Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
♦	для стварэння праблемных сітуацый;
♦	арганізацыі эфектыўнай пошукавай дзейнасці;
♦	развіцця крытычнага мыслення;
♦	развіцця адкрытай пазнавальнай пазіцыі [77].
Інфаграфіка (ад лац. informatio усведамлеіше, тлумачэшіе, пераказ; і інш. -грэч. графікб^ пісьмовы, ад урйфю пішу) гэта графічпы спосаб
падачы інфармацыі, дадзеных і ведаў.
Асноўная мэта інфаграфікі зрабіць складанае простым.
Дзякуючы інфаграфіцы можпа ў даступпай, сур'ёзнай або жартоўнай манеры выкласці любую складаную інфармацыю. Прьі гэтым яе аб'скты часта выступаюць дадатка.ч гэкставай інфармацыі, якая ахоплівас тэму ў поўны.м аб'ёме і ўтрымлівае візуалыіыя ўдакладненні.
ІНФАГРАФІКА ГЭТА
Апавяданнс ці апісаннс тэзіса з дапамогай зразумелай візуалізацыі вялікай колькасці дадзеных.
40% Wiitm
Сродак для інфармавання і навучання
КілІ рьмікла беларусмзя мова?
«='=•-
*м—
Жыццёвы цыкл інфаграфікі
40% людзей — візуалы, і яны лепш рэагуюць на візуальную інфармацыю, чым на звычайны тэкст
Спосаб лавысіць узровень інфармаванасці аб пытакні
90% інфармацыі мы 90% атрымліваем праз зрок.
г. з». ацэньвасм візуальна
ВІДЫ ІНФАГРАФІКІ
ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ:
сгатычная 			
інтэрактыўная
відэаінфаграфіка
і
Чалавск эдпамінас талысі 20% гэксту. яхі ён прачытаў
90%
90%
Верагоднасць 90% гаго шго вучаць шфармацыі хутчэй граясфармусцна „іць ўвпталыіыя іі^мграфіку. вооразы чым пачыгас
Колср пашшас учровень успрыняцця дадэеных на 90%
тзксту на 70% вышэй
Мал. 89. Што такое інфаграфіка?
аЛІМПШСКІЯ гульні
___	5 дзён	1 раз у 4 гады /А
776 Г. да Н.Э.	2 этапы:	.	/J
1)	спаборшцтвы Алімпія, Грэцыя />
2)	абрады з ушанаваннем
■■■ ГІСТОРЫЯ СТВАРЭННЯ
У гонар перамогі над Кронасам Зеўс заснаваў бескарыслівыя сумленныя спаборніцтвы моцных, спрытных і смелых,
названыя ў далейшым Алімпійскімі па месцы іх правядзення.
■■■ ВІДЫ СПАБОРНІЦТВАЎ
Q
БЕГ
(стадыядром)
Бег на 1 стадый (1 стадый = 192 м.)
Двайны бег (на 2 стадыі)
Доўгі бег (на 7 стадый)
Бег галлітаў у поўным узбраенні (на 2 стадыі)
АДЗІНАБОРСТВЫ
Кулачны бой (удары рукамі)
Панкратыён (удары нагамі, захопы)
Барацьба (захопы, штуршкі, падножкі)
конныя
СПАБОРНІЦТВЫ
Гонкі калясніц з 4 канямі
Гонкі калясніц з 2 канямі
Верхавыя скокі
ф ПЕНТАТЛОН
Бег на 1 стадый
Кіданне дыска
Кіданне дзіды
Скокі ў даўжыню
Барацьба
ПРАВЫЫ ★★★★★
5S5. Удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях маглі толькі паўнапраўныя грэкі мужчынскага полу
За месяц да пачатку спаборніцтваў жадаючыя дэманстравалі суддзям свае ўменні і прыносілі прысягу Зеўсу пра тое, што 10 месяцаў прысвяцілі трэніроўкам.
Парадак удзельнікаў вызначалі праз жэрабя.
Алімпійскія гульні адмяніў хрысціянскі рымскі імператар Феадосій як праяву язычніцтва.
За гэты час было праведзсна 293 гульні.
■

Мал. 90. Інфаграфіка «Алімпійскія гульні ў старажытнасці»
Карысна, каб вучні не толькі выкарыстоўвалі гатовую інфаграфіку, але і стваралі ўласную: малявалі ўзаемасувязі, алгарытмы і схемы, прыдумвалі сімвалы да ідэй. У гэтым працэсе яны павінны навучыцца самастойна здабываць неабходную інфармацыю і апрацоўваць яе. He толькі сістэматызаваць факты, але і наглядна прадстаўляць вынік іх сістэматызацыі, ствараць матывацыю да вывучэння новай тэмы.
