Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
4.	Якую ідэю падтпрымлівае або абвяргае фактычны матэрыял?
II.	Работа з некалькімі газетнымі і (або) часопіснымі публікацыямі. Аснову работы ў дадзеным выпадку складае параўнанне артыкулаў. Вучням могуць быць прапанаваны наступныя пытанні:
1.	Супастаўце пункты. гледжання на з’явы і факты, якія змяшчаюцца ў прапанаваных артыкулах.
2.	Чым адрозніваюцца пазіцыі аўтараў у адносінах да адной і той жа падзеі?
3.	Якія аргументы прыводзяцца ў артыкулах? (Чым яны пацвярджаюцца?)
4.	Якога пункту гледжання прытрымліваецеся вы? Чаму?
Матэрыялы перыядычнага друку могуць прымяняцца ў творчых заданнях. Гэта могуць быць займальныя пытанні, што дапамагаюць глыбей вывучыць дадзеную тэму; адказ на артыкул яго аўтару, міні-сачыненне, эсэ, дзякуючы якім у вучняў развіваюцца выразнасць у выкладанні матэрыялу, канкрэтыка, уменне прыслухоўвацца да альтэрнатыўных поглядаў на праблему, што вывучаецца, уменне даступна выказваць свае думкі.
Прадстаўленыя прыёмы — гэта толькі пачатак у рабоце з матэрыяламі перыядычнага друку. Іх прымяненне на практыцы можа мяняцца ў сувязі з мэтамі і задачамі ўрока, інтарэсамі і здольнасцямі вучняў, педагагічным вопытам і майстэрствам настаўніка.
У працэсе навучання гісторыі настаўнік павінен выкарыстоўваць краязнаўчы матэрыял аб мінулым краю, горада, мясцовасці:
а)	на ўроках даваць артыкулы для калектыўнага абмеркавання іх вучнямі;
б)	фарміраваць навыкі самастойнага падбору матэрыялу перыядычнага друку, яго асэнсавання і ацэнкі вучнямі.
Падчас работы з матэрыяламі перыядычнага друку можна прапанаваць вучням памятку па развіцці ўмення каментаваць паведамленні.
Памятка «Як каментаваць газетныя паведамленні»
1.	Якая тэма паведамлення?
2.	Што вам вядома пра згаданыя ў паведамленні палітычныя партыі, арганізацыі, дзеячаў? Ахарактарызуйце іх.
3.	У якіх абставінах (палітычных, эканамічных) адбывалася дадзеная падзея (з’ява)? Якая сувязь падзеі з канкрэтнымі абставінамі? Якія яе агульныя і непасрэдныя прычыны? Як яна развівалася да гэтага часу?
4.	Якія заканамернасці або істотныя рысы сучаснага развіцця праявіліся ў падзеі? Ахарактарызуйце яго сутнасць.
5.	Ці вядомы вам іншыя падобныя падзеі, якія адбываліся ў дадзенай краіне за апошнія гады? Ці з’яўляецца падзея, пра якую паведамляе газета, звычайнай для дадзенай краіны або яе трэба разглядаць як выключную? Паспрабуйце вызначыць агульныя рысы такога роду падзей (з’яў).
6.	Якія тэндэнцыі развіцця падзеі або з’явы?
7.	Калі гэта з’ява толькі развіваецца, якія могуць быць яе вынікі?
8.	Зрабіце высновы пра значэнне падзеі. Якія яе ўрокі?
3.5.	Медыятэксты на ўроках гісторыі
На ўроках гісторыі і грамадазнаўства мэтазгодна выкарыстоўваць медыятэксты, у якіх спалучаюцца візуальны вобраз і тэкст. Медыятэксты — паведамленні, створаныя ў розных відах і жанрах медыя, прадукты вытворчасці медыя (сродкаў масавай камунікацыі) [93, с. 9—10]. Пад імі разумеюць тэкст любога медыйнага віду і жанру: відэафрагмент, кіно, рэкламны ролік, выявы на адзенні і г. д. Гісторыкі вывучаюць і рэканструююць мінулае на падставе гістарычнай інфармацыі, якая захавалася з дапамогай гістарычных крыніц, у тым ліку сродкаў масавай інфармацыі (газетныя артыкулы, фотаздымкі, кінахронікі). Таму гісторыю лічаць ідэальным вучэбным прадметам для ажыццяўлення мэт медыяадукацыі.
