Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
2.	Група атрымлівае пакет дакументаў розных відаў (мемуары, лісты і г. д.). На іх падставе неабходна зрабіць высновы аб гістарычнай сітуацыі, праблемах, сфармуляваць пытанні (мадэляванне па прынцыпе рэканструкцыі).
3.	Пры аналізе дакумента адна група вучняў можа выступаць у ролі аналітыкаў, другая — у якасці апанентаў аўтараў, трэцяя — апалагетаў і г. д.
4.	Самастойнае складанне вучнямі пытанняў да дакумента [24, с. 120].
Табліца 15
Пытанні да дакумента ў залежнасці ад яго віду [25, с. 107—110]
Від дакумента
Тыпалогія пытанняў і заданняў да яго
1. Дакументы дзяржаўнага характару: граматы, загады, законы, прамовы дзяржаўных дзеячаў, пратаколы дзяржаўных мерапрыемстваў і г. д.
1.	Калі, дзе, чаму з’явіўся дадзены дакумент?
2.	Хто аўтар дакумента? Што вы ведаеце пра гэтага чалавека, яго жыццё і дзейнасць?
3.	Растлумачце асноўныя/новыя паняцці, якія выкарыстоўваюцца ў дакуменце.
4.	Чые інтарэсы (інтарэсы якіх груп, слаёў, класаў грамадства) адлюстроўваюць асобныя палажэнні або цалкам дакумент?
5.	Чым адрозніваецца гэты дакумент або яго асноўныя палажэнні ад падобных, якія існавалі раней або былі аналагічнымі ў іншых краінах?
6.	Да якіх вынікаў, змен у дзяржаве і грамадстве прывяло ці магло прывесці ўвядзенне дадзенага дакумента?
7.	Прыдумайце канкрэтную сітуацыю, якая раскрывае дзеянне гэтага дакумента: судовую справу, выступленне апазіцыі і інш.
2. Дакументы міжнароднага характару: дагаворы, пагадненні, пратаколы, дзелавая перапіска і г. д.
1.	Пакажыце на карце дзяржавы, якія склалі гэты дакумент.
2.	Ахарактарызуйце гістарычныя ўмовы з’яўлення дакумента.
3.	Назавіце асноўныя палажэнні дакумента. Ацаніце іх станоўчыя або адмоўныя бакі для кожнай з падпісаўшых яго краін, іншых краін, міжнароднай сітуацыі ў цэлым.
4.	Растлумачце, чаму дакумент складзены на такіх умовах (на карысць адных і на шкоду інтарэсам іншых дзяржаў, парытэтных пачатках).
5.	Якія змены ў палітычным, эканамічным, тэрытарыяльным плане адбыліся або меркаваліся адбыцца ў адпаведнасці з гэтым дакументам?
6.	Які характар насіў гэты дакумент — адкрыты або сакрэтны — і чаму?
7.	Дайце абагульняючую ацэначную характарыстыку гэтага дакумента.
8.	Падумайце, пры якіх абставінах падобны дакумент мог быць складзены з іншым раскладам сіл
Від дакумента
Тыпалогія пытанняў і заданняў да яго
3. Дакументы, звязаныя з палітычнай барацьбой: праграмы, адозвы, прамовы палітыкаў, пракламацыі, дэкларацыі і інш.
1.	Хто аўтар дакумента? Якія яго палітычныя погляды?
2.	Якія гістарычныя ўмовы стварэння дакумента? Дзе і калі ён з’явіўся?
3.	Да чаго заклікае і што асуджае аўтар дакумента?
4.	Інтарэсы якога слоя насельніцтва ён адлюстроўвае?
5.	Як палітычныя заклікі аўтара суадносяцца з яго сацыяльным становішчам і сапраўднымі інтарэсамі?
6.	Якія наступствы (рэальныя ці прагназуемыя) ажыццяўлення ідэй гэтага дакумента?
7.	Дайце гістарычную ацэнку дакумента
4. Дакументы гістарычнага характару: аналы, летапісы, гістарычныя сачыненні
1.	Пра якія гістарычныя факты ідзе гаворка ў дакуменце?
2.	Пакажыце на карце месца, дзе адбываліся апісаныя ў дакуменце падзеі.
3.	Вызначце час, у які адбываліся апісаныя падзеі, калі ён не пазначаны ў дакуменце або дадзены ў іншай (нехрысціянскай) сістэме летазлічэння.
