Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
Мал. 73. Карта Гродна са славутасцямі1
1 Узята з сайта: https://hrodna.life/turisticheskaya-karta-grodno.
Лагічныя схемы звычайна выкарыстоўваюць пры вывучэнні прычын і наступстваў падзей і з’яў. Яны дапамагаюць выявіць прычынна-следчыя сувязі. Лагічныя схемы простыя ў выкананні, бо заснаваны на паслядоўным злучэнні квадратаў, у якіх фіксуюцца прычыны і следства, што выцякаюць адно з аднаго (мал. 74).
З’яўленне зямельнай уласнасці
Натуральная гаспадарка
Размеркаванне часткі ўладанняў паміж сынамі князя
Міжусобныя войны
Аслабленне моцы княства
Мал. 74. Раздробленасць на беларускіх землях [30, с. 83]
Лагічна-структурныя схемы дапамагаюць аналізаваць і абагульняць гістарычныя з’явы, засвойваць іх істотныя прыметы ва ўзаемасувязі ў выглядзе адпаведных гістарычных паняццяў. Яны адлюстроўваюць прычынна-следчыя сувязі і заканамернасці гістарычнага развіцця.
Мал. 75. Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ [30, с. 93]
Лагічна-структурныя схемы звычайна раскрываюць структуру, асноўныя часткі, рысы і сутнасць пэўнай з’явы. Яны могуць адлюстроўваць назвы плямёнаў, асноўныя заняткі жыхароў, саслоўі, нацыянальна-дзяржаўны лад краіны (мал. 76).
Паслядоўныя схемы адлюстроўваюць храналагічны ход падзей і дапамагаюць сфарміраваць цэласнае ўяўленне пра пэўную гістарычную з’яву або працэс (мал. 77, 78) [29, с. 99].
На працягу апошніх гадоў у школах Вялікабрытаніі шырока выкарыстоўваецца так званае гексаганальнае, або шасцівугольнае, навучанне (Hexagon Lear­ning — гексаганальныя схемы, гексы [2]. Выкарыстанне шасцівугольнікаў — просты і эфектыўны спосаб развіцця ўмення выбіраць, усталёўваць прыярытэты, класіфікаваць і звязваць доказы. Форма шасцівугольных картак — гексаў (англ. hexagon — «шасцівугольнік») — дазваляе вучням праявіць творчы падыход у арганізацыі ўласнай пазнавальнай дзейнасці. У аснове гексаганальнага навучання
Мал. 76. ВКЛ у першай палове XIII — другой палове XIV ст. [30, с. 99]
ляжыць ідэя, што веды з’яўляюцца трывалымі ў тым выпадку, калі яны лагічна абапіраюцца на раней засвоеныя і вынікаюць з іх.
Мал. 77. Схема «Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі»
Мал. 78. Этапы рэвалюцыі ў Нідэрландах [64, с. 50]
Гекс — у пэўным сэнсе фармалізаваныя веды па вызначаным аспекце. У ім прадстаўлены ключавыя фрагменты інфармацыі. Кожны з гексаў злучаецца з іншым дзякуючы пэўным тэрміналагічным або падзейным сувязям. Задача вучняў пры выкарыстанні шасцівугольнікаў — размеркаваць іх па катэгорыях на ўласны выбар, размяшчаючы гексы побач адзін з адным, каб вылучыць сувязі паміж апісанымі з’явамі.
Затым гэтыя групы наклейваюцца на паперу (чапляюцца да дошкі пры дапамозе магнітаў або малююцца ў сшытку), і такім чынам выпрацоўваецца схема, падпісваюцца загалоўкі для розных катэгорый, стрэлкамі пазначаюцца ўзаемасувязі, асноўная лінія схемы. Кароткія запісы над стрэлкамі — пачатковыя сказы для кожнага абзаца ў навучальным эсэ, якое можа быць вынікам гэтай дзейнасці ў старшых класах.
Існуюць розныя метадычныя варыянты выкарыстання гексаганальных схем на ўроках гісторыі:
1.	Вучням раздаецца вучэбны матэрыял, запісаны ў гексы, з якіх трэба сабраць пазл (напрыклад, мал. 79).
Мал. 79. Гексаганальная схема «Асноўныя рысы ўсходніх дэспатый» [102]
2.	Шасцівугольнікі могуць быць незапоўненымі, каб вучні маглі выказаць сваё меркаванне па зададзенай праблеме. Вучэбная задача — дадаваць адзін пункт у кожнай з катэгорый у працэсе работы над тэмай. Такі варыянт добра працуе, калі ёсць магчымасць даць вучням час для паглыбленага вывучэння тэмы.
3.	Гексы могуць быць рознага колеру, тады кожны колер будзе аб’ядноўваць вучэбны матэрыял у пэўную катэгорыю. Вучні атрымліваюць заданне — злучыць шасцівугольнікі, усталёўваючы паміж гэтымі катэгорыямі розныя сувязі.
4.	Можна выкарыстоўваць гексы для работы ў групах: кожны калектыў атрымлівае шасцівугольнікі, запаўняе іх, пасля чаго групы абменьваюцца адна з адной. Задача — сабраць схему.
5.	Гексы могуць быць з выявамі, з якіх вучні складаюць калаж. Такі варыянт добры пры вывучэнні гістарычных падзей, звязаных з пытаннямі культуры (напрыклад, мал. 80).
