Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
Прыклады заданняў для рэалізацыі прыёму персаніфікацыі:
«Уявіце, што вы — англійскі купец XVII ст. і плануеце арганізаваць мануфактуру па вытворчасці = сукна. Што вам для гэтага неабходна? Апішыце ўвесь працэс арганізацыі мануфактуры. Выкарыстайце | для гэтага схему і матэрыял параграфа».
«Уявіце, што вы пабывалі пры двары Людовіка XIV. Раскажыце сваім суайчыннікам пра Версальскі = палац, жыццё караля і яго прыдворных».
«Складзіце апавяданне пра сустрэчу еўрапейскіх перасяленцаў з індзейцамі з пункту гледжання: = а) еўрапейскага перасяленца; б) карэннага жыхара Амерыкі» [64, с. 55, 70, 124],
Беларускія настаўнікі-метадысты Г. Э. Давідоўская і 3. Я. Вінаградава прапануюць наступнае заданне пры вывучэнні тэмы «Вялікая вайна і Грунвальдская бітва» ў 6-м класе:
«3 дапамогай схемы “Бітва пад Грунвальдам” на с. 76 вучэбнага дапаможніка складзіце аповед = пра бітву з пазіцыі відавочцы бітвы або сучасніка падзей» [39, с. 86].
Праявай персаніфікацыі можна лічыць выкарыстанне лайфхакаў (карысных парад) на ўроках гісторыі. Напрыклад, прапанаваць вучням стварыць лайфхак
«Што Хрыстафору Калумбу ўзяць у падарожжа» або «Як аформіць дом у грэчаскім стылі» [124, с. 39—45].
Асновай драмагпызацыі выступае дыялог дзвюх або болей асоб, якія спрабуюць вырашыць канфліктную сітуацыю. Выкарыстанне гэтага прыёму дазваляе вучням параўнаць пазіцыі розных бакоў, аргументаваць свой пункт гледжання, фарміруе ўменне выслухоўваць і прымаць іншую пазіцыю і аргументацыю, развівае навык вуснай мовы.
= Прыклад рэалізацыі прыёму драматызацыі:
Падчас вывучэння тэмы «Утварэнне Рэчы Паспалітай» у 7-м класе можна прапанаваць вучням = уявіць сябе польскім або літоўскім шляхціцам — дэлегатам Люблінскага сойму і прадставіць бачанне = будучай дзяржавы з розных бакоў.
Таксама вучні могуць уявіць сябе дэпутатамі ад ВКЛ, якія выступаюць за або супраць саюзу з Поль= скім каралеўствам.
Разнавіднасцю драматызацыі выступае інтэрв’ю. Яно прадугледжвае складанне вучнямі пытанняў і адказаў у прыдуманай размове з гістарычным персанажам. Напрыклад, правесці інтэрв’ю з Гаем Юліем Цэзарам, Спартаком, удзельнікам Грунвальдскай бітвы, Люблінскай уніі, пасяджэння сейма, паўстання і інш.
Можна аб’яднаць прыём драматызацыі з работай па аналізе помніка.
Напрыклад:
«У Мінску ў скверы БДУ быў усталяваны ў 2000 г. помнік. = Аўтар скульптурнай кампазіцыі — Ігар Голубеў. Помнік = выглядае наступным чынам: два чалавекі сядзяць на лаўцы = і спрачаюцца. Гэта Васіль Цяпінскі і Сымон Будны. Пра што = ідзе гаворка гістарычных дзеячаў, не ведае ніхто, але кожны = можа даць свой адказ. Можа, яны працягваюць спрэчку, = пачатую 450 гадоў таму? Агучце дыялог Сымона Буднага і = Васіля Цяпінскага. Аб чым і чаму яны спрачаюцца? Чым = можа скончыцца іх размова?» [67, с. 136].
Мал. 27. Помнік В. Цяпінскаму і С. Буднаму ў скверы БДУ
Апісанне — паслядоўны пералік істотных прымет або асаблівасцей гістарычнай з’явы, пабудовы, стану або знешняга выгляду. У ім адсутнічае сюжэт, але ёсць канкрэтны аб’ект, які апісваецца. На ўроках гісторыі апісанне з’яўляецца распаўсюджаным відам вуснага выкладання: паказваюцца ўмовы жыцця людзей, іх заняткі, прылады працы, месцы гістарычных падзей і г. д.
Існуе два віды апісання.
Карціннае — у эмацыянальна-мастацкай форме ствараюцца вобразы пэўнага факта або з’явы і такім чынам адбываецца вобразнае ўспрыманне фактаў у выглядзе цэласных малюнкаў.
