• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

    Выкладанне гісторыі ў школе

    тэорыя і практыка

    Выдавец: Аверсэв
    Памер: 215с.
    Мінск 2022
    88.42 МБ
    У аснове распрацоўкі ментальнай карты ляжыць прынцып «прамяністага мыслення». Адпраўны пункт — цэнтральны малюнак, ад якога прамяні разыходзяцца ва ўсе бакі. Над імі пазначаюцца ключавыя словы або размяшчаюцца выявы, якія злучаюцца паміж сабой. Другасныя ідэі адлюстроўваюцца як лініі, што адыходзяць ад ліній вышэйшага парадку. Усе элементы ўтвараюць звязаную вузлавую сістэму (мал. 84).
    Мал. 84. Прыклад ментальнай карты
    Пабудову інфармацыі ўнутры ментальнай карты вызначае ўзаемадзеянне чатырох груп кампанентаў:
    1)	аб’ект даследавання замацоўваецца на цэнтральным малюнку;
    2)	асноўныя тэмы, звязаныя з аб’ектам даследавання, адыходзяць ад цэнтральнага малюнка ў выглядзе галін;
    3)	галіны паказваюцца і тлумачацца ключавымі словамі або малюнкамі (другасныя ідэі таксама прадстаўлены ў выглядзе галін, якія адыходзяць ад галін вышэйшага парадку);
    4)	галіны ўтвараюць звязаную вузлавую сістэму [34].
    Эфектыўнасць ментальных карт тлумачыцца тым, што яны будуюцца ў адпаведнасці са спецыфікай працякання разумовых працэсаў. Ёсць галоўная — ключавая — думка, ад якой адыходзяць «галіны» — ідэі (мал. 85).
    Увядзенне падушнага падатку
    | Указы аб сялянах |— | Стварэнне мануфактўрў-
    Эканамічныя
    | Рэгулярная армія Ц
    | Рэкруцкая павіннасць~|—f	Ваенныя
    Стварэнне ваеннага флоту
    Н Сенат ]
    12 калегійў
    НСінод |
    Рэформы ПятраI
    Сістэмы дзяржаўнага кіравання
    Сацыяльныя j—| Табель аб рангах [
    Пажыццевая дваранская служба
    _ Ліквідацыя розніцы паміж баярствам і дваранствам
    
    
    Мал. 85. Ментальная карта «Асноўныя кірункі рэформаў Пятра I» створана ў праграме Mindjet MindManager
    Памятка «Як стварыць ментальную карту»
    1.	Вызначце асноўную тэму (ідэю) і размясціце яе ў цэнтры. Галоўны элемент карты павінен утрымліваць вобраз усёй праблемы або цэнтральнае пытанне, таму ён вылучаецца на фоне іншых. Размясціце астатнія элементы карты, пачынаючы з правага верхняга вугла, рухаючыся па стрэлцы гадзінніка.
    2.	Вызначце тэмы (ключавыя словы) першага ўзроўню — асноўныя структурныя кампаненты тэмы. Яны павінны мець кароткія назвы, паколькі гэта катэгорыі, якія дапамагаюць сфармуляваць думку. Часам, калі яны залішне абстрактныя, да іх можна прымацоўваць выявы.
    3.	Другі ўзровень тэм — зона, дзе пачынаюць фарміравацца ідэі. Вы можаце выбраць канкрэтызуючае заключэнне, якое завяршае тэму першага ўзроўню, або асобную ідэю, што адносіцца да яе. Назвы тэм другога ўзроўню таксама павінны быць кароткія і складацца з аднаго-двух слоў.
    4.	Трэці і наступныя ўзроўні — канкрэтызацыя ідэй. He пераходзьце да іх, пакуль не завершаны і не ўпарадкаваны другі ўзровень. Пры неабходнасці на гэтым узроўні можна звяртацца да апісальных фраз.
    5.	Выхад на чацвёрты ўзровень непажаданы: гэта ўскладняе чытанне карты. Калі патрабуецца далейшая канкрэтызацыя або дэталёвае апісанне, можна выкарыстоўваць нататкі, якія прымацоўваюцца да інфармацыі трэцяга ўзроўню (у электронных картах). У маляванай карце гэтую інфармацыю дазваляецца аформіць пры дапамозе стыкера.
    6.	Словы павінны быць выразнымі, лёгкімі для чытання.
    7.	Выкарыстоўвайце розныя колеры. Кожная галіна можа мець свой колер.
    8.	Прастора карты павінна быць запоўнена, але не перагружана.