3.8.5.	Метадычныя магчымасці выкарыстання коміксаў
у працэсе навучання гісторыі
Комікс — маляваная гісторыя, аповед у малюнках. Работа з ім на ўроках гісторыі дазваляе выклікаць дадатковы інтарэс да гісторыі, стварае візуальны вобраз мінулага, спрыяе развіццю аналітычных здольнасцей вучняў. Сам працэс патрабуе ўмення вылучыць галоўную інфармацыю, структураваць яе і падаць у даступнай форме.
Работа па стварэнні комікса адбываецца ў некалькі этапаў:
1.	Вызначэнне агульнай канцэпцыі (ідэі) комікса: а) Якая тэма комікса? (Пра што ён?); б) Хто героі комікса?; в) Як яны выглядаюць?; г) Дзе адбываецца дзеянне?; д) Якія ў герояў рэплікі?; е) Як развіваюцца падзеі ў коміксе?
2.	Выбар фармату. Коміксы могуць быць аднакадравыя (адзін малюнак), мнагакадравыя (рад паслядоўных малюнкаў) або ў выглядзе кніжак (ілюструюць доўгія гісторыі).
3.	Напісанне сцэнарыя. Даўжыня і колькасць дэталей залежаць ад стылю комікса. У аднакадравым дастаткова некалькіх рэплік. Аднак варта запісаць усё, каб ацаніць, як прачытаецца гісторыя.
4.	Раскадроўка. Падзяліце сцэнарый на фрагменты, па кадрах. Кожны кадр — асобная сцэна. Накідайце эскізы кадраў. Пераканайцеся, што дыялог не запаўняе большую частку кадра. He толькі комікс, але і кожны яго кадр павінен несці завершанасць, быць самастойнай адзінкай. Заўсёды памятайце, што чытачы рухаюцца злева направа і зверху ўніз. Паміж кадрамі павінны існаваць лагічныя сувязі. Яны нададуць праекту цэласнаць і асэнсаванасць.
5.	Маляванне комікса. Дадайце воблакі з дыялогамі персанажам. Расфарбуйце комікс. Комікс можа быць падрыхтаваны пры дапамозе алоўкаў, фарбаў або інтэрнэт-сэрвісаў.
У метадычнай літаратуры прыводзяцца наступныя прыклады выкарыстання коміксаў пры навучанні гісторыі [38, с. 8—16; 67, с. 96—98; 69, с. 55—59; 117, с. 105—113; 122, с. 45—54; 123]:
♦	ілюстраваная біяграфія;
♦	вывучэнне біяграфій гістарычных дзеячаў (мал. 91);
♦	складанне тэкстаў да коміксаў (настаўнік рыхтуе візуальны рад, а вучні прыдумваюць да яго тэкст);
А хто гэта, Ефрасіння Полацкая?
Я чытала вельмі цікавую кніжку пра Ефрасінню Полацкую. А зараз хачу паглядзець пра яе фільм.
Прывітанне! Чым ты займалася на ыхадных?
Яна жыла ў Полацку ў XII стагоддзі. Займалася перапісваннем кніг і асветніцтвам.
Ты не разумееш, яна была першай жанчынай
Хіба ёй
няма чаго з беларускай зямлі,
У манастыр. I было ёй тады ўсяго 12 гадоў.
У манастыры яна і пачала перапісваць кнігі, каб з імі маглі пазнаёміцца больш людзей.
Як цікава!
А што пра яе яшчэ вядома?
Яшчэ Ефрасіння пісала рэлігійныя I павучальныя творы, стварала школы пры манастырах, па яе загаду былі пабудаваны 2 манастыры ў Полацку — жаночы і мужчынскі. Ефрасіння адкрыла спецыяльныя майстэрні па перапісванні кніг.
А я ведаю, што такія майстэрні называліся скрыпторыі!
Па загаду Ефрасінні Полацкай майстар Лазар Богша стварыў шасціканцовы крыж. Гэты крыж стаў беларускай святыняй.
А дзе ён зараз знаходзіцца?
Падчас Вялікай Айчыннай вайны крыж быў выкрадзены і вывезены з тэрыторыі Беларусі. Дзе ён зараз — невядома. Але ў 1997 годзе была зроблена яго копія.
Як цікава! Пойдзем разам глядзець фільм пра Ефрасінню!
Мал. 91
♦	паняційны слоўнік (мал. 92);
♦	справаздача аб экскурсіі;
♦	завяршэнне комікса (настаўнік падрыхтаваў сюжэт, але «не паспеў» зрабіць фінал, і вучні павінны ліквідаваць гэты прабел);
♦	падрыхтоўка адсутных кадраў (настаўнік падрыхтаваў комікс, але некалькі малюнкаў у ім «згубіліся», і вучням неабходна аднавіць кадры і патлумачыць сувязь паміж імі);
♦	бястэкставыя коміксы (падзея адлюстравана толькі праз малюнкі);
♦	коміксы-маналогі (у іх аснове — разважанні нейкай гістарычнай асобы (прыём персаніфікацыі), напрыклад, «Становішча славянскіх народаў у складзе Асманскай імперыі» (тут могуць быць варыянты герояў — праваслаўны селянін, патурчэнец, гайдук і інш.));
А як яно называлася?
