Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
Памятка «Як працаваць з партрэтам гістарычнага дзеяча»
1.	Уважліва разгледзьце партрэт гістарычнага дзеяча, апішыце яго знешнасць, адзенне і асяроддзе.
2.	Падумайце, да якога саслоўя належаў, чым займаўся, назавіце элементы партрэта, якія дапамаглі вам адказаць на гэтыя пытанні.
3.	Вызначце імя гістарычнага дзеяча, час, калі ён жыў, месца, з якім звязана яго дзейнасць, найбольш значныя дасягненні.
4.	Даведайцеся, калі быў створаны партрэт, і вызначце, ці быў мастак сучаснікам гістарычнага дзеяча. Падумайце, ці мог ён бачыць гістарычнага дзеяча ў рэальнасці, мець зносіны з ім.
5.	Падумайце, з якой мэтай мастак напісаў партрэт гістарычнага дзеяча і як ён ставіўся да свайго персанажа.
6.	Раскажыце пра гістарычнага дзеяча з пункту гледжання яго сучасніка — саюзніка або праціўніка. Выкарыстайце партрэт.
7.	Выкажыце свае меркаванні: наколькі партрэт дапамог вам ацаніць вынікі дзейнасці гістарычнай асобы.
Распаўсюджанай формай работы вучняў з партрэтам з’яўляецца размова. Яе неабходна выкарыстоўваць з 5—6-х класаў і пачынаць з пастаноўкі простых пытанняў, якія дазволяць вызначыць сацыяльнае асяроддзе, густ, эпоху, у якой жыла прадстаўленая на партрэце асоба. Варта памятаць, што пытанні павінны быць прадуманымі і падрыхтаванымі. Можна таксама даваць у якасці дамашняга задання самастойнае апісанне гістарычнай асобы на падставе партрэта. У старшых класах гэта заданне ўскладняецца неабходнасцю даць характарыстыку гістарычнага дзеяча, эпохі, правесці аналіз партрэта як мастацкага твора.
3.7.3.	Асаблівасці выкарыстання карыкатуры на ўроках гісторыі
У сучасных падручніках па гісторыі выкарыстоўваюць такі від наглядных дапаможнікаў, як карыкатура. Карыкатура — сатырычны або гумарыстычны малюнак, у якім камічны эфект ствараецца праз наўмыснае перабольшванне некаторых рыс выявы. Ад іншых сродкаў выяўленчай нагляднасці яна адрозніваецца тым, што не мае задачы паказаць аб’ект такім, якім мы сабе яго ўяўляем. Мастацкі вобраз у карыкатуры лаканічны і выразны.
Карыкатура дапамагае тлумачэнню і папулярызацыі палітычных ідэй, бо паказвае іх у завостранай, сюжэтна заўважальнай форме. Яе выкарыстанне дазваляе настаўніку развіваць не толькі ўласнае метадычнае майстэрства, але і творчасць вучняў. Адрозненне карыкатуры ад звычайнага партрэта — больш падкрэсленыя характэрныя рысы, уласцівыя дадзенай асобе, асобныя рысы характару, схільнасці і ўчынкі. 3 гэтай прычыны вучні хутчэй іх вызначаюць, каментуюць, даюць вобразную характарыстыку.
Карыкатуры звычайна выкарыстоўваюцца з мэтай:
♦	ілюстрацыі зместу гістарычнага матэрыялу;
♦	дэманстрацыі ў час аповеда настаўніка;
♦	выканання пазнавальных заданняў, накіраваных на тлумачэнне сэнсу карыкатуры і подпісу да яе;
♦	вызначэння сацыяльна-палітычных і рэлігійных поглядаў аўтара малюнка;
♦	рэканструкцыі сітуацыі, якая выклікала з’яўленне карыкатуры;
♦	складання дыялогаў паміж яе персанажамі;
♦	абмеркавання яе зместу.
Вылучаюць наступныя тыпы карыкатур [63, с. 111 —112]:
•	карыкатуры-ілюстрацыі, якія дапаўняюць аповед настаўніка і не патрабуюць нейкай расшыфроўкі, а выкарыстоўваюцца ў якасці прыклада (мал. 48);
Мал. 48. «Падзел “польскага пірага”». Карыкатура XVIII ст.
