Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
месцы і невядомыя паняцці. Вучняў 5—7-х класаў неабходна навучыць не прапускаць невядомыя словы і выразы, а запытвацца аб іх тлумачэнні ў настаўніка, шукаць у слоўніках, энцыклапедыях або інтэрнэце. Гэта дазволіць лепш усвядоміць і засвоіць змест вывучаемага прадмета.
Вылучаюць два тыпы заданняў па вучэбным тэксце:
•	пытанні, якія патрабуюць кароткага, канкрэтнага адказу (напрыклад, знайсці вызначэнне тэрміна, паняцця, дату, высновы);
•	самастойнае знаёмства з адным з аспектаў праблемы [99, с. 33]. Самастойная работа вучняў з тэкстам вучэбнага дапаможніка павінна ўпісвацца ў агульную логіку і структуру ўрока. Настаўніку неабходна загадзя сфармуляваць і вызначыць задачы вучняў пры рабоце з вучэбным дапаможнікам.
Ніжэй характарызуюцца розныя віды заданняў для арганізацыі работы з тэкстам вучэбнага дапаможніка.
1.	Тлумачальнае чытанне тэксту выкарыстоўваецца ў 5-м класе, калі вучні вучацца асэнсоўваць прачытаны матэрыял. Пасля прачытання часткі тэксту адбываецца праверка таго, як вучні зразумелі яго. Напрыклад: «Як вы разумееце выраз ... ?», «Як гэта можна зразумець?», «Як інакш можна сказаць?» і г. д. Настаўнік тлумачыць новыя словы, тэрміны, выразы, якія сустракаюцца ў тэксце. Тлумачальнае чытанне можа спалучацца з аповедам настаўніка.
= Прыклады пытанняў для тлумачальнага чытання
па тэме «Найстаражытнейшыя людзі»:
«Першабытны чалавек здабываў сабе ежу, займаючыся збіральніцтвам і паляваннем. Ён карыстаў= ся толькі тым, што давала прырода: выкопваў ядомыя карані і клубні раслін, лічынкі насякомых, Ё збіраў плады з дрэў, шукаў яйкі птушак і чарапах, паляваў на жывёл. Па-іншаму гэта называецца = прысвойваючая гаспадарка».
Пытанні: Як першабытны чалавек здабываў сабе ежу? Як вы разумееце, што такое збіральЁ ніцтва? Як адбывалася паляванне першабытнага чалавека? А чаму гаспадарка першабытнага чала= века атрымала назву прысвойваючая?
2.	Каменціраванае чытанне выкарыстоўваецца ў тым выпадку, калі сустракаецца цяжкі тэкст і настаўнік павінен яго пракаменціраваць, растлумачыць вучням. Гэты від чытання можа выкарыстоўвацца на працягу ўсяго курса гісторыі.
= Прыклады пытанняў для каменціраванага чытання
= па тэме «Старажытны Егілет»:
= 1. У якой частцы Афрыкі знаходзіцца Егіпет? Пакажыце на карце тэрыторыю гэтай краіны.
= 2. Чаму Ніл лічыцца адной з самых вялікіх рэк у свеце?
= 3. Што такое дэльта? Дзе яна размешчана? Пакажыце гэты раён Егіпта на карце.
Е 4. Што такое папірус? Ці ведаеце вы, як егіпцяне выкарыстоўвалі гэтую расліну?
3.	Аналітычнае чытанне прадугледжвае падвядзенне вучняў да разважанняў, выказвання меркавання і высноў па прачытаным матэрыяле.
Прыклады пытанняў для аналітычнага чытання па тэме «Старажытны Егіпет»:
1.	У старажытнасці краіна, размешчаная ў паўночна-ўсходняй Афрыцы, мела іншую назву — = Та Кемет, Чорная зямля. Як вы думаеце, чаму старажытныя жыхары так называлі сваю радзіму?
2.	Выкажыце меркаванне, чаму першапачатковы тапонім (назва краіны) не захаваўся. Адкуль магла = ўзяцца іншая, цяжка тлумачальная назва?
3.	Падумайце, якую частку тэрыторыі сваёй краіны старажытныя егіпцяне называлі Чорнай зямлёй? = 3 якім колерам яны звязвалі іншыя землі?
4.	Чаму раён упадзення Ніла ў Міжземнае мора называецца дэльтай? Ці маглі такую назву прыдумаць = старажытныя егіпцяне?
