Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
Для састаўлення параўнальна-абагульняючай табліцы неабходна:
1)	прааналізаваць вучэбны матэрыял і вылучыць у ім аб’екты параўнання;
2)	прааналізаваць вылучаныя аб’екты;
3)	паслядоўна параўнаць аднародныя істотныя прыметы аб’ектаў;
4)	абагульніць вынікі параўнання [113, с. 80].
Табліца 25
Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у перыяды хрушчоўскай адлігі і стагнацыі [98, с. 94—95]
Прыметы для параўнання
Другая палова 1950-х — першая палова 1960-х гг.
Другая палова 1960-х — першая палова 1980-х гг.
З’явы, якія сведчылі аб дэмакратызацыі
Асуджэнне культу асобы Сталіна і правядзенне частковай рэабілітацыі неабгрунтаваных ахвяр сталінскіх рэпрэсій у час хрушчоўскай адлігі, калі Першым сакратаром ЦК КПБ быў К. Т. Мазураў
Адмаўленне ад нерэальных планаў будаўніцтва камунізму да пачатку 1980-х гг. у перыяд, калі Першым сакратаром ЦК КПБ быў П. М. Машэраў
З’явы, якія сведчылі аб захаванні савецкай грамадска-палітычнай сістэмы
Існаванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы.
Прыняцце ў 1961 г. неабгрунтаванага (валюнтарысцкага) курсу на будаўніцтва камунізму
Замацаванне кіруючай і накіроўваючай ролі Камуністычнай партыі Беларусі ў адпаведнасці з артыкулам 6 Канстытуцыі БССР 1978 г., у выніку чаго КПБ з’яўлялася «дзяржавай у дзяржаве»
Вывад: асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця ў БССР з’яўлялася ўзмацненне ролі Камуністычнай партыі Беларусі, якое адбывалася ва ўмовах дастаткова стабільнага эканамічнага развіцця Беларусі, калі яшчэ не праявіліся крызісныя з’явы. На аснове павышэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва фарміраваліся станоўчыя адносіны беларусаў да палітыкі Камуністычнай партыі. Для беларускага грамадства былі характэрны жыццёвы аптымізм, упэўненасць у заўтрашнім дні, сімпатыі да ідэй сацыялізму
Можна прапанаваць вучням ужо запоўненую табліцу і пытанні да яе (табл. 26):
Табліца 26
Дзяржавы Старажытнага Усходу
Краіна
Шумерскія гарады-дзяржавы
Фінікія
Асірыя
Індыя
Кітай
III тыс. да н. э.
II тыс. да н. э.
VII тыс. да н.
э.	III тыс. да н. э.
Месцазнаходжанне
Паўднёвае Міжрэчча (даліна рэк Еўфрат і Тыгр)
Усходняе пабярэжжа Міжземнага мора
Вярхоўе рэк Еўфрат і Тыгр
Паўвостраў Індастан. РэкіІнд і Ганг
Усходняя Азія.
Рэкі Хуанхэ і Янцзы
Прыродныя ўмовы
Моцна забалочаная мясцовасць, у нізоўях рэк каналы, пустыня на астатняй тэрыторыі
Вузкая прыморская паласа, на ўсходзе — горы, дажджы з мора
Краіну атачалі горы і стэпы, дажджоў мала, урадлівая глеба толькі каля ракі Тыгр
Размешчана на паўвостраве, клімат гарачы і вільготны, джунглі
Суровыя зімы, халодныя вятры, у паўночнай і паўночна-заходняй частцы краіны — неўрадлівая глеба
Заняткі насельніцтва
Земляробства, рамяство, гандаль
Мараплаванне, гандаль, садоўніцтва, рамяство
Земляробства, рамяство, гандаль
Земляробства, жывёлагадоўля, рамяство
Земляробства, жывёлагадоўля, рамяство
Дзяржава (кіраванне)
Гарады-дзяржавы (Ур, Урук, Лагаш, Ніпур, Вавілон)
Гарадыдзяржавы (Цір, Бібл, Сідон)
Ваенная дзяржава
Самастойныя царствы
Імперыя (Цыньская імперыя)
Адкрыцці і дасягненні
Клінапіс, сістэма ліку
Пурпур, шкло, алфавіт
Апрацоўка жалеза, таран, конніца
Лічбы, дзесяцічная сістэма ліку, шахматы
Шоўк, порах, лак, папера, компас
1.	Назавіце агульныя рысы ў прыродных умовах дзяржаў Пярэдняй Азіі, Індыі і Кітая. Якія адрозненні можна вызначыць, зыходзячы з матэрыялаў табліцы?
2.	Якім чынам паўплывалі прыродныя ўмовы і месцазнаходжанне гэтых краін на заняткі жыхароў?
3.	Назавіце агульныя рысы і асаблівасці дзяржаўнага кіравання гэтых краін.
4.	Якімі вынаходкамі народаў Пярэдняй Азіі, Індыі і Кітая мы карыстаемся і сёння?
Канкрэтызуючыя табліцы спрыяюць лепшаму засваенню паняццяў, вучаць аргументацыі, усебаковаму аналізу фактаў і абапіраюцца на ўменні навучэнцаў складаць сэнсавыя і тэзісныя планы, рабіць абагульняючыя высновы. Змест і колькасць граф залежаць ад тэмы і праблематыкі табліцы (табл. 27).
Табліца 27
Класіцызм
План для аналізу
Класіцызм
Краіна, дзе нарадзіўся напрамак
Францыя
Перыяд існавання
XVII—XVIII стст.
Характэрныя рысы
Жывапіс
У аснове — антычная эстэтыка з яе стройнай логікай і гармоніяй, кожны твор мастацтва будуецца па строгіх канонах; ураўнаважанасць прапорцый, якая выключае ўсё лішняе, другараднае

