Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
3.	Раскрый сувязі і супярэчнасці:
•	паміж мэтамі чалавека і інтарэсамі народа;
•	паміж мэтамі і матывамі дзейнасці гэтай асобы;
•	паміж мэтамі і сродкамі іх дасягнення.
4.	Ацані значэнне і ролю гістарычнага дзеяча ў гісторыі:
•	па выніках яго дзейнасці;
•	уплыву на становішча асноўных сацыяльных груп, далейшы ход падзей;
•	уздзеянні яго прыкладу на іншых людзей, новыя пакаленні.
5.	Ацані асобу гістарычнага дзеяча і выкажы сваё стаўленне да яго, зыходзячы з прынцыпаў чалавечай маралі.
Тлумачэнне — раскрыццё ўнутраных сувязей і залежнасцей, прычынных заканамернасцей і значэння гістарычных з’яў і працэсаў. Звычайна выкарыстоўваецца пры вывучэнні тэарэтычнага матэрыялу. 3 дапамогай тлумачэння настаўнік вылучае, разглядае істотныя прыметы гістарычных падзей, з’яў і працэсаў, паказвае сувязі і заканамернасці, раскрывае прычыны, следства і іх значэнне. Тлумачэнне заўсёды выступае ў выглядзе лагічнага следства і таму ў ім выкарыстоўваюцца наступныя словы: «таму»; «так як»; «таму, што»; «у выніку таго, што»; «у гэтых умовах» і г. д. Такім чынам, гэты прыём складаецца з дзвюх частак — таго, што тлумачыцца, і таго, з дапамогай чаго тлумачыцца. Ён з’яўляецца найбольш даступным для вучняў, бо яны атрымліваюць гатовую інфармацыю пра сутнасць вывучаемых падзей і з’яў, іх сувязі. Вучням дастаткова зразумець і запомніць матэрыял. Але ў гэтым можа
быць і недахоп прыёму, бо ён фактычна прадугледжвае пасіўную ролю вучня ў якасці слухача [26, с. 229—230; 62, с. 107].
Каб вучні добра ўспрымалі матэрыял, які выкладаецца, настаўніку неабходна прытрымлівацца пэўных правіл:
♦	дакладна фармуляваць задачы, сутнасць праблемы, пытання;
♦	паслядоўна раскрываць прычынна-следчыя сувязі;
♦	выкарыстоўваць параўнанне, супастаўленне, аналогію;
♦	прыводзіць яскравыя прыклады.
Прыклад тлумачэння ў пытанні ўзаемаадносін царскіх улад і езуітаў у Расійскай імперыі ў канцы XVIII — першай чвэрці XIX cm.:
«Пасля далучэння ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі Кацярына II была падазрона = настроена ў дачыненні да членаў каталіцкага ордэна езуітаў. Аднак езуіты першымі прысягнулі расійскай = імператрыцы. Расійскія ўлады кантралявалі дзейнасць ордэна, пакуль яго цэнтр знаходзіўся ў Полацку. = Сітуацыя змянілася, калі Папа Рымскі выдаў у 1814 г. пастанову аб аднаўленні “Таварыства Ісуса", | якім сталі кіраваць з Рыма. Спаслаўшыся на тое, што езуіты “ўздумалі ўзрушваць... у Царстве нашым = праваслаўную грэчаскую веру”, імператар Аляксандр I у 1815 г. аб’явіў аб выгнанні езуітаў з Пецярбурга. = У 1820 г. выйшаў імператарскі ўказ аб высылцы езуітаў за межы Расійскай імперыі» [99, с. 27],
Разважанне — славеснае выкладанне, тлумачэнне, пацверджанне якой-небудзь думкі. Падчас разважання назіраецца паслядоўнае развіццё палажэнняў, доказаў, якія падводзяць вучняў да высноў. У адрозненне ад тлумачэння гэты прыём дазваляе настаўніку паказаць ход сваіх думак і пазнаёміць вучняў з прыёмам аналізу фактаў. У разважанні прысутнічаюць два элементы: тэзіс (сцвярджэнне, якое неабходна даказаць) і яго абгрунтаванне з прыкладамі. Пры гэтым усе аргументы павінны: 1) быць грунтоўнымі і дастатковымі для доказу дадзенага тэзіса; 2) даказваць менавіта вызначаны тэзіс, а не штосьці іншае. У разважанні бывае і трэцяя частка — выснова.