• карыкатуры-характарыстыкі, якія падкрэсліваюць тыповыя рысы гістарычных з’яў, раскрываюць іх палітычную прыроду, сутнасць. Такія выявы патрабуюць разбору іх зместу і правядзення гутаркі з вучнямі;
ІІІІІІІІІІІІІІІІНІІІІІІІІІІІІІІІІНІІІІІІІІІНІІІІІІІІІІІІІНІІІІІІІІІШІШІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІПІІІІІІІІІІІІІШІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІ
Як вы разумееце подпіс да гэтай карыкатуры: «Варта спадзявацца, што хутка гэтая гульня скончыцца»? Вызначце прыблізны час стварэння дадзенай карыкатуры. Паразважайце, чым можа завяршыцца сітуацыя, адлюстраваная на карыкатуры. Патлумачце свой пункт гледжання [64],
^Мал. 49. «Селянін цягне на сваім гарбе святара і арыстакрата». Французская карыкатура
У ходзе публічных выступленняў Напалеон III неаднаразова прамаўляў выраз: «Імперыя — гэта мір», намякаючы на тое, што пасля яе ўстанаўлення Францыя зажыве мірна. Менавіта гэтыя словы гаворыць Напалеон III на карыкатуры, створанай для таго, каб ахарактарызаваць яго кіраванне. На карыкатуры імператар прадстаўлены ў выглядзе дзікабраза, у якога замест іголак — ружэйныя штыкі. Як аказалася, імперыя не прынесла міру французам, а амбіцыйны імператар правёў цэлую серыю войнаў.
^Мал. 50. «Французскі дзікабраз». Карыкатура на Напалеона III, 1859 г.
У БССР лічылася ганебным сустракаць Новы год без мандарынаў на стале, каўбасы, шэрагу іншых прадуктаў. Усё гэта даводзілася здабываць у вялізных чэргах. У каталог дэфіцытных тавараў прыкладна ў 1970-я гады трапілі і навагоднія ёлкі. Паўстала практыка незаконнай вырубкі лясоў, што знайшло сваё адлюстраванне ў карыкатурах.
<Мал. 51. Карыкатура пра дэфіцыт на елкі ў часопісе «Вожык». [92] Мастак Ю. Касабукіна
На арыгінальнай версіі карты 1877 года Расія намалявана ў выглядзе спрута, а Польшча задыхаецца ў «абдымках» аднаго з яго шчупальцаў. Іншыя шчупальцы цягнуцца да розных краін і рэгіёнаў: Германіі, Турцыі (да якой яны падбіраюцца з абодвух бакоў) і Скандынавіі.
<Мал. 52. «Сур’ёзна-гумарыстычная ваенная карта за 1877 год» [32], Фрэд У. Роўз, Вялікабрытанія, 1877
•	карыкатура-партрэт, якая раскрывае вобраз гістарычнага дзеяча з негатыўнага боку. Работа з ёй патрабуе тлумачэння сутнасці, каментарыя настаўніка.
= Неабходна звярнуць увагу:
= ♦ на галаўны ўбор у выглядзе арла, што адлюстроўвае імперскія амбіцыі Напалеона;
= ♦ твар, які складаецца з ахвяр яго «вар'яцтва і славалюбства»;
= ♦ мундзір у выглядзе карты і рукі замест эпалетаў, што сімвалізуе яго прэтэнзіі на новыя
= тэрыторыі.
= Можна заўважыць, што ў Расіі гэтая карыкатура Ё так спадабалася, што Іван Церабянёў перама= ляваў яе ў выглядзе паштоўкі.
Мал. 53. «Напалеон». Нямецкая карыкатура 1814 г. Аўтар Іаган Міхаэль Фольц
•	карыкатура-сімвал, дзе ступень абагульнення гістарычных ведаў даводзіцца да ўзроўню пэўнага зрокавага сімвала, эмблемы.
Мал. 54, 55. Карыкатуры 1860-х гадоў на аграрныя адносіны ў паслярэформенны перыяд у Расійскай імперыі (суправаджаліся тэкстам: «Што ты, мужычок, на адной назе стаіш? А другую, бач, паставіць няма куды. Усюды вашай міласці зямелька.
Баюся, яшчэ за патраву судзіць будзеце»)
Існуюць метадычныя патрабаванні да карыкатурьг.
♦	павінна аб’ектыўна раскрываць сутнасць грамадскіх з’яў, даваць ім правільную ацэнку;
♦	быць даступнай вучням;
♦	павінна быць мастацкі выразнай, нагляднай, лёгка ўспрымацца і добра запамінацца;
♦	ідэя павінна адлюстроўвацца ў самім малюнку.
Існуе шэраг прыёмаў работы з карыкатурай, якія накіраваны на развіццё творчасці вучняў. Сярод іх:
♦	стварэнне праблемнай сітуацыі з дапамогай карыкатуры;
♦	самастойная работа над тэмай па выяўленчых крыніцах;
♦	стварэнне вучнямі ўласных карыкатур і інш.