Архітэктура
Зварот да антычных пабудоў, сіметрыя пабудовы, складнасць, манументальнасць, геаметрычна правільныя формы

Музыка
Багаты вобразны змест твораў увасоблены ў простай, але дасканалай мастацкай форме; апяванне ўчынкаў чалавека, яго эмоцый і пачуццяў, над якімі пануе розум. Творам уласцівы лагічнасць мыслення, гармонія і яснасць формы

Літаратура
Культ розуму, рацыяналізм, ідэалізацыя герояў, абсалютызацыя ідэй, аб’ектыўнасць апавядання, супрацьпастаўленне станоўчых і адмоўных герояў
Вядомыя прадстаўнікі
Жывапіс
Гаспар Пусэн, Клод Ларэн

Архітэктура
Клод Перо, Роберт Адам

Музыка
Жан-Батыст Люлі, Крыстоф Глюк, Людвіг ван Бетховен

Літаратура
Франсуа дэ Малерб, Жан Батыст Мальер, Вальтэр
Абагульняючы вывад
У аснове класіцызму ляжаць ідэі антычнасці. Мастацкі твор з пункту гледжання класіцызму павінен будавацца на падставе мер канонаў, тым самым выяўляючы складнасць і лагічнасць светабудовы. Цікавасць для класіцызму ўяўляе толькі вечнае, нязменнае. Эстэтыка класіцызму надае вялікае значэнне грамадска-выхаваўчай функцыі мастацтва.
Класіцызм усталёўвае строгую іерархію жанраў, якія дзеляцца на высокія (ода, трагедыя, эпапея) і нізкія (камедыя, сатыра, байка). Кожны жанр мае строга пэўныя прыметы, змешванне якіх не дапускаецца
Пры вывучэнні сусветнай і айчыннай гісторыі, а таксама для міжкурсавых сувязей каштоўным з’яўляецца запаўненне сінхранічных табліц. Яны фіксуюць найбольш важныя падзеі і з’явы розных краін прыкладна аднаго і таго ж часу. 3 іх дапамогай адбываецца эфектыўнае лагічнае паўтарэнне гістарычных дат і падзей шляхам іх параўнання, забяспечваецца аналіз аднародных падзей па часе ўзнікнення і працягласці існавання, ствараюцца ўмовы для пошуку заканамернасцей і асаблівасцей гістарычнага развіцця розных краін, рэгіёнаў, народаў. Складанне такіх табліц і іх наступнае выкарыстанне пры вывучэнні аднародных тэм у розных курсах гісторыі або пры сістэматызацыі і абагульненні вучэбнага матэрыялу дапамагае ўспрымаць гісторыю розных краін і народаў як адзіны сусветна-гістарычны працэс.
На ўроках могуць выкарыстоўвацца два віды сінхранізацыі: 1) па датах; 2) па падзеях. У першым выпадку з прычыны нераўнамернасці гістарычнага развіцця падзеі ў розных краінах будуць розныя. Гэты від сінхранізацыі лепш ужываць, калі неабходна паказаць нераўнамернасць развіцця гістарычных падзей. У выпадку, калі трэба адлюстраваць агульныя заканамернасці ў развіцці грамадства, лепш выкарыстоўваць сінхранізацыю па падзеях [104, с. 67].
Ніжэй прыведзены прыклад сінхранічнай табліцы, якая паказвае агульныя заканамернасці ў развіцці грамадства (табл. 28).
Табліца 28
Гістарычныя падзеі ў краінах Заходняй Еўропы і на беларускіх землях
Заходняя Еўропа
Беларускія землі
Даты
Падзеі
Даты
IV—VII стст.
1. Перасяленні народаў
VI—VIII стст.