Гутарка — дыялагічная форма вуснага слова. Існуе некалькі відаў гутаркі: уводная, аналітычная, абагульняючая, заключная, кантрольная.
Уводная гутарка адбываецца ў пачатку ўрока. Яе задача — падвесці вучняў да вывучэння новага матэрыялу шляхам: а) мабілізацыі ведаў, якія былі атрыманы раней; б) сістэматызацыі і абагульнення гэтых ведаў; в) мабілізацыі і сістэматызацыі ведаў, атрыманых вучнямі самастойна.
Кантрольная гутарка праводзіцца пры праверцы ведаў і выкананні самастойнай работы. Яе задача — праверыць узровень разумення выкладаемага матэрыялу і ведаў. У выніку могуць быць выстаўлены адзнакі. 3 дапамогай яе кантралюецца засваенне новага матэрыялу ў час і пасля выкладання на ўроку; праводзіцца апытанне па папярэдняй тэме (ці па раней вывучаным матэрыяле). Кантрольная гутарка павінна змяшчаць не толькі пытанні на пераказ зместу, але і пытанні, якія патрабуюць аналізу, сістэматызацыі, абагульнення матэрыялу.
Абагульняючая размова мае мэтай асэнсаванне выкладзенага матэрыялу, паглыбленне, пашырэнне і сістэматызацыю ведаў вучняў.
Заключная размова праводзіцца з мэтай падвядзення вынікаў па матэрыялу, які быў вывучаны на ўроку (альбо шэрагу урокаў), яго замацаванні. Яна дазваляе абагульніць інфармацыю, сістэматызаваць яе і падвесці вынік па пытанні або праблеме, якія разглядаліся на ўроку.
Калі настаўнік выкарыстоўвае гутарку як прыём арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, яму неабходна: а) улічыць змест матэрыялу, вакол ці на падставе якога будзе ісці размова; б) вызначыць мэту размовы і яе разуменне вучнямі; в) прадумаць, якім чынам падтрымліваць інтарэс вучняў да аб’екта размовы і эмацыянальнасць яго ўспрымання; г) валодаць уменнем працаваць з усім класам, а не толькі з вучнямі, якія падымаюць руку; д) уменне настаўніка тактоўна падводзіць вучняў да пошуку правільнага адказу.
3.4. МЕТОДЫКА РАБОТЫ 3 ДРУКАВАНЫМ СЛОВАМ НА ЎРОКАХ ГІСТОРЫІ
3.4.1.	Прыёмы работы з вучэбным дапаможнікам на ўроках гісторыі
Вучэбны дапаможнік: патрабаванні і структура
Згодна з Інструкцыяй аб парадку і выпуску вучэбных выданняў, падручнік — вучэбнае выданне (друкаванае або электроннае), якое ўтрымлівае сістэматызаванае выкладанне вучэбнага прадмета, часткі вучэбнага прадмета, тэмы вучэбнага прадмета, якія адпавядаюць вучэбнай праграме. У сваю чаргу вучэбным дапаможнікам з’яўляецца вучэбнае выданне (друкаванае або электроннае), якое часткова або поўнасцю замяняе падручнік [50].
Вылучаюць некалькі патрабаванняў да вучэбнага дапаможніка (табл. 13).
Табліца 13
Патрабаванні да вучэбнага дапаможніка
Патрабаванні
Паказчыкі
Прынцып навуковасці
Адпаведнасць зместу вучэбнага матэрыялу ўзроўню сучаснага развіцця навукі, тэхнікі і культуры

