• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 351с.
    Мінск 1994
    128.09 МБ
    У нашых суседзяў на захадзе, летувісаў і палякаў, не было патрэбы ў падобных мастацка-культурніцкіх акцыях. У Полыпчы і Летуве прапагандай нацыянальна-культурнай спадчыны займалася і займаецца дзяржава праз школьныя падручнікі, музейныя экспазіцыі, навуковую і папулярызатарскую літаратуру. Прычым не азіраючыся на Маскву. Свядомага паляка, свя-
    домага летувіса выхоўвае амаль не кранутае «саветызацыяй» аблічча гістарычных мясцін.
    Часам, зыходзячы з вонкавага падабенства нацыянальна-культурных працэсаў на Беларусі ў апошняе дзесяцігоддзе з тымі, што ў Балтыі і Полыпчы пачаліся значна раней, сцвярджаюць, што мы проста паўтараем тое, што ўжо пройдзена нашымі суседзямі на захадзе. I тут і там — пэўная рамантызацыя сівой мінуўшчыны, і тут і там — імкненне далучыцца да сённяшняй Еўропы праз напамінак пра свой удзел у колішняй еўрапейскай культурнай супольнасці.
    Але пры вонкавым падабенстве сутнасць працэсаў розная. Маю смеласць сцвярджаць: тое, што адбываецца ў нас,— якасна іншае. Адна справа дэманстраваць свой патрыятызм у спрыяльных для гэтага ўмовах, другая — пераадольваць супраціўленне матэрыялу, уступаць у канфлікт з існуючай дзяржаўна-ідэалагічнай сістэмай. У адным выпадку — нешта блізкае да афіцыёзу (калі не афіцыёз у чыстым выглядзе) і зневажальнай для іншых народаў нацыяналістычнай фанабэрыі («Польшча ад мора да мора», «Вялікая Літва» — у сэнсе «Вялікая Летува»); у другім — барацьба за дадзеныя Богам права быць чалавекам і беларусам.
    Нашы заходнія суседзі ў XX стагоддзі мелі больш спрыяльныя ўмовы для развіцця сваёй дзяржаўнасці; яны не зведалі таго, што зведала Беларусь. Таму і трактоўка далёкай і блізкай гісторыі ў беларускага і