    9.	Калі галінкі празмерна «разрасліся», іх можна аб’яднаць агульным контурам, каб яны не змешваліся з суседнімі галінкамі, што маюць адносіны да іншага сэнсавага блока.
    10.	Галіны і стрэлкі можна выкарыстоўваць для абазначэння сувязей паміж рознымі часткамі ментальнай карты. Так яны дапамогуць выбудаваць узаемасувязі паміж ідэямі.
    Знешні выгляд карт памяці даволі разнастайны. У залежнасці ад іх аб’ёму і прыналежнасці вылучаюць наступныя віды карт:
    ♦	стандартныя — служаць для засваення ведаў, запісу ідэй;
    ♦	хуткасныя, або карты-маланкі (што я ведаю па тэме, што я скажу на ўроку), — стымулююць мысленчыя працэсы. У якасці такой карты можа выступаць просты канспект, зроблены па пэўнай тэме;
    ♦	майстар-карты — дастаткова аб’ёмныя карты па пэўнай катэгорыі ведаў, напрыклад, па выніках вывучэння раздзела вучэбнай праграмы або за цэлую чвэрць. Часта такія карты складаюцца непарыўна і служаць для агульнага агляду па тэме;
    ♦	мегакарты — звязаныя адна з адной карты. Цэнтральная карта ў гэтым выпадку ўтрымлівае найменшую колькасць узроўняў і звязана з наступнымі картамі, у якіх прадстаўлены дэталі або дадатковыя заўвагі [87].
    У навучанні прымяненне ментальных карт неабходна для падрыхтоўкі ясных і зразумелых канспектаў, рэфератаў, эсэ, праектаў і навукова-даследчых работ: у такім разе ідзе пераўтварэнне і асэнсаванне прачытанай інфармацыі. Структураванне і візуалізацыя матэрыялу дапамагаюць пры падрыхтоўцы да кантрольных работ, запамінанні ключавых падзей, прымяненні ведаў. Інфармацыя запамінаецца ўжо засвоенай (зразумелай), а таксама звязанай з іншымі ведамі вучня, што ўзмацняе эфектыўнасць запамінання. Акрамя таго, работа з ментальнымі картамі спрыяе развіццю асацыятыўнага мыслення.
    Вобласці ўжывання ментальных карт у адукацыйным працэсе розныя (мал. 86).
    Выкарыстанне карт памяці на ўроках гісторыі мае наступныя перавагі:
    1.	Пры вывучэнні новай тэмы складаныя паняцці могуць быць растлумачаны і прадстаўлены як частка сістэмы. Больш выразна вызначаюцца ключавыя паняцці і сувязі паміж імі. Пры гэтым зніжаецца верагоднасць пропуску або няправільнай інтэрпрэтацыі важных паняццяў.
    2.	Пры замацаванні атрыманых ведаў палягчаецца разуменне і запамінанне вучэбнага матэрыялу праз візуалізацыю ключавых паняццяў і абагульненне іх адносін.
    Мал. 86. Ментальная карта «Вобласці выкарыстання ментальных карт»
    3.	Выкарыстанне ментальных карт пры правядзенні кантролю ведаў можа дапамагчы настаўніку ацаніць іх якасць праз выяўленне няправільна зразумелых або прапушчаных паняццяў. Складзеныя навучэнцамі самастойна, яны дазволяць прадэманстраваць здольнасць аперыраваць вывучаным матэрыялам, а таксама пакажуць слабыя і моцныя бакі ў засваенні вучэбнай праграмы. Такім чынам педагог атрымае аб’ектыўнае ўяўленне пра веды вучняў. Вучні могуць выкарыстоўваць распрацаваныя імі ментальныя карты пры падрыхтоўцы да ўрока, паўтарэнні і сістэматызацыі матэрыялу [107, с. 44—47].
    Памятка «Як працаваць з гатовай ментальнай картай»
    1.	Вызначце аб’ект вывучэння — галоўную думку, якая звычайна супадае з назвай ментальнай карты. Вылучце сэнсавыя блокі, якія вызначаюць ключавыя словы першага і другога ўзроўняў.
    2.	Пашырце карту. Раскрыйце змест другога і наступных узроўняў, асвойце выкладзены матэрыял. Працуючы з гатовай картай, можна яе дапаўняць (ствараючы новую карту) сваімі асацыяцыямі, пры неабходнасці — датамі і іншай гістарычнай інфармацыяй.
    3.	Асэнсуйце карту. Вывучце яе, праверце змест, пры неабходнасці дапоўніце яго (у сшытку або на дошцы) выявамі: малюнкамі, умоўнымі знакамі і стрэлкамі. Вызначце сэнсавае ўзаемадзеянне ключавых слоў.
