• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

    Выкладанне гісторыі ў школе

    тэорыя і практыка

    Выдавец: Аверсэв
    Памер: 215с.
    Мінск 2022
    88.42 МБ
    Валодаць лічбавай адукаванасцю — не азначае валоданне пэўнымі тэхналагічнымі навыкамі. Сёння гэта больш глыбокае разуменне лічбавага асяроддзя, якое забяспечвае інтуітыўную адаптацыю вучня да новага кантэксту і сумеснае стварэнне кантэнту з аднакласнікамі. Работа над прэзентацыямі, навучанне пошуку надзейных і дакладных крыніц у сетцы інтэрнэт, падтрымка належнага анлайн-этыкету і г. д. — жыццёвыя навыкі, якія навучэнцы здольны атрымаць у адукацыйным працэсе і выкарыстоўваць на працягу ўсяго жыцця.
    У сучасную эпоху інфарматызацыі і камп’ютарызацыі інавацыйнымі формамі арганізацыі пазнавальнай і вучэбнай дзейнасці вучняў выступаюць шматлікія інтэрнэт-рэсурсы, у тым ліку створаныя на аснове тэхналогій Вэб 2.0. Тэрмін «Вэб 2.0» з’явіўся ў верасні 2005 г. і абазначае другое пакаленне сеткавых сэрвісаў. Яго аўтарам прынята лічыць кіраўніка выдавецкай кампаніі O’Reilly Media і прыхільніка руху за свабоднае праграмнае забеспячэнне Ціма О’Рэйлі. У артыкуле «What Is Web 2.0?» Цім О’Рэйлі вызначыў Вэб 2.0 як методыку праектавання сістэм, што шляхам уліку сеткавых узаемадзеянняў становяцца тым лепш, чым больш людзей імі карыстаюцца [89].
    У адрозненне ад першага пакалення сэрвісаў Вэб 2.0 дазваляюць быць не толькі карыстальнікамі адукацыйнага кантэнту, але і яго аўтарамі, актыўнымі стваральнікамі. 3 гэтага пункту гледжання тэхналогіі Вэб 2.0 валодаюць велізарным патэнцыялам у арганізацыі работы вучняў пры навучанні гісторыі. Дзякуючы такім характарыстыкам, як прастата выкарыстання, аператыўны доступ да інфармацыі, эфектыўнасць арганізацыі інфармацыйнай прасторы, інтэрактыўнасць, мультымедыйнасць, надзейнасць і бяспека, яны, з аднаго боку, даюць магчымасць выбіраць аптымальны спосаб і тэмп засваення вучэбнага матэрыялу, з другога — спрашчаюць працэс стварэння ўласных матэрыялаў і іх публікацыі ў сетцы.
    Сучасныя сеткавыя сэрвісы адкрываюць перад удзельнікамі адукацыйнага працэсу магчымасць ствараць навучальныя сітуацыі, у якіх вучні могуць асвойваць і адпрацоўваць кампетэнцыі, неабходныя ў XXI ст.:
    ♦	інфармацыйная адукаванасць — уменне шукаць інфармацыю, параўноўваць розныя крыніцы, распазнаваць патрэбную інфармацыю;
    ♦	медыйная адукаванасць — здольнасць распазнаваць і выкарыстоўваць розныя тыпы медыярэсурсаў;
    ♦	адукаванасць у сферы інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій;
    ♦	арганізацыйная адукаванасць — здольнасць планаваць уласны час і час сваёй групы; разуменне ўзаемасувязей, якія існуюць паміж людзьмі, групамі, арганізацыямі;
    ♦	камунікатыўная адукаванасць і супрацоўніцтва — навыкі эфектыўных зносін і супрацоўніцтва;
    ♦	прадуктыўная адукаванасць — здольнасць да стварэння якасных прадуктаў, выкарыстання адэкватных сродкаў, планаванне (навыкі для жыцця і кар’еры) [1].
    Адзінай класіфікацыі сэрвісаў Вэб 2.0 не існуе. Гэта тлумачыцца тым, што іх колькасць пастаянна расце, з’яўляюцца новыя сэрвісы з новымі магчымасцямі, а некаторыя прыпыняюць сваё існаванне.
    Google
    r	—	—
    | Яндекс
    Yahoo
    Google Drive
    Яндекс.Дмск
    Dropbox
    OneDrive
    pocket
    EVERNOTE
    Pinterest
    Facebook
    Instagram «... .
    Twitter ■
    iCloud
    MEGA
    pCIoud
    box
    Google Keep
    Flipboard
    Instapaper
    
    
    
    
    
    
    
    Google Sites
    Blogger
    YouTube
    ( сервісы вэб 2.0
    
    БобрДобр
    Simplerate
    Qouip
    
    
    
    C\ The web 0 Images	Й Maps
    
    
    
    Kahoot!
    Liveworksheets
    Create A Comic
    
    ® Webmixes g News
    enhanced.by g
    Go gle
    
    Mind Meister
    Mindomo
    Online Diagrams & Flowcharts
    Animatron
    Powtoon EDU
    easel.ly
    Learning Apps.org
    Prezi
    Google Slides
    PIKTOCHART
    Coggle
    Wireflow
    Bubbl.us
    WardArt.com
    Trello
    Thinglink
    Smore
    Slides
    Canva
    Calameo
    Mindmap42
    Flowcharts Maker
    & Online Diagrams
    Cacoo
    Мал. 104. Сэрвісы Вэб 2.0
    Вучэбную дзейнасць з выкарыстаннем сэрвісаў Вэб 2.0 можна пабудаваць па наступных накірунках:
    •	работа з інфармацыяй:
    ♦	аналіз і інтэрпрэтацыя дадзеных (іх збор з розных рэсурсаў, апрацоўка, фармуляванне высноў);
    ♦	сумесны пошук і захоўванне інфармацыі (вызначэнне сферы і анатацыя пошуку, класіфікацыя знойдзенай інфармацыі);
    Illltlllt HUH llllllllllllllllllllllll II Hill
    ♦ сумеснае выкарыстанне дадзеных (работа з агульнымі для групы карыстальнікаў мультымедыйнымі матэрыяламі);
    ♦ работа па напаўненні рэсурсу кантэнтам (сумеснае напісанне і рэдагаванне інфармацыі; работа з матэрыяламі);
    ♦ змястоўнае развіццё рэсурсу (каменціраванне, пашырэнне і дапаўненне інфармацыі, яе канкрэтызацыя);
    •	засваенне норм сеткавых зносін і супрацоўніцтва:
    ♦ засваенне норм супрацоўніцтва (адкрытасць, абмен інфармацыяй, работа ў розных камандах, гнуткасць, узаемадапамога, уменне прымаць на сябе частку адказнасці за сумесную работу і шанаваць асабісты ўнёсак кожнага члена каманды і інш.);
    ♦ уменне эфектыўна мець зносіны (выразна фармуляваць думкі і ідэі; выкарыстоўваць камунікацыю ў розных мэтах (інфармаванне, указанні, матывацыя, перакананне), прытрымлівацца сеткавага этыкету);
    •	фарміраванне карыстальніцкай культуры:
    ♦	уменне апрацоўваць і прадстаўляць інфармацыю ў лічбавым фармаце;
    ♦	уменне хутка арыентавацца ў інтэрфейсе сэрвісаў;
    ♦	уменне ацэньваць дакладнасць інфармацыі;
    ♦	захаванне аўтарскіх правоў пры прадстаўленні інфармацыі;
    ♦	уменне выбіраць сэрвіс для вырашэння пастаўленай задачы;
    •	аналіз адукацыйнага працэсу:
    ♦	вызначэнне мэт дзейнасці;
    ♦	планаванне працы;
    ♦	абдумванне стратэгіі выканання задання;
    ♦	выкананне задання эфектыўным спосабам;
    ♦	ацэньванне прадуктаў дзейнасці, ведаў [68].
    Адно з базавых уменняў падчас работы ў інтэрнэце — уменне карыстацца рознымі пошукавымі сістэмамі, у тым ліку іншамоўнага і беларускага сегмента сусветнай сеткі.
    Прыклад пошукавай работы вучняў у інтэрнэце:
    •	3 дапамогай любой вядомай пошукавай сістэмы выявіце асноўныя масівы інфармацыйных рэсурсаў па тэме «Французская рэвалюцыя XVIII ст.». Адкажыце на пытанні: «Які з сайтаў з’яўляецца найбольш інфарматыўным?», «Якія дакументы і матэрыялы ён утрымлівае?», «Звесткі аб якіх грамадскіх дзеячах Францыі змешчаны на гэтых сайтах?», «Што вы ведаеце пра гэтых людзей?».
    •	Параўнайце звесткі са знойдзеных вамі сайтаў. Як вы думаеце, чаму інфармацыя ў іх адрозніваецца?
    •	Выкарыстоўваючы матэрыялы сайтаў, складзіце храналогію змен у сферы культуры па кірунках. Звядзіце іх у агульную табліцу.
    •	Стварыце віртуальную экспазіцыю аб развіцці архітэктуры, мастацтва, адукацыі, навукі.
    Заданні на пошук пэўнай інфармацыі (статыстычных дадзеных, дакументаў, ілюстрацый, фактаў і г. д.) могуць быць наступнымі:
    •	3 дапамогай любой вядомай вам пошукавай сістэмы падбярыце інфармацыйныя рэсурсы па пэўнай = праблеме, прааналізуйце іх змест, дайце ацэнку ім і высновам, да якіх прыйшоў аўтар. Параўнайце = ацэнкі і высновы розных аўтараў. Як вы лічыце, хто з іх аб’ектыўна раскрывае падзеі? Аргументуйце I свой пункт гледжання.
    •	3 дапамогай «пошуку па малюнку» падбярыце ілюстрацыі па пэўнай тэме, прааналізуйце змест, = ацаніце манеру напісання. Якім чынам у творах праявіліся асноўныя тэндэнцыі ў мастацтве? Як на твор | паўплывала ідэалагічная/палітычная сітуацыя ў краіне? Выкажыце меркаванне, чаму паўстаў гэты твор. = Якім чынам ён адлюстроўвае пэўны перыяд/эпоху ў развіцці грамадства?
    Лічбавыя інструменты дазваляюць педагогу рэалізаваць новыя мадэлі арганізацыі адукацыйнага працэсу, напрыклад, «перакулены клас», з дапамогай якой настаўнік спачатку дае вучням магчымасць самастойна вывучыць новы матэрыял дома, а потым на ўроку арганізуе яго практычнае замацаванне.
    Увогуле выкарыстанне сэрвісаў Вэб 2.0 у адукацыйным працэсе можна ўявіць наступным чынам:
    I.	Падрыхтоўка да заняткаў:
    ♦	планаванне вучэбных заняткаў (напрыклад, MindMeister);
    ♦	пошук вучэбных і дыдактычных матэрыялаў (пошукавыя сістэмы, электронныя энцыклапедыі, сэрвісы закладак);
    ♦	падрыхтоўка вучэбных матэрыялаў (GoogleDocs, OneDrive);
    ♦	захаванне вучэбных, дыдактычных матэрыялаў (GoogleДыcк, DropBox);
    ♦	распаўсюджванне вучэбных матэрыялаў (GoogleDocs, Slideshare, YouTube).
    II.	Навучанне:
    ♦	правядзенне вучэбных заняткаў і пазакласная дзейнасць (відэаматэрыялы, прэзентацыі, відэаканферэнцыі);
    ♦	арганізацыя сумеснай работы вучняў (сацыяльныя сеткі, GoogleDocs);
    ♦	пазакласная работа вучняў (блогасэрвісы, сацыяльныя сеткі, мікраблогі);
    ♦ інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу (планаванне мерапрыемстваў з дапамогай групавога календара Google Calendar, камунікацыя праз Google Talk, Skype, Viber i аналагічныя сэрвісы).
    III.	Ацэнка i кантроль ведаў:
    ♦ падрыхтоўка і правядзенне кантрольных мерапрыемстваў (групавы каляндар, блогі, інструменты сумеснай работы);
    ♦ сэрвісы тэсціравання (QuizMaker).
    Існуе вялікая колькасць сэрвісаў Вэб 2.0, з дапамогай якіх настаўнік можа стварыць дыдактычныя матэрыялы. Але заўсёды трэба памятаць: вэб-сэрвісы з’яўляюцца і знікаюць з-за дынамічнасці развіцця ІТ-галіны і можа так здарыцца, што тыя прадукты, якія былі створаны тры гады назад, сёння ўжо не існуюць.
    Далей прыведзены прыклады арганізацыі работы навучэнцаў з лічбавымі інструментамі на ўроках гісторыі Беларусі.
    Illllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllllll
    Прыклады заданняў на пошук інфармацыі ў сетцы інтэрнэт:
    Каб адказаць на пытанне «Які міфалагічны персанаж прадстаўлены кожнай са скульптур?» (падчас вывучэння тэмы «Рэлігійныя ўяўленні і духоўная культура»), вучні 10-га класа павінны прачытаць подпіс да ілюстрацый і ажыццявіць пошук пры дапамозе пошукавых сістэм (Google, Yandex) па ключавых словах: Жэўжык, Злыдзень, Еўнік, скульптар А. Шыпіца і г. д (мал. 105) [30, с. 37],
    Падчас пошуку можа атрымацца варыянт, як на мал. 106.
    Першая са спасылак прывядзе на сайт «Міфалогія Беларусі» (http://mythology.by/), дзе ёсць інфармацыя аб гэтых скульптурах і праекце mythology.by.
    Мал. 105. Скулыітуры Жэўжыка, Злыдня і Еўніка, створаныя паводле ілюстрацый сучаснага беларускага графіка В. Славука. Скульптар А. Шыпіца
    Go gle
    СкульптурыА Шыпіцы
    es J Q
    В« Q Квртйккн Q Кэртх Q	© Новосгм : Eujt Настронгн Ннсгрументы
    Резулыатов прмыермо 46S (0.36 сеж )