Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
Параўнанне некалькіх пунктаў гледжання (напрыклад, прафесійных журналістаў, мастацтвазнаўцаў) на падзеі, адлюстраваныя ў медыятэксце, і сам медыятэкст
Вызначце, наколькі мэтазгодна ўсталяваны помнік вялікаму князю літоўскаму Гедыміну ў Лідзе, Тадэвушу Касцюшку ў Косаве, Сімону Балівару ў скверы імя С. Балівара ў Мінску, Ільі Рэпіну ў в. Здраўнёва на Віцебшчыне і інш. (сюжэт у навінах, інтэрв’ю гісторыка, апытанне людзей на вуліцы каля помніка)
Каб навучыць прыёмам работы з медыяпаведамленнямі, сфарміраваць уменне аналізаваць інфармацыю, настаўнік можа прапанаваць вучням знайсці паведамленні пра тыя ці іншыя гістарычныя падзеі ў розных крыніцах.
Традыцыйна пад медыятэкстам мы разумеем друкаваныя перыядычныя выданні, паведамленні ў сетцы інтэрнэт, відэапаведамленні. Аднак гэта не адзіныя сродкі, якія дасылаюць у грамадства пэўны пасыл. Яшчэ адным відам медыяпаведамленняў выступаюць помнікі.
Адзін з варыянтаў работы з выявамі помніка апісаны А. Палейкай.
Работа «Помнік як навіна» з выявай помніка [93, с. 37]
1.	Мазгавы штурм. Настаўнік паказвае фота новага помніка і прапануе даць яму сваю назву. Асабліва цікава, калі вучні бачаць яго ўпершыню і нічога пра яго не ведаюць. Усе ідэі запісваюцца на дошцы.
2.	Работа ў парах. Абмен меркаваннямі па пытаннях:
♦ Каму ўсталяваны гэты помнік? Пра што сведчаць дэталі: сімвалы, адзенне?
♦ Якую гісторыю распавядае помнік?
♦ Хто і пра якую гісторыю тут нагадвае?
♦ Якія каштоўнасці ўвасабляе помнік? Ці супадаюць яны з вашымі каштоўнасцямі?
♦ Якую функцыю выконвае помнік у грамадскай прасторы?
♦ Ці дазволілі б вы ўсталяваць гэты помнік, калі былі б мэрам горада? Чаму?
3.	Кароткая інфармацыя настаўніка пра помнік (назва, дзе і калі ён усталяваны, аўтар, ініцыятар мемарыялізацыі і г. д.). Вучні звяртаюцца да вынікаў мазгавога штурму і работы ў парах, адказваюць на пытанні настаўніка: «Як вы лічыце, ці будуць адрознівацца паведамленні пра ўсталяванне помніка ў розных медыя? Чаму вы так лічыце?».
4.	Калектыўная работа з загалоўкамі публікацый аб адкрыцці гэтага помніка. Кожная група атрымлівае аднолькавыя наборы выразак загалоўкаў і назваў выданняў, у якіх матэрыялы былі апублікаваны, або падборкі загалоўкаў з інтэрнэту і спіс інтэрнэт-рэсурсаў. Удзельнікі суадносяць загаловак і выданне, дзе выйшла публікацыя, і тлумачаць, чаму яны так лічаць. Вынікі работы групы афармляюцца на асобным аркушы як калаж.
5.	Абмеркаванне вынікаў групавой работы. Удзельнікі параўноўваюць калажы, вылучаюць супадзенні і адрозненні, выслухоўваюць каментарыі. Настаўнік раздае групам пакеты скрыншотаў публікацый і праводзіць іх выніковае абмеркаванне.
Прыклады заданняў з выявамі помнікаў па гісторыі Беларусі:
1. Уважліва разгледзьце стужку часу «Славутыя людзі зямлі беларускай» (мал. 32). Як вы лічыце, чаму менавіта гэтым гістарычным дзеячам усталяваны помнікі на тэрыторыі Беларусі? Чаму менавіта ў гэтых гарадах яны ўсталяваны? Выкажыце свой пункт гледжання.
Сымон Будны (1530—1593) і Леў Сапега Васіль Цяпінскі (—1540 —1603), (1557—1633), Мінск, 2000	Лепель, 2010
Сімяон Полацкі (1629-1680), Полацк, 2004
Міхаіл Клеафас Агінскі Тадэвуш Касцюшка (1765—1833),	(1746-1817),
Маладзечна, 2002 Мерачоўшчына, 2018
Мал. 32. Стужка часу «Славутыя людзі зямлі беларускай» [30]
ШІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІ
Распрацуйце гістарычную гульню па прыведзенай ілюстрацыі. Складзіце правілы гульні і заданні, звязаныя з жыццём і дзейнасцю гістарычных дзеячаў, якім усталяваны помнікі ў Беларусі.