Прыклад карціннага апісання:
Сялянская сям’я тулілася ў маленькай хаціне, дзе частымі «гасцямі» з’яўляліся голад і хваробы. Ё Страха хаціны была саламянай або з чароту. Дом селяніна складаўся з аднаго памяшкання, дзе гатавалі = ежу, елі, спалі, рамантавалі адзенне, абутак. У маленькія вокны замест шкла ўстаўлялі тонкую скуру або = прамасленую тканіну. Мэблі амаль не было. Спалі на лаўках або земляной падлозе, падаслаўшы салому. = Дым ад ачага выходзіў у адтуліну пад страхой, а таксама праз адчыненыя вокны і дзверы [114, с. 36],
Іншым прыкладам можа выступаць апісанне сярэдневяковага Мінска з яго замкавай брамай, крэпаснымі варотамі 12-метровай вышыні з некалькімі парамі дубовых дзвярэй і пад’ёмных кратаў, з дадатковай перашкодай для Bopa­ra, нахілам землянога вала (амаль вертыкальнага) і вежай. Такое апісанне мае задачай даць вобразную карціну сярэдневяковага Мінска. Але, калі настаўнік, апісваючы Мінск XVI ст., засяродзіць увагу вучняў на характарыстыцы яго асноўных частак — замка, Гасцінага двара, рамесных слабод, умацаваннях (зямляным вале, вежы), то бок на аналізе вывучаемага аб’екта, гэта будзе аналітычнае апісанне.
Аналітычнае апісанне прадугледжвае аналіз вывучаемага аб’екта, яго пабудовы, памераў, прызначэння кожнай дэталі. Выкарыстоўваецца пры вывучэнні прылад працы, пабудоў, зброі, вопраткі і г. д. Аналітычнае апісанне набліжана да тлумачэння [58, с. 52; 113, с. 66—68].
Характарыстыка выступае як разнавіднасць апісання, але ў адрозненне ад яго змяшчае дакладна сфармуляваны шэраг істотных прымет, асаблівасцей гістарычных з’яў у іх унутранай сувязі. Пры выкладанні матэрыялу яна ўводзіцца з мэтай канкрэтызацыі інфармацыі, абагульнення і часам для ацэнкі, якая пры гэтым можа быць схаванай.
Прыкладам характарыстыкі можа выступаць прыведзеная ў вучэбным дапаможніку па гісторыі Беларусі для 9-га класа інфармацыя пра рэформу беларускага правапісу 1933 г. [97, с. 50].
У 1933 г. была прынята пастанова Савета Народных Камісараў БССР «Аб зменах і спрашчэнні = беларускага правапісу». Рэформа адмяніла мяккі знак для абазначэння мяккасці зычных. Паводле = новага правапісу сталі пісаць снег замест сьнег, дзверы замест дзьверы і г. д. Разам з тым так званыя Ё інтэрнацыянальна-рэвалюцыйныя словы і ўсе вытворныя ад іх не падпарадкоўваліся агульнаму правілу = аб «аканні»: працягвалі пісаць рэволюцыя, совет, пролетарый, большэвік, соцыялізм, піонер і інш.
Існуе некалькі відаў характарыстыкі:
а)	сціслая (кароткая) і разгорнутая;
б)	параўнаўчая і абагульняючая;
в)	вобразная (напрыклад, характарыстыка тыповых прадстаўнікоў грамадства пэўнага перыяду: гандляра, памешчыка, рабочага, селяніна і г. д.);
г)	характарыстыка гістарычнай асобы.
Вобразная характарыстыка ўключае партрэтнае апісанне знешнасці, асаблівасцей паводзін, светапогляду, менталітэту, аналіз найбольш важных фактаў дзейнасці і выказванняў [26, с. 217].
Прыклад вобразнай характарыстыкі:
=	.. .Узнікла цэлая адмысловая сістэма поглядаў шляхецкага саслоўя — сарматызм.
Ён стаў асаблівасцю шляхецкай культуры ўсёй Рэчы Паспалітай. Яго ідэі зарадзіліся ў Польшчы, = але ў канцы XVI — пачатку XVII ст. пачалі пашырацца і на землях Вялікага Княства Літоўскага. Шляхціц= сармат — гэта патрыёт сваёй Айчыны, абаронца свабод (у першую чаргу шляхецкіх вольнасцей), = каталіцкай веры. Ён — узор шчырасці, гасціннасці, годнасці. Ідэалы сарматызму былі блізкія шляхце ВКЛ. = Гэта знайшло адлюстраванне ў самых розных сферах жыцця, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці = і мастацтве.
