Выкладанне гісторыі ў школе тэорыя і практыка

Выкладанне гісторыі ў школе

тэорыя і практыка
Выдавец: Аверсэв
Памер: 215с.
Мінск 2022
88.42 МБ
Мэта работы з рабочым аркушам — не запамінанне або паўтор канкрэтнага вучэбнага матэрыялу, а авалоданне новым спосабам дзеяння. Гэтыя аркушы прызначаны для самастойнай работы вучняў на ўроку або дома.
1 Ннтерактнвные рабочне лнсты — для чего н для кого? Режнм доступа : https://sites, google. com/site/intel worksheets /
Пажадана выкарыстанне электроннага варыянта аркуша, але пры неабходнасці яго можна раздрукаваць на паперы.
Інтэрактыўны аркуш, акрамя працоўнай часткі, заўсёды змяшчае назву/подпіс і кароткую інструкцыю для работы з ім. Канструкцыя разлічана на пераўтварэнне зыходнага матэрыялу, актыўную работу вучня з ім. Апошняя прадугледжвае свабоднае выкарыстанне любых крыніц інфармацыі (як папяровых, так і інтэрнэт-крыніц).
Да ІРА прад’яўляюцца наступныя дыдактычныя патрабаванні:
1.	Інтэрактыўны рабочы аркуш — самастойная дыдактычная адзінка. Настаўніку трэба стварыць умовы для дасягнення адукацыйных мэт па пэўнай тэме. На ўсіх этапах навучання вучань павінен мець магчымасць не толькі самастойна вывучаць матэрыял, але і правяраць правільнасць сваіх дзеянняў, звяртацца пры неабходнасці да настаўніка.
ІРА — гэта яшчэ адзін спосаб арганізацыі самастойнай вучэбнай работы. Але ў той жа час ён можа спрыяць арганізацыі і правядзенню ацэньвання вучэбнай дзейнасці.
2.	Выразная структура. ІРА павінен пачынацца з лаканічнай, але зразумелай інструкцыі. Далей настаўнік прадугледжвае магчымасць актыўнай работы вучня з кантэнтам: пошук, пераўтварэнне, стварэнне ўласнага тэксту (дадзеных), атрыманых у ходзе работы.
3.	Алгарытм вучэбных мэт і задач. Паслядоўнасць дзеянняў вучняў падчас работы з ІРА павінна быць закладзена настаўнікам у прапанаваных мэтах і задачах. Задачы павінны быць зразумелымі, дасягальнымі і правяральнымі.
4.	Даступнасць. Мэты і задачы ІРА не адрываюцца ад усяго адукацыйнага працэсу. Настаўнік павінен пераканацца, што вучань умела валодае прапанаванымі лічбавымі прыладамі, мае доступ да іх у школе і асабліва дома.
Прычым не варта забываць пра мінімум часавых выдаткаў на самастойную работу вучня. Добра, калі перад тым, як прадставіць ІРА, настаўнік правядзе свайго роду «тэставыя выпрабаванні», каб пераканацца: усе вучні разумеюць, як працаваць з прапанаваным ІРА (асабліва калі ён інтэрактыўны).
5.	Аўтаномнасць. Вельмі часта дыдактычна апраўданым з’яўляецца тыражаванне інтэрактыўнага рабочага аркуша, яго раздрукоўка. Іх наяўнасць дапамагае лепш разабрацца ў пастаўленых задачах, ахапіць іх цалкам. А ў выпадку адсутнасці інтэрнэт-злучэння або доступу да камп’ютара вучань можа працаваць непасрэдна з папяровым варыянтам ІРА.
6.	Накіраванасць. Выгляд інтэрактыўнага аркуша можа адрознівацца ў залежнасці ад пастаўленых адукацыйных мэт. Напрыклад, настаўнік прапануе не самастойнае вывучэнне новага матэрыялу, а даследаванне, практычную работу. Але ў гэтым выпадку не варта забываць пра пералічаныя вышэй патрабаванні да ІРА.
Зыходзячы з дыдактычных патрабаванняў да інтэрактыўнага рабочага аркуша настаўнік выбірае найбольш прымальны інструмент для яго стварэння.
Man. 111. Частка таймлайна «Лівонская вайна», створанага ў сэрвісе Timetoast
Сэрвісы для стварэння інтэрактыўных рабочых аркушаў
Wizer
www.app.wizer.me
Уяўляе набор разнастайных лічбавых вучэбных заданняў, якія настаўнік можа прадставіць вучням.
Дазваляе арганізаваць зваротную сувязь з вучнямі. Настаўнік сочыць за работай вучняў у электронным часопісе.
Рэсурс не мае рускамоўнай версіі
Liveworksheets
www.liveworksheets.com
Максімальна набліжаны да выгляду друкаванага рабочага аркуша. Можна выкарыстоўваць за аснову старыя рабочыя аркушы і сшыткі. Для стварэння ІРА настаўніку дазваляецца звяртацца да сваіх запісаў у тэкставым рэдактары Word, а таксама ў фармаце PDF або JPEG. Створаныя ў гэтым рэсурсе ІРА можна групаваць у інтэрактыўныя рабочыя кнігі.
Для зваротнай сувязі з вучнямі дастаткова даць ім спасылку на ІРА або размясціць яго на сайце школы, у блогу настаўніка. Стварэнне класаў максімальна спрошчана. Рэсурс дазваляе раздаць вучням для доступу логіны і паролі.
Рэсурс не мае рускамоўнай версіі і з’яўляецца дастаткова складаным для канструявання інтэрактыўных заданняў
Core www.coreapp.ai
Анлайн-платформа для канструявання вучэбных матэрыялаў і праверкі ведаў са зваротнай сувяззю і электронным часопісам. Ёсць рускамоўная версія.
Дазваляе ўставіць тэкст, малюнак, відэа, прымацаваць дакумент або арганізаваць апытанне
Google-форма Google-дакумент Google-малюнак
ж
Сэрвісы Google дазваляюць хутка стварыць інтэрактыўны рабочы аркуш; уставіць тэкст, малюнак, спасылку на відэа, прымацаваць дакумент, арганізаваць апытанне.
ІРА можна стварыць у Google-форме. У гэтым варыянце аркуш будзе мець выгляд анкеты або тэста, дзе неабходна выбраць правільны варыянт адказу, напісаць разгорнуты адказ або ўставіць спасылку на створаны прадукт.
Google-малюнак. 3 дапамогай панэлі інструментаў, выбіраючы ў ёй калекцыі фігур, табліц, стрэлак, ліній, і дадання ўласных матэрыялаў можна ствараць маляўнічыя і запамінальныя аркушы.
Для работы з сэрвісамі Google неабходна мець Google-акаўнт
Тэхналогія выкарыстання ІРА, створаных з дапамогай сэрвісаў Google, заключаецца ў наступным алгарытме:
1.	Настаўнік стварае і публікуе ІРА ў воблачных сэрвісах, напрыклад, на сваім сайце (спасылкай або ўстаўляючы ў старонку кодам). Дадаткова ён робіць копію аркуша для кланавання шаблону кожным вучнем. Для гэтага ў настройках сумеснага доступу ўстанаўліваецца магчымасць рэдагавання для «любога карыстальніка, які валодае спасылкай». Навучэнцы працуюць у ІРА па групах або індывідуальна, ствараючы сабе копіі.
2.	Кожны вучань робіць копію для сябе, дае доступ настаўніку з правам каменціравання і працуе індывідуальна або сумесна з кімсьці (залежыць ад задачы). Зваротная сувязь ад настаўніка ў тэхналогіі ІРА часцей мае выгляд каментарыяў на палях ужо запоўненага рабочага аркуша.
3.	Вучань дае новую назву (сваё прозвішча і імя) кланаванаму IPА і можа яго відазмяняць і рэдагаваць — выконваць заданне.
4.	Пасля выканання заданняў ІРА вучань друкуе свой аркуш з дапамогай URL-адраса ў асяроддзі электроннага навучання (сайце або блогу), прад’яўляючы такім чынам іншым удзельнікам адукацыйнага працэсу сваю работу. Пасля гэтага аркушы, створаныя рознымі вучнямі, можна абмяркоўваць, каменціраваць і ацэньваць.
Інструкцыі па рабоце с сэрвісамі для стварэння інтэрактыўных рабочых аркушаў можна знайсці на Нацыянальным адукацыйным партале [105].
5.9.	СЭРВІСЫ ДЛЯ СТВАРЭННЯ АНЛАЙН КУРСАЎ
Анлайн-сэрвісы, ці анлайн-платформа, занялі трывалае месца ў сучаснай адукацыі. Такіх рэсурсаў зараз існуе шмат — бясплатныя, спецыялізаваныя воблачныя, агенцтвы стварэння анлайн-школ, англамоўныя, універсальныя платфомы. Усе яны адрозніваюцца па функцыях, магчымасцях і патрабаваннях. Далей разгледжаны толькі тыя платформы, з дапамогай якіх настаўнік можа стварыць свой курс.
Сэрвісы для стварэння анлайн-курсаў — адукацыйныя платформы і сістэмы, якія дазваляюць ствараць і размяшчаць праграмы для дыстанцыйнага навучання. Умоўна іх можна падзяліць на дзве групы: для камерцыйнага і некамерцыйнага выкарыстання.
Найбольш вядомы з рэсурсаў для некамерцыйнага выкарыстання Google Classroom, або ГуглКлас (www.classroom.google.com). Платформа зараз даступна для любога жадаючага, у каго ёсць акаўнт Google. Існуюць два спосабы рэгістрацыі ГуглКласа:
1.	Адукацыйная арганізацыя рэгіструецца праз Google for Education. Пасля гэтага адміністратар стварае ўліковыя запісы ўсіх карыстальнікаў Класа.
2.	Для рэгістрацыі асабістага ГуглКласа неабходна перайсці па адрасе www. classroom.google.com.
ГуглКлас створаны з сэрвісаў Google для адукацыі і ўтрымлівае няшмат інструментаў. Платформа мае рускамоўны інтэрфейс, бясплатная і падыходзіць як для адукацыйнай арганізацыі, так і для педагогаў. У ёй добра прадстаўлены ўсе традыцыйныя функцыі Google — публікацыя тэарэтычнага матэрыялу, заданняў, зносіны паміж карыстальнікамі. ГуглКлас утрымлівае стужку сумеснай працы і вельмі добра падыходзіць для арганізацыі менавіта сумеснай дзейнасці. Але трэба разумець, што платформа мае мала інструментаў, а карыстальнікі павінны мець акаўнт Google (пасля 14 гадоў).
Moodie, або MoodleCloud (www.moodlecloud.com), — вядомая платформа, якую часцей выкарыстоўваюць ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй адукацыі па ўсім свеце. У Moodie дастаткова вялікая колькасць навучальных элементаў, яна падтрымлівае дыферэнцаванае навучанне, разнастайныя педагагічныя сцэнарыі арганізацыі работы, мае візуалізаванае адсочванне выканання вучэбнага матэрыялу, розныя ўбудовы, якія пашыраюць базавы функцыянал. Але платформа складаная для вывучэння і мае высокія сістэмныя патрабаванні. Moodie трэба ўсталёўваць на сервэры, і для некаторых гэта можа быць непераадольнай праблемай. У такім выпадку можна выкарыстоўваць MoodleCloud — воблачны сэрвіс з Moodie, які не патрабуе ўсталявання, мае бясплатны тарыф (абмежаваны 50 рэгістрацыямі), рускамоўны, утрымлівае магчымасць праводзіць відэаканферэнцыі.
Canvas (www.canvas.net ) — бясплатная платформа для стварэння поўнафункцыянальных курсаў і ўрокаў. Апошнія лёгка інтэграваць у «перакуленае» навучанне або выкарыстоўваць як самастойны адукацыйны прадукт. Платформа з’яўляецца вольным хостынгам і мае зручныя інструменты для распрацоўкі ўрокаў і курсаў. Ha Canvas можна:
♦	ствараць старонкі з тэкстам і малюнкамі;
♦	складаць тэсты і заданні з рознымі наладкамі (ліміт часу, тэрмін выканання, колькасць спроб зрабіць тэст і г. д.);
♦	дадаваць дакументы і файлы;
♦	выстаўляць ацэнкі і арганізоўваць узаемаацэньванне вучнямі адзін аднаго;
♦	глядзець аналітыку па курсе і асобных вучнях;
♦	праводзіць канферэнцыі;
♦	прыцягваць вучняў да сумеснай працы над праектам, дакументам.
Платформа мае ўбудаваны каляндар, паштовую скрынку для ўнутранай камунікацыі, вітрыну курсаў. Пры ўзнікненні любых пытанняў тэхнічнага характару ёсць магчымасць папрасіць дапамогі або знайсці адказ, выкарыстоўваючы ўбудаваны інструмент для пошуку патрэбнай інфармацыі.
Акрамя стварэння аўтарскіх курсаў, на платформе можна скарыстацца курсамі іншых настаўнікаў-прадметнікаў. Таксама на платформе можна павучыцца ствараць свой адукацыйны кантэнт, калі раней не было такога вопыту.