У 2012 г. было арганізавана інтэрактыўнае абмеркаванне пытання: «Якія гістарычныя помнікі трэба ўсталяваць у Мінску?». Шмат людзей аддалі свой голас за помнік Глебу Менскаму. Ці прагаласавалі б вы за стварэнне помніка гэтаму гістарычнаму дзеячу? Растлумачце чаму.
2.	Пры дапамозе інтэрнэт-рэсурсаў знайдзіце гэты фотаздымак (мал. 33). Параўнайце помнікі іншым вялікім князям літоўскім з помнікам Гедыміну. Як вы лічыце, чаму скульптар паказаў князя ў такім вобразе?
У верасні 2019 г. адбылося адкрыццё помніка вялікаму князю літоўскаму Гедыміну ў Лідзе. Як вы лічыце, чаму помнік Гедыміну ўстаноўлены менавіта ў гэтым беларускім горадзе?
3.	Ахарактарызуйце стаўленне аўтара помніка да Вітаўта (мал. 34). Параўнайце помнікі іншым вялікім князям з помнікам Вітаўту.
Як вы думаеце, чаму скульптар паказаў князя менавіта ў такім вобразе?
Правядзіце даследаванне. Высветліце, у якіх краінах ёсць помнік Вітаўту.
Параўнайце іх. Вызначце, як скульптары ўяўлялі Вітаўта.
Як вы лічыце, ці ўплывалі асабістыя адносіны аўтараў помніка на яго канчатковы выгляд?
Мал. 33. Помнік Гедыміну ў Вільнюсе
Мал. 34. Помнік Вітаўту ў Каўнасе
Падчас работы з помнікамі, скульптурамі як матэрыяльнымі крыніцамі гістарычнай інфармацыі можна задаць вучням наступныя пытанні і правесці пэўную аналітычную работу [53]:
1.	У памяць аб кім або аб чым створаны помнік:
♦	Якой падзеі або чалавеку прысвечаны помнік?
♦	Калі здарылася гэта падзея або калі жыў гэты чалавек?
2.	Аб месцы знаходжання помніка:
♦	Дзе размешчаны помнік?
♦	Якім падаецца асяроддзе вакол помніка?
♦	Чаму гэты помнік стаіць менавіта там?
3.	Аб часе:
♦	Калі помнік быў створаны, усталяваны?
♦	Калі ён быў адкрыты?
♦	Як ён выглядаў раней, а як — сёння?
♦	Што ў ім змянілася або, магчыма, у ім нічога не мянялася?
4.	Аб знешнім выглядзе помніка:
♦	Якія візуальныя вобразы мемарыяла?
♦	Якая яго сімволіка?
♦	Якія параметры/памеры мемарыяла?
♦	3 якога матэрыялу ён зроблены?
5.	Аб публічнай прасторы помніка:
♦	Кім быў узведзены помнік?
♦	Хто фінансаваў яго стварэнне і ўстаноўку?
♦	Чаму мемарыялы адыгрываюць важную ролю ў палітыцы?
♦	Якімі былі гістарычныя абставіны, звязаныя са стварэннем мемарыяла?
♦	Якія важныя падзеі адбыліся, калі помнік быў створаны?
♦	Чаму мемарыялы лічацца сродкам перапісвання гісторыі?
♦	Збярыце болып падрабязную інфармацыю пра мемарыял, помнік або скульптуру.
♦	Падумайце, як змяніліся помнікі нашай краіны пасля змены палітычнага ладу.
Вышэй разглядаліся прыёмы работы з матэрыяламі перыядычнага друку, карыкатурай, плакатам, што адносяцца да медыятэкстаў. Сярод іншых сродкаў навучання варта згадаць афішы, работа з якімі можа быць арганізавана пры вывучэнні гісторыі і грамадазнаўства.
Прыклад арганізацыі работы з афішай да спектакля Д. Ганум «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы):
111111111111111111111111111111111111111111111111111111II1111111111111111111! 11111111111111111111111111
Мал. 35. Афіша да спектакля А. Ганум «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы
Пытанні пры рабоце з афішай:
— Якія асацыяцыі выклікае ў вас гэтая афіша? Чаму?
— Якія колеры выкарыстаны ў афішы? Як вы думаеце чаму?
