Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
Сярод выяўленчай нагляднасці, якая выкарыстоўваецца ў школе, вылучаюць некалькі відаў (табл. 18).
Табліца 18
Віды выяўленчай нагляднасці
Выявы дакументальнага характару — дакументальныя фотаздымкі, кінафільмы, выявы матэрыяльных помнікаў, прылад працы ў тым выглядзе, у якім яны дайшлі да нас
Мал. 38. Пячатка князя Свідрыгайлы
Навукова абгрунтаваныя рэканструкцыі архітэктурных помнікаў або іх комплексаў, прылад працы, прадметаў быту
Мастацкія кампазіцыі, створаныя творчай фантазіяй мастака або ілюстратара на падставе навуковых дадзеных (гістарычны жывапіс, вучэбныя карціны і ілюстрацыі ў вучэбным дапаможніку, дзе адлюстраваны падзеі і сцэны мінулага) [54]
Мал. 39. Замак у Троках.
Гістарычная рэканструкцыя В. Петраўскаса
Мал. 40. Каталіцкае духавенства XV ст. Малюнак Я. Матэйкі
Умоўная (умоўна-графічная) нагляднасць адлюстроўвае сутнаць гістарычных з’яў, іх узаемасувязь, дынаміку шляхам умоўных знакаў. Яна спрыяе развіццю абстрактнага мыслення: дапаможнікі гэтага тыпу адлюстроўваюць рэчаіснасць ва ўмоўна-абагуленым, сімвалічным выглядзе. Да ўмоўна-графічнай нагляднасці адносяцца карты, схемы, дыяграмы і інш. [14, с. 138—142].
3.6.2.	Правілы выбару наглядных дапаможнікаў
Пры выбары наглядных сродкаў навучання на ўрок настаўнік павінен карыстацца наступнымі правіламі'.
1.	Выбар любых дапаможнікаў, у тым ліку наглядных, вызначаецца адукацыйна-выхаваўчымі задачамі і асаблівасцямі зместу ўрока. У адпаведнасці са зместам вывучаемай тэмы настаўнік выкарыстоўвае неабходную гістарычную карту, якая дазваляе вучням засвоіць гістарычныя падзеі і з’явы ва ўмовах канкрэтнага месца. Да іншых наглядных дапаможнікаў звяртаюцца на ўроку толькі пры ўмове, што яны дапамагаюць засваенню ключавых момантаў вывучаемай тэмы: найбольш важных гістарычных фактаў, прычынна-выніковых
сувязей, заканамернасцей грамадскага развіцця. Улічваючы змест урока, настаўнік шукае сродкі, якія забяспечаць не толькі эфектыўнае вывучэнне новага матэрыялу, але і паўтарэнне раней засвоенага ў сувязі з новым, а таксама замацаванне і праверку ведаў вучняў.
2.	Пры выбары наглядных сродкаў навучання настаўнік улічвае, наколькі яны садзейнічаюць фарміраванню пазнавальных уменняў і здольнасцей вучняў, у першую чаргу тых, над развіццём якіх вядзецца работа ў дадзены момант.
3.	Настаўнік таксама ўлічвае такія характарыстыкі наглядных сродкаў навучання, як даступнасць для вучняў пэўнага ўзросту і класа.
4.	Пры выбары наглядных сродкаў навучання настаўнік зыходзіць з уласных педагагічных уменняў і схільнасцей. Аднак трэба разумець: ён павінен удасканальваць сваё педагагічнае майстэрства і не зацыклівацца на выкарыстанні толькі пэўных наглядных дапаможнікаў [35, с. 212—215].
Існуюць і патрабаванні да работы з нагляднымі сродкамі навучання, якія выкарыстоўвацца на ўроку. Яны з’яўляюцца агульнымі і могуць прымяняцца да ўсіх відаў наглядных сродкаў навучання па гісторыі.
Правілы работы з нагляднымі сродкамі навучання
•	Колькасць наглядных сродкаў навучання не павінна перавышаць 5 (±2), бо менавіта столькі можа засвоіць чалавек.
•	Нагляднасць, якая дэманструецца на ўроку, павінна быць дастаткова вялікай па памеры, каб яе бачылі ўсе вучні класа.
•	Наглядны сродак навучання павінен з’яўляцца на ўроку толькі пасля таго, як ён уключаецца ў вучэбны працэс.
•	Перад пачаткам аналізу нагляднага вобраза неабходна даць вучням некаторы час на самастойнае азнаямленне з ім.
