Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
Мал. 63. Дэманстрацыя працоўных 1 мая 1977 г., г. Жодзіна
Фота з сямейнага архіва С. Кудраўцавай
Мал. 64. На сенакосе, в. Жабін, Кармянскі раён, 1966 г.
Мал. 65. Бяспройгрышная латарэя. Піянерскі лагер, 1971 г.
Фота з сямейнага архіва С. Кудраўцавай
Своеасаблівым гістарычным даследаваннем можа стаць стварэнне сямейнага альбома, у якім адлюстроўваецца гісторыя сям’і ў фотаздымках. Узмацніць даследаванне вучні здольны з дапамогай успамінаў бацькоў, бабуль і дзядуляў аб абставінах іх знаёмства ў маладыя гады, жыцці ў вёсцы, горадзе і г. д.
Мал. 66. Вокладка вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі, 1917 г. — пачатак
Пры дапамозе фатаграфій можна параўноўваць мінулае і сучаснасць. Напрыклад, прасачыць, як змянялася вуліца або архітэктурная забудова горада.
Скарыстаўшыся фотаархівам, можна знайсці месца і пункт здымкі, а таксама захаваць на здымку сучасны стан аб’екта. Акрамя таго, можна правесці даследаванне, што гэта за будынак, хто ў ім жыў, якія арганізацыі размяшчаліся і г. д., якія змены адбыліся з таго часу, калі быў зроблены гэты фотаздымак.
Гэты прыём пашыраецца за кошт мантажу старога фотаздымка і рэальнага аб’екта. Выкарыстоўваючы яго, можна назіраць не проста статычныя аб’екты, але і падзеі, адлюстраваныя на здымку тады і цяпер. А калі прывязаць яшчэ і геаграфічныя каардынаты (карту мясцовасці, напрыклад, выкарыстоўваючы рэсурс Google Maps), атрымаецца цікавы экскурс у мінулае. Прыкладам гэтага прыёму з’яўляецца вокладка вучэбнага дапаможніка па гісторыі Беларусі для 9-га класа (мал. 66).
Можна прапанаваць вучням выканаць даследчую працу з выкарыстаннем сэрвісу Google Maps, напрыклад, на тэму «Абвяшчэнне БНР»: пазначце на карце будынкі, знакамі тыя месцы г. Мінска, якія звязаны з гэтымі падзеямі.
3.8.	МЕТОДЫКА ВЫКАРЫСТАННЯ ЎМОЎНА ГРАФІЧНАЙ НАГЛЯДНАСЦІ
3.8.1.	Метадычныя магчымасці і варыянты выкарыстання крэйдавага малюнка
і скрайбінгу на ўроках гісторыі
У навучанні гісторыі часта выкарыстоўваецца малюнак крэйдай (схематычны), які дазваляе хутка і даступна растлумачыць вывучаемы матэрыял. Ён узнікае ў час выкладання настаўніка, што прыводзіць да адначасовага ўспрыняцца слова і вобраза. Паколькі дэталі малюнка ўводзяцца паступова, яны ўспрымаюцца вучнямі паслядоўна, а элементы ўяўлення назапашваюцца паэтапна, што дазваляе стварыць больш глыбокі і асэнсаваны вобраз гістарычнага мінулага. 3 дапамогай схематычнага малюнка на ўроках ажыццяўляецца аналіз і сінтэз прадмета, гістарычнай з’явы.
На ўроках гісторыі малюнак крэйдай выкарыстоўваецца для паказу:
♦	вобразаў прыроды той ці іншай краіны (т. зв. крэйдавы пейзаж);
♦	прылад працы, прадметаў быту, будынкаў, зброі і г. д.;
♦	дынамікі гістарычнай з’явы ці падзеі — яе ўзнікнення і развіцця;
♦	цэласных дынамічных карцін, напрыклад, «Паляванне на маманта».
Малюнак крэйдай цесна звязаны са схемамі, пра якія гаворка пойдзе ніжэй.
3 развіццём інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій малюнак крэйдай стала магчымым замяніць на скрайбінг. Скрайбінг (ад англ. scribe — ‘перапісваць’, ‘апісваць’, ‘пазначаць’) — найноўшая тэхніка прэзентацыі, вынайдзеная
брытанскім мастаком Эндру Паркам. Яе сутнасць у тым, што аповед выступоўцы ілюструецца «на бягу» малюнкамі фламастарам на белай дошцы або аркушы паперы. Атрымліваецца «эфект паралельнага разгортвання», калі слухачы чуюць і бачаць прыкладна адно і тое ж, пры гэтым графічны рад фіксуецца на ключавых момантах аповеду. Такім чынам, скрайбінг — тлумачэнне з дапамогай простых малюнкаў, візуалізацыя асноўнага сэнсу праз знакі і вобразы, пры якой адма-
лёўка элементаў адбываецца непасрэдна ў працэсе аповеду.