4.	Пераказ зместу параграфа, адказы на пытанні. Пасля тлумачэння новага матэрыялу настаўнік можа прапанаваць вучням прачытаць параграф і адказаць, пра што ён не расказаў і якія прывёў дадатковыя звесткі ў параўнанні з вучэбным матэрыялам. Гэта садзейнічае развіццю ўвагі вучняў.
5.	Гутарка. па тэксце вучэбнага дапаможніка. Пры яе арганізацыі неабходна звяртаць увагу на галоўныя факты тэмы і адначасова фарміраваць/замацоўваць уяўленне аб вывучаемай гістарычнай з’яве, падзеі.
6.	Складанне простага плана параграфа (пункта параграфа).
Памятка па складанні простага плана [26, с. 221]
1.	Уважліва прачытай тэкст і назву тэмы плана.
2.	Раздзялі тэкст на закончаныя па сэнсе часткі і выдзелі ў іх галоўнае.
3.	Дакладна сфармулюй іх і запішы ў пранумараваным парадку.
4.	Склаўшы план, правер, ці раскрывае ён змест тэмы або крыніцы, ці не парушаны логіка, паслядоўнасць пераліку істотных палажэнняў.
7.	Складанне разгорнутага плана параграфа (пункта параграфа).
Памятка па складанні разгорнутага плана
1.	Уважліва прачытай вучэбны матэрыял.
2.	Падзялі яго на асноўныя сэнсавыя часткі (пункты плана) і назаві іх. У загалоўках трэба перадаць асноўную думку кожнага фрагмента. Падбіраючы загалоўкі, замяняй дзеясловы назоўнікамі. Абазнач пункты рымскімі лічбамі.
3.	Падзялі на сэнсавыя часткі (падпункты плана) змест кожнага пункта, назаві іх і абазнач арабскімі лічбамі.
4.	У кожным падпункце можна вылучыць палажэнні, што ўдакладняюць галоўную думку (абазнач іх літарамі).
5.	Правер, ці не супадаюць пункты і падпункты плана (нельга каб іх назвы паўтараліся); ці поўнасцю адлюстраваны ў іх асноўны змест матэрыялу, які вывучаецца; ці звязаны наступны пункт плана з папярэднім; ці дапамагае план засвоіць матэрыял, адлюстраваць гістарычную падзею, зразумець і асэнсаваць прычыны гістарычных падзей і з’яў, зрабіць высновы.
8.	Зыходзячы з матэрыялу вучэбнага дапаможніка, можна скласці тэзісны план. Ён выкарыстоўваецца пры вывучэнні негалоўнага матэрыялу пры
яго канспектыўным выкладанні. Тэзісны план — пералік істотных прымет, прычын, фактаў. Тэзісны план складаецца з мэтай актуалізацыі ўнікальнасці, непаўторнасці падзей і з’яў, а таксама крыніц, якія змяшчаюць інфармацыю пра іх. Ён можа быць простым і разгорнутым, пераходзячы ў форму тэзісных запісаў, якія захоўваюць стыль першакрыніцы [23; 62, с. 109].
Памятка па складанні тэзіснага плана
1.	Прачытай увесь тэкст і запішы яго асноўную думку сваімі словамі. Сфармулюй тэзіс як мага карацей, у той жа час дакладна і поўна. Пазбягай ўдакладненняў падрабязнасцямі — твая задача толькі перадаць сутнасць, самае істотнае. Пасля таго як тэзіс запісаны, перачытай тэкст яшчэ раз і правер, ці адпавядае складзеная фармулёўка галоўнай думцы тэксту. Пры неабходнасці яшчэ крыху скараці тэзіс.
2.	Калі ў абзацы вылучаецца некалькі тэзісаў, сфармулюй спачатку галоўны, а падпункты дадай пасля. He трэба імкнуцца адразу прапрацаваць усе дробязі. Абзацы, якія аўтар выкарыстоўвае для ўдакладнення сваёй думкі або стварэння адмысловай выразнай афарбоўкі тэксту, трэба аб’яднаць з іншымі.
3.	Пры неабходнасці запішы падпункты. Вылучэнне падпунктаў у кожным абзацы залежыць ад таго, які табе патрэбны план — падрабязны ці кароткі.
= Прыкладны тэзісны план
= (пры вывучэнні пытання «Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя ўмовы жыцця беларускага
= насельніцтва» (тэма «Заходняя Беларусь у складзе Польшчы», Гісторыя Беларусі, 9 клас):
Ё 1. Тэрыторыя, колькасць насельніцтва.