3.7.	МЕТОДЫКА ВЫКАРЫСТАННЯ ВЫЯЎЛЕНЧАЙ НАГЛЯДНАСЦІ
3.7.1.	Прыёмы работы з гістарычнымі карцінамі і ілюстрацыямі
Адным з распаўсюджаных сродкаў нагляднага навучання на ўроках гісторыі з’яўляюцца гістарычныя карціны (малюнкі). Яны дазваляюць стварыць гістарычны вобраз, ілюструюць тэарэтычны матэрыял, выступаюць крыніцай ведаў, сродкам актуалізацыі вядомага матэрыялу, эмацыянальна ўздзейнічаюць на школьнікаў.
Савецкі педагог A. А. Вагін вылучыў наступныя віды гістарычных карцін:
♦	падзейныя (сюжэтныя);
♦	тыпалагічныя;
♦	апісальныя (кулыпурна-гістарычныя);
♦	гістарычныя партрэты [14, с. 149—152],
Табліца 19
Тыпы гістарычных карцін
Тыпы гістарычных карцін
Прыклад
Падзейныя карціны адлюстроўваюць непаўторныя гістарычныя факты-падзеі, якія адбыліся толькі аднойчы, звычайна палітычнага жыцця, ваеннай гісторыі. Яны патрабуюць сюжэтнага апавядання. У рабоце з карцінай ёсць пэўная паслядоўнасць:
1)	даецца агульнае ўяўленне пра змест карціны;
2)	адзначаюцца месца і час дзеяння, якія адлюстраваны на карціне;
3)	характарызуюцца галоўнае і другаснае ў змесце карціны;
4)	робіцца агульная выснова
Мал. 41. Хрышчэнне Літвы. Аўтар невядомы
Тыпалагічныя карціны адлюстроўваюць гістарычныя факты або з’явы, якія паўтараюцца, звычайна эканамічнага і сацыяльнага жыцця. Найбольш характэрным прыёмам работы з тыпалагічнымі карцінамі з’яўляецца размова, у час якой вучні спрабуюць самастойна спасцігаць новыя веды, або апавяданне настаўніка, дзе прысутнічаюць элементы драматызацыі
Мал. 42. Паляванне краманьёнцаў на маманта. Мастак Здэнэк Бурыян
Апісальныя карціны прадстаўляюць выявы гарадоў, пабудоў, ансамблей, архітэктурных помнікаў. Часам іх характарызуюць як гістарычны пейзаж. Пры рабоце з гэтым тыпам нагляднасці выкарыстоўваюцца вобразнае або аналітычнае апісанне, тлумачэнне настаўніка, у тым ліку з элементамі персаніфікацыі ці драматызацыі
Гістарычныя партрэты канкрэтызуюць вобраз гістарычнага дзеяча, набліжаюць яго да ўсведамлення вучнямі, адлюстроўваюць прыналежнасць асобы да пэўнага класа, грамадскай групы або прафесіі. Асноўным прыёмам работы з гістарычным партрэтам з’яўляецца характарыстыка з элементам аповеду
Мал. 43. Славянскае гарадзішча VII—IX стст.
Мал. 44. Жыгімонт Кейстутавіч. Партрэт XIX ст. Аўтар невядомы
Вылучаюць некалькі прыёмаў нагляднага навучання (мал. 45).
Мал. 45. Прыёмы нагляднага навучання
Дзякуючы назіранню можна выклікаць у вучняў інтарэс да навакольнага жыцця, навучыць аналізаваць прыродныя і сацыяльныя з’явы, канцэнтраваць увагу на галоўным, вылучаць асобныя прыметы.
Прыклад выкарыстання прыёму назірання пры вывучэнні тэмы «Паўстанне 1794 г. на беларускіх землях» (Гісторыя Беларусі, 7 клас):
1.	Якім чынам мастак адлюстраваў асобу Тадэвуша Касцюшкі?
2.	Што сімвалізуе сцяг?
3.	Што на карціне сведчыць пра рашучасць прадстаўленых асоб і гатоўнасць да бою?
4.	Прадстаўнікі якіх саслоўяў падтрымалі паўстанне?
5.	Да якога саслоўя адносяцца людзі, намаляваныя на карціне ў белай вопратцы з косамі ў руках?
6.	Якія пачуцці выказваюць гэтыя людзі ў адносінах да Тадэвуша Касцюшкі?
Мал. 46. Тадэвуш Касцюшка пад Рацлавіцамі. Мастак Ян Матэйка
Прыём назірання можна выкарыстоўваць на ўсіх этапах урока [39, с. 65—134].
3 дапамогай дэманстрацыі ўвага вучняў накіроўваецца на істотныя, а не выпадковыя знешнія характарыстыкі прадметаў, з’яў, працэсаў, якія разглядваюцца.
Прыклад выкарыстання прыёму дэманстрацыі пры аналізе фрэскі Леанарда да Вінчы
«Тайная еячэра» (Сусветная гісторыя, 7 клас):
Аповед настаўніка суправаджаецца паказам на карціне.
У канцы XV ст. Леанарда да Вінчы напісаў фрэску «Тайная вячэра». На ёй адлюстраваны біблейскі = сюжэт, калі Ісус Хрыстос сабраў сваіх 12 вучняў (апосталаў) і сказаў, што адзін з іх здрадзіць яму. = Звярніце ўвагу на карціну.
У цэнтральнай частцы карціны намаляваны Ісус Хрыстос. За яго спінай — акно, якое разам з = перасячэннем перспектыўных ліній робіць фігуру Ісуса Хрыста цэнтральнай. Акрамя таго, ён прадстаўлены = ў яркай вопратцы, якая кантрастуе з тым, як апрануты яго вучні. Іншым прыёмам выдзялення цэнтральнай = фігуры з’яўляецца тое, што апосталы знаходзяцца на пэўнай адлегласці.
На стале прадстаўлены хлеб і віно — абавязковыя элементы прычасця ў каталіцтве.
Як вядома, здрадзіў Ісусу Іуда. Заўважым, што Леанарда да Вінчы стаў першым мастаком, які = размясціў на карціне Іуду разам з іншымі апосталамі, а не асобна. Ён вылучыў яго постаць тым, што Ё паказаў у яго руках мяшэчак са срэбрам, якое той атрымаў за здраду. Больш за тое, Іуда адзіны з = 12 апосталаў паставіў локаць на стол.
Мастацтвазнаўцы адзначаюць, што карціна напоўнена псіхалагізмам. Мастак змог паказаць спакой = і ўпэўненасць у правільнасці свайго шляху Ісуса Хрыста, розную рэакцыю апосталаў на словы «хтосьці = з вас здрадзіць мне» (здзіўленне Філіпа, разведзеныя рукі Якава-старэйшага, паднятая рука Фамы і г. д.). = Адзначым: спрэчкі спецыялістаў пра тое, што сімвалы і знакі «схаваў» Леанарда да Вінчы ў сваёй карціне Ё не сціхаюць і па сённяшні дзень.
Ілюстрацыя выкарыстоўваецца пераважна пры тлумачэнні новага матэрыялу, калі настаўнік дапаўняе свой аповед наглядным вобразам у выглядзе малюнка крэйдай, ілюстрацыі, рэпрадукцыі і інш.
= Прыклады выкарыстання прыёму ілюстрацыі:
Значную ролю ў жывапіснай культуры Сярэдневякоўя адыгрывалі кніжныя мініяцюры. Яны сталі = важным складнікам чэшскага зборніка евангельскіх тэкстаў «Вышаградскі кодэкс» (XI ст.). Па колькасці = мініяцюр і афармленні ён належыць да найбольш цікавых рукапісаў сярэднявечнай Еўропы. Выяву = адной з мініяцюр гэтага кодэкса — «Тайная вячэра» — вы можаце пабачыць у вучэбным дапаможніку | на старонцы 137 [102, с. 137] (Сусветная гісторыя, 10 клас).
Пры вывучэнні тэмы «Узнікненне дзяржавы ў Кітаі» (Сусветная гісторыя, 5 клас) настаўнік харак= тарызуе праўленне Цынь Шыхуандзі і паказвае выяву Вялікай Кітайскай сцяны.
Савецкі педагог A. А. Вагін адзначаў, што на ўроку карціну можна выкарыстоўваць ва ўводнай інфармацыі да новага матэрыялу, непасрэдна ў час яго вывучэння, а таксама на заключным этапе для замацавання новых ведаў. Ён вылучыў 5 спосабаў выкарыстання карціны на ўроку гісторыі:
1)	сюжэтная выява ў спалучэнні з аповедам;
2)	вывучэнне дэталей на карціне;
3)	аналіз карціны з мэтай абагульнення матэрыялу;
4)	эмацыянальнае ўздзеянне на вучняў у час прагляду;
5)	дадатковы інфармацыйны рад [16, с. 175—176].
Пры арганізацыі работы са зместам карціны настаўніку неабходна прытрымлівацца наступнага алгарытму:
1)	даць кароткую інфармацыю пра творчасць мастака (якія карціны і калі напісаў, напрамак, у якім працаваў, асаблівасці творчасці);
2)	невялікая даведка пра карціну (назва, калі напісана, пад уплывам якіх падзей, жанр і г. д.);