Медыяадукацыя (media education) — частка адукацыйнага працэсу, накіраваная на фарміраванне ў грамадстве медыякультуры, падрыхтоўку асобы да бяспечнага і эфектыўнага ўзаемадзеяння з сучаснай сістэмай масмедыя, што ўключае як традыцыйныя (друкаваныя выданні, радыё, кіно, тэлебачанне), так і навейшыя медыя (камп’ютарна-апасродкаваныя дачыненні, інтэрнэт, мабільная тэлефанія) з улікам развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій [72].
У працэсе навучання гісторыі неабходна фарміраваць і развіваць медыяінфармацыйныя кампетэнцыі вучняў:
♦	атрымліваць з разнастайных крыніц і крытычна асэнсоўваць інфармацыю, сістэматызаваць, аналізаваць, інтэрпрэтаваць атрыманыя дадзеныя і выкарыстоўваць іх пры рашэнні вучэбна-пазнавальных і практычных задач;
♦	адрозніваць факты, аргументы, ацэначныя меркаванні, аддзяляць асноўную інфармацыю ад другаснай, перадаваць змест інфармацыі адпаведна пастаўленай мэце;
♦ ажыццяўляць пошук, збор, апрацоўку з разнастайных крыніц сацыяльнагістарычнай інфармацыі з магчымасцю яе пераводу з розных знакавых сістэм (тэкст, карта, табліца, схема, аўдыявізуальны рад) у вербальны выгляд і наадварот і выкарыстоўваць пры рашэнні вучэбна-пазнавальных і практычных задач.
Для эфектыўнага фарміравання медыяінфармацыйных кампетэнцый вучняў настаўнік гісторыі сам павінен умець праводзіць пошук інфармацыі ў розных 82
крыніцах, крытычна аналізаваць іх і інфармацыю, пададзеную ў розных знакавых сістэмах, адрозніваць факты і меркаванні, гістарычныя маніпуляцыі і тлумачэнні, удзельнічаць у дыскусіях па гістарычных праблемах, звязаных з асвятленнем іх у медыя, фармуляваць уласную пазіцыю па пытаннях, што абмяркоўваюцца, выкарыстоўваць для аргументацыі гістарычныя звесткі [52, с. 6—8].
Сучасны адукацыйны працэс накіраваны на станаўленне асобы з развітым крытычным мысленнем, якое грунтуецца на актыўным разглядзе інфармацыі і яе ацэнцы праз пытанні, улік розных пунктаў гледжання, уплываў стэрэатыпаў і прадузятасці. Крытычнае стаўленне да крыніц інфармацыі магчыма толькі тады, калі ў яе спажыўцы выпрацаваны набор свядомых дзеянняў і навыкаў, якія выкарыстоўваюцца для вызначэння дакладнасці інфармацыі, наяўнасці ў ёй маніпуляцыі і інш. Для гэтага неабходна разумець, што ляжыць у аснове медыяпаведамлення. Вылучаюць чатыры асноўныя этапы работы з медыяпаведамленнем (табл. 16) [93, с. 17].
Табліца 16
Этапы работы з медыяпаведамленнем
Этап
Рэкамендацыі
Аддзяленне фактаў ад меркаванняў, пунктаў гледжання, ацэнак
•	Меркаванне ў тэксце можна знайсці ў выглядзе каментарыя, інтэрпрэтацыі;
•	ацэнка заўсёды выказвае суб’ектыўную пазіцыю, эмацыянальнае стаўленне, заклік да нейкіх дзеянняў;
•	факт не дае ацэнак, ні да чаго не заклікае;
•	можна адрозніць меркаванне ад фактаў па словах-маркерах, якія дапамагаюць распазнаваць наяўнасць у тэксце ацэначнай інфармацыі
Праверка крыніц інфармацыі
•	Неабходна насцярожана ставіцца да інфармацыі з ананімных крыніц, бо ананімнасць не прадугледжвае адказнасці за пададзеную інфармацыю;
•	неабходна адрозніваць першасную і другасную крыніцы інфармацыі, бо праз інтэрпрэтацыю і пераказ могуць з’яўляцца недакладнасці;
•	крыніца лічыцца тым больш надзейнай, чым больш нейтральным з’яўляецца яе стаўленне да тэмы або падзеі, пра якую гаворыцца ў навіне;
•	істотнай з’яўляецца кампетэнтнасць крыніцы ў праблеме, яе блізкасць да падзеі, працэсу або з’явы, якія асвятляюцца (калі крыніца мае дачыненне да падзей, што асвятляюцца, то яе нейтральнасць ставіцца пад сумнеў);