Вялікае перасяленне народаў
Рассяленне славян

Канец V ст.
2. Узнікненне раннефеадальных дзяржаў
X ст.

Утварэнне Франкскага каралеўства
Утварэнне Полацкага і Тураўскага княстваў

843 г.
3. Пачатак раздробленасці
1101 г.

Распад Франкскай імперыі
Раздробленасць Полацкага княства

Такім чынам, табліцы можна выкарыстоўваць на розных этапах ўрока, напрыклад, падчас вывучэння новага матэрыялу, замацавання ведаў, іх абагульнення і сістэматызацыі, праверкі і кантролю і г. д.
На ўроках гісторыі таксама мэтазгодна звяртацца да дыяграм, якія падкрэсліваюць колькасныя і якасныя бакі вывучаемых падзей і з’яў. Работа з імі
садзейнічае фарміраванню ў вучняў умення бачыць за статыстычным матэрыялам развіццё грамадскіх з’яў, вызначаць унутраныя сувязі паміж імі. Іх можна выкарыстоўваць для развіцця ўмення параўноўваць і супастаўляць вывучаемыя з’явы і працэсы. Дыяграмы падзяляюцца на слупковыя і кругавыя.
Напрыклад, інфармацыю вучэбнага дапаможніка па гісторыі Беларусі (10 клас) пра катэгорыі сялян Заходняй Беларусі ў пачатку 1930-х гг. [88, с. 97] можна перавесці ў кругавую або слупковую дыяграму (мал. 82, 83).
Сельскае насельніцтва Заходняй Беларусі ў пачатку 1930-х гг.
■ сяляне-беднякі сяляне-сераднякі
■ заможныя сяляне, асаднікі
Сельскае насельніцтва Заходняй Беларусі ў пачатку 1930-х гг.
Мал. 83. Слупковая дыяграма «Сельскае насельніцтва Заходняй Беларусі ў пачатку 1930-х гг.»
Мал. 82. Кругавая дыяграма «Сельскае насельніцтва Заходняй Беларусі ў пачатку 1930-х гг.»
Дыяграмы можна выкарыстоўваць пры тлумачэнні новага матэрыялу (у якасці ілюстрацыі слоў настаўніка) або пастаноўцы вучэбнай праблемы (праблемнага пытання) з улікам асаблівасцей пазнавальнай дзейнасці вучняў.
3.8.3.	Асаблівасці складання і выкарыстання ментальных карт у працэсе навучання гісторыі
Фарміраванне мэтапрадметных кампетэнцый вучняў прадугледжвае ўменне пераводзіць тэкставую інфармацыю ў іншыя выгляды. У працэсе навучання яна можа быць прадстаўлена ў выглядзе схем, кластараў або ментальных карт. У іх ёсць агульная рыса — графічная, аднак існуюць пэўныя асаблівасці ў складанні і прэзентацыі інфармацыі.
Для прадстаўлення гістарычнай падзеі, працэсу, думкі або ідэі ў складанай, сістэматычнай візуальнай (графічнай) форме выкарыстоўваюцца ментальныя карты. Ментальныя карты (інтэлект-карты, карты памяці і г. д.) — тэхніка візуалізацыі мыслення пры дапамозе радыяльнай формы запісу думкі, альтэрнатыўная нататкам. Упершыню ідэю стварэння дыяграм сувязей для актывацыі правага паўшар’я галаўнога мозга распрацаваў у 70-х гг. XX ст. брытанскі псіхолаг Тоні Б’юзэн [11; 12; 13],
Асноўныя функцыі ментальных карт:
♦	апрацоўка вялізнага аб’ёму інфармацыі;
♦	структураванне дадзеных для лепшага засваення інфармацыі;
♦	стварэнне візуальнага дакумента, які дапамагае ўспрымаць матэрыял;
♦	эфектыўнае захоўванне інфармацыі [40].
Перавага ментальных карт у тым, што яны забяспечваюць дакладнае прадстаўленне матэрыялу і шырокае асвятленне ўсёй інфармацыі.
Лічыцца, што карта памяці выступае альтэрнатывай традыцыйным шляхам апрацоўкі і перадачы інфармацыі (канспектам, кароткім запісам (тэзісам), схемам і г. д.). Яна больш прадуктыўная, бо будуецца на натуральнай псіхалагічнай аснове, а галоўнае — робіць вучня актыўным стваральнікам уласных ведаў. Разам з тым яна не замяняе іншыя віды прэзентацыі інфармацыі, таму што кожны чалавек мае свае асаблівасці мыслення і сугучныя яму формы перадачы думак і ідэй.