая пісьменнасць
    разуменне тэкстаў, праца з інфармацыяй, выступленне, напісанне тэкстаў
    камунікатыўная
    валоданне замежнымі мовамі
    інфармацыйнакамп’ютарная
    пошук інфармацыі ў сетцы інтэрнэт, уменне працаваць з электроннай поштай, ствараць прэзентацыі і г. д.
    крытычнае мысленне і медыяадукаванасць
    аналізаваць і крытычна ацэньваць разнастайную інфармацыю, атрыманую з розных крыніц
    даследчая
    назіранне і апісанне, пастаноўка праблемы, вылучэнне гіпотэз і г. д.
    праектная
    праектнае мысленне — распрацоўка праектаў і ўдзел у іх рэалізацыі
    арганізацыйная
    каардынацыя дзейнасці людзей для дасягнення мэты
    праца ў групе
    узаемадзеянне з іншымі ў працэсе дасягнення агульнай мэты
    уменне вучыцца
    планаванне, самаацэнка, самастойная работа па тэме, пошук інфармацыі ў розных крыніцах і г. д.
    асобасная
    рэфлексія моцных і слабых бакоў сваёй асобы, характару, прыстасаванне да ўласных асаблівасцей, прыняцце сябе, свайго «я»
    вырашэнне праблем
    уменне вызначыць недахоп інфармацыі, знайсці і прааналізаваць яе; выявіць розныя шляхі вырашэння праблемы і знайсці аптымальны; аргументаваць свой варыянт вырашэння праблемы
    Фарміраванне ўменняў праходзіць у некалькі этапаў:
    1.	Фарміраванне арыенціровачнай асновы ўмення. На гэтым этапе навучэнцы ўпершыню атрымліваюць веды аб новым для іх спосабе дзейнасці: а) мэце, б) змесце спосабу вучэбнай работы, в) парадку выканання дзеянняў. Настаўнік паказвае і расказвае, што і як трэба зрабіць, кантралюе выкананне задання вучнямі.
    Этап можа ахопліваць як адзін, так і некалькі ўрокаў. На гэтым этапе можна выкарыстоўваць памяткі, але трэба ўлічваць узроставыя асаблівасці вучняў і іх магчымасць разумець прыведзены ў памятках матэрыял.
    2.	Першаснае прымяненне аперацыіі вучнямі пры самастойным выкананні заданняў. Пасля таго, як настаўнік пабачыць, што вучні засвоілі асноўны алгарытм дзеянняў на ўроку, ён можа даваць заданні для самастойнага выканання. На гэтым, як і папярэднім, этапе важную ролю адыгрываюць памяткі. Яны дазваляюць вучням засвоіць пэўны алгарытм вучэбнай дзейнасці, патрабуюць самастойнасці і адначасова развіваюць лагічнае мысленне. Іх таксама можна выкарыстоўваць для раскрыцця зместу вывучаемага матэрыялу (напрыклад, памятка-характарыстыка гістарычных дзеячаў, вызначэнне перадумоў рэвалюцый ці войнаў і інш.) або для фарміравання ўменняў, разлічаных на алгарытмічнасць дзеянняў (напрыклад, памятка па развіцці ўмення даказваць, параўноўваць гістарычныя з’явы, аналізаваць дакумент і г. д.).
    3.	Трэніровачныя заданні, накіраваныя на замацаванне ўмення. Пры арганізацыі такіх заданняў таксама мэтазгодна выкарыстоўваць спецыяльныя памяткі або лагічныя схемы з пералікам дзеянняў, якія трэба выканаць. Напрыклад, прапанаваць вучням скласці табліцу, лагічны ланцужок, параўнаць паняцці і г. д.
    4.	Прымяненне ўмення па тыпе ўсё больш аддаленага пераносу — уменне самастойна пераносіць засвоеныя дзеянні на новы матэрыял у незнаёмай сітуацыі, напрыклад, на алімпіядзе або конкурсе [113, с. 89].
    Авалоданне ўменнямі патрабуе рознага па працягласці часу. Адны фарміруюцца на працягу навучальнага года (напрыклад, складанне храналагічнай табліцы), іншыя — на працягу некалькіх гадоў (напрыклад, параўнанне, складанне тэзісаў, напісанне рэфератаў і г. д.). I тут ролю памятак не трэба недаацэньваць.
    Уменні адыгрываюць важную ролю пры вывучэнні тэарэтычнага зместу вучэбнага гістарычнага матэрыялу. Савецкі педагог П. В. Гора выдзеліў у тэарэтычным змесце гістарычнага матэрыялу:
    ♦	гістарычныя паняцці рознай ступені абагульнення;
    ♦	істотныя прычынна-следчыя гістарычныя сувязі;
    ♦	заканамернасці грамадскага развіцця;
    ♦	тэарэтычныя высновы [36, с. 26].
    Такім чынам гаворка ідзе пра ўменні і навыкі работы з гістарычным матэрыялам. У вусным выкладанні тэарэтычнага матэрыялу выкарыстоўваюцца ў асноўным тры прыёмыз тлумачэнне, разважанне, характарыстыка.