Характарызуючы методыку выкарыстання карыкатуры, увага звяртаецца на магчымасць спалучаць дэманстрацыю карыкатуры з цыціраваннем прадстаўленай на ёй асобы. Галоўнае, вучні павінны ўхапіць вобразнае выяўленне асноўнага зместу падзей або пэўнай гістарычнай эпохі.
Для работы з карыкатурай настаўніку і вучням неабходна ведаць і выкарыстоўваць памятку па яе аналізе.
Памятка па аналізе карыкатуры
1.	Якая галоўная ідэя карыкатуры?
2.	Што менавіта высмейвае карыкатура (знешнасць палітычнага дзеяча, яго паводзіны, палітычныя падзеі ці з’явы)?
3.	Калі на карыкатуры выяўлены палітык або група людзей, падумайце, ці прыніжае яго (іх) годнасць карыкатура?
4.	Вызначыце, прыхільнікам якой палітычнай ідэалогіі з’яўляецца аўтар карыкатуры. Свой адказ аргументуйце.
5.	Вызначыце, на якую сацыяльную групу разлічана карыкатура. Адказ аргументуйце.
6.	Выкажыце ўласнае стаўленне да галоўнай ідэі карыкатуры.
7.	Падумайце, з якой мэтай была створана карыкатура (пакрыўдзіць выяўленага на ёй палітыка, паказаць яго істотныя памылкі, выклікаць грамадскую незадаволенасць, высмеяць негатыўную палітычную з’яву і г. д.). Аргументуйце свой пункт гледжання [25, с. 121].
Вылучаюць некалькі этапаў работы з карыкатурай [69, с. 54].
Этап 1. Апісанне карыкатуры і распазнаванне персанажаў.
Магчымыя пытанні і заданні:
♦	Апішыце, што вы бачыце на карыкатуры.
♦	Каго сімвалізуюць персанажы (краіны, людзей, партыі і інш.)?
♦	На падставе чаго вы вызначылі персанажаў? Пацвердзіце свае высновы спасылкамі на дэталі малюнка (асаблівасці знешнасці, міміка асоб, вопратка, жэсты, прадметы, сімволіка і інш.).
♦	Знайдзіце на карыкатуры рэальных гістарычных асоб. Па якіх прыметах вы іх вызначылі?
Этап 2. Вызначэнне гістарычнай тэматыкі карыкатуры.
Магчымыя пытанні і заданні:
♦	Якія гістарычныя факты (падзеі, з’явы, працэсы) адлюстраваны на карыкатуры?
♦	Якія рысы (характарыстыкі) гістарычнай з’явы вылучаны на карыкатуры? Абгрунтуйце свае высновы.
♦	Вызначце дату падзеі (з’явы, працэсу).
Этап 3. Вызначэнне аўтарскага меркавання, ідэй.
Магчымыя пытанні і заданні:
♦ Як аўтар карыкатуры ставіцца да дадзенага гістарычнага факта? Прывядзіце не менш за два абгрунтаванні вашай думкі.
♦ 3 якой мэтай створана карыкатура?
♦ Сфармулюйце галоўную думку яе аўтара.
♦ Якія думкі, ідэі выказвае карыкатура?
♦ Ці супадае пункт гледжання аўтара з афіцыйным меркаваннем таго часу?
♦ Што менавіта высмейвае (выкрывае) аўтар? Якімі мастацкімі сродкамі дасягаецца камічны эфект?
♦ Прыхільнікам якой палітычнай пазіцыі (ідэалогіі, крыла апазіцыі) з’яўляецца аўтар карыкатуры?
Этап 4. Псіхалагічныя характарыстыкі карыкатуры.
Магчымыя пытанні і заданні:
♦ Якімі псіхалагічнымі характарыстыкамі надзелены персанажы? Якімі асаблівасцямі паводзін і знешнасці прадстаўлены дадзеныя характарыстыкі?
♦ Якія рысы перабольшвае, вылучае аўтар?
♦ Якім персанажам аўтар сімпатызуе? У чым гэта праяўляецца ў малюнку?
Прыклады работы з карыкатурай:
Выкарыстанне карыкатуры Б. Яфімава «За двума зайцамі» пры вывучэнні тэмы «Карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў» (Сусветная гісторыя, 10 клас) [45, с. 53],
Пытанні:
1.	Назавіце час стварэння карыкатуры. Якой падзеі і якому лерыяду Вялікай Айчыннай вайны яна прысвечана?