Дакладнасць выкладзеных фактаў, законаў, прынцыпаў, тэорый

Выкарыстанне агульнапрынятай навуковай тэрміналогіі
Прынцып даступнасці
Адпаведнасць вучэбнага матэрыялу (яго зместу, раскрыцця) узроставым пазнавальным магчымасцям навучэнцаў:
•	тлумачальны характар выкладання вучэбнага матэрыялу;
•	захаванне колькасных норм да засваення інфармацыйна-сэнсавых элементаў тэксту;
•	захаванне норм складанасці мовы (даўжыня сказаў, слоў)
Патрабаванні
Паказчыкі

Адпаведнасць зместу вучэбнага матэрыялу ўзроўню папярэдняй адукацыйнай падрыхтоўкі вучняў

Лаканічнасць і дакладнасць фармулёвак вызначэнняў паняццяў, законаў, тэорый; адназначнасць тэрмінаў
Прынцып сістэмнасці і паслядоўнасці
Строга паслядоўнае выкладанне вучэбнай інфармацыі, якое забяспечвае ўзаемасувязь паняццяў, фарміраванне адзінай паняційнай сістэмы вучэбнага дапаможніка; своечасовасць увядзення новых тэрмінаў

Лагічнасць і дакладнасць выкладання вучэбнага матэрыялу; адсутнасць сэнсавых паўтораў

Захаванне прычынна-следчых сувязей у выкладанні вучэбнага матэрыялу
Прынцып актыўнасці і свядомасці навучання
Вучэбны дапаможнік стымулюе пазнавальную актыўнасць вучняў, іх самастойную вучэбную дзейнасць праз наяўнасць:
•	заданняў праблемнага і даследчага характару, дыскусійнага матэрыялу, пытанняў і заданняў, якія патрабуюць самастойнага пошуку інфармацыі, яе выкарыстання для выканання вучэбных і практычных задач;
•	заданняў, накіраваных на фарміраванне ўменняў знаходзіць інфармацыю ў тэксце параграфа, інтэрпрэтаваць, інтэграваць, ацэньваць інфармацыю параграфа;
•	заданняў, якія патрабуюць аб’яднаць інфармацыю, атрыманую з розных крыніц (асноўнага, дадатковага і тлумачальнага тэкстаў, ілюстрацый, схем, дыяграм, графікаў і г. д.);
•	пытанняў і заданняў для самаправеркі ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу
Прынцып практыка-арыентаванасці
Наяўнасць заданняў, якія патрабуюць прымянення засвоеных ведаў, уменняў і навыкаў, а таксама асабістага вопыту для вырашэння навучальных і практычных задач
Прынцып нагляднасці
Наяўнасць дастатковага аб’ёму метадычна абгрунтаванага ілюстрацыйнага матэрыялу (малюнкаў, рэпрадукцый карцін, фотаздымкаў і ўмоўна-графічных малюнкаў — карт, схем, чарцяжоў, планаў, графікаў і г. д.), які забяспечвае візуалізацыю тэарэтычнага і фактычнага вучэбнага матэрыялу

Аптымальнае спалучэнне ў вучэбным дапаможніку вербальнай (слоўна-знакавай) і візуальнай (схем, табліц, малюнкаў) форм прад’яўлення вучэбнага матэрыялу
Прынцып рэалізацыі ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей
Наяўнасць у вучэбным дапаможніку прамых спасылак на раней вывучаны матэрыял па вучэбным прадмеце, іншых вучэбных прадметах

Наяўнасць пытанняў і заданняў, накіраваных на актуалізацыю раней засвоенага вучэбнага матэрыялу па вучэбным прадмеце, іншых вучэбных прадметах

Наяўнасць пытанняў і заданняў міжпрадметнага характару, якія патрабуюць прымянення ведаў з розных адукацыйных абласцей
У вучэбным дапаможніку вылучаюць некалькі структурных кампанентаў (мал. 28) [62].
асноўны
дадатковы
тлумачальны
апавядальны
апісальны
тлумачальны
праблемна-абагульняючы

дакументы
урыўкі з мастацкай літаратуры бібліяграфічныя звесткі статыстычныя дадзеныя
урыўкі з навукова-папулярных тэкстаў
вызначэнне паняццяў
слоўнікі
подпісы да ілюстрацый тлумачэнні ў дужках алфавітныя паказальнікі тлумачэнні да карт, схем, табліц

метадычны апарат
ілюстрацыйны апарат
пытанні і заданні
памяткі
інструкцыі
алгарытмы
апорныя схемы
фотаздымкі
рэпрадукцыі карцін аўтэнтычныя выявы эпохі картасхемы
схемы
апарат арыенціроўкі
змест
рубрыкі і тэматычныя сімвалы знакі-сімвалы
шрыфтавыя выдзяленні
фонавыя застаўкі
Мал. 28. Асноўныя структурныя кампаненты вучэбнага дапаможніка па гісторыі
Першае знаёмства вучняў з вучэбным дапаможнікам трэба пачаць з кароткай характарыстыкі яго зместу, тлумачэння храналагічных меж вывучаемага перыяду, патрэбна звярнуць увагу на структуру падручніка і асаблівасці яго пабудовы. Неабходна акцэнтаваць увагу вучняў на існаванні розных тыпаў вучэбнага тэксту, пытаннях і заданнях, а таксама ілюстрацыях і картасхемах.
Першапачатковай задачай настаўніка пры арганізацыі работы з тэкстам вучэбнага дапаможніка з’яўляецца прывучванне вучняў выдзяляць незразумелыя