• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 351с.
    Мінск 1994
    128.09 МБ
    Найпрасцей абвясціць гэтую рэканструкцыю паганскіх малітваў плёнам фантазіі. А мо не будзем спяшацца: раптам у чалавека абудзілася памяць продкаў і ён нічога не прыдумаў, а проста ўспомніў?
    Найбольш блізкія дачыненні з багамі продкі мелі на святы.
    Пасля зімовага сонцастаяння Каляда прыбаўляла дні, і хоць яшчэ трывалі лютыя маразы, пачыналася новае гадавое кола. Свята ў гонар Каляды было ці не самае вясёлае. Ягоныя абрады дажылі да нашага стагоддзя. Па дварах і хатах у старажытнасці таксама хадзілі з песнямі калядоўшчыкі. Іх падхмеленая гаманкая грамада вадзіла з сабою «бусла», «мядзведзя» і галоўную дзейную асобу — «казу» або «казла» ў вывернутым кажусе, з рагамі і барадою-вяхоткай. Гэтая істота ўвасабляла сонца, што памірала і адраджалася, пасылаючы зямлі ў новым годзе жыццядзейную сілу і новы ўраджай.
    Апошнімі гадамі такую каларытную сябрыну зноў
    можна сустрэць у калядныя дні не толькі ў вёсцы, але і на гарадскіх вуліцах. Да гэтага пакрысе прывыкла і наша міліцыя, што спачатку лічыла калядоўшчыкаў «нацыяналістамі» і магла прапанаваць прайсці ў аддзяленне. Летась мне давялося бачыць, як у Полацку паблізу Сафійскага сабора «казе» з шыкоўнаю прыроднай барадой заманулася пабасціся з міліцэйскім маёрам, і ўсё закончылася смехам ды мірам.
    Вясновым святам гукання добрых духаў, якія ажыўлялі зямлю пасля зімовага сну-нябыту, быў Вялікдзень, што па часе зліўся ў хрысціянаў са святым днём Хрыстовага ўваскрэсення. Паганскі каляндар меў святы маладых усходаў, пачатку і заканчэння жніва.
    У крывічоў захоўваліся і абрады, народжаныя ў часы татэмізму, калі кожны род выводзіў сваю гісторыю ад нейкага звера або птушкі. Адно такое свята — камаедзіца — звязанае з шанаваннем мядзведзя, было вядомае яшчэ ў мінулым стагоддзі. Яго спраўлялі ў сакавіку, калі лясны гаспадар прачынаўся і выходзіў з мярлогу. На камаедзіцу гатавалі стравы, якія нібыта любіў спадар мядзведзь: камы з гарохавай мукі і аўсяны кісель — жур. Пасля святочнага полудня сяляне клаліся на палаткі і, пераймаючы мішку, пераварочваліся з бока на бок, просячы ў касалапага продка спрыяння і абароны. Потым у гонар яго наладжвалі скокі ў вывернутых кажухах.
    На самым пачатку чэрвеня святкавалі Ярылаў дзень. Ад раніцы прыбіралі стужкамі маладую бярэзінку, аздаблялі жытло маем. Далей выбіралі найпрыгажэйшую дзяўчыну, адзявалі яе ў белыя строі, садзілі на каня і вазілі па паселішчы, спяваючы і водзячы вакол карагоды, што выконвалі ў паганцаў прыкладна такую ж ролю, як хросны ход ў хрысціянаў. На Ярылаву ноч прыпадала свята кахання, пра якое хрысціянскія аўтары пазней пісалі: «Отрокам оскверненне, девам растленне».
    Ад Ярылы зусім мала заставалася да Купалы, звязанага з летнім сонцастаяннем; пасля яго нябеснае свяціла «паварочвалася», і дні рабіліся карацейшыя. Гэтаму святу папярэднічаў русальны тыдзень, калі дзяўчаты вадзілі ў святых гаях карагоды, прыносілі крыніцам і рэкам ахвяры — найчасцей птушак. «Убогая курятн, яже на жертву ндолам режутся, нныя в водах потопляемы суть»; — паведамляе старажытны
    рукапіс. Прыгожых дзяўчат абвівалі зялёнымі галінкамі і аблівалі вадой, выклікаючы дождж.
    Сёння падрабязна пісаць пра гэтае спрадвечнае свята не мае сэнсу, бо яно ўжо вярнулася ў наша жыццё. Скажу адно, што ў паганскай старажытнасці скласці купальскае вогнішча даручалі жанчыне — «Маладая маладзіца, раскладзі купальніцу!», і нельга было, як цяпер, прыходзіць на свята ў любым адзенні. Перавагу аддавалі беламу колеру, асабліва важнымі лічыліся жаночыя галаўныя ўборы: апрача вянкоў з кветак і зеляніны, дзяўчаты надзявалі блакітна-нябесныя наміткі. Маліліся Купалу, як і ўсім іншым паганскім багам, не толькі з чыстым духам, але і з чыстым целам.
    Самае змрочнае і трагічнае свята Рода і Перуна прыпадала на дваццатыя дні ліпеня. Тут не было ні песень, ні карагодаў. Бог вымагаў крывавых ахвярапрынашэнняў — быкоў, а часам і людзей (найчасцей, відаць, палонных ворагаў). Выбар ахвяраў быў вельмі адказным клопатам, яму прысвячаўся ўвесь папярэдні тыдзень. Якраз пачыналася жніво, і ў бога прасілі пагодлівых дзён. Каб засцерагчыся ад смяротных Перуновых стрэлаў, продкі ставілі на будынках грамавы знак — круг з шасцю радыусамі. Адтуль, пэўна, і пайшоў у беларусаў звычай усцягваць на хату — пад буслянку — кола.
    Дзеля размоваў з валадарамі зямлі і неба продкі ладзілі паганскія храмы — капішчы, дзе гарэлі непагасныя агні. Памяць пакаленняў данесла да нас звесткі, што палачане пакланяліся Перуну каля Валовага возера. Магчыма, і назву сваю яно атрымала ад валоў, чыёй крывёю залагоджвалі грознага бога. Археолаг Сяргей Тарасаў, які ўжо шмат гадоў даследуе Полацк, мяркуе, што вакол возера існаваў цэлы комплекс капішчаў. Валовая азярына ацалела дасюль (яна недалёка ад чыгуначнага вакзала), і, як на маё адчуванне, нягледзячы на сучасны гарадскі краявід, атмасфера вакол яе густа настоеная на таямніцы.
    Захавалася апісанне капішча ў гонар Перуна на памежных з Полацкам наўгародскіх землях, па якім можна меркаваць пра святыню на берагах Валовага возера: «Божышча гэтае мела выгляд чалавека з крэменем у руцэ, падобным да грамавой стралы. Каля яго і ўдзень, і ўначы, і ў залеву гарэла вогнішча з дубовых дроў.
    Taro, хто не ўпільнуе святога агню — зніча, і дазволіць яму патухнуць, чакала смерць». Часам капішча нагадвала сапраўдную фартэцу: недзе на ўзгорку ці на высокім беразе стаяў абведзены глыбокім ровам тын, за якім паўколам выстраіліся глыбока ўкапаныя драўляныя ідалы-стоды. Калі даць волю ўяўленню, мы ўбачым іхнія суворыя цёмныя твары з водбліскамі святога вогнішча, падрыхтаваных да ахвяры быкоў з налітымі крывёю вачыма, звязаных палоннікаў і згуртаваны страхам і вераю натоўп, што прыцішана паўтарае словы малітвы.
    Святыні далёкіх продкаў можна ўявіць па старажытных замовах і заклёнах: «А ў цёмным лесе стаіць гара высокая, там растуць дубы вячыстыя, там бяжыць вада цудоўная. А я ж тую ваду брала, балючае цела абмывала, піць давала...» На Беларусі і цяпер пачуеш такое прыслоўе: у сасновым лесе маліцца, у бярозавым любіцца, у дубовым — волю каваць, у яловым душу чорту прадаваць. Магчыма, тут намёк на тое, дзе якому богу маліліся паганцы. Вядома, што дуб лічыўся дрэвам Перуна. Капішча багіні кахання Лады лагічна будзе ўявіць якраз у сонечным бярозавым гаі. Ну а на сустрэчу з цёмнымі сіламі продкі сапраўды маглі прабірацца таемнымі сцежкамі паміж старых змрочных ялінаў з барадамі моху і лішаяў.
    Кожны, мабыць, чуў паданні пра цэрквы, якія праваліліся пад зямлю. Гісторыкі лічаць, што гаворка ідзе яшчэ пра паганскія святыні, спаленыя ці зруйнаваныя па загадзе хрысціянскіх валадароў. Цэрквы часта будавалі на месцы ранейшых храмаў — каб болып надзейна сцерці памяць пра іх. Вельмі верагодна, што і полацкі Сафійскі сабор вырас на рэштках паганскага капішча: надта ж прыдатная мясціна. Калі будзеце каля Сафійкі, паспрабуйце ўбачыць, як выглядала тут усё за тысячу гадоў да нас. Мо так, як пяецца ў адной валачобнай песні?
    А на той гары ды ляжаць брусся, Ды ляжаць брусся цясовыя.
    А на тым бруссі ды стаяць слупы, Ды стаяць слупы маляваныя.
    А на тых слупах ды вісяць катлы, Ды вісяць катлы адліваныя.
    А пад тымі катламі ды гараць агні, Ды гараць агні яененькія, Ды гараць агні ясненькія, Ды ідуць дымкі сіненькія.
    Там сядзяць дзядкі сівенькія.
    Цяпер самая пара сказаць пра гэтых сівенькіх дзядкоў, бо яны не проста дзядкі, a — вешчуны, тыя абранцы, што непасрэдна гаварылі з багамі і прыносілі ім ахвяры. Летапісы называюць іх «волхвамн» і «кудесннкамл».
    Яны ведалі малітвы і любасныя багам песні. Ведалі заклёны ад засухі, ад чорнае немачы і ад сурокаў. Умелі завіваць бараду Жыценю, перакідацца ў ваўкоў і нават рабіць зацьменні сонца і месяца. Сярод іх былі хмараганяльнікі і кобнікі, што прадказвалі падзеі і чалавечы лёс па палёце птушак. Былі варажбіты, якія чыталі будучыню па самых розных прыкметах: па «вухазвоне» або «куракліку», па «варонаграі» ці мышыным піску. Кашчуннікі і баясловы складалі і выконвалі сказанні-кашчуны — пра падземнага караля, перамогу над цмокам, пра залатое гаспадарства цара-Сонца... Зялейнікі ведалі лекавыя травы — зёлкі. Чараўнікі займаліся магічнымі дзеяннямі з вадою і зельнымі адварамі, дзеля чаго карысталіся адмысловай пасудзінай — чараю, ад якой і атрымалі сваё найменне.
    Вешчунамі за іхняе складанае і загадкавае майстэрства лічылі кавалёў, блізка знаёмых з Жыжалем і з самім Сварогам. Сапраўдным дзівам выглядала тое, як бясформавы кавалак жалеза ў руках у каваля ператвараўся ў сякеру, меч ці ў наканечнік дзіды. Пра гэтых майстроў казалі, што яны могуць закуць у кайданы нячыстую сілу, выкаваць чалавеку лёс. Менавіта каваль адужаў у паданнях Змея Гарыныча і прыкуў яго за язык.
    У вялікай пашаноце жылі «храннльннкн». Яны рабілі й дапамагалі выбраць абярогі, што прыносілі здароўе, багацце і шчасце, бераглі чалавека ад невідочных злых духаў, якія заўсёды чакалі зручнага моманту, каб высмактаць кроў або ўчыніць іншае ліха. Абярогамі былі зубы дзікіх звяроў, пярсцёнкі, бурштынавыя пацеркі, бранзалеты, падвескі ў выглядзе качачак, сонца і месяца. Жыццё і ўрадлівасць сімвалізавалі падвескіконікі, якія археолагі часта знаходзяць па ўсёй Беларусі. Рабілі абярогі і на ўзор побытавых рэчаў: грабянцоў, лыжак, ключоў, што «замыкалі» чалавека, не даючы падступіцца да яго злыдням. Ад начніцаў, ваўкалакаў ды ўсіх нячысцікаў чалавечае жытло і ягоных гаспадароў баранілі магічныя знакі, найперш розныя выявы сонца. Яно свяціла з дзіцячых зыбак, з прасніц, з кар-
    цоў, якімі чэрпалі ваду і хмельны мёд. Сонца мела шмат сімвалаў: кола, крыж, кола з кропкаю ці з крыжам. Знак бога Ярылы — шасціканцовы крыж з роўнымі папярэчынамі сімвалізаваў вечнае жыццё — на зямлі і ў замагільным свеце. Берагла людзей і вышыўка на адзенні, дзе не было нічога выпадковага, усё — ад простага крыжыка да складанага ўзору — мела свой патайны сэнс. Абавязкова вышывалі каўняры, рукавы і падалы, бо якраз праз іх мерыліся падлезці да чалавечага цела нябачныя злыдні-крывасмокі.
    Вяшчун звычайна жыў воддаль паселішча, у лясных нетрах, і, каб трапіць да яго з нейкаю патрэбаю, чалавек мусіў нацярпецца страху. Што там мільганула наперадзе светлым ценем? Ці не Мара выйшла з дзённых сховаў закоўваць сонных людзей страхам? А на гэтым пні трэба пакласці пачостку лесуну, бо іначай закруціць у лесе, зарагоча знянацку жудасным смехам, ад якога замярзае кроў у жылах. I тут, на кладцы праз рачулку, не спі. Плыве паміж дрэў халодны туманец — значыцца, вадзянік недзе паблізу: расклаў на дне сваё сцюдзёнае вознішча і адганяе зялёнай барадою дым. Раптам абломіць кладку, ашчаперыць учэпістымі рукамі, зірне смяротным поглядам у вочы і пацягне ў вір?