Выкладанне гісторыі ў школе
тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
5.5. СЭРВІСЫ ДЛЯ СТВАРЭННЯ «ВОБЛАКА СЛОЎ»
«Воблака слоў» — візуальнае прадстаўленне спіса катэгорый тэгаў альбо пазнак, ярлыкоў, ключавых слоў і інш. Пры дапамозе сэрвісаў для яго стварэння вучні могуць вылучаць найбольш важныя словы ў тэкстах, гістарычных дакументах для далейшага запамінання або аналізу, выкарыстоўваць атрыманыя «воблакі слоў» у якасці асновы (плана) аповеду або прэзентацыі.
WoitkkxMLpro
Wordarl-
. dAVordle-X'Sjf V yWorditOul 1 I UpbyteJSl.
~ -МУОГПІб^
Word.pfQ,.^^ Tagxcdo ХХоПІЗГГ"*i <4■ ' \\onllrffnnicloil<1s
UplMc.nctA т tSSwm ЬуайОаІ Wcdu jSSsSVo rd cl ond s~c.
WorwtQutS^?^ Wordart "rSS
WWro\ A 7
*^W®dcloud.pro WorditOute?'
®Я<“к»м “ Truniwle.nel'-S?"
Мал. 108. Сэрвісы для стварэння «воблака слоў»
Сэрвіс Wordle (www.wordle.net) дазваляе згенерыраваць «воблака слоў» з тэксту, які вы прадставілі. Вынік магчыма надрукаваць, захаваць у публічнай галерэі сайта альбо «сфатаграфаваць» пры дапамозе функцыі PrintScreen. Напрыклад, вучням прапаноўваецца вылучыць паняцці, якія адносяцца да тэм «Рэлігія старажытных беларусаў» і «Полацкае княства ў IX—XIII стст.».
Вэб-сэрвіс WordArt (www.wordart.com) дазваляе стварыць «воблака слоў» з тэксту, узятага з названага URL (адраса вэб-старонкі) або набранага (скапіра-
ванага) карыстальнікам. Можна надаць «воблаку» пэўную форму, змяніць кірунак тэксту, выбраць шрыфт і колер (Дадатак 4).
Сэрвіс WordltOut (www.worditout.com) робіць «воблака» з тэксту, які набірае (капіруе) карыстальнік. Колер фону, тэксту і памер слоў лёгка змяняецца.
Пры дапамозе сэрвісу Tagxedo (www.tagxedo.com) можна прадставіць «воблака слоў» у выглядзе, напрыклад, птушкі, сэрца, карты і г. д. Ёсць магчымасць змены колеру, памеру, формы, фону і адлегласці паміж словамі.
5.6. СЭРВІСЫ ДЛЯ СТВАРЭННЯ IНТЭРАКТЫЎНЫХ ПЛАКАТАЎ
Плакат — наглядны малюнак, які можа быць выкарыстаны ў самых розных мэтах: рэклама, агітацыя, навучанне і інш. Асноўная мэта стварэння плаката — не проста размяшчэнне на ім нейкіх звестак, а павышэнне нагляднасці інфармацыі і эфектыўнасці працэсу навучання. Пад інтэрактыўнасцю разумеюць здольнасць інфармацыйна-камунікацыйнай сістэмы актыўна і разнастайна рэагаваць на дзеянні карыстальніка.
Такім чынам, інтэрактыўны плакат мае дадатковыя ўласцівасці, якія даюць зваротную сувязь з карыстальнікам: ад яго дзеянняў змяняецца спосаб прадстаўлення звестак.
Інтэрактыўнасць плакатаў забяспечваецца шляхам выкарыстання розных элементаў: спасылак, кнопак пераходу, абласцей тэкставага або лічбавага ўводу і г. д. Такія плакаты змяшчаюць значна больш вучэбнага матэрыялу, чым звычайныя, і падаюць яго ў больш нагляднай і дзейснай форме.
Мал. 109. Перавагі інтэрактыўных плакатаў
У працэсе навучання інтэрактыўны плакат дазваляе дасягнуць двух вельмі важных вынікаў:
♦ за кошт выкарыстання інтэрактыўных элементаў уцягнуць вучня ў працэс атрымання ведаў;
♦ за кошт выкарыстання розных мультымедыйных і SD-аб’ектаў дамагчыся максімальнай нагляднасці інфармацыі.
Алгарытм стварэння інтэрактыўнага плаката настаўнікам
1. Вызначыць, якім чынам забяспечыць доступ да рэсурсу вучням. Можна выкарыстаць сайт, блог, вікі-старонку, размясціць спасылку на ўласнай старонцы ў сацыяльнай сетцы або разаслаць электроннай поштай і г. д.
2. Выбраць тэму, спланаваць змест.
3. Падабраць якасныя крыніцы інфармацыі па абранай тэме — надзейныя сайты, на якіх публікуюцца правераныя матэрыялы па тэме, выкладзеныя зразумелай і адпаведнай узросту мовай, без рэкламных спасылак на розныя непатрэбныя або шкодныя рэсурсы.
4. Выбраць сэрвіс для рэалізацыі запланаванага.
5. Падабраць у сетцы, не забываючыся на аўтарскае права, або стварыць самастойна мультымедыйны кантэнт плаката: ілюстрацыі, відэа, гук (магчымасці іх выкарыстання залежаць ад абранага сэрвісу).
Арганізацыя \
тэлекамунікацыйных ініцыятыў /
Інтэрактыўны
каляндар .
\ Інтэрактыўная карта ініцыятывы
Арганізацыя даследчай працы ў сетцы інтэрнэт /
s. Падборка рэсурсаў для даследавання настаўнікам
\ Інтэрактыўны паказ вынікаў даследавання вучнямі
Арганізацыя web-квэста
Стварэнне навучальных прадуктаў настаўнікам х
\ Інтэрактыўны паказ вынікаў квэста вучнямі
Праектная дзейнасць
Прадстаўленне каманды пры ўдзеле ў праектах, конкурсах .
\ Выніковы прадукт
праектнай дзейнасці вучняў
Мал. 110. Схема «Варыянты выкарыстання інтэрактыўных плакатаў»
Thinglink (www.thinglink.com) — сэрвіс, які дазваляе пераўтвараць статычныя карцінкі ў інтэрактыўныя аб’екты. Для кожнага аб’екта на малюнку пры жаданні прызначаецца спасылка на вэб-старонку, прэзентацыя, відэа і г. д.
Сэрвіс падтрымлівае магчымасць калектыўнай работы. Можна дадаць яго ў блог і зрабіць інтэрактыўнымі фатаграфіі, малюнкі, якія ўжо ёсць. Вядзецца статыстыка клікаў, пераходаў. Гатовымі выявамі з інтэрактыўнымі кампанентамі
можна падзяліцца ў блогах, сацыяльных сетках.
Smore (www.smore.com) — сэрвіс для стварэння інтэрактыўных плакатаў, буклетаў, флаераў і г. д. Ён дазваляе змяшчаць на плакаце тэкст, назву, спасылку, відэа, гук, ілюстрацыю, фатаграфію. Можна выбраць дызайн, фон флаера, колер загалоўка, шрыфт.
5.7. СЭРВІСЫ ДЛЯ СТВАРЭННЯ ТАЙМЛАЙНАЎ НА ЎРОКАХ ГІСТОРЫІ
Стужка часу (лінія часу, таймлайн) — часовая шкала, на якую ў храналагічнай паслядоўнасці наносяцца падзеі. Так атрымліваецца гісторыя іх развіцця. Стужкі часу ствараюцца не толькі пры дапамозе алоўка і крэйды, але і з дапамогай сэрвісаў Вэб 2.0. Яны становяцца інтэрактыўнымі і могуць суправаджацца тэкставымі каментарыямі, убудаванымі фатаграфіямі, відэаролікамі (з YouTube). Атрыманыя стужкі часу можна размясціць на старонку сайта або блога з дапамогай HTML-кода. Часта стужкі часу, якія створаны пры дапамозе сэрвісаў Вэб 2.0, называюць таймлайнамі.
Сэрвісы для стварэння таймлайнаў можна выкарыстоўваць на кожным уроку гісторыі пры вывучэнні гістарычнага аспекту якога-небудзь пытання, даследаванні часовых змен, вывучэнні жыцця і дзейнасці гістарычных дзеячаў і інш.
Варыянты выкарыстання таймлайнаў пры еыеучэнні гісторыі:
1. Дамашняя работа: нанясіце на стужку часу 5 найбольш значных, на ваш погляд, дат, згаданых = у параграфе (для гэтага трэба выбраць параграф, у якім утрымліваецца 10 і больш дат). Затым у класе = неабходна праверыць вывучаны матэрыял: вучні параўноўваюць свае стужкі часу і аргументуюць уласны = выбар.
2. Індывідуальная работа. Вучні з пачатку навучальнага года заводзяць уласныя таймлайны, куды = пасля кожнага ўрока заносяць вывучаныя даты. Калі іх колькасць набліжаецца да 100 (максімальная ў = бясплатнай версіі), настаўнік можа прапанаваць заданне па адборы дат, каб засталося на таймлайне = не больш за 50 (30) самых важных. Праз нейкі час заданне паўтараецца. Да канца года фарміруецца = 100 найбольш важных дат вывучанага гістарычнага перыяду, якія даюцца не настаўнікам у загадным = парадку, а свядома адбіраюцца вучнямі самастойна. Такім чынам фарміруецца разуменне значнасці = падзеі ў рамках гістарычных працэсу, перыяду, эпохі.
3. Таймлайны можна выкарыстоўваць для супастаўлення падзей. У 6-м класе вывучаецца гісторыя | сярэдніх вякоў. За гэты перыяд вучань наносіць на лінію часу каля 50 дат. Паралельна з сусветнай = гісторыяй вывучаецца гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XV ст. Таймлайн дапаўняецца = 50 датамі па гісторыі Беларусі. Такім чынам падзеі айчыннай гісторыі арганічна суадносяцца з падзеямі = сусветнай. Працэс можа быць арганізаваны ў 7—9-х класах.
4. Вучням прапаноўваецца з дапамогай стужкі часу выканаць традыцыйнае заданне: расставіць = падзеі ў храналагічнай паслядоўнасці. Тут важнай з’яўляецца правільная паслядоўнасць падзей, а тайм= лайн дазволіць расставіць інтэрвалы паміж імі, што пакажа настаўніку, наколькі вучні засвоілі ўзаема= ўплыў вывучаных працэсаў (гл. мал. 111).
5. Групавая работа. Бярэцца невялікі адрэзак часу, і кожны з вучняў наносіць на таймлайн падзеі, = якія звязаны з палітыкай, навукай, літаратурай, мастацтвам, музыкай. Такое заданне дазваляе пера= адольваць дыскрэтны погляд на цячэнне часу (літаратура — адно, гісторыя — другое, музыка — трэцяе, = і яны ў свядомасці не перасякаюцца).
6. Абагульняючае заданне. У канцы вучэбнага года навучэнцам прапаноўваецца разбіць наза= пашаныя на таймлайне за год даты на перыяды (з якімі яны знаёміліся на працягу года). Можна зрабіць = процілеглым чынам: даць спіс дат і назвы перыядаў, якія трэба размясціць на таймлайне.
Сэрвісы для стварэння стужак часу
Назва сэрвісу i спасылка
Характарыстыка
StoryMap JS
www.storymaps.arcqis.com
Дазваляе ствараць стужкі часу з прывязкай да карт Google Maps. Просты і зразумелы. Хоць сэрвіс традыцыйна разглядаецца як інструмент для інтэрактыўных карт, але з яго дапамогай можна рабіць афішы або візуалізаваць біяграфію героя.
Падтрымлівае фота, відэа, спасылкі. Вынік лёгка ўбудаваць на сайт або ў блог. Можна загрузіць карыстальніцкую карту, русіфікаваць кнопкі і адладзіць значкі для метак. Бясплатны
Timetoast
www.timetoast.com
Дазваляе ствараць класічную стужку часу, аб’ядноўваць падзеі часавым перыядам, мае два варыянты прадстаўлення хронік (гарызантальны і вертыкальны).
Падтрымлівае фота, спасылкі.
Атрыманы вынік можна ўбудаваць у старонку сайта або блога, падзяліцца па спасылцы ў сацсетках
Sutori
www.sutori.com
0Ж
Таймлайн у сэрвісе не падобны да звыклых гарызантальных стужак часу. Падзеі нанізваюцца на вертыкальную вось, па якой чытач прасоўваецца зверху ўніз. Існуе магчымасць дадаваць розны кантэнт — тэкст, фота, відэа або аўдыё з апісаннем, а таксама цікавыя факты, апытанні, тэсты або абмеркаванні. Часавыя прамежкі наладжваюцца адвольна і залежаць ад таго, у якім месцы на вертыкальнай восі вы націснеце кнопку «плюс». Інструмент дазваляе апавядаць розныя медыягісторыі, але візуальна праект будзе заснаваны на храналогіі.
Атрыманы вынік можна ўбудаваць у старонку сайта або блога, падзяліцца па спасылцы ў сацсетках, а таксама экспартаваць у фармаце PDF
5.8. ІНТЭРАКТЫЎНЫЯ РАБОЧЫЯ АРКУШЫ Ў АДУКАЦЫЙНЫМ ПРАЦЭСЕ
Інтэрактыўным рабочым аркушам (далей — ІРА) прынята называць лічбавы сродак арганізацыі настаўнікам вучэбнай дзейнасці вучняў з дапамогай воблачных сэрвісаў і вэб-інструментаў.1