6.	Прапанаваць вучням (або папрасіць іх знайсці самастойна) некалькі ключавых сэнсавых урыўкаў
Мал. 80. Гексы «Архітэктура Беларусі другой паловы XVI—XVIII ст.»
(пісьмовых або візуальных) з заданнем: дадаць да кожнага сцверджання або ілюстрацыі ланцужок катэгорый і паняццяў, якія яны ўспомняць або пра якія даведаюцца пры вывучэнні тэмы.
7.	Прапанаваць вучням вылучыць найбольш важныя ўзаемасувязі з кожным гексам і растлумачыць свой выбар усяму класу.
8.	Па гексах вучні могуць ствараць аповед ці эсэ.
Мал. 81. Гексаганальная схема «Умовы развіцця адукацыі на беларускіх землях у 1860-х гг. — пачатку XX ст.»
Вылучаюць тры. зтапы работы з гексамі, вынікам якой можа быць эсэ або аповед па тэме.
1-ы этап. Адбор і катэгарызацыя (класіфікацыя). Клас дзеліцца на групы, якія атрымліваюць аднолькавыя наборы з гексамі. Іх неабходна размясціць па катэгорыях. Тыя падзеі, якія вучні лічаць нязначнымі, адкладваюцца ўбок. Кожная група абараняе сваю ідэю катэгарызацыі (класіфікацыі).
2-і этап. Выяўленне ўзаемасувязей, расстаноўка прыярытэтаў. Пасля таго як вучні размесцяць узаемасувязі ўздоўж кожнага з бакоў гекса ў розных камбінацыях (каб вылучыць узаемасувязі паміж групамі фактараў унутры катэгорый), можна падпісаць загаловак і зрабіць кароткую анатацыю: патлумачыць, чаму шасцівугольнікі размешчаны менавіта па такім прынцыпе.
Вучні павінны вырашыць, як злучыць асноўныя катэгорыі, каб выпрацаваць адзіную лінію аргумента. Гэта можна зрабіць з дапамогай стрэлак паміж фактарамі і адпаведнымі надпісамі над гэтымі стрэлкамі.
3-і этап. Падрыхтоўка эсэ. Фінальнай часткай працэсу выступае падрыхтоўка плана эсэ на аснове распрацаваных гексаў. Кожны пункт (частка) эсэ павінен факусіравацца на асобных катэгорыях шасцівугольнікаў, тлумачэнні па кожным пункце выбудоўваюцца паводле пэўнай логікі. Пры гэтым паслядоўнасць саміх пунктаў вызначаецца стрэлкамі, якія злучаюць катэгорыі, з пачатковых сказаў кожнага пункта і тлумачэнняў сувязей, падпісаных над стрэлкамі.
Будаваць гексы можна пры дапамозе генератара гексаў у рэсурсе ClassTools.net.
Гексаганальнае навучанне можна выкарыстоўваць на ўсіх этапах урока [105, с. 54—58],
Да пэўнай разнавіднасці схематычных малюнкаў адносяцца ментальныя карты і кластары, пра якія гаворка пойдзе далей.
Выпрацаваць уменне аналізаваць вучэбны тэкст, выдзяляць у ім галоўнае, кампанаваць інфармацыю і параўноўваць яе дапамагае складанне табліц. Табліца — графічная выява гістарычнага матэрыялу ў выглядзе параўнальных, тэматычных і храналагічных граф з мэтай іх запаўнення вучнямі, сінтэтычны вобраз тэмы, якая вывучаецца. У табліцы, у адрозненне ад схем, няма ўмоўных абазначэнняў гістарычных з’яў. Вылучаюць розныя віды табліц: тэматычныя, храналагічныя, параўнальныя, параўнальна-абагульняючыя, канкрэтызуючыя, сінхранічныя і інш.
Тэматычныя табліцы прысвечаны асобным праблемам гістарычнага мінулага або перыядам грамадскага развіцця (табл. 22).
Табліца 22
Ідэі Асветніцтва ў літаратуры Заходняй Еўропы
Пісьменнік
Назвы твораў
Сутнасць твора
Даніэль Дэфо, англійскі пісьменнік
Раман «Рабінзон Круза»
Гэты раман напісаны ў форме дзённіка, дзе герой апавядае пра тое, што адбывалася з ім на бязлюдным востраве. Даніэль Дэфо ўслаўляў стваральную працу чалавека, яго прадпрымальнасць, упартасць у дасягненні мэты
Пісьменнік
Назвы твораў
Сутнасць твора
Джонатан Свіфт, англійскі пісьменнік
Раман «Падарожжы Гулівера»
Гэты раман — не проста займальны, прыгодніцкі твор, але і дасціпная сатыра на тагачаснае грамадства. Свіфт бязлітасна крытыкуе заганы грамадства: самадурства, сквапнасць
П’ер дэ Бамаршэ, французскі драматург
Камедыі «Севільскі цырульнік» і «Жаніцьба Фігаро»
Творы Бамаршэ прасякнуты асветніцкімі матывамі. Галоўны герой — слуга Фігаро, спрытны, таленавіты і дзёрзкі. Ён супрацьпастаўляецца пустым гультаям арыстакратам
Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт і драматург
Трагедыя «Разбойнікі»
У трагедыі паказаны маладыя людзі, якія сталі разбойнікамі ў знак пратэсту супраць тагачасных парадкаў