= 2. Аўтарытарная ўлада ў Польшчы.
= 3. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух.
Е 4. Эканамічны заняпад сельскай гаспадаркі.
= 5. Сацыяльныя выступленні.
= 6. Развіццё прамысловасці.
= 7. Нацыянальная палітыка на беларускіх землях.
= 8. Эміграцыя беларусаў.
9.	Пацвярджэнне высноў урока словамі з вучэбнага тэксту.
Напрыклад, настаўнік просіць вучняў зрабіць высновы пасля прачытання тэксту параграфа. Ён тлумачыць, што пад высновамі разумеецца самае галоўнае, падобнае, агульнае або адрознае, што ўтрымліваецца ў фактах, якія вывучаюцца. Пад кіраўніцтвам настаўніка вучні выказваюць уласныя меркаванні. Затым свае высновы яны параўноўваюць з высновамі вучэбнага дапаможніка.
10.	Складанне храналагічных, сінхранічных табліц або календара падзей па тэксце. У аснове работы з табліцамі ляжаць прыёмы аналізу, параўнання, абагульнення, сістэматызацыі гістарычнага матэрыялу. Зыходзячы з гэтага табліцы трэба ўводзіць у адукацыйны працэс не раней, чым вучні авалодаюць уменнем складаць розныя віды планаў і даваць параўнальна-абагульняльныя характарыстыкі гістарычнага матэрыялу. Пра работу з табліцамі больш падрабязна глядзі ў главе «Выкарыстанне ўмоўна-графічнай нагляднасці».
11.	Падбор у тэксце вучэбнага дапаможніка доказаў да сфармуляванай настаўнікам высновы, пэўнага сцверджання, запаўненне канкрэтызуючай табліцы.
Напрыклад: на падставе тэксту вучэбнага дапаможніка дакажыце, што ў Сярэдневякоўі на раз= віццё заходнеславянскай літаратуры, архітэктуры, жывапісу вялікі ўплыў аказалі заходнееўрапей= скія традыцыі.
12.	Супастаўленне згаданых у вучэбным дапаможніку фактаў з першакрыніцай.
13.	Работа з фармулёўкамі раздзелаў, назваў параграфаў, пунктаў параграфаў.
Існуе некалькі варыянтаў арганізацыі дзейнасці вучняў. Вучні самі фармулююць загаловак параграфа, аналізуючы тэкст дапаможніка і спрабуючы вылучыць, на іх думку, найбольш важныя складальнікі тэксту. Або можна прапанаваць вучням даць новую фармулёўку параграфа і яго пунктаў у выглядзе афарызма, супрацьлегласці, рознагалосся, якое патрэбна вырашыць (такая журналісцкая падача назвы паказвае на чалавечы сэнс праблемы, накіроўвае на яе пошукі, дапамагае знайсці адказ на пытанне «Навошта мне гэта патрэбна ведаць?»).
Табліца 14
Работа з фармулёўкамі назваў параграфаў
Назвы параграфаў у вучэбным дапаможніку [60]
Новыя назвы параграфаў
§ 2. Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў
Як еўрапейцы адкрывалі новыя землі
§ 4. Мастацтва эпохі Адраджэння
Светачы эпохі Адраджэння
§ 5. Фарміраванне навуковай карціны свету
Адкрыцці прыходзяць толькі да тых, хто падрыхтаваны да іх разумення
§ 6. Рэфармацыя ў Германіі
Чым менш слоў, тым лепш малітва
§ 8. Рэвалюцыя ў Нідэрландах
Нідэрланды — першаадкрывальнікі буржуазнай рэвалюцыі
§ 11. Дзяржава ў XVII—XVIII стст.
«Дзяржава — гэта я!»
§ 14. Эпоха Асветніцтва
«Май мужнасць карыстацца сваім розумам»
14.	Работа над фармулёўкамі, высновамі, тэрмінамі. Напрыклад, выпісванне значэнняў паняццяў, якія дадзены ў вучэбным дапаможніку, параўнанне іх з вызначэннямі ў слоўніку.
15.	Паказ на карце або нанясенне на контурную карту гісторыка-геаграфічных аб’ектаў, якія згадваюцца ў тэксце.
16.	Складанне лагічных ланцужкоў і лагічных схем. Напрыклад, падчас вывучэння тэмы «Індыйская цывілізацыя» (Сусветная гісторыя, 6 клас) можна скласці ланцужок, адлюстраваны на мал. 29 [86, с. 54].