— Як вы лічыце, хто і якім чынам паказаны на афішы? Чаму?
— Ці адпавядае афіша зместу спектакля?
— Чаму спектакль называецца «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»?
— Як вы лічыце, чаму на афішы стаіць абмежаванне па ўзросце 16+?
— Ці можна адказаць на гэтыя пытанні, не прачытаўшы твор і не паглядзеўшы спектакль?
3.6.	НАГЛЯДНАСЦЬ НА ЎРОКАХ ГІСТОРЫІ: КЛАСІФІКАЦЫЯ
I ПРАВІЛЫ АДБОРУ
3.6.1.	Віды наглядных дапаможнікаў
Важную ролю ў навучанні гісторыі адыгрывае выкарыстанне наглядных дапаможнікаў. Наглядным называецца такое навучанне, пры якім уяўленні і паняцці вучняў фарміруюцца на падставе непасрэднага ўспрымання вывучаемых з’яў ці з дапамогай іх выяў.
Наглядны метад навучання — спосаб засваення гістарычнага зместу на аснове візуальнага ўспрымання вучэбнага матэрыялу [117, с. 183].
Наглядны метад і прыёмы нагляднага навучання спрыяюць развіццю памяці, мыслення, уяўленняў, назіральнасці, мовы. Дзякуючы наглядным сродкам вучні могуць лепш зразумець гістарычнае мінулае, уявіць яго ў выглядзе пэўных вобразаў і пераказаць словамі.
Наглядные сродкі навучання могуць выкарыстоўвацца на розных этапах урока: у час праверкі ведаў, тлумачэння новага матэрыялу і яго замацавання, развіцця ўменняў.
Нагляднасць мае высокае эмацыянальнае ўздзеянне, калі вывучаюцца помнікі мінулага, мастацкія творы, з дапамогай якіх фарміруецца эстэтычны густ вучняў. Акрамя гэтага, візуальныя вобразы спрыяюць развіццю ў вучняў творчай фантазіі, вучаць іх ацэньваць мастацкія якасці твораў, майстэрства аўтараў.
Існуюць розныя класіфікацыі сродкаў нагляднага навучання (прыклад адной з іх — на мал. 36) [110, с. 256].
^4 манументальньія^	
фотаздымкі ]	
Наглядныя сродкі
20%
.	50%
80%
Q—| упрыгожванні |-
сапраўдныя прадметы матэрыяльнай культуры
—[ прадметныя
вытворчасці
Мал. 36. Ментальная карта «Наглядныя сродкі навучання»
Па характары выявы вылучаюць некалькі відаў нагляднасці (мал. 37).
Мал. 37. Віды нагляднасці
Унутраная нагляднасць — вобразы, якія ёсць у свядомасці вучняў. Яны фарміруюцца пры самастойным назіранні за рэальнымі прадметамі і праявамі навакольнага свету. Аснова для фарміравання вобразаў — інфармацыя з літаратуры, часопісаў, кіно, гульняў, падарожжаў, заняткаў і г. д. Унутраная нагляднасць таксама выступае ў якасці асновы для фарміравання новых уяўленняў. Напрыклад, пры вывучэнні пытання аб стварэнні мануфактур можна правесці параўнанне з арганізацыяй цэхавай вытворчасці (ужо вядомай вучням) і такім чынам сфарміраваць уяўленне пра мануфактурную вытворчасць.
Прадметная нагляднасць — від нагляднасці, пры якім уяўленні і паняцці вучняў фарміруюцца на аснове непасрэднага ўспрымання прадмета навучання. Пад прадметнай нагляднасцю разумеюць матэрыяльныя сляды мінулага (прылады працы, рыцарскія даспехі, манеты і г. д.), манументальныя гістарычныя помнікі (егіпецкія піраміды, храмы, архітэктурныя помнікі і інш.), а таксама памятныя месцы гістарычных падзей (Манмартр у Парыжы, Сенацкая плошча ў Пецярбургу і г. д.). Такі від нагляднасці прымяняць на ўроках гісторыі даволі складана, таму настаўнікі выкарыстоўваюць выявы прадметаў, памятных месцаў, помнікаў.
Выяўленчая нагляднасць — сродкі навучання, якія прадстаўляюць сабой рэальны або адноўлены вобраз гістарычнага мінулага (гістарычных падзей, дзеячаў, помнікаў). Да гэтага віду нагляднасці адносяць творы гістарычнага жывапісу, ілюстрацыі, фотаздымкі, партрэты, карыкатуры, плакаты і інш.