З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
На Беларусі «плён» двухсотгадовай ідэалагічнай экспансіі расійскага шавінізму адчуваецца на кожным кроку. Відаць, толькі на Беларусі можна пачуць: «Я тоже белорус, но язык ваш белорусскнй ненавнжу» ці: «Нсторня ваша белорусская мне не нужна». Гэтыя «тоже белорусы» не жадаюць жыць у незалежнай дзяржаве. Гэта патэнцыяльная «пятая калона» ў выпадку палітычнага, ці яшчэ якога, канфлікту з Расіяй. Асновай для канфлікту можа стаць такая нібыта драбяза, як сутыкненне поглядаў на гісторыю беларуска-маскоўскіх (расійскіх) стасункаў. «Старэйшаму брату» «малодшы» патрэбны не толькі ў якасці палігона дзеля ўсялякіх сацыяльна-эканамічных і навуковых эксперыментаў — ад «зліцця нацый» да выпрабавання ядзернай зброі. (Неяк мне давялося чуць, як адзін маскоўскі літаратар з захапленнем гаварыў пра беларускі народ, што ў 1986 годзе, як калісьці ў 1941-м, прыкрыўшы сабою Маскву, прыняў на сваю зямлю дождж чарнобыльскіх хмараў. Ен быў упэўнены, што беларусы, убачыўшы, як хмары Чарнобыля ідуць на Маскву, па ўласнай ініцыятыве асадзілі гэтыя хмары на сваю зямлю. Так Маскву любяць...)
«Малодшы» патрэбны «старэйшаму» і дзеля душэўнай раўнавагі. Каб было каго вучыць жыццю, час ад часу караць за непаслухмянасць, каб было перад кім цешыцца ўласнай мудрасцю, высакародствам, веліччу. «Малодшьі» павінен пакорліва выслухоўваць любое глупства «старэйшага», бо як інакш успрымаць, скажам, некаторыя публікацыі вельмі папулярнага цяпер у Расіі гісторыка Л. Гумілёва? Вось што ён піша ў артыкуле «Год рождення 1380...», дзе зроблена спроба асэнсаваць ролю Кулікоўскай бітвы ў станаўленні Расіі як вялікай дзяржавы: «...нашн предкн в Велнкоросснн моглн оказаться (у выпадку перамогі татар.— П. В.) в положеннн угнетенной этннческой массы без духовных вождей, подобно белорусам н украннцам в Польше. Вполне моглн, однн шаг оставался».
Вось так, беларусы і ўкраінцы — не народы, a «этннческая масса», ды яшчэ «без духовных вождей». Дзіўна толькі, як сярод беларусаў мог нарадзіцца Францыск Скарына, як гэта здарылася, што першая беларуская друкаваная кніга з’явілася амаль на паўстагоддзя раней за рускую. Да таго ж даволі верагодна, што і сам Фёдараў быў беларусам, як і ягоны напарнік Пётр Мсціславец.
Цікава, што культурныя кантакты Беларусі і Украіны з Захадам Л. Гумілёў трактуе як здраду (праўда, незразумела каму — Маскве, відаць...), а аналагічныя дзеянні Масквы — як натуральныя ўчынкі. «Москва сопрнкоснулась с Нталней... как заказчнк нужных новой Москве людей», а беларусы з украінцамі «поддалнсь хнмере, пошлн на компромнсс с Западом». «Где,— пытаецца ён,— после трех веков уннатства» помнікі культуры «домонгольскнх времен» у Галіцыі, Беларусі, на Палессі? Відаць, забываючы, што на Беларусі, у прыватнасці, не было татара-манголаў і, адпаведна, «дамангольскага» і «паслямангольскага» перыядаў. А логіка даволі простая: калі Масква пакутавала пад татарамі, дык і «малодшыя браты» не мелі права ў гэты час быць свабоднымі. Бо гэта парушэнне субардынацыі.
Расійцы не ведаюць, а дакладней — не хочуць ведаць, што беларусы атрымалі дзяржаўнасць не з рук «старэйшага брата», а мелі яе спрадвеку — спачатку Полацкую дзяржаву, потым яе спадкаемца Вялікае княства Літоўскае; што барацьба Масквы супраць Літвы (зноў не блытаць са Жмуддзю-Летувой) не мела нічога
агульнага з вызваленчай місіяй, а мела мэту іншую; знішчыць ліцвіна (гэта значыць беларуса) як канкурэнта на міжнароднай арэне; што польскі ўплыў на Беларусі і распаўсюджанне каталіцызму на беларускіх землях сталі магчымымі толькі ў выніку велізарных страт, якія панесла Беларусь, баронячыся ад Масквы (аслабіўшы Беларусь, Масква падрыхтавала глебу для польскай экспансіі).
Масква ніколі не пажадае развітацца са сваёй гераізаванай гісторыяй, адмовіцца ад звання «збіральніцы рускіх земляў», «вызваліцелькі» адзінакроўных братоў з-пад польска-«літоўскага» ўціску. Каму ж ахвота прызнаць сябе драпежнікам і гвалтаўніком, нічым не лепшым за татарскую Арду і нямецкі Ордэн?
I яшчэ, калі заходзіць гаворка пра дапамогу Беларусі ў сувязі з чарнобыльскай бядой, расійскія лідэры нагадваюць, што ў іх ёсць свой Чарнобыль — Чэлябінск...
А ў маскоўскім спісе рэспублік, пацярпелых ад Чарнобыля, на першым месцы стаіць Расія, потым — Украіна, потым — ужо Беларусь. Сёлета Беларусь, дзякуючы палітыцы Цэнтра, атрымала дапамогу лекамі меншую, чым Летува, не кажучы ўжо пра Расію і Украіну.
На сённяшнім этапе мала шанцаў і на добрае паразуменне з Польшчай. Палякі памятаюць, як у 1921 годзе, пасля распаду Расійскай імперыі, яны добра пажывіліся беларускімі і ўкраінскімі землямі. Імперыя (ужо савецкая) зноў у стадыі развалу, і гэта зноў спараджае ў заходняга суседа Беларусі вялікадзяржаўныя амбіцыі. I калі б не Германія, якая ўздыме пытанне аб Сілезіі, Памераніі і Усходняй Прусіі, як толькі Польшча заікнецца наконт «рыжскай мяжы», мы мелі б магчымасць упэўніцца, што Пілсудскі ў Польшчы, як да нядаўняга часу Ленін у СССР, «жнл, жнв» і, відаць, яшчэ доўга «будет жнть».
Імкнучыся далучыцца да Захаду, палякі, зрэшты, гатовыя да таго, што за гэта давядзецца плаціць. Калі Гданьск (Данцыг), Вроцлаў (Брэслаў), шэраг іншых гарадоў і мясцін і не стануць зноў цалкам нямецкімі, дык ужо не будуць цалкам польскімі. А кампенсаваць гэтыя непазбежныя страты нашы заходнія суседзі будуць намагацца за кошт Беларусі.
Прыгадаем, што некалькі гадоў таму з трыбуны Вяр-
хоўнага Савета СССР дэпутатам Я. Ціхановічам пускаліся ў залу, так бы мовіць, «пробныя шары» наконт утварэння з заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх земляў нейкай «Восточнопольской ССР». Паглядзім, што робіцца на Гродзеншчыне і Берасцейшчыне, дзе касцёл адкрыта вядзе прапаганду на карысць Польшчы, і прыйдзем да высновы, што Польшча не зацікаўлена мець у асобе Беларусі раўнапраўнага партнёра ў міжнародных справах.
Звыклыя да таго, што Мінск — гэта толькі прыпынак на шляху экспрэса «Варшава — Масква», палякі вымушаны прызвычайвацца да новых рэалій: Варшава — прамежкавы пункт экспрэса «Мінск — Парыж». Гэта цяжкое выпрабаванне для «шляхецкай» пыхі. Польшчы было б больш зручна, каб Беларусь заставалася калоніяй Крамля. Каланіяльная адміністрацыя ніколі не ўздыме пытання аб лёсе беларусаў — грамадзян Польшчы, не стане патрабаваць назад нацыянальныя скарбы Беларусі, нарабаваныя Польшчай, не стане перашкаджаць дзейнасці польскіх эмісараў і польскай крэатуры на Беларусі. Нарэшце, не стане спрачацца з Польшчай наконт гістарычнай і культурнай спадчыны Рэчы Паспалітай. У свядомасці паляка разуменні «Польшча» і «Рэч Паспалітая» —сінонімы.
Беларус думае інакш, і рана ці позна ён абвесціць сваё права на тое, што паляк лічыць спадчынай Польшчы.
Падобная перспектыва не можа быць даспадобы і летувісам. Беларуская канцэпцыя гісторыі Вялікага княства Літоўскага ў асноўных сваіх палажэннях супярэчыць летувіскай, а таму, зразумела, ставіць пад сумненне асноўныя пастулаты, на якіх выхоўваецца летувінскі патрыятызм. Летувісу зусім не цікава ведаць, што ягоныя продкі жмудзіны не карысталіся павагай у вялікіх князёў літоўскіх, што тыя даволі часта разлічваліся Жмуццю як разменнай манетай у палітычным гандлі з нямецкім Ордэнам; што Жмудзь, у адрозненне ад славянскай часткі дзяржавы з Вільняй, Наваградкам, Полацкам, была вобласцю эканамічна адсталай, a значыць, і палітычна неўплывовай. Жмудзь займала толькі дзесятую частку тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Калі б яно не страціла незалежнасці, гэты астравок этнічнай Балтыі быў бы з часам таксама заглынуты славянскім морам, як калісь землі Літвы, ад
якіх засталася толькі балцкая назва, як ад заглынутай германскай стыхіяй Прусіі.
Уздым беларускага патрыятызму непазбежна прыйдзе ў сутыкненне з летувіскай нацыянальнай ідэяй, з прэтэнзіямі летувісаў на манапольнае валоданне культурна-гістарычнай спадчынай Вялікага княства Літоўскага. Рэакцыя Летувы на вяртанне Беларуссю свайго гістарычнага герба «Пагоня» была не радаснай.
Украіна. Адсюль чуюцца галасы аб вяртанні ў лона бацькаўшчыны беларускага Палесся, нібыта гвалтоўна забранага ад Украіны. Украіна прымервае сабе імідж звышдзяржавы, яна імкнецца да раўнапраўных стасункаў з Расіяй. Але ці захоча яна гаварыць на роўных з Беларуссю? Некаторыя палітычныя тэндэнцыі можна прасачыць праз навуку, культуру. Украіна зацвярджае сваю манаполію на культурна-палітычную спадчыну так званай Кіеўскай Русі. Герб Украіны — трызуб Рурыкавічаў. Неўзабаве пойдзе гаворка ўжо і аб украінскім характары дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага. Ужо сёння можна пачуць, што «Статут Вялікага княства Літоўскага» пісаны ўкраінскаю моваю. Навука тут ні пры чым. Гэта палітыка. Прычым палітыка, якая цалкам ігнаруе інтарэсы Беларусі.
Украіна сапраўды ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Але пра тое, што яна сабою ўяўляла, сведчыць такі факт. Польскі кароль адным росчыркам пяра далучыў гэту тэрыторыю княства да Польскай кароны. У той час як беларускія землі — гістарычнае ядро Вялікага княства — польскімі так і не сталі.
3 бліжэйшых суседзяў мы можам мець неблагія дачыненні з Латвіяй, але калі Латвіі давядзецца рабіць выбар паміж балтыйскай салідарнасцю і сяброўства з Беларуссю, яна, відаць, схіліцца да першага. Усё ж такі мы іншы этнас — славяне (хоць і з дамешкам балцкай крыві). Балтыя заўжды будзе з засцярогай ставіцца да нас, памятаючы, што ў сярэднявеччы славяне і немцы падзялілі Балтыю на сферы ўплыву.
Адраджацца нам давядзецца самім, самім цягнуць сябе з багны. Бо вакол нас няма нікога, хто хацеў бы бачыць Беларусь моцнай і квітнеючай. Свет не хоча дэмантажу савецкай імперыі, узнікнення новых незалежных дзяржаў, у тым ліку і беларускай, якія будуць упарта змагацца за сваё месца пад сонцам. I, можа, з часам прымусяць пасунуцца вядучыя краіны Еўропы.
I ўжо ў любым выпадку не згодзяцца з роляй сусветнай звалкі радыеактыўнага смецця і пастаўшчыка таннай сыравіны і рабочых рук. Менавіта з гэтых пазіцый шмат хто на Захадзе разглядае «абноўлены Саюз».
Беларусам няма на каго спадзявацца. Але адзінота — гэта, зрэшты, натуральны стан чалавека, асабліва таго, хто патрапіў у бяду. I натуральна стан нацыі. Гісторыя сведчыць, што пазбаўленыя ілюзій, вымушаныя абапірацца толькі на ўласныя сілы і розум, асобныя людзі і цэлыя народы рабілі неверагоднае. Іспанія і Партугалія, краіны, якім не знайшлося вартага месца ў тагачаснай супольнасці цывілізаваных дзяржаў Міжземнага мора (тады — цэнтр свету), знаходзяць свой лёс за акіянам і адкрываюць новыя далягляды для старой Еўропы. А што накіроўвала народы Брытаніі на стварэнне супольнасці, якая зараз завецца Брытанскай садружнасцю нацый? А ўсё тая ж ізаляванасць ад кантынента. Пераможанай у другой сусветнай вайне Германіі нельга было чакаць спачування ад суседзяў, ад усяго свету. Але, абапіраючыся на ўласныя сілы, яна стала сёння самай уплывовай дзяржавай Еўропы. Аналагічны прыклад — Японія.