    4.	Пасля заканчэння работы з новай ментальнай картай паўтарыце (узгадайце) вывучаны матэрыял. Агучце змест карты, раскрыйце асноўныя паняцці, дайце разгорнуты адказ па тэме.
    Для стварэння ментальных карт звычайна выкарыстоўваюць ручку і паперу або спецыяльныя праграмы. Цяпер існуюць дзясяткі сэрвісаў, якія дазваляюць уключаць у карту памяці не толькі тэкст, але і іншыя элементы: малюнкі, спасылкі, фота і відэа. Некаторыя з гэтых сэрвісаў дазваляюць працаваць над ментальнымі картамі супольна з іншымі карыстальнікамі, дзяліцца створанымі картамі ў сацыяльных сетках і ўбудоўваць іх у сайты.
    Ментальныя карты асацыятыўна структуруюць, сістэматызуюць інфармацыю для запамінання, успрымання; у канцы работы з картай фармулюецца выснова. Пры іх параўнанні з кластарамі вылучаюцца пэўныя адрозненні. Апошнія выкарыстоўваюцца на папярэднім этапе работы з інфармацыяй з іншай мэтай — накіраваць на вырашэнне праблемы, спланаваць дзеянні; на асноўным этапе — з мэтай усталяваць прычынна-выніковыя сувязі паміж гронкамі-элементамі.
    3.8.4.	Інфаграфіка як спосаб прэзентацыі і пераўтварэння гістарычнага матэрыялу
    Да ўмоўна-графічнай нагляднасці можна аднесці і інфаграфіку як спосаб графічнай падачы гістарычнага матэрыялу. Яна ўяўляе такі спосаб візуалізацыі інфармацыі, пры якім спалучаюцца малюнак і тэкст. Асноўная мэта інфаграфікі — зрабіць складанае простым, данесці матэрыял у нагляднай, зразумелай форме, праінфармаваць. Пры гэтым яе можна выкарыстоўваць як самастойны наглядны дапаможнік, так і ў якасці дадатку да тэкставай інфармацыі. Стварэнне інфаграфікі спрыяе развіццю ўмення сістэматызаваць матэрыял і пераўтвараць тэкставую інфармацыю ў візуальную [41, с. 36—39; 42, с. 55—60; 67, с. 100—103].
    Асаблівасцямі інфаграфікі можна назваць наступныя:
    ♦	у большасці выпадкаў інфаграфіка пабудавана на пэўнай метафары;
    ♦	змяшчае статыстычныя звесткі і дыяграмы;
    ♦	акрамя ілюстрацый, змяшчае апісанні;
    ♦	пры рабоце ў супрацоўніцтве патрабуе добрых камунікатыўных навыкаў [93].
    Вылучаюць некалькі этапаў стварэння інфаграфікі (мал. 87).
    Мал. 87. Этапы стварэння інфаграфікі
    Навошта патрэбна інфаграфіка? Добра зробленая, яна дазваляе проста і хутка паглыбіцца ў праблему, паглядзець на задачу сістэмна і комплексна. Вакол вучэбнага матэрыялу неабходна пабудаваць вучэбны занятак. Наступныя заданні падыдуць для большасці інфаграфік:
    ♦	знайсці ў інфаграфіцы 3—5 цікавых фактаў;
    ♦	праверыць факты, прыведзеныя ў інфаграфіцы, на сапраўднасць (знайсці пацверджанне ім у іншых крыніцах);
    ♦	зрабіць кароткі вусны аповед, выкарыстоўваючы інфаграфіку;
    ♦	скласці тэст (крыжаванку, віктарыну) па прыведзенай інфармацыі для праверкі разумення іншымі вучнямі;
    ♦	адказаць на пытанне: «Што менавіта здзівіла вас больш за ўсё ў дадзенай інфаграфіцы? ».
    Варыянты прымянення інфаграфікі на ўроках гісторыі:
    ♦	прэзентацыя новай (дадатковай) інфармацыі;
    ♦	самастойная работа вучняў па пераводзе інфармацыі інфаграфікі ў тэкставую форму (напрыклад, на падставе інфаграфікі напісаць апавяданне, эсэ);
    ♦	арганізацыя праблемнага навучання;
    ♦	арганізацыя аналітычнай работы і развіцця ў вучняў крытычнага мыслення.
    Таксама падчас работы з інфаграфікай вучням можна прапанаваць адказаць на пытанні па прыёме тэхналогіі крытычнага мыслення «Кубік Блума» (мал. 88).
    Інфаграфіка як адзін з метадаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі можа выкарыстоўвацца, акрамя ўрокаў, у рабоце над вучэбным праектам: