Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
2.	Ці пазнаяце вы персанажа? Назавіце яго і растлумачце тую ролю, якую ён адыгрываў у адлюстраваных на карыкатуры падзеях.
3.	Вызначце, якія мастацкія сімвалы ўжываў мастак. Чаму ён імі скарыстаўся?
4.	Якія пачуцці — станоўчыя ці адмоўныя — выклікае ў вас персанаж?
5.	Як інтэрпрэтуе карыкатурыст яго дзеянні? Што вы ведаеце з іншых крыніц пра падзеі, якім прысвечана карыкатура? Як ваша інфармацыя стасуецца з той, што вы атрымалі дзякуючы карыкатуры?
Мал. 56. «За двума зайцамі», Б. Яфімаў (1942). Карыкатура.
Подпіс пад карыкатурай: «Стратэгічныя вынікі летняй кампаніі»
ІІІІ1ІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІШІІІ1ІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІШІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІ
Прыклад работы з карыкатурай:
Мал. 57

1. Апішыце карыкатуру
Намаляваны воўк, якому два паны ў цыліндрах скормліваюць піражок з надпісам «Чэхаславакія». Убаку стаіць трэці спадар, які задаволена пацірае рукі
2. Каго сімвалізуюць персанажы карыкатуры? Прывядзіце абгрунтаванне сваім высновам
Воўк сімвалізуе Германію (галаўны ўбор, нямецкі крыж на шыі), два чалавекі на першым плане — Францыю і Вялікабрытанію (сцягі на цыліндрах), чалавек на заднім плане — ЗША (адзенне, дым цыгары ў выглядзе амерыканскага долара)
3. Вызначце гістарычную падзею
Мюнхенская канферэнцыя, 1938 г.
4. Якімі псіхалагічнымі характарыстыкамі надзяляе персанажаў аўтар?
Германія — прагнасць, агрэсія; Францыя і Вялікабрытанія — баязлівасць, угодніцтва, хітрасць; ЗША — як бы ні пры чым, але ўважліва назірае за тым, што адбываецца, усміхаючыся і паціраючы рукі, г. зн. здабывае карысць за кошт іншых
5. Якія ідэі хацеў данесці аўтар карыкатуры?
Заходнія краіны «скармілі» Гітлеру Чэхаславакію, імкнучыся накіраваць агрэсію Германіі на ўсход
6. 3 якой мэтай створана карыкатура?
Аўтар імкнецца выкрыць вераломную ролю заходніх дзяржаў у Мюнхенскім пагадненні
3.7.4.	Методыка работы з плакатам
Адным са сродкаў нагляднага навучання выступае плакат — асаблівы від гістарычнай крыніцы, зробленай з агітацыйнымі, рэкламнымі, інфармацыйнымі мэтамі. Лічыцца, што ён узнік на аснове тэатральных афіш другой паловы XIX ст. Існуе некалькі тыпаў плакатаў: рэкламны, прапагандысцкі, палітычны і г. д. У XX стагоддзі найбольшае распаўсюджанне атрымаў палітычны плакат.
Плакаты заўсёды адрасаваны пэўнай сацыяльнай групе. Іх галоўная жанравая асаблівасць у тым, каб прыцягваць увагу. 3 гэтай прычыны яны звычайна яркія, прывабныя, цікавыя. Іх персанажы і вобразы лёгка пазнаюцца. Разам з тым плакаты заўсёды тэндэнцыйныя, нацэлены не толькі на свядомае, але і падсвядомае ўспрыманне.
Мал. 58—60. Плакаты БССР1
Пры арганізацыі работы з плакатам як наяўным вобразам варта:
♦	вызначыць падзею, якой прысвечаны плакат, і яе дату;
♦	вызначыць, па чыёй палітычнай замове ён быў створаны і для якой аўдыторыі;
♦	прааналізаваць персанажаў і сімвалы плаката;
♦	звярнуць увагу, якія фігуры, аб’екты вынесены на пярэдні план і што аднесена на другі;
♦	прааналізаваць, якія фігуры і аб’екты намаляваны вялікімі або маленькімі і чаму;
♦	сфармуляваць пасыл (галоўную ідэю), які плакат быў прызваны данесці да сваёй аўдыторыі [76, с. 95—108]
Прыклад аналізу палітычнага плаката
«Свіння, выдрэсіраваная ў Парыжы» [44]:
1.	Плакат адлюстроўвае мэту Польшчы ў пачатку польскасавецкай вайны — адрадзіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 года.
2.	Плакат быў створаны ў 1920 г. па замове ўрада РСФСР. Мэтавая аўдыторыя — прыхільнікі савецкай улады.
3.	Мастак намаляваў саперніка Савецкай Расіі ў выглядзе свінні ў старадаўнім галаўным уборы з надпісам «Яснавяльможная Польшча» — відавочная адсылка да шляхецкага мінулага. Доўгія вусы — магчымы намёк на знешнасць начальніка Польскай Рэспублікі Юзэфа Пілсудскага. Дакумент з надпісам «Межы 1772 года» сімвалізуе мэту, якую мела Польшча ў вайне. Свінню трымае на руках тоўсты чалавек — тыповы вобраз прадстаўніка буржуазіі, які фарміруецца савецкай прапагандай. Ён сімвалізуе капіталістычную Францыю, што падтрымлівала Польшчу ў вайне.
4.	Магчыма, паведамленне гучала б наступным чынам: «Асцерагацца няма чаго — такі вораг нам не страшны».
кйякіН g
Мал. 61. Палітычны плакат «Свіння, выдрэсіраваная ў Парыжы»
1 Узяты з сайтаў: www.kiesk.by;www.back-in-ussk.com;englishpromo.ru
На ўроках гісторыі можна выкарыстоўваць плакат як сродак навучання або прапанаваць вучням самастойна прыдумаць плакат па пэўнай тэме. У апошнім выпадку гаворка ідзе пра ўменне вучняў прымяніць свае веды на практыцы.
Вылучаюць наступныя прыёмы праектавання плаката:
1)	адназначнасць: ідэя плаката павінна быць выказана выразна, каб складвалася адназначнае тлумачэнне створанага вобраза;
2)	лаканічнасць: ясныя і яркія вобразы, кароткія і ёмістыя фразы, якія людзі гатовы ўспрыняць літаральна на хаду;
3)	рыфма, прымаўка: лозунг з рыфмай, прымаўкай лёгка запамінаецца;
4)	заклік: часта ўжываецца зварот на «ты», непасрэдна да аўдыторыі (моладзь, працоўныя, армія і інш.) [93, с. 45].
Пра інтэрнэт-сэрвісы для стварэння плакатаў глядзіце ў раздзеле «Выкарыстанне тэхналогій Вэб 2.0 у навучанні гісторыі».
3.7.5.	Арганізацыя работы з фотаздымкамі як гістарычнай крыніцай
На ўроках гісторыі адной з крыніц інфармацыі і сродкаў нагляднага навучання выступае фатаграфія. Дзякуючы развіццю, удасканаленню і даступнасці фотатэхнікі яна становіцца важнай часткай паўсядзённага жыцця грамадства. 3 яе дапамогай можна самапрэзентавацца ў сацыяльных сетках, расказаць займальную гісторыю. Фатаграфія ажыццяўляе сувязь гісторыі з сучаснасцю. Акрамя гэтага, канкрэтызуе гістарычныя падзеі, стварае яркія гістарычныя вобразы, узмацняе эмацыянальнае ўспрыманне. Сёння фатаграфія добра ўпісваецца ў паняцце «крыніца». Яна часта не саступае па інфарматыўнасці друкаваным крыніцам. Фатаграфія таксама і медыятэкст, які падчас аналізу становіцца крыніцай ведаў.
Фатаграфіі падаюцца найбольш цікавай крыніцай на ўроках гісторыі. 3 адHa­ro боку, як візуальныя крыніцы, яны прапануюць вучням інфармацыю ў больш прывабнай форме, чым тэксты, таму што ўспрымаюцца значна прасцей, чым доўгія і складаныя пісьмовыя крыніцы.
3	другога боку, фатаграфіям неабходна «задаваць пытанні», каб іх зразумець. Без аналізу нават самыя цікавыя з іх могуць застацца закрытымі для гістарычнага даследавання. Іншымі словамі, да іх неабходна паставіць такія пытанні і заданні, якія дапамаглі б ім «расказаць гісторыю». Таму ўменне аналізаваць, «чытаць» фотаздымкі, з’яўляецца важнай кампетэнцыяй.
Работа з фатаграфіямі прадугледжвае тыя ж прыёмы, што і з іншымі відамі выяўленчай нагляднасці: назіранне, дэманстрацыя і ілюстрацыя. Фотаздымкі можна выкарыстоўваць на розных этапах урока пры арганізацыі творчай дзейнасці вучняў. Работа з фота можа падштурхнуць да больш дэталёвага вывучэння гісторыі сваёй сям’і, з’яўляецца падставай для аналізу змен, якія адбываліся ў грамадскім і матэрыяльным жыцці чалавецтва, і інш. [93, с. 34—44; 93].
Аналіз зместу фотаздымка ўключае тры складальнікі: апісанне; інтэрпрэтацыя і доказы; рэфлексія і дадатковыя пытанні. Дэталёвы іх разгляд з пункту гледжання методыкі выкладання гісторыі прыведзены ў табліцы 21.
Табліца 21
Аналіз фотаздымка
Этап аналізу
Пытанні і практыкаванні
Апісанне: дакладна апішыце, што вы бачыце (на гэтай стадыі не трэба імкнуцца рабіць здагадкі пра тое, што вы бачыце)
•	Апішыце асоб, якіх вы бачыце на фота, а таксама іх дзеянні і (або) аб’екты, паказаныя на здымку.
•	Як згрупаваны людзі і (або) аб’екты?
•	Апішыце, што вы бачыце на пярэднім і заднім плане, з левага і правага боку фатаграфіі
Інтэрпрэтацыя, доказы: чаму вы так думаеце? Якія сродкі выкарыстоўвае аўтар?
•	Што адбываецца на гэтай фатаграфіі?
•	Хто гэтыя людзі? Чым яны займаюцца? Якія гэта аб’екты?
•	Выкажыце меркаванне, калі, на вашу думку, быў зроблены здымак (год, перыяд, падзеі).
•	Ці змяшчаецца на фота тэкставая інфармацыя: плакаты, рэклама, подпісы?
•	Гэта пастановачнае фота? Людзі пазіравалі перад фотакамерай?
•	Чаму менавіта ў гэтым месцы і ў гэты час з’явіўся чалавек з фотаапаратам?
•	На якія пытанні фатаграфія не можа адказаць? Якая інфармацыя адсутнічае?
Дадатковыя пытанні, рэфлексія
•	Ці дапамаглі вам пры выкананні практыкавання вашы веды па гісторыі?
•	Што выклікала цяжкасці? Чаму?
Пры аналізе фотаздымкаў мэтазгодна карыстацца формулай: «Апроч таго, ШТО паказана на здымку, трэба ўбачыць, ЯК гэта паказана, ЧАМУ менавіта так і што HE паказана».
У якасці арыенціраў трэба абраць некалькі элементаў на здымку (напрыклад, пазначаныя маркерамі (гл. мал. 62 і 63)) для вызначэння пары года, сацыяльнай прыналежнасці людзей, адлюстраваных на фота, іх настрою, адносін да гістарычнай падзеі і г. д. Далей, выкарыстоўваючы розныя крыніцы інфармацыі, неабходна правесці работу па вывучэнні адзення, атрыбутаў, характэрных прымет той эпохі.
Напрыклад, можна задаць наступныя пытанні да зместу фота:
1.	Апішыце, што вы бачыце.
2.	Якія аб’екты адлюстраваны на фота? Якія з іх, на вашую думку, аўтар хацеў вылучыць? Чаму?
3.	Што робяць людзі на фота?
4.	Ці змешчана на фотаздымку тэкставая інфармацыя: плакаты, подпісы, рэклама?
5.	Калі час здымка невядомы, паспрабуйце высветліць магчымы час яго з’яўлення.
Мал. 62. Дэманстрацыя працоўных 7 лістапада 1967 г., г. Бабруйск
Фота з сямейнага архіва С. Кудраўцавай
Для такога аналізу можна выкарыстаць фотаздымкі з сямейных архіваў (напрыклад, малюнкі 62—65).
Далей могуць быць пастаўлены пытанні, якія спрыяюць успрыманню фотаздымка як медыятэксту.
6.	Звярніце ўвагу на людзей, якія спецыяльна прымаюць пэўную позу. Падумайце, чаму менавіта ў гэтым месцы і ў гэты час з’явіўся чалавек з фотаапаратам.
7.	Якую максімальную інфармацыю можна атрымаць, разглядаючы фота? На якія пытанні яно не можа адказаць? Якая інфармацыя адсутнічае?
Прывабным спосабам уключэння фатаграфіі ў гістарычны кантэкст з’яўляецца работа з сямейным альбомам. Гэта тая крыніца інфармацыі, якая ёсць у кожнага вучня і адлюстроўвае пэўны гістарычны працэс на прыкладзе жыцця пэўнай сям’і. Па фотаздымках, якія захоўваюцца ў сямейным альбоме, можна даведацца аб грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным жыцці краіны, развіцці культуры, моды, паўсядзённым жыцці насельніцтва.