•	якасныя медыя шануюць сваю рэпутацыю і ніколі не стануць рызыкаваць, публікуючы наўмысна скажоную інфармацыю
Параўнанне крыніц інфармацыі
•	Неабходна правяраць інфармацыю з дапамогай некалькіх крыніц;
•	папулярнасць і аўтарытэтнасць крыніцы яшчэ не з’яўляюцца гарантыяй дакладнасці інфармацыі;
•	да выпадковых, адзінкавых звестак неабходна ставіцца з асцярогай (чым болып адзінкавых звестак атрымана з розных крыніц, тым болып яны дакладныя)
Этап
Рэкамендацыі
Аўтарства крыніцы інфармацыі
•	Варта паставіцца да тэксту максімальна скептычна, калі аўтар не пазначаны;
•	калі аўтар пакідае адрас сваёй электроннай пошты для сувязі або магчымасць каментавання, узровень даверу да тэксту расце;
•	важнымі з’яўляюцца факт спасылак аўтара на пэўныя публікацыі як крыніцы прыведзеных ім фактаў і тое, наколькі аўтарытэтнымі з’яўляюцца аўтары гэтых публікацый. Mae значэнне, ці спасылаюцца на дадзены матэрыял іншыя сайты/СМІ
Каб навучыць прыёмам работы з медыяпаведамленнямі, сфарміраваць уменне аналізаваць інфармацыю, настаўнік можа прапанаваць вучням знайсці паведамленні пра тыя ці іншыя гістарычныя падзеі ў розных крыніцах. Вучні павінны ўмець агучваць і характарызаваць розныя пункты гледжання, якіх прытрымліваюцца прадстаўнікі розных медыя. Задача настаўніка — даць інструмент, каб кожны з вучняў здолеў сам прааналізаваць свае тэксты і зрабіць высновы. Трэба, каб вучні разумелі: адзіная крыніца інфармацыі не заўсёды праўдзівая. Бывае, што медыя хлусяць альбо па-рознаму інтэрпрэтуюць адны і тыя ж падзеі.
Для аналізу медыятэксту настаўнік можа прапанаваць рад пытанняў [93, с. 26—28]:
♦	Хто падрыхтаваў матэрыял? (Вызначэнне аўтарства.)
♦	На каго матэрыял разлічаны, каму выгадна такая інфармацыя? (Вызначэнне аўдыторыі і мэты стварэння.)
♦	Каму належыць рэсурс, на якім інфармацыя размешчана?
♦	Ці ўказаны крыніцы інфармацыі? (Вызначэнне дакладнасці.)
♦	Пра што гэтае паведамленне?
♦	Якія ідэі, каштоўнасці або пункты гледжання ўтрымліваюцца ў гэтым паведамленні? (Вызначэнне зместу.)
♦	Што замоўчваецца, застаецца недагавораным у паведамленні, які яго невербальны сэнс? (Вызначэнне метадаў уздзеяння.)
Прыёмы работы з медыятэкстамі
Табліца 17
Прыём
Прыклад задання
Параўнанне двух кадраў (фотаздымкаў, малюнкаў), на якіх адна і тая ж сцэна падаецца ў розных ракурсах
Параўнайце два фотаздымкі аднаго месца: гарадскі краявід першай паловы XX ст. і гарадскі краявід другой паловы XX ст.; будынак мінскага чыгуначнага вакзала пачатку XX ст. і сучасны яго выгляд і г. д. Што змянілася? Якія змены грамадскага жыцця можна прасачыць на фота?
Прыём
Прыклад задання
Складанне працягу аповеду пра тую ці іншую сітуацыю, які змяшчаецца ў медыятэксце
Прадоўжыце хроніку (да гэтага настаўнік паказвае пачатак хронікі або фільма), параўнайце свой варыянт развіцця падзей з тым, які размешчаны ў арыгінале (пры яго наяўнасці)
Падрыхтоўка 10-хвіліннага выпуску тэлеабо радыёнавін
Падрыхтуйце сцэнарый (разгорнуты план) выпуску навін, прысвечаны юбілейнай даце з дня нараджэння (выдання твора і г. д.) Леанарда да Вінчы, Францыска Скарыны, Людовіка XIV, Марціна Лютэра, Напалеона Банапарта, Адама Міцкевіча, Казіміра Малевіча або інш.
Складанне праграм перадач для розных тэлеабо радыёканалаў з указаннем часу выхаду ў эфір, аўдыторыі, канкурэнтаздольнасці
Падрыхтуйце разгорнуты сцэнарый правядзення тэлеабо радыёперадачы з удзелам экспертаў, прысвечанай архітэктуры Беларусі XI—XXI стст., прычынам і наступствам геаграфічных адкрыццяў або інш.