    3 дапамогай тлумачэння настаўнік вылучае, разглядае і аргументуе істотныя прыметы гістарычных падзей, з’яў і працэсаў, паказвае сувязі і заканамернасці, тлумачыць (раскрывае) прычыны, следствы і іх значэнні. У школе прыём можна выкарыстоўваць двума спосабамі. Даваць сцвярджэнне (тэарэтычнае палажэнне) і потым раскрываць яго сутнасць або, наадварот, раскрываць унутраныя сувязі паміж фактамі і потым падводзіць да высновы. Пры тлумачэнні
    матэрыялу можна звяртацца да тэкставых табліц, гістарычных карт, лагічных схем і інш.1.
    Каб вучні правільна асэнсоўвалі тэарэтычны змест вучэбнага матэрыялу, разам з тлумачэннем выкарыстоўваецца разважанне. Яно складаецца з ланцуга меркаванняў, якія раскрываюць сутнасць падзеі або з’явы. Гэты прыём дазваляе актывізаваць дзейнасць вучняў шляхам пастаноўкі арыгінальных пытанняў, прапановы некалькіх варыянтаў адказу ці высноў, уласнай версіі развіцця падзей і ацэнкі. Выкарыстанне разважання метадычна больш складанае, бо патрабуе ад настаўніка дадатковых ведаў і педагагічнага майстэрства.
    Прыём разважання можа спалучацца з выкарыстаннем лагічных схем, якія дазваляюць вылучаць прычынна-следчыя сувязі. У такім разе пры выкладанні можна ісці шляхам індукцыі (ад прычын да следства) або дэдукцыі (ад следства да прычын) [26, с. 230—231; 62, с. 107—108].
    Акрамя тлумачэння і разважання, звяртаюцца да абагульняючай, вобразнай і параўнаўчай характарыстык. Абагульняючую характарыстыку настаўнік выкарыстоўвае ў тых выпадках, калі неабходна сцісла выкласці істотныя прыметы, сувязі і адносіны, ролю і значэнне важнейшых гістарычных фактаў, змест паняццяў. У такім разе гаворка ідзе пра пералік найбольш істотных рыс. Што тычыцца вобразнай характарыстыкі, яна выкарыстоўваецца пры выкладанні тыповых рыс вядомых гістарычных асоб. Параўнаўчая характарыстыка дазваляе параўноўваць дзяржаўны лад, эканоміку і г. д. розных краін і рэгіёнаў. Яна пачынаецца з вылучэння супастаўляльных прымет для параўнання, потым — пошук агульнага і адметнага, завяршаецца высновай [62, с. 108],
    Пры вывучэнні гісторыі неабходна засяроджваць увагу на разглядзе наступных праблем:
    1)	устанаўленне прычынна-следчых сувязей гістарычных падзей і з’яў;
    2)	усведамленне працэсу гістарычнага развіцця і яго механізма;
    3)	усведамленне агульных і асобных заканамернасцей грамадскага развіцця;
    4)	усведамленне пераемнасці паміж фактамі, падзеямі, з’явамі і эпохамі;
    5)	вызначэнне тэндэнцый развіцця пэўнай грамадскай з’явы або сукупнасці з’яў;
    6)	вызначэнне ступені прагрэсіўнасці гістарычнай з’явы;
    7)	высвятленне структуры сацыяльнага аб’екта і выяўленне ўзаемасувязей паміж яго элементамі;
    8)	суаднясенне факта, з’явы і эпохі, асобнага факта і агульных заканамернасцей грамадскага развіцця;
    9)	вызначэнне этапаў і перыядаў развіцця з’явы або эпохі;
    10)	выяўленне і ўсведамленне спецыфікі грамадскай з’явы і эпохі; усталяванне рознага сацыяльнага сэнсу падобных з’яў у розныя эпохі;
    11)	выяўленне новых фактаў і з’яў;
    12)	ацэнка характару і значэння з’яў;
    13)	выяўленне ўрокаў гісторыі з фактаў мінулага [74, с. 105—106].
    1 Падрабязней глядзі «Вусны метад навучання гісторыі. Характарыстыка асноўных прыёмаў вуснага навучання».
    Работа з тэарэтычным матэрыялам прадугледжвае выкарыстанне прадуктыўных пытанняў і заданняў. Яны пачынаюцца са слоў: «назавіце прычыны», «у чым адрозненне/падабенства», «чаму», «дакажыце», «абагульніце», «сфармулюйце» і інш.
    Для развіцця ўмення працаваць з тэарэтычным матэрыялам можна выкарыстоўваць розныя віды ўмоўна-графічнай нагляднасці: схемы, табліцы, графікі, дыяграмы і іншае, а таксама складаць планы: сэнсавы (па прыкладнай схеме: прычыны..., наступствы..., гістарычнае значэнне..., фактары... і г. д.), тэзісны (адлюстраванне істотных бакоў, прымет, наступстваў адзінкавых фактаў) [26, с. 233—237]. Важную ролю пры гэтым адыгрывае ўменне фармуляваць высновы.
    Як сфармуляваць абагульняючую выснову
    1.	Узгадай:
    •	найбольш істотныя факты;
    •	прычынна-выніковыя і іншыя сувязі паміж імі;
    •	ацэнку і значэнне гэтых фактаў;
    •	іх ролю ў грамадскім развіцці.
    2.	Устанаві: