Выкладанне гісторыі ў школе
тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
шукаць і аналізаваць інфармацыю, інтэграваць і прымяняць засвоеныя раней веды па гісторыі, інфарматыцы і іншых прадметах, набываюць новыя веды і ўменні. У выніку развіваюцца іх творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, самастойнасць, адказнасць, фарміруюцца ўменні планаваць і прымаць рашэнні.
Праектная дзейнаць як форма арганізацыі працэсу навучання ўключае некалькі кампанентаў (мал. 100).
патрэбнасна-матывацыйны
патрэбы, матывы вывучэння гісторыі, сістэма каштоўнасцей навучэнцаў, эмацыянальныя перажыванні па пытаннях гістарычнага мінулага
мэтавы
пастаноўка і рэалізацыя комплексу выхаваўчых, адукацыйных і развіваючых задач навучання гісторыі
змястоўны
прадметны змест курсаў сусветнай і айчыннай гісторыі
аперацыянальна-дзейнасны
кантрольна-рэгулюючы
ажыццяўленне асноўных вучэбных дзеянняў падчас рэалізацыі праекта, яго выкананне і прэзентацыя вынікаў
узровень дасягнення вынікаў праекта, вырашэнне асабістай або сацыяльна-значнай праблемы, разуменне яго запатрабаванасці, уменне рэгуляваць і ацэньваць сваю дзейнасць, будаваць перспектыву далейшай рэалізацыі праектнай дзейнасці
рэфлексіўна-ацэначны
узровень дасягнення асабістых, мэтапрадметных і прадметных вынікаў
Мал. 100. Кампаненты праектнай дзейнасці
У адпаведнасці з дамінуючым відам дзейнасці вучняў вылучаюць некалькі тыпаў праектаў (мал. 101).
даследчыя
падпарадкаваны логіцы даследавання і маюць структуру навуковага даследавання
творчыя
нацэлены на вынік у жанрах мастацкай творчасці
прыгодніцкія (гульнявыя)
імітуюць сацыяльныя або дзелавыя адносіны
інфармацыйныя
накіраваны на вывучэнне якой-небудзь з’явы, яе ўласцівасцей, функцый, аналіз і абагульненне інфармацыі
накіраваны на падрыхтоўку грамадска значных вынікаў праекта: закона, лістоў да адміністрацыі горада, раёна, слоўніка, анкеты для сацыялагічнага апытання і г. д.
практыка-арыентаваныя
Мал. 101. Віды праектаў
Вынікі праектаў могуць быць самымі разнастайнымі: ад распрацаванага маршруту экскурсіі (маршрутнага ліста), сацыялагічнага апытання, сацыяльнай рэкламы, насценнай газеты, электроннага часопіса да тэатралізацыі, ролевых гульняў, відэакліпаў і фільмаў, сямейнага альбома з гістарычнымі сюжэтамі горада.
На ўроках гісторыі могуць прымяняцца розныя віды праектаў па працягласці выканання (мал. 102).
Мал. 102. Працягласць праектаў
Міні-праекты могуць мець фармат мазгавога штурму, аналізу дакументальных крыніц і твораў мастацтва. Работа арганізуецца па групах, вынікам з’яўляецца прадстаўленне вучнямі сваіх праектаў і іх абмеркаванне.
Праекты сярэдняй працягласці мэтазгодна выкарыстоўваць у пазаўрочны час, а на занятках прадстаўляць толькі іх абарону (прэзентацыю), бо падрабязнае вывучэнне гэтых тэм абмежавана вучэбным часам. Вучням прапануецца стварыць групы, каб разгледзець пэўнае пытанне, паглыбіцца ў эпоху, а на абароне раскрыць пытанне больш поўна, чым гэта зроблена ў вучэбным дапаможніку. Кожная група рыхтуе сваё пытанне, а ў выніку навучэнцы атрымліваюць цэласнае і вобразнае ўяўленне пра эпоху, культуру ў канкрэтны перыяд.
Напрыклад, на ўроку «Культура беларускіх зямель IX — сярэдзіны XIII ст.» прапануюцца тэмы «Дойлідства», «Мастацтва», «Пісьменства» і іншыя і ставіцца пытанне для ўсіх: «Што паўплывала на развіццё беларускай культуры ў IX — сярэдзіне XII ст.?», на якое кожная група адказвае, зыходзячы са сваёй тэмы.
Працяглыя, або доўгатэрміновыя, праекты — правядзенне вучнёўскага даследавання па пэўнай праблеме, на якое адводзіцца ад адной чвэрці да цэлага года. Вылучаецца ўрок, на якім вучні прадстаўляюць свае праекты.
Такія праекты можна падзяліць на індывідуальныя (рэферат, мультымедыйная прэзентацыя), парныя і групавыя (праекты-інсцэніроўкі, ролева-гульнявыя або творчыя). Дзейнасць вучняў афармляецца ў выглядзе пэўнай прадукцыі (ролік, відэафільм, часопіс, сцэнарый, сайт), суправаджаецца тлумачальнай запіскай, дзе апісваюцца тэма, мэты, задачы, форма прадстаўлення (абарона) і даецца кароткая анатацыя (апісанне зместу). Вынікам праектнай дзейнасці можа стаць лэпбук — партфоліа або калекцыя з кішэнькамі, дзе змяшчаецца інфармацыя ў выглядзе малюнкаў, невялікіх тэкстаў, графічных выяў у любой форме і на любую тэму [66, с. 63—68],
Агульнапрынятымі патрабаваннямі да метаду праектаў лічацца наступныя: ♦ наяўнасць істотнай праблемы;
♦ значнасць вынікаў;
♦ самастойная творчая дзейнасць;
♦ структураванне змястоўнай часткі праекта;
♦ выкарыстанне даследчых метадаў для яго рэалізацыі.
У дыдактыцы распрацаваны этапы навучальнага праекта, якія з пэўнай карэкціроўкай можна выкарыстоўваць на ўроку гісторыі (мал. 103).
Іпадрыхтоўчы, калі ажыццяўляюцца мэты і задачы ўдзельнікаў праекта і планаванне метадаў іх дзейнасці
г
Другі этап
М пошукавы, задачамі якога з'яўляюцца паглыбленне ў праблему, вывучэнне літаратуры, пошук матэрыялаў і іх абмеркаванне
г
Трэці этап
1
аналітычны, на якім звычайна адбываецца аналіз інфармацыі, ■ адбор дадзеных і выбудоўванне агульнай лагічнай схемы ™ для стварэння канчатковага прадукту праекта
ц .. заключны, падчас якога адбываецца афармленне матэрыялаў
ц Р В праекта і іх абарона з падвядзеннем канчатковых вынікаў
Мал. 103. Этапы навучальнага праекта
Арганізацыя праекта ажыццяўляецца наступным чынам:
♦ вызначэнне праблемы і задач даследавання;
♦ структураванне змястоўнай часткі праекта з указаннем паэтапных вынікаў (змястоўная частка можа быць вызначана ў адпаведнасці з заданнямі да параграфаў у вучэбным дапаможніку і ўрокаў);
♦ размеркаванне задач па групах, абмеркаванне магчымых метадаў даследавання, пошуку інфармацыі, творчых рашэнняў;
♦ абмеркаванне спосабаў афармлення канчатковых вынікаў (мультымедыйная презентацыя, выраб макета, выстава малюнкаў, творчая справаздача і інш.);
♦ самастойная работа над заданнямі, наведванне музеяў, экскурсіі, сустрэчы з цікавымі людьмі;
♦ прамежкавыя абмеркаванні атрыманых вынікаў;
♦ абарона праектаў, апаніраванне;
♦ калектыўнае абмеркаванне, знешняя ацэнка, вывады, вылучэнне новых праблем даследавання.
Крытэрыямі ацэнкі праекта (рэфлексіі вынікаў выканання праекта вучнямі) мэтазгодна вызначыць наступныя:
♦ разуменне або асэнсаванае аднаўленне тых падзей, з’яў, імён, якія вывучаюцца;
♦ дакладнае веданне вучэбнага матэрыялу;
♦ дакладная фармулёўка мэты, з якой ствараецца музейная экспазіцыя;
♦ адпаведнасць вынікаў праекта тэме;
♦ гістарычная дакладнасць пры апісанні (навуковасць пры выкарыстанні тэарэтычнага або факталагічнага кампанента гістарычных ведаў і паняційнатэрміналагічнага апарату);
♦ асабістыя (эмацыянальна-пачуццёвыя) адносіны вучняў да вынікаў праекта [96, с. 52—56].
Памятка па падрыхтоўцы даследчыцкага праекта
1. Выберы праблему даследавання, якая будзе адлюстравана ў тэме праекта, абгрунтуй яе актуальнасць (практычную значнасць).
2. Вызначы галоўную мэту (гіпотэзу) і паэтапныя задачы даследавання, якія звязаны з тымі палажэннямі, якія трэба будзе абараняць.
3. Складзі план правядзення даследавання з размеркаваннем абавязкаў удзельнікаў праекта і тэрмінаў выканання заданняў.
4. Ахарактарызуй ступень вывучанасці праблемы шляхам збору і аналізу дадзеных крыніц і літаратуры, у якіх адлюстравана тэма даследавання.
5. Прадумай метады даследавання, звязаныя са зборам неабходнай інфармацыі, яе сістэматызацыяй, абагульненнем і інтэрпрэтацыяй.
6. Падрыхтуй прэзентацыю праекта, у якой сцісла і цікава прадстаў асноўныя структурныя кампаненты з выкарыстаннем адпаведных графікаў, схем, табліц, дыяграм, ілюстрацый.
7. Сплануй парадак абароны праекта з улікам супастаўлення мэт, задач і вынікаў даследавання.
ГЛАВА 5 ВЫКАРЫСТАННЕ ТЭХНАЛОГІЙ ВЭБ 2.0 У НАВУЧАННІ ГІСТОРЫІ
Фарміраванне і развіццё інфармацыйнай інфраструктуры і інтэграцыя ў глабальнае інфармацыйнае грамадства сёння з’яўляюцца неабходнымі ўмовамі ўстойлівага развіцця дзяржавы. Менавіта таму інтэрнэт-тэхналогіі ўсё больш выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе ўстаноў сярэдняй адукацыі, становяцца яго неад’емнай часткай і з’яўляюцца адэкватным інстументам рэалізацыі канцэпцыі бесперапыннай адукацыі.
Спецыфіка гістарычных дысцыплін патрабуе ад вучняў умення працаваць з інфармацыяй і рознага роду крыніцамі. Гісторыя ўтрымлівае вялікую колькасць дат, фактаў, персаналій, паняццяў. Аднак у сучасным свеце іх дакладнае веданне адыходзіць на другі план, бо існуюць тэхнічныя сховішчы інфармацыі (камп’ютарныя базы дадзеных, інтэрнэт), якія хутка выдаюць неабходную інфармацыю. У сувязі з гэтым на першым плане — неабходнасць навучыць вучняў ёй карыстацца. Прычым не проста пошук і пераказванне інфармацыі, а тое, як яе прааналізаваць, асэнсаваць, крытычна выкарыстаць і па магчымасці стварыць новы прадукт.
Сучасныя тэхналогіі могуць дапамагчы зрабіць працэс атрымання ведаў болып эфектыўным. У стагоддзе інтэрнэту, мабільных тэлефонаў і іншых гаджэтаў задача настаўніка — даць навучэнцам інструменты, якія дазволяць наладзіць самастойнае навучанне. Гэтыя прылады павінны быць зразумелымі і цікавымі дзецям. Да іх адносяцца электронная пошта, інтэрнэт, сацыяльныя сеткі. На дадзены момант існуе вялікая колькасць разнастайных адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў, з дапамогай якіх можна не толькі адпраўляць дамашнія заданні, але і выконваць іх, кантактуючы з настаўнікам, чытаць лекцыі, весці ўлік і кантроль выкананых работ, мець зносіны з бацькамі.
Сучасныя тэхналогіі дазваляюць вучням быць больш актыўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, а педагогам — ствараць новыя метады, мадэлі навучання і выхавання. Напрыклад, навучанне становіцца больш дынамічным з выкарыстаннем лічбавых вучэбных матэрыялаў, калі вучань можа скарыстацца спасылкамі на адпаведныя рэсурсы або знайсці адказы на пытанні, фарміраваць сваю пазіцыю, а потым адстойваць яе.
Сучасныя тэхналагічныя сродкі спрашчаюць сістэматызацыю і падборку індывідуальных заданняў, дапамагаюць адсачыць актыўнасць удзелу ў абмеркаванні і інш. Магчымасць сучасных тэхналагічных сродкаў візуалізаваць скла-
даны для ўспрымання і разумення навучальны матэрыял скарачае выдаткі сіл і часу педагога на тлумачэнне.
Каштоўнасць адукацыйнага працэсу павышаецца, калі інфармацыя ў вучэбных дапаможніках можа хутка аднаўляцца і дапаўняцца, у тым ліку самімі вучнямі. Сучасныя тэхналогіі пашыраюць магчымасці камунікацыі і ствараюць больш прадуктыўнае асяроддзе навучання. Вучні, аб’ядноўваючыся ў групы ў сетцы інтэрнэт, здольны мяняцца інфармацыяй, працаваць разам над групавымі праектамі і ўзаемадзейнічаць з педагогам.