3 цягам часу ўсё больш мясцовых магнатаў і шляхціцаў выкарыстоўвалі ў штодзённым жыцці | польскую мову і засвойвалі польскія традыцыі. Але, нягледзячы на гэта, яны заставаліся патрыётамі = ВКЛ і заўсёды адрознівалі сябе ад польскай шляхты [19, с. 109],
Памятка па састаўленні вобразнай характарыстыкі асобы [35, с. 82—83]
1.	Уяві і апішы гістарычную асобу «жывой», з характэрнымі знешнімі рысамі (вопратка, рысы твару, манера гаварыць, трымацца і г. д.).
2.	Пры вывучэнні звярні ўвагу і падкрэслі ў характарыстыцы спецыфічныя ўнутраныя прыметы асобы (розум, воля, стаўленне да навакольнага свету і г. д.).
3.	Запомні і раскажы найбольш важныя факты грамадскай (працоўнай, навуковай, палітычнай і г. д.) дзейнасці асобы.
4.	Высветлі, для якой грамадскай, сацыяльнай групы была карысна дзейнасць асобы.
5.	Які ўнёсак зрабіла дадзеная асоба ў гісторыю? Ці можна яе дзейнасць ацаніць як прагрэсіўную? Чаму ты так лічыш?
Для развіцця ўмення характарызаваць гістарычныя падзеі ці гістарычных дзеячаў існуюць спецыяльныя памяткі.
Агульная памятка для характарыстыкі гістарычнага дзеяча [64, с. 220]
1.	Імя, даты жыцця, паходжанне гістарычнага дзеяча (прыналежнасць да саслоўя).
2.	Найважнейшыя падзеі жыцця і ўчынкі.
3.	Вынікі дзейнасці.
4.	Тваё стаўленне да гістарычнага дзеяча:
а)	меркаванне пра яго справы і ўчынкі (падмацаванае фактамі);
б)	якія дзеянні і ўчынкі выклікаюць павагу да яго, а якія — асуджэнне.
Памятка для характарыстыкі і ацэнкі гістарычнага дзеяча (5—6-ы класы)
1.	Узгадай ці высветлі, дзе і ў які час жыў гістарычны дзеяч, якімі былі галоўная мэта яго жыцця, планы.
2.	Каротка апішы яго знешнасць, характар.
3.	Пералічы, у якіх буйных гістарычных падзеях ён прымаў удзел, якімі былі яго найбольш значныя справы і ўчынкі.
4.	Выкажы сваё меркаванне (пацверджанае фактамі), як ён ставіўся да розных груп людзей, у чыіх інтарэсах дзейнічаў, каму былі карысны яго справы. Што табе падабаецца ў ім? Што табе не падабаецца ў яго ўчынках, дзеяннях, характары? Чаму?
5.	Знайдзі ў вучэбным дапаможніку ацэнку спраў, учынкаў гэтага чалавека. Падумай, у чым яна супадае з тваёй уласнай ацэнкай.
Памятка для характарыстыкі і ацэнкі гістарычнага дзеяча (7—8-ы класы)
1.	Узгадай:
•	калі і ў якой краіне жыў гістарычны дзеяч;
•	да якога класа (сацыяльнай групы) належаў, у якіх умовах фарміраваліся яго погляды;
•	гістарычныя абставіны, у якіх адбывалася яго актыўная дзейнасць;
•	яго грамадска-палітычныя погляды.
2.	Каротка пазнач:
•	якія мэты і чаму ён выказваў, з мэтамі і задачамі якой сацыяльнай групы яны супадалі;
•	якія сродкі ён выкарыстоўваў для дасягнення сваіх мэт, дай ацэнку гэтым сродкам.
3.	Апішы знешнасць і характар. Якія рысы характару дапамагалі або перашкаджалі яму ў дасягненні пастаўленых мэт? Як ацаніць яго дзейнасць у цэлым, ролю ў гісторыі? Выкажы сваё стаўленне да гістарычнага дзеяча.
Памятка для характарыстыкі і ацэнкі гістарычнага дзеяча (9—11-ы класы)
1.	Вызначы гістарычныя ўмовы і грамадскае асяроддзе, у якіх фарміраваліся погляды, жыццёвыя мэты гістарычнага дзеяча.
2.	Раскрый рысы яго характару, іх залежнасць ад выхавання і грамадскага асяроддзя, яго ідэалы і мэты. Вызначы, якія асобасныя якасці дапамаглі яму ў дасягненні пастаўленых мэт і рашэнні гістарычных задач, што аб’ектыўна стаялі перад краінай і народам.