Драма
«Вільгельм Тэль»
У драме ўхваляецца барацьба швейцарцаў супраць аўстрыйскіх Габсбургаў. Галоўнымі героямі твора сталі простыя людзі: пастухі, рыбакі, паляўнічыя
Іаган Вольфганг Гётэ, нямецкі пісьменнік
Драма «Гёц фон Берліхнген»
Драма прысвечана Сялянскай вайне. У творы намаляваны вобраз героя — абаронцы ўсіх прыгнечаных і барацьбіта за аб’яднанне Германіі

Раман у лістах «Пакуты юнага Вертэра»
Галоўны герой рамана — адукаваны юнак з бюргерскай сям’і, які пакутуе праз фанабэрыстасць дваран і крывадушнасць грамадства
Храналагічная табліца — комплекс падзей, які адлюстроўвае працягласць гістарычных з’яў, іх паслядоўнасць або адначасовасць. Яна ўяўляе своеасаблівую сетку дат і падзей. Звычайна ў ёй дзве калонкі: даты і падзеі (табл. 23).
Табліца 23
Храналогія перыяду Сярэдневякоўя [102, с. 78]
476 г.
Падзенне Заходняй Рымскай імперыі
Каля 500 г.
Узнікненне дзяржавы франкаў
VII ст.
Узнікненне ісламу. Утварэнне Арабскага халіфата
681 г.
Утварэнне Першага Балгарскага царства
VIII ст.
Выданне першай друкаванай газеты ў Кітаі
IX ст.
Распад Арабскага халіфата
800 г.
Пераўтварэнне Франкскай дзяржавы ў імперыю
843 г.
Распад Франкскай імперыі
863 г.
Стварэнне славянскай азбукі Кірылам і Мяфодзіем
882 г.
Утварэнне Кіеўскай Русі
962 г.
Утварэнне Свяшчэннай Рымскай імперыі
60-я гг. X ст.
Заснаванне Польскай дзяржавы
Параўнальная табліца будуецца на параўнальным аналізе пэўных гістарычных падзей ці з’яў. Для таго, каб ёй скарыстацца, трэба вызначыць асноўныя аб’екты аналізу (напрыклад, цары, палітычныя дзеячы, палкаводцы і г. д.) і пытанні (крытэрыі, прыметы) для параўнання (табл. 24).
Табліца 24
Брэсцкі і Рыжскі мір [107, с. 29]
Прыметы для параўнання
Брэсцкі мір
Рыжскі мір
Год заключэння дагавора


Паміж якімі дзяржавамі падпісаны


Прычына падпісання дагавора


Умовы дагавора ў дачыненні Беларусі


Параўнальна-абагульняючыя табліцы з’яўляюцца вынікам аналізу і супастаўлення фактаў, якія параўноўваюцца, абагульнення праведзенай работы.