4.	Як аўтар тлумачыць прычыны, апісвае ход і вызначае значэнне гістарычных падзей?
5.	На падставе дакумента вызначце стаўленне аўтара да апісаных падзей. Як пазіцыя аўтара звязана з характарам дакумента і абставінамі яго стварэння?
6.	У чым пазіцыя аўтара (не) супадае з сучасным пунктам гледжання на тое, што адбывалася? Чым гэтае (не) супадзенне можна растлумачыць?
7.	Ацаніце значнасць гэтага дакумента ў супастаўленні з аналагічнымі гістарычнымі творамі разглядаемага перыяду або прысвечанымі тым жа гістарычным падзеям
5. Дакументы асабістага паходжання: мемуары, дзённікі, лісты, сведчанні відавочцаў
1.	Хто аўтар дакумента? Якое яго сацыяльнае становішча? Пасада? Заняткі? Датычнасць да падзей, якія апісваюцца?
2.	Што бачыў аўтар дакумента? Як ён ставіцца да апісаных падзей? Пацвердзіце свае разважанні тэкстам крыніцы.
3.	Чым вы растлумачыце менавіта такое стаўленне аўтара да падзей? Да іх удзельнікаў?
4.	У чым супадаюць альбо адрозніваюцца сведчанні гэтага аўтара ад іншых крыніц па дадзеным гістарычным факце?
5.	Ці давяраеце вы сведчанням аўтара гэтага дакумента? Чаму?
6.	Ці падзяляеце вы меркаванні, ацэнкі, высновы аўтара дакумента?
6. Дакументы літаратурнага жанру як гістарычныя помнікі сваёй эпохі: проза, паэзія, драма, эпас, міфы, песні, сатыра, крылатыя выразы і інш.
1.	Пакажыце на карце рэгіён свету, дзе адбываецца дзеянне дадзенай літаратурнай крыніцы.
2.	Па характэрных дэталях быту, паводзін людзей і г. д. вызначце прыкладны час дзеяння або напісання твора / Знайдзіце прыметы, якія пацвярджаюць, што дадзены твор з’явіўся ў эпоху...
3.	Якія вобразы гістарычных герояў, падзей стварае аўтар? Як вы лічыце, што ў гэтым партрэце з’яўляецца перабольшваннем, прадузятым, непраўдзівым і г. д.? Як вы думаце, з якой мэтай аўтар зрабіў так?
Від дакумента
Тыпалогія пытанняў і заданняў да яго

4.	Як аўтар літаратурнага твора тлумачыць учынкі сваіх герояў? Ці згодны вы з такімі ацэнкамі і аргументамі?
5.	Да якога грамадскага слоя, групы насельніцтва належаў аўтар? Наколькі ён быў аб’ектыўны ў перадачы падзей або не імкнуўся да аб’ектыўнасці?
6.	У якіх іншых літаратурных творах вы сустракалі падобны сюжэт? Чым можна растлумачыць яго распаўсюджанасць?
Падчас работы з дакументамі можна выкарыстоўваць такія прыёмы тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо, як кластар, сінквейн, мазгавы штурм, «тоўстыя» і «тонкія» пытанні [66, с. 20—23].
Работу з дакументам можна весці з дапамогай прыёму ключавога слова. Па тэхналогіі выканання ён блізкі да сінквейна. Разам з тым дазваляе працаваць як з усім тэкстам, так і яго часткамі з наступным абагульненнем.
Як працаваць з тэкстам па метадзе ключавога слова [99, с. 153]
1.	Прачытай тэкст і вызнач у ім ключавое слова, якое з’яўляецца асноўным паняццем.
2.	Знайдзі ў тэксце або пераўтвары з іншых слоў два прыметнікі, якія характарызуюць ключавое паняцце.
3.	Потым адшукай ў тэксце або пераўтвары з іншых слоў тры дзеясловы, якія тлумачаць, што адбылося з ключавым паняццем.
4.	Складзі кароткі сказ (5-7 слоў), які будзе служыць вывадам па змесце вывучаемага матэрыялу.