Дзядуля, а ці заўсёды краінай кіраваў Прэзідэнт?
He, былі часы, калі для вырашэння ўсіх важных пытанняў людзі збіраліся ў асобных месцах.
Такі сход называўся веча!
He, на веча збіраліся толькі свабодныя
мужчыны.
I яны вырашалі ўсе пытанні? Нават чым займацца вечарам?
He, канечне!
Нашы продкі на вечы вырашалі толькі галоўныя пытанні. Напрыклад, пытанні вайны і міру.
...На вечы выбіралі князя, які абараняў людзей, каманаваў войскам.
А чаму зараз не выкарыстоўваецца веча?
О-о! Нічога сабе! Ён такі храбры!!! Дзядуля, а кожны храбры мужчына мог стаць князем?
На вечы кожны мог звярнуцца па дапамогу, справядлівы
3-за занятасці нашы продкі не маглі збірацца пастаянна, таму паступова права вяршыць суд перайшло да савета старэйшын, а затым і да князя.
Цяпер зразумела, чаму дзяржавай стаў кіраваць адзін .	чала
		
А што яшчэ важнае абмяркоўвалася на вечы?
Мал. 92 [122]
ІІІІІІІІІІШІІІІІІІІПІІІПІІІШ
♦	коміксы-дыялогі (фактычна выступаюць графічнай формай персаніфікацыі або драматызацыі), напрыклад, «З’яўленне славянскага пісьменства»;
♦	коміксы — пародыі на гістарычнае мінулае;
♦	прыгодніцкія коміксы на падставе гістарычных падзей;
♦	коміксы-аўтабіяграфіі.
Прыклад работы па стварэнні комікса падчас навучання гісторыі:
Магчыма арганізацыя групавога кароткатэрміновага праекта па творы Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Неабходна падзяліць клас на групы, колькасць якіх павінна быць кратнай колькасці апавяданняў у творы. Напрыклад, чатыры групы чытаюць па тры апавяданні. Па выніках работы можа быць складзены комікс (графічная навела), распрацавана вокладка да кожнага комікса. Комікс можна намаляваць або стварыць пры дапамозе сэрвісаў Вэб 2.0 — Make Beliefs Comix, Pixton i інш.
Памятка па аналізе комікса [122]
1.	Апішыце вобразы, персанажы.
2.	Ці пазналі вы персанажаў? Чаму вы так думаеце? Калі гэта рэальныя фігуры, назавіце іх і ролю, якую яны адыгрывалі на той час і ў тых падзеях. Пацвердзіце свае высновы спасылкамі на дэталі малюнка (асаблівасці знешнасці, адзенне, жэсты, прадметы, сімволіка і інш.).
3.	Якой падзеі прысвечаны комікс?
4.	Якія гістарычныя факты (падзеі, з’явы, працэсы) адлюстраваны ў дадзеным коміксе?
5.	Вызначце, якія сімвалы выкарыстаў мастак. Чаму ён да іх звярнуўся?
6.	Якое стаўленне да персанажаў — станоўчае ці адмоўнае — выяўляе комікс?
7.	Як інтэрпрэтуе комікс персанажаў? Ці згодны вы з інтэрпрэтацыяй?
8.	Што вы ведаеце з іншых крыніц пра падзеі, якім прысвечаны комікс? Як ваша веданне суадносіцца з тым, пра што вы даведаліся дзякуючы коміксу?
ГЛАВА 4
ФОРМЫ АРГАНІЗАЦЫІ ПРАЦЭСУ НАВУЧАННЯ ГІСТОРЫІ
4.1.	ТЫПАЛОГІЯ ЎРОКАЎ I IX СТРУКТУРА
4.1.1.	Тыпы ўрокаў
У Рэспубліцы Беларусь выкарыстоўваецца класна-ўрочная сістэма. Як бачна з назвы, у яе аснове ляжаць два кампаненты — клас і ўрок. Клас — група навучэнцаў пастаяннага складу, якія маюць аднолькавы ўзрост і навучаюцца па адной праграме. Урок — занятак, які праводзіць настаўнік у школе. Урокі маюць аднолькавую працягласць, праводзяцца па раскладзе і дазваляюць выконваць вучэбную праграму. У гэтай сувязі кожны занятак павінен мець завершаную форму і быць эфектыўным.