З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
Аўтар названай працы паказаў сваю элементарную гістарычную неадукаванасць. Побач ставяцца імёны людзей, погляды якіх былі процілеглымі. За «дужкі» выносіцца сусветны гістарычны вопыт дый гісторыя Расіі пасляманархічнай. Усхваляюцца рымскія аўгуры, погляды якіх былі, маўляў, прымітыўныя, але правільныя. Зноў-такі захапленне Рымам, пра якое мы ўжо казалі. Ну, і гэтак далей. Выснова тая, што рускі народ ніяк не можа абысціся без манарха. Народная манархія — дамінанта ягоных імкненняў.
Сваё адпаведнае вырашэнне знаходзіць і нацыянальнае пьітанне. Яно характарызуецца рэдактарскай прадмовай да тэксту разважанняў I. Саланевіча: «Родом белорусскнй крестьяннн». А ніжэй наступнае: «Это взгляд на русскую нсторню простого русского крестьяннна с прнсуіцнм ему здравым подходом». Вось і разбярыся тут: беларускі ён такі селянін ці рускі?
Такая ж блытаніна выяўляецца і ў нарысе А. Салжаніцына. У публікацыях апошняга часу 3. Пазняком і А. Сідарэвічам адзначалася элементарнае няведанне А. Салжаніцыным гісторыі і Беларусі. Але да гэтага я б дадаў, што А. Салжаніцын увогуле прадэманстраваў вельмі вольнае абыходжанне з рэаліямі гістарычнага
развіцця. Вось што ён піша, звяртаючыся да ўкраінцаў і беларусаў: «Да народ наш н разделялся на трн ветвн лншь по грозной беде монгольского нашествня да польской колоннзацнн. Это все — прндуманная невдавне фальшь, что чуть не с IX века суіцествовал особый украннскнй народ, с особым нерусскнм языком. Мы все вместе нстеклн нз драгоценного Кнева, «откуда русская земля стала есть», по летопнсн Нестора, откуда н засветнло нам хрнстнанство».
Усё гэта — яшчэ адзін прыклад самадзяржаўнай ідэалогіі. I ў трох сказах, не кажучы аб прыніжэнні буйнога народа, тры гістарычныя фальсіфікацыі. Папершае, А. Салжаніцын «забываецца» на той факт, што нацыі — гэта прадукт культурна-гістарычнага развіцця. А прадумовы складання трох усходнеславянскіх нацый сапраўды трэба шукаць яшчэ ў IX—XI стагоддзях. Па-другое, чытаючы летапісы, А. Салжаніцын мог бы і заўважыць, што ўжо тады пачалася складацца першая беларуская дзяржава: Полацкая. Полацкае княства ўвесь час паспяхова адстойвала незалежнасць, што бачна нават па «Слове пра паход Ігаравы». Патрэцяе, варта было б уважліва і аб’ектыўна прасачыць працэс заняпаду Залатой Арды і зліцця яе знаці з Маскоўскай. I калі Літоўская Русь здолела супрацьстаяць мангольскай навале, то сапраўдныя беды Беларусі пачынаюцца з гандлю яе народам і землямі з боку Масквы і Варшавы.
Хачу заўважыць яшчэ адно. А. Салжаніцын тлумачыць беларусам: «В Лптве н Польше белорусы н малоросы сознавалп себя русскнмн н боролнсь протнв ополяченья н окатолнченья». Ці то А. Салжаніцын таго не ведае,ці забыўся на тое, што бывала і наадварот.
Няма жадання разглядаць нешта далей. Скажу шчыра. Я не ўдзельнічаў у выкрыцці А. Салжаніцына, хаця чытаць ягоны «Архнпелаг Гулаг» давялося. Дый паслухаць па радыё яго можна было ў розныя часы. Аднак і расшарквацца перад чалавекам, які вольна ці мімаволі праявіў непавагу да іншых народаў (а крыўдаў яму ўжо было выказана нямала), таксама ахвоты не маю. I калі можна паставіць у заслугу А. Салжаніцыну тое, што ён сам назваў «протнвостояннем», то дзеля каго яно было і дзеля чаго?..
Зраблю адно істотнае ўдакладненне. Калі я і адстойваў погляды на гістарычныя падзеі, якія і дагэтуль
успрымаюцца з цяжкасцю, то не меў на ўвазе абудзіць варожасць да рускага народа. Але ж гісторыя такая, якая яна ёсць. Учарашні дзень не знойдзеш. А на будучыню, безумоўна, трэба ўмець ці вучыцца жыць у згодзе ўсім народам. Але жыць як роўным. A то дзіўна неяк атрымліваецца. Здаецца, і гісторыю край мае слаўную. I ў культуры ёсць чым ганарыцца. А на сваёй уласнай зямлі людзі апынуліся ў ролі прымакоў. Тут ужо адкрываецца цэлы шэраг праблемаў, якія ў кароткім нарысе не разгледзіш.
Засталося толькі сказаць, што адно мы, здаецца, усталявалі больш ці менш дакладна. Бадалася сабе цяля з дубам. Раптам — воўк. Ну і нічога беднаму цяляці не заставалася, акрамя як улавіць таго ваўка. Атрымліваецца нешта накшталт падобнага фарсу. Быццам бы і змагар чалавек, і жыць заклікае па праўдзе, а як паспрабуеш разабрацца, дык знойдзеш падман. А за тым падманам фактычна стаяць вялікадзяржаўныя, імперскія амбіцыі, што засталіся ў спадчыну ад мінуўшчыны. На словах А. Салжаніцын іх выкрывае. А на справе атрымліваем не надта прыгожыя рэчы.
Хацелася б спадзявацца, што гэта толькі адгалоскі мінуўшчыны...
1991
УЛАДЗІМІР АРЛОУ
ПАД УЛАДАЮ ПЕРУНА I СВАРОГА
Напэўна, кожны з нас, асабліва не напружваючы памяць, узгадае добры тузін антычных багоў — ад грамавержца Зеўса і народжанай з марской пены Афрадыты да Бахуса, што вечна бадзяўся на добрым падпітку. Мы няблага ведаем пра сатыраў, сірэнаў і німфаў, якіх нескладана было сустрэць на зямлі старажытнай Элады і дзе-небудзь у ваколіцах Калізея на беразе Тыбра.
А што чынілася на берагах Нёмана, Сожа і Дзвіны, у якую, дарэчы, упаў з сонечнай калясніцы герой аднаго з вядомых міфаў Фаэтон? У каго да прыходу хрысціянства верылі продкі беларусаў?
Свет, дзе жылі нашы прашчуры, таксама быў густа населены вялікімі і малымі багамі ды бажкамі.
Усюдыісны і наймагутнейшы з іх, творца жыцця, бог неба і ўсяго сусвету меў некалькі імёнаў — Сварог, Стрыбог, Святавіт, але найчасцей яго называлі Родам. Ен апладняў зямлю і ўсё жывое, кіраваў вятрамі і нябеснымі з’явамі. Невыпадкова з імем гэтага бога звязана ў нашай мове столькі найважнейшых слоў і паняццяў: народ, радзіма, родзіч, продак, радавод, нараджэнне, прырода, ураджай, адраджэнне...
Роду падначальваліся астатнія багі нябеснай
сферы зямлі і падземнага свету. Пярун валадарыў над громам ды маланкамі і займаўся вайсковымі справамі. Дажбог, Ярыла, Каляда і Хорс былі багамі сонца. Яны даравалі цяпло, клапаціліся пра ўрадлівасць зямлі, дабрабыт людзей, апекаваліся над земляробамі і рамеснікамі. Ім дапамагаў таксама звязаны з сонцам бог ураджаю і дастатку Купала. Сонцава звястунка Дзянніца ўранні давала чалавеку сілу на новы дзень, а сама скакала на кані ў той бок, куды ўвечары спускаецца нябеснае свяціла, каб падрыхтаваць яму да ночы залаты човен. У ім сонца ляжа спаць, і човен паплыве па сінім моры да новага дня.
Пасланніцамі Рода былі рожаніцы — багіня кахання і вясновага абуджэння Лада і маці ўраджаю Мокаш. Поруч з Ладаю дзейнічала вясёлая і спрытная тройца: апекуны закаханых Леля ды Палель і Любіч, або Любчык, што мусіў давесці маладых каханкаў да вяселля.
Кожны стараўся жыць у згодзе з багіняю восеньскага ўраджаю Цёцяй. Гарэзлівы Пераплут падносіў чалавеку чару з хмельным мёдам і дарыў весялосць, a вогненны Жыжаль саграваў агнём, не забываючы дапамагчы кавалям. Ад бога Тура залежала жыццё дзікіх звяроў і поспех на паляванні. Вялесу належаў падземны свет, але былі ў яго турботы і на зямлі — клопат пра свойскую жывёлу і дапамога пастухам. Ен вёў статак на пашу і вяртаў дадому.
Яшчэ бліжэй да штодзённага жыцця продкаў стаялі драбнейшыя багі. Добрымі духамі, што спрыялі чалавеку, бераглі яго ад напасці, былі берагіні. На жытнёвым полі хаваўся Жыцень. Ен любіў пераносіць каласы, a то і цэлыя снапы з палетка нядбайнай гаспадыні да руплівае суседкі. У вольную хвіліну на мяжы нівы і пашы ён мог перакінуцца словам з авечым духам Аўсенем. Пра дамавікоў, лесавікоў, русалак вы, магчыма, ведаеце болей за мяне, бо яны выявіліся ці не самымі жывучымі і, здаецца, сустракаюцца да сёння. Мая бабуля Прося з лясной вёскі непадалёку Полацка апавядала пра лесавіка амаль што як пра суседа: то цэлы дзень вадзіў з кашом баравікоў па лесе, то падаіў казу, то перад Калядамі нахабна залез нанач у падпечча.
Існавалі духі, заўсёды настроеныя да людзей варожа. Яны засявалі каменнем поле, адбіралі ў кароў малако, пасылалі хваробы. Мара мучыла вусцішнымі
снамі. Лядашчык пазбаўляў жыццёвае сілы. Бог холаду Зюзя імкнуўся замарозіць чалавека на зімовай дарозе і аддаць страхалюднаму Карачуну.
Угневацца і жорстка пакараць за нейкую правіну мог і самы памяркоўны з багоў. А паколькі адносіны між імі былі надзвычай складаныя, нечаканая бяда магла падпільнаваць і зусім невінаватага чалавека. Бог агню Жыжаль у сваёй падземнай кузні каваў зброю, каб нізрынуць з неба Перуна. Ен працаваў так зацята, што дол пераграваўся, трывала сухмень, загараліся лясы і тарфяныя балоты. Калі ж бог-каваль выходзіў з вогненнай кузні на зямлю, Пярун браўся кідаць у яго маланкі.
Наогул у свеце ішла няспынная барацьба шматаблічных Белабога і Чарнабога, якія ўвасаблялі святло і цемру, дабро і зло. У сярэдзіне жніўня штогод бывала залеўная ноч, калі неба разрывалі перуны, а бліскавіцы амаль несупынна залівалі наваколле прывідным святлом. Гэтаю «рабінаваю», ці «вераб’інаю», ноччу ўсе добрыя духі ядналіся і вялі смяротны бой з сіламі цемры.
Каб жыць з багамі ў згодзе, іх трэба залагоджваць, маліцца за сябе і за блізкіх. Уранні продкі зазвычай прамаўлялі да ўсіх багоў адразу. Удзень маліліся Хорсу-сонцу. Увечары, пасля працы, прасілі Дажбога ацаніць пражыты дзень і даць кожнаму паводле заслуг. Паразумецца з нябеснымі і зямнымі валадарамі, не ўяўляючы іх саміх, было даволі цяжка, таму кожнага бога і бажка чалавечая фантазія надзяліла адметным абліччам.
Пярун — волат з сівымі або вогненна-рудымі кучарамі і барадой, які трымае ў руцэ лук і стрэлы-маланкі. Час Перуновае ўлады доўжыўся ад першай да апошняй навальніцы, а потым бог спаў да будучай вясны. Ярылу ўяўлялі гожым юнаком у белым уборы. Ен ездзіў на белым кані па нівах, аглядаў ярыну, спрыяў ураджаю, а яшчэ — распальваў юр, цялесную страсць, клапоцячыся пры гэтым пра нараджэнне дзяцей.
Каб лацвей хавацца паміж каласоў, Жыцень меў маленькі расточак, ды яму трохі замінала даўжэзная ciBaa барада. Вадзянік таксама ганарыўся барадою, але ўжо зялёнай, як багавінне. Своеасаблівымі дублёрамі дамавікоў былі вужы, іх трымалі ў хаце і, адводзячы ад сям’і бяду, усяляк ім дагаджалі. Аб партрэтах
большасці іншых багоў нічога пэўнага сказаць цяпер нельга. Ад некаторых ацалелі адно загадкавыя імёны — Вышань, Крышань, Таўсень...
У запаленых хрысціянскімі святарамі вогнішчах бясследна загінулі паганскія запісы на дошках і бяросце, дзе былі і малітвы. Аднавіць іх бадай немагчыма. I ўсё ж у адной рэдкай кнізе я сустрэў такую спробу: «Кланяемся першаму табе, Род, і пяем табе вялікую славу. Хвалім цябе, пачынальнік усіх родаў чалавечых Сварожа. Ты — крыніца вечная, што ніколі не замярзае, і хто п’е тую ваду, жыве, пакуль не трапіць на твае райскія лугі. Пяём песню табе, Святавідзе, бо ты ёсць святло, праз якое мы бачым гэты свет. Ты трымаеш моцна сонца і зоркі і даеш нам Яву, а беражэш ад Навы (смерці). Дык вырачымся злых думак і чыну злога і пойдзем дарогаю дабра...» Так як быццам пачыналася малітва галоўнаму валадару сусвету. Пасля прамаўлялі да Перуна: «Кланяемся табе, Пяруне-грамавержцу, што не стамляешся круціць кола жыцця і вядзеш нас дарогаю праўды да бітвы і да трызны па тых, што аддалі жывот свой за праўду і ідуць да жыцця вечнага, да палка Перуновага. Слава табе, гонар і суд воінаў, што страляеш па ворагах нашых і адводзіш ад нас стрэлы іхнія. Слава табе, залатарунны, літасцівы і праўдзівы...»