= Прыклад работы з выкарыстаннем метаду ключавога слова
= (Гісторыя Беларусі, 8 клас) [99, с. 23]:
Стары селянін-паляшук у размове з паўстанцамі патлумачыў прычыну няўдачы паўстання наступным = чынам: «...ёсць адна прычына няўдачы паўстання — гэта стаўленне паноў да сялянства. Паны думалі самі = зрабіць паўстанне, але забыліся, што іх мала, а мужыкоў столькі, як мурашак. Паны не хацелі вызваліць = сялянства, бо, страціўшы паншчыну і падданства мужыкоў, яны страцілі б свае даходы ад мужыка і = сваю вагу ў гаспадарстве, дзе яны ўсё, мужык — нішто... Паншчына ёсць прычына заняпаду паўстання».
Папрацуйце па метадзе ключавога слова з тэкстам размовы селяніна з паўстанцамі.
Такім чынам, работа з гістарычнымі крыніцамі прадугледжвае просты ўзровень работы з дакументам і складаны, пераўтваральны, звязаны з больш глыбокім аналізам крыніцы або груп крыніц. На гэтым узроўні адбываюцца асэнсаванне, параўнанне, ацэнка. Напрыклад, параўнаць апісанне адной падзеі ў розных крыніцах, вылучыць версіі гістарычнай падзеі, супаставіць дадзеныя дакумента і іншых крыніц (статыстыкі, матэрыяльных крыніц, выяў), прааналізаваць серыю гістарычных крыніц з мэтай выяўлення характэрных рыс гістарычнага працэсу. Творчы ўзровень работы з гістарычнымі дакументамі азначае свабоднае аперыраванне імі ў дыскусійнай і даследчай формах дзейнасці вучня.
На гэтым узроўні праблемныя і пазнавальныя заданні патрабуюць асэнсавання і супастаўлення пунктаў гледжання, ідэй некалькіх дакументаў; складання параўнальных табліц, лагічных ланцужкоў; прымянення тэарэтычных палажэнняў дакумента для доказу, аргументавання свайго пункту гледжання, абмеркавання дыскусійных праблем. Творчыя заданні могуць выступаць у розных формах. Напрыклад, «Імітацыя гістарычнай крыніцы», гістарычныя сачыненні.
Каб вучні лепш разумелі спецыфіку дакументаў, можна выкарыстаць прыём стылізацыі — імітацыі сапраўдных тэкстаў, якія адносяцца да пэўнай эпохі. Прыхільнікі ўжывання гэтага прыёму адзначаюць, што падчас стварэння дакумента вучні павінны засвоіць асаблівасці напісання тэксту ў пэўную эпоху (паэтыка, стыль, змест, атрыбуты свайго часу) і толькі потым спрабаваць скласці «скаргу», «дзённік», «адозву», «ліст» і г. д. Але настаўніку неабходна даць інструкцыі: якога роду тэкст павінен быць і яго асаблівасці, калі і ў якіх умовах ён з’явіўся, хто яго «стваральнік» [26, с. 225—226].
= Прыклад заданняў з выкарыстаннем прыёму стылізацыі:
«Уявіце, што вы — еўрапейскі падарожнік і трапілі ў Стамбул XVIII ст. Якія запісы ў сваім дзённіку = вы зробіце? Якія асаблівасці жыцця мусульман адлюструеце ў нататках?»
«Уявіце сябе журналістам французскай газеты XVIII ст. Складзіце разгорнуты план рэпартажу з месца = падзей, адлюстраваных на карціне “Штурм Бастыліі”» [64, с. 103],
«Уявіце, што вы вандроўнік у часе і апынуліся ў Полацку (Гародні) часоў Сярэдневякоўя: напішыце = сваім бацькам ліст аб архітэктурных славутасцях горада. У лісце апішыце іх знешні выгляд, аздабленне, = а таксама адзначце, што больш за ўсё вас уразіла. Стварыце карту — план горада з пазначэннем архі= тэктурных забудоў».
«Уявіце сябе членам Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў у гады Першай сусветнай вайны. Напішыце = адозву да насельніцтва Беларусі, у якой выкладзіце свае погляды на пытанні эканамічнага развіцця і = дзяржаўнага ладу Расійскай імперыі».
Такім чынам, працуючы з гістарычнымі крыніцамі, вучні набываюць наступныя ўменні самастойнай работы:
♦	чытаць і пераказваць дакументы, аналізаваць і здабываць інфармацыю, разважаць, складаць план;
♦	параўноўваць і супастаўляць два і больш дакументы, якія характарызуюць адну і тую ж падзею;
♦	крытычна ацэньваць значэнне дакументаў мінулага і сучаснасці;
♦	уменне знаходзіць доказ таму ці іншаму сцверджанню.