Трэба разумець: скрайбінг — гэта не тэхніка малявання, а працэс візуалізацыі інфармацыі. Ілюстрацыі могуць быць выкананы ў любой тэхніцы. Важным з’яўляецца сам шлях разважання — тое, як малюнак суадносіцца з аповедам. Ідучы за рукой выступоўцы, мы здольны прасачыць развіццё гісторыі ад пачатку да канца, усталяваць сувязі паміж элементамі, адказваючы для сябе на пытанні пра тое, што, чаму і навошта выкарыстоўваецца. У выніку атрымліваецца статычны скрайб. Вынік працы — канчатковы малюнак або фінальны кадр відэаскрайбінгу, у час вывучэння якога можна зразумець логіку ўсяго паведамлення і сувязь паміж
Мал. 67. Сферы выкарыстання скрайбінгу
яго асобнымі кампанентамі.
Вылучаюць наступныя віды скрайбінгу:
♦	маляваны ўручную — схемы і малюнкі выконваюцца ад рукі на любой паверхні; як правіла, выкарыстоўваюцца аркушы паперы або прэзентацыйная дошка, каляровыя алоўкі, маркеры, фламастары, фарбы;
♦	аплікацыя — гатовыя выявы наклейваюцца або накладваюцца на паверхню;
♦	магнітны — выявы фіксуюцца на паверхні магнітамі;
♦	фланелеграфны — гатовыя выявы чапляюцца на паверхню ворсу на ліпучку;
♦	камп’ютарны — ствараецца з дапамогай інфармацыйных тэхналогій;
♦	ЗБ-скрайбінг — ствараецца пры дапамозе ЗБ-ручкі.
У аснове скрайбінгу ляжыць скетч (малюнак-эскіз) з кароткімі тэзісамі. Для развіцця навыкаў прамалёўкі скетчаў неабходна выкарыстоўваць пэўны алгарытм:
1	. Паглядзець на навакольныя рэчы, знайсці іх асноўныя адрозненні ад іншых прадметаў.
2	. Уявіць іх спрошчанымі і стылізаванымі — без лішніх дэталяў, пакідаючы ў прадметах толькі агульную форму (асноўныя характарыстыкі).
3	. Зафіксаваць іх — намаляваць прадмет, выкарыстоўваючы мінімальны набор элементаў (лініі, кругі, квадраты і трохвугольнікі).
4	. Абмеркаваць вынікі сваёй працы з іншымі.
5	. Зафіксаваць ідэі і вобразы, якія ўзнікнуць у працэсе абмеркавання.
3 цягам часу кожны скрайбер выпрацоўвае ўласны стыль малявання, які вылучаецца ўнікальным наборам характарыстык. Але нават пры вялікай колькасці і разнастайнасці стылістык усе скетчы ў скрайбінгу можна падзяліць на дзве групы ў залежнасці ад дэталёвасці прапрацоўкі вобраза.
Жывая фіксацыя (жывыя скетчы) выкарыстоўваецца для адлюстравання асноўных думак падчас аповеду — прэзентацыі, тлумачэнні і г. д. Асаблівасцю скетчаў у гэтым варыянце з’яўляецца іх хуткая прамалёўка, якая займае ад некалькіх секунд да некалькіх хвілін. Таму скетчы атрымліваюцца лаканічнымі і простымі.
Часцей яны фарміруюць асноўны вобраз, а дадатковыя элементы (напрыклад, цені) у іх мінімальныя. Вобразы суправаджаюцца кароткімі тэкставымі тэзісамі. Малюнкі могуць утрымліваць тэкставыя кампаненты, напрыклад, назвы, заклікі, пазначэнне кірункаў.
Статычная фіксацыя, або фіксацыя храналогіі, выкарыстоўваецца для адлюстравання асноўных думак, ідэй, гісторый на паперы. Гэтыя замалёўкі адрозніваюцца болып дэталёвай прапрацоўкай, наяўнасцю дадатковых элементаў і падтрымліваюцца тэзісамі з аднаго-двух сказаў (часцей — да шасці слоў). На іх трэба значна больш часу. Выніковы малюнак са статычных скетчаў з’яўляецца самастойнай кампазіцыяй і працуе без сувязі з вусным тлумачэннем настаўніка (мал. 68).
Статычная фіксацыя выкарыстоўваецца для запісу планаў, асноўнага сэнсу прачытанай літаратуры, трэнінгаў, лекцый і іншага ў нататніку (у працэсе аповеду робіцца агульны малюнак з тэкставымі тэзісамі, а пазней скетчы распрацоўваюцца больш дэталёва).
Пад кампазіцыяй у скрайбінгу разумеюць малюнак, які атрымліваецца ў выніку стварэння асобных вобразаў (скетчаў). Усе яны маюць выразную іерархію візуалізацыі і часцей падпарадкоўваюцца асноўнай думцы.
Для пачатку работы па стварэнні скрайбу неабходна распрацаваць сцэнарый — аснову будучага фільма, паслядоўнасць, у якой будуць размешчаны асобныя выявы, сімвалы, блокі, тэзісы і сувязі паміж імі. Тое, наколькі ён будзе добра прадуманы, вызначае дынаміку, лагічнасць і якасць скрайбу. Вобразы, якія выкарыстоўваюцца, павінны лёгка ўспрымацца.
Працягласць відэа, якая дазваляе ўтрымліваць увагу і цікавасць гледачоў, складае прыблізна адну мінуту. Стварэнне аднаго малюнка ў сярэднім займае адну-дзве секунды. He трэба перагружаць вобразы дэталямі. Часам карысна суправаджаць вобразы надпісамі, асабліва тыя, якія можна інтэрпрэтаваць неадназначна.
У скрайбе неабходна выкарыстоўваць розныя колеры. Дзякуючы гэтаму можна звяртаць увагу аўдыторыі на ключавыя элементы. Але трэба памятаць: акрамя асноўнага дастаткова яшчэ аднаго-трох колераў, бо сем — ужо вясёлка. Звычайна выкарыстоўваюць чорны ў якасці асноўнага і шэры для вылучэння ценяў.
За адну мінуту відэа можна вымавіць у сярэднім тэмпе каля 120 слоў.
У час мантажу або малявання неабходна рабіць паўзы паміж блокамі, каб зразумець і запомніць тое, што было паказана, і рухацца далей. Звычайна паўзы займаюць 1-3 секунды.
Мал. 68. Скрайб «Старажытная Індыя»
Пакрокавая падрыхтоўка скрайбінгу паказана на малюнку 69.
®РоМ< @СК.РАНБіНГ-СЕСіЯ
Мал. 69. Падрыхтоўка скрайбінгу
3.8.2.	Выкарыстанне схем, табліц і дыяграм у вывучэнні гісторыі
Да ўмоўна-графічнай нагляднасці адносяць схемы, табліцы, дыяграмы. Пры іх складанні вучань ажыццяўляе лагічныя аперацыі — аналіз, сінтэз, параўнанне, пераўтварэнне і абагульненне гістарычнага матэрыялу, прывядзенне яго ў сістэму і прадстаўленне ў графічным выглядзе. Далей кожны з відаў нагляднасці разгледзены больш дэталёва.
Схема — чарцёж, які адлюстроўвае істотныя прыметы гістарычных з’яў, іх сувязі і адносіны, унутраную пабудову розных матэрыяльных аб’ектаў, узаемадзеянне іх дэталей, размяшчэнне прадметаў і людзей на мясцовасці [120].
У методыцы выкладання гісторыі выкарыстоўваюць розныя віды схем (тэхнічныя, лагічныя, сутнасныя, паслядоўныя) і табліц (тэматычныя, параўнальныя, параўнальна-абагульняючыя, храналагічныя і сінхраністычныя).
Тэхнічныя схемы знаёмяць вучняў з упарадкаваннем і прынцыпамі дзеяння матэрыяльных аб’ектаў. Напрыклад, з разрэзам піраміды Хеопса (вывучаецца яе ўпарадкаванне), умацаваннямі на Барадзінскім полі, паравой машынай I. I. Палзунова і Дж. Уата.
Мал. 71. Умацаванні Бабруйскай крэпасці
Мал. 70. Схема піраміды Хеопса
Лакальныя схемы з дапамогай умоўных абазначэнняў паказваюць размяшчэнне і перасоўванне войскаў на палях бітваў, напрыклад у Марафонскай бітве, або ўзаемадзеянне паўстанцаў, напрыклад дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы.
Мал. 72. Марафонская бітва
Да лакальных схем па сваім характары блізкія так званыя лакальныя схематычныя планы (або планы-схемы), якія паказваюць (нярэдка з дапамогай сілуэтных фігур) статычнае размяшчэнне матэрыяльных аб’ектаў на мясцовасці (мал. 73).