Выкладанне гісторыі ў школе
тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
Асэнсаванне: непасрэдны кантакт з новай інфармацыяй, работа ў парах або індывідуальна
Накіравана на захаванне цікавасці да тэмы пры непасрэднай рабоце з новай інфармацыяй, паступовы рух ведаў ад «старога» да «новага»
Вучань чытае (слухае) тэкст, выкарыстоўваючы прапанаваныя настаўнікам актыўныя метады чытання, робіць пазнакі на палях або вядзе запісы ў ходзе асэнсавання новай інфармацыі
Метады актыўнага чытання: маркіроўка з выкарыстаннем значкоў «+», «-», «?», якія ставяцца на палях; пошук адказаў на пастаўленыя ў першай частцы ўрока пытанні; «інсэрт» і г. д.; вядзенне розных запісаў тыпу двайных дзённікаў, бартавых журналаў і г. д.
Інфармацыйная, сістэматызацыйная, матывацыйная
Рэфлексія: творчая перапрацоўка, аналіз вывучанай інфармацыі, работа вядзецца індывідуальна, у парах або групах
Вярнуць вучняў да першапачатковых запісаў-здагадак, унесці змены, дапаўненні, даць творчыя, даследчыя заданні на аснове вывучанай інфармацыі
Вучні суадносяць «новую» інфармацыю са «старой», выкарыстоўваючы веды, атрыманыя на стадыі асэнсавання
Запаўненне кластараў, табліц; устанаўленне прычынна-следчых сувязей паміж блокамі інфармацыі; вяртанне да ключавых слоў, слушных — няслушных сцверджанняў, адказы на пастаўленыя пытанні, арганізацыя дыскусій і г. д.
Камунікацыйная, інфармацыйная, матывацыйная, ацэначная
Асноўныя прыёмы, якія выкарыстоўваюцца ў тэхналогіі, адлюстраваны на мал. 94.
Мал. 94
На этапе выкліку можна выкарыстоўваць наступныя прыёмы:
«“Кошык” ідэй, паняццяў, імён...» — складанне спіса вядомай інфармацыі. На дошцы можа быць намаляваны ўмоўны кошык, куды збіраецца ўсё, што вучні ведаюць па азначанай тэме. Абмен інфармацыяй праводзіцца па наступнай працэдуры:
♦ настаўнік задае пытанне аб тым, што вядома вучням па пэўнай праблеме;
♦ кожны вучань запісвае ў сшытку ўсё, што ён ведае па праблеме (1-2 хвіліны);
♦ адбываецца парная работа, калі вучні мяняюцца інфармацыяй (3 хвіліны). На гэтым этапе яны выяўляюць моманты, у якіх іх погляды супадаюць або разыходзяцца;
♦ прадстаўнік кожнай пары называе адзін вучэбны элемент, які раней не быў агучаны (складаецца спіс ідэй);
♦ настаўнік запісвае ўсе звесткі, у тым ліку памылковыя, — факты, меркаванні, праблемы, паняцці, якія адносяцца да ўрока, — у выглядзе тэзісаў «у “кошыку” ідэй»;
♦ усе памылкі выпраўляюцца па меры засваення новай інфармацыі [75, с. 78].
Прыём «тонкіх» і «тоўстых» пытанняў падштурхоўвае вучняў да разважанняў над прачытаным. Самастойна сфармуляванае і зададзенае вучнем пытанне па змесце вучэбнага ці мастацкага тэксту з’яўляецца добрым спосабам дыягностыкі яго ведаў па пэўным матэрыяле. Пытанне дэманструе ўзровень паглыблення ў вывучаны тэкст. Перш чым выкарыстоўваць гэты прыём на ўроку, настаўніку пажадана спачатку навучыць вызначаць разам «тоўстыя» і «тонкія» пытанні па пэўнай тэме або праблеме (табл. 32).
Табліца 32
«Тоўстыя» і «тонкія» пытанні
«Тоўстыя» пытанні
«Тонкія» пытанні
1. Растлумачце, чаму... .
1. Хто...?
2. Дайце тры тлумачэнні, чаму... .
2. Што...?
3. Як вы лічыце,...?
3. Калі...?
«Тоўстыя» пытанні
«Тонкія» пытанні
4. Чым адрозніваецца...?
4. Будзе...?
5. Чаму вы зрабілі такую выснову?
5. Калі...?
6. Падумайце, ці магло быць інакш.
6. Ці правільна...?
7. Выкажыце здагадку, што будзе, калі... .
7. Ці згодны вы...?
8. Што, калі...?
8. Магчыма...?
9. Выкажыце здагадку, што будзе, калі... .
9. Якое імя...?
10. Ці дакладна...?
Гэтыя пытанні патрабуюць разгорнутага адказу
Гэтыя пытанні патрабуюць кароткага адказу
На этапе выкліку неабходна абмеркаваць змест табліцы пасля яе запаўнення навучэнцамі. Такім чынам узнікае зваротная сувязь — вучань ведае, як выконваюць заданне аднакласнікі, якія памылкі яны дапускаюць. Пры абмеркаванні зместу табліцы неабходна звярнуць увагу вучняў, што на «тоўстыя» пытанні можа быць некалькі адказаў.
«Кластар» (з англ. — ‘гронка’) — спосаб графічнай арганізацыі матэрыялу, які дазваляе зрабіць наяўнымі тыя разумовыя працэсы, што адбываюцца пры паглыбленні ў тую ці іншую тэму. Фактычна спосаб згортвання і разгортвання інфармацыі, які дэманструе разуменне вучнямі тэксту, садзейнічае выпрацоўцы ўмення вылучаць галоўнае і другаснае, сцісла выкладаць інфармацыю. Кластар з’яўляецца адлюстраваннем нелінейнай формы мыслення. Прыём кластараў універсальны. Ён можа прымяняцца на этапе выкліку для сістэматызацыі наяўнай інфармацыі і выяўлення момантаў, у якіх веды недастатковыя. На этапе асэнсавання — для фіксацыі фрагментаў новай інфармацыі. На этапе рэфлексіі паняцці групуюцца, і паміж імі ўсталёўваюцца лагічныя сувязі. Кластар — вылучэнне сэнсавых адзінак тэксту, іх графічнае афармленне ў вызначаным парадку ў выглядзе гронкі-схемы. Кластары могуць быць як вядучым прыёмам на ўсіх трох этапах тэхналогіі, так і стратэгіяй урока ў цэлым. Пры складанні кластара адбываецца фарміраванне крытычнага мыслення, накіраванага на фіксаванне сувязей паміж ідэямі і адлюстраванне логікі развіцця новай для вучняў праблемы.
Правілы стварэння кластара
У цэнтры — тэма, а вакол яе буйныя сэнсавыя адзінкі. Паслядоўнасць дзеянняў простая і лагічная.
1. У пачатку пасярэдзіне чыстага аркуша (класнай дошкі), дакумента «Word», слайда «Power Point» напісаць ключавое слова або сказ, які з’яўляецца «сэрцам» тэмы.
2. Вакол «накідаць» словы альбо сказы, якія выказваюць ідэі, факты, вобразы для дадзенай тэмы (мадэль «Планета і яе спадарожнікі»).
3. У ходзе запісу словы злучаюцца прамымі лініямі з ключавым паняццем. У кожнага са «спадарожнікаў» у сваю чаргу таксама з’яўляюцца «спадарожнікі», усталёўваюцца новыя лагічныя сувязі.
У выніку атрымліваецца структура, якая графічна адлюстроўвае разважанні, вызначае інфармацыйнае поле дадзенай тэмы.
Вельмі важна падчас стварэння кластара вылучыць:
• галоўную сэнсавую адзінку (тэму);
• звязаныя з ключавым словам сэнсавыя адзінкі (катэгорыі інфармацыі);
• канкрэтызаваць іх фактамі і думкамі.
Гронкі маюць вялікі патэнцыял і на стадыі рэфлексіі: выпраўленне няслушных здагадак у папярэдніх кластарах, запаўненне іх на аснове новай інфармацыі. Вельмі важны этап — прэзентацыя новых кластараў. Пры гэтым адбываецца не толькі сістэматызацыя матэрыялу, але і вызначэнне прычынна-выніковых сувязей паміж гронкамі. Прадметная сфера не абмежавана, выкарыстанне кластараў магчыма пры вывучэнні разнастайных тэм, у тым ліку і па культуры. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы «Культура беларускіх зямель у канцы XIV—XV ст.» мэтазгодна стварыць кластар (мал. 95).
фрэскі
жывапіс
Пахвала
Вітаўту
замак
Троках
замак
у Вільні
палом-
ніцкая
літара-
тура
лета-
ПІСНЫЯ
творы
культавае
і абарон-
чае дом-
лідства
выявы
Дзевы
атычны
стыль
ва Усе-
любе
панеп-
рычная
Бела-
руска-
літоускі
летапі
скульп-
тура
Радзіві-
лаускі
летапіс
замкавая
капліца у
Любліне
замак
у Га-
родні
замкавая
архітэк-
тура
ава-
градскі
замак
Культура
XIV—XV стст.
Летапісец
ВЯЛІКІХ
князеў лі-
асце
у Ішкаль-
ДЗІ
КНІЖНЫЯ
МІНІЯ-
цюры
Мал. 95. Кластар «Культура XIV—XV стст.»
Рэкамендацыі па рабоце з кластарам [75, с. 80—81]
1. Перад тым, як прапаноўваць вучню дадзены прыём, азнаёмцеся з тэкстам. Ці з’яўляецца неабходным дзяленне тэксту на элементы?
2. Першыя два-тры разы трэба дапамагчы вучню вылучыць у тэксце сэнсавыя адзінкі. Але пажадана, каб канчатковыя фармулёўкі ён выказаў сам.
3. Атрыманыя гронкі (як на этапе выкліку, так і на этапе асэнсавання) неабходна агучваць. Няхай вучні прэзентуюць свае работы.
4. Прапануйце вучням абгрунтаваць устаноўленыя паміж «галінамі» кластара сувязі. He крытыкуйце іх тлумачэнні. Лепш, калі вучань пакажа ўрывак тэксту, які пацвярджае яго меркаванне.
5. Калі вы жадаеце, каб вучні ацанілі ступень значнасці кожнай галіны кластара, прапануйце ім выкарыстаць алоўкі розных колераў або галоўную галінку зрабіць больш яркай.
6. Вучні могуць змяніць структуру гронкі. He прымушайце іх да аднастайнасці.
7. Калі вы жадаеце, каб вучні ўсвядомілі прычынна-выніковыя сувязі паміж галінамі кластара, можна прапанаваць ім у месцах злучэння элементаў намаляваць стрэлкі.
На этапе асэнсавання выкарыстоўваюцца наступныя прыёмы.
Інсэрт (INSERT ) — сістэмная разметка для эфектыўнага чытання і разважання. Па меры чытання тэксту вучань робіць паметкі на палях побач з абзацамі або сказамі, якія сведчаць аб ступені азнаямлення з пэўнай інфармацыяй. Напрыклад, «галачка» (V) — інфармацыя, ужо вядомая вучню, «плюс» (+) — новая інфармацыя ў незнаёмым тэксце, «мінус» (-) — раней думаў інакш, «пытальнік» (?) — не зразумеў элемент тэксту, неабходна дадатковая інфармацыя [75, с. 81—82]. Пасля прачытання тэксту неабходна абмеркаваць запісы, зробленыя вучнямі.
Стратэгія «Fishbone» (з англ. — ‘рыбная костка’), ці дыяграма Ісікавы, — выкарыстоўваецца для работы з інфармацыяй праблемнага характару (тэкст, відэафільм) для сістэматызацыі матэрыялу (мал. 96).
Мал. 96. Схема фішбоўна
У верхняй частцы запісваецца фармулёўка праблемы, у ніжняй — факты, якія пацвярджаюць яе існаванне. Работу можна праводзіць як індывідуальна, так і ў групе.
Ніжэй прыведзены прыклад складання дыяграмы па тэме «Палітычнае развіццё славянскага свету ў Сярэдневякоўі» (Сусветная гісторыя, 10 клас, матэрыял базавага і павышанага ўзроўняў).
Мал. 97. Фішбоўн па тэме «Палітычнае развіццё славянскага свету ў Сярэдневякоўі» (Сусветная гісторыя, 10 клас, базавы ўзровень)
Славянскія землі ў перыяд раздробленасці
Мал. 98. Фішбоўн па тэме «Палітычнае развіццё славянскага свету ў Сярэдневякоўі» (Сусветная гісторыя, 10 клас, павышаны ўзровень)
Перыяд палітычнай раздробленасці быў характэрны для ўсіх славянскіх дзяржаў, аднак меў адметнасці ў кожнай з іх. Частка паўднёваславянскіх народаў страціла дзяржаўнасць і апынулася ў складзе іншых дзяржаў
На этапе асэнсавання таксама можна выкарыстоўваць прыёмы «Зігзаг» і «Зігзаг-2». Яны заснаваны на аднолькавым базавым прынцыпе: удзельнікі малой вучэбнай групы становяцца экспертамі ў пэўных пытаннях вызначанай тэмы. Мэта прыёму «Зігзаг» — вывучэнне і сістэматызацыя вялікага па аб’ёме матэрыялу. Клас падзяляецца на групы, якім прапануюцца тэксты рознага зместу. Кожны тэкст разбіваецца на сэнсавыя адзінкі, колькасць якіх супадае з