• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 351с.
    Мінск 1994
    128.09 МБ
    Гэта першы фундаментальны падыход да разумення гісторыі, у якім я ніякім чынам не магу пагадзіцца з А. Салжаніцыным. He буду перабіраць усе ягоныя вытрымкі з Леніна. Але яны вырываюцца з кантэкстаў, адарваныя ад агульнай накіраванасці ленінскай думкі. Зусім не збіраючыся рабіць з Леніна ідала, хачу падкрэсліць, што, заўважаючы ўсю жорсткасць яго многіх арганізацыйных патрабаванняў, як галоўнае я чамусьці заўважыў іншае: імкненне да справядлівага ўладкавання жыцця.
    Я перадам меркаванні чалавека, які наўрад ці сімпатызаваў Леніну. Гэта М. Бярдзяеў. Разважаючы пра тое, што камунізм для Расіі стаў яе лёсам, Бярдзяеў даў характарыстыку Леніну як інтэлігенту... талстоўскага тыпу. Ен пісаў, што Ленін — чалавек павярхнёвы, a таксама, што ён зняважліва ставіўся да людзей. Тым не
    менш, М. Бярдзяеў лічыў, што Ленін хацеў народу дабра.
    У чым жа ў такім выпадку прычыны трагізму падзей, што разгарнуліся пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі? Паводле Бярдзяева, у спрадвечным рускім таталітарызме. Адпаведна, нават марксізм ды атэізм ператварыліся ва ўмовах Расіі ўрэшце ў рэлігію. Герцэн, Пляханаў, а за імі і Ленін думалі інакш. Бяда была ў тым, што на працягу тысячагадовай гісторыі варварства, на іх думку, вынішчалася ў Расіі варварскімі сродкамі. Пра векавую адсталасць Расіі разважалі і людзі іншага светапогляднага кірунку. Тут самы раз узгадаць разважанні булгакаўскага героя прафесара Прэабражэнскага пра тое, што Расія адстала ад Еўропы на два стагоддзі. Па-майстэрску сказаў пра гэта і А. Платонаў у аповесці «Епіфанавы шлюзы», прысвечанай пятроўскім часам.
    Прыклады ды разважанні можна было б працягнуць на цэлую кнігу. Але і выказанага дастаткова, каб узнікла наступнае пытанне: што ж стаіць за непрыязню А. Салжаніцына да камунізму, акрамя магчымай асабістай крыўды? Якую перспектыву Расіі ён бачьіць на будучыню?
    Спрабуючы высветліць адказ на гэтыя пытанні, я пакіну ўбаку праблему разумення камунізму як рэчаіснага руху да волі, да справядлівага грамадскага ладу, паводле Маркса. I не толькі ён, але ніводзін мысліцель не адказны за пераўтварэнне іншымі думак у набор дагматаў, нават анекдотаў. Аднак паспрабуем адказаць на пастаўленыя пытанні ўжо не з агульнатэарэтычнага, а з канкрэтна-гістарычнага пункту бачання. Тут і звернемся непасрэдна да нарыса, што ўсхваляваў сённяшнюю грамадскасць. А асноўную ўвагу ў гэткай сувязі накіруем на вырашэнне А. Салжаніцыным нацыянальнага пытання.
    Знаёмішся з публіцыстыкай гадоў «перабудовы», і робіцца, як кажуць, хоць скач, а хоць і плач. He так даўно, здавалася б, настойліва ўбівалася ў галовы, што да 25 кастрычніка 1917 года гісторыя была адным цемрашальствам, а вось пасля прыйшло вызваленне. Пераболыпваю, але такі «кірунак» адукацыі ды ідэалагічнай працы існаваў. Цяпер раптам усё з няменшай настойлівасцю спрабуюць перавярнуць. Спрашчаючы сітуацыю, я тлумачыў яе сваім студэнтам наступным чынам:
    «Уявіце сабе брыгаду будаўнікоў. Вось яны ўзводзяць сцяну. А зверху лётае то ў адзін, то ў другі бок балванка. Толькі сцяна паднялася — яна па ёй «бух» і сцяны няма. А ўсе пабеглі на другім баку сцяну ўзводзіць — і тое самае. Ну, і гэтак далей...
    Зноў-такі ўзнікае тое самае пытанне: што за гэтым стаіць? Старыя ідэі пад новай шыльдачкай... Пракладае сабе дарогу сумнай памяці трыадзінства: «православне — самодержавне — народ». А. Салжаніцын дэманструе гэта ў дастатковай паўнаце.
    А. Салжаніцыну бывае сорамна то за Аляксандра I, то за Аляксандра II, то за яшчэ якога цара-бацюхну. Аднак як толькі даходзіць да параўнанняў, то знаходзяцца менавіта такія, якія на карысць часу да семнаццатага года. Пра ўсебаковае вывучэнне фактаў — як у іх усеагульных гістарычных сувязях, так і ў іх суадноснасці — пытанні не ставяцца. Смяротнасць падлічваецца толькі так, як зручна, ці па той статыстыцы, якая даспадобьі самому аўтару, а пасля семнаццатага — і ўвогуле незразумела, па якіх крыніцах ды крытэрыях.
    Праўда, адкрыта пра адраджэнне манархізму А. Салжаніцын, здаецца, не кажа. Ен нават разважае пра дэмакратыю. Сярод гэтых разважанняў чытаем наступнае: «После горького семнадцатого года, когда мы с размаху хлюпнулнсь в то, что счнталн демократней,— наш вндный кадетскнй лндер В. А. Маклаков прнзнал н всем нам напомннл: «Для демократнн нужна нзвестная полнтнческая днсцшіллна народа».
    А у нас ее н в семнадцатом не было — н ныне как бы того не меньше».
    А выйсце дзе? Нават не так. Што рабіць? А ствараць земствы — раіць А. Салжаніцын. Пашыраць дробную зямельную ўласнасць. I прыходзіць ужо на думку тое, што нагадаў нядаўна ўсім нам В. Распуцін. А нагадаў ён пра гаротны лёс Рымскай імперыі. Ну, а паколькі «Масква — трэці Рым», то трэба рабіць высновы. Але калі мы звернемся да тых даўніх старонак гісторыі, дык адкрыем цікавы факт. Яшчэ з часоў Марыя ці Сулы дробны ўласнік служыў апорай усталявання дыктатуры, а пасля і імператарскай улады. Я ўжо не кажу пра разбэшчанасць, якая асабліва расквітнела ў Рыме ў імперскія часы. Дык што: пабеглі ў той бок!
    А можа, гэта выдумка? Аднак што ў такім выпадку
    стаіць за «Демократней малых пространств». А пераход да разважанняў пра яе пачынаецца пералікам разнастайных вызначэнняў дэмакратыі, разважаннямі пра недарэчнасць «всеобіцего — равного — прямого — тайного». А пасля выстаўляецца ідэя народнага прадстаўніцтва. Якраз з тых («до семнадцатого») часоў.
    Як і В. Распуцін, А. Салжаніцын не цураецца спасылак на даўніну. Ен, праўда, болей сімпатызуе не Рыму, а Грэцыі. Можам даведацца пра цікавыя рэчы: «Платон н Арнстотель выделнлн н назвалн трн возможных внда государственного устройства. Это, в нормальном ряду: монархня, власть одного; арнстократня, власть лучшнх нлн для лучшнх целей; н полнтейя, власть народа в малом государстве — полнсе, осуіцествляемая в обіцем лнтересе (мы теперь говорлм демократля). Онл же предупредллл о формах деградацлл каждого лз этлх влдов, соответственно: в тлранлю; в оллгархлю; в демократлю, власть толпы (мы теперь говорлм — в охлократлю). Все трл формы могут быть хорошл, еслл онл правят для обіцественлого блага,— л все трл лскажаются, когда преследуются частные лнтересы».
    Трэба адзначыць, што руская філасофская думка мае дастаткова глыбокі вопыт вывучэння платанізму, каб вялікаму рускаму пісьменніку можна было рабіць у гэтым пытанні памылкі. Платон вылучае не тры формы дзяржаўнага ўпарадкавання, а пяць. Яны разглядаюцца ў «Політэі».
    Чатыры дзяржаўныя формы скажоныя (скрыўленыя, перакручаныя): цімакратыя, алігархія, дэмакратыя, тыранія. Усім гэтым дзяржаўным ладам адпавядае пэўны чалавек: цімакратычны, алігархічны, дэмакратычны, тыранічны,— і ўсе гэтыя формы ладу праз адпаведных людзей мяняюць адна другую. Недасканаласць кожнай з іх пераадольваецца ў пятай: у ідэальнай дзяржаве, якой таксама адпавядае чалавек з пэўным складам душы. Ідэальная дзяржава будуецца па законах справядлівасці, мае тры саслоўі і на чале яе стаяць філосафы...
    He буду працягваць: звяртацца да Арыстоцеля, a яшчэ далей — да праблемы практычнага ажыццяўлення ідэалаў Платона ў Рыме. Так можна дагаварыцца і ўвогуле да таго, што Платон з Арыстоцелем гулялі па Акадэмічным садзе дый толькі і рабілі, што плялі
    ўсялякую лухту. Выснову ўжо і на гэтым моманце можам зрабіць адназначную: калі спасылаешся на вялікіх, не шкодна зазірнуць у першакрыніцы.
    Вось што чытаем у «Палітэі» Платона, урыўкі з якой прапануюцца тут у перакладзе беларускага навукоўца з ЗША Я. Пятроўскага. Глаўкон пытаецца і атрымлівае на сваё пытанне адказ ад Сакрата.
    «—I я вельмі жадаю сабе,— сказаў ён,— пачуць ад цябе, што сабою прадстаўляюць гэтыя чатыры канстытуцыі.
    — На гэтае пытанне, сказаў я,— няцяжка адказаць: я гавару пра тыя канстытуцыйныя формы, якія зьяўляюцца агульнаведамымі, зь іх у першую чаргу трэба назваць крэтскую і лакедаймонскую, якія цешацца агульным узнаньнем; на другім месцы, меней папулярнаю зьяўляецца алігархія, якая зьяўляецца ўрадам невялікае групы людзей і перанасычанаю ёсьць злом. Наступная, пасля гэтае, выступае дэмакрацыя, якая выток свой бярэ з алігархіі, хоць вельмі розьніцца ад яе. I напаследак прыходзіць тыранія, вялікая і ведамая, якая сваею хвормаю значна розьніцца ад усіх папярэдніх і зьяўляецца чацвертаю і найбольшаю хворасьцю гаспадарства. Магчыма, маеш ты якую іншую форму гаспадарсцьвеннага ладу, якая болей выразна выступала — б у сваіх абрысаваньнях? Можа, праявіцца якая-небудзь іншая ўлада пераходнага часу, але ўсе гэтыя з’яўляюцца нявыразнага характару, якія спатыкаюцца гэтак сярод гэльленаў, як і барбараў».
    Усе тонкасці пераходаў ад аднаго грамадскага ладу да другога праз адпаведныя змены ў душах людзей апісаны настолькі паглыблена, што захоўваюць сваю актуальнасць і да сёння. А пра пераход ад дэмакратыі да тыраніі канкрэтна пішацца, у прыватнасці, наступнае: «Калі дэмакратычнае гаспадарства, якое мае смагу да свабоды, паставіць дрэнных віначэрпаў у ролі кіраўнікоў на банкеце, і зашмат нап’ецца неразьведзенага віна свабоды, тады, я думаю,— калі кіраўнікі не зьяўляюцца дастаткова паблажлівымі і ня дораць усіх поўнаю свабодаю,— дакарае іх і называе іх ганебнымі і праклятымі алігархамі». Празмернасць свабоды вядзе да празмернага нявольніцтва. Адсюль атрымліваецца наступнае: «I гэтак натуральна з дэмакрацыі ўзнікае тыранія; з празьмернае свабоды ўзьнікае найболей сібернае нявольніцтва ».
    Сучасныя формы дзяржаўнасці, безумоўна, іншыя, чым былі ў часы Платона. Тым не меней, можна ўбачыць адну агульную рысу грамадскіх працэсаў у сувязі з ўяўленнем Платона пра пераход ад дэмакратыі да тыраніі. Гэтай рысай з’яўляецца перарастанне поўнага свавольства ва ўмацаваную асабістую ўладу. Сапраўды, пры вонкавай стракатасці поглядаў, што атрымала назву плюралізму меркаванняў, відавочнымі сталі дзве нярадасныя тэндэнцыі: цынізм масавай культуры і прагматызм. Сапраўдная культура застаецца па-за ўвагай. Пра развітае тэарэтычнае мысленне і ўвогуле не клапоцяцца. А тым часам складаецца і развіваецца інстытут прэзідэнцтва. Пакуль што гэта адзіны рэальны вынік пяці апошніх гадоў, калі не лічыць паглыбленне сацыяльнага расслаення.
    Такім чынам, мяне зусім не здзіўляе адраджэнне састарэлых поглядаў, рэстаўратарска-манархісцкія інтэнцыі настрояў. Усё тое агаляецца ў адным з сачыненняў, які прадставіў чытачу часопіс «Наш современннк», № 5 за 1990 г. Гаворка ідзе пра ўрывак з кнігі I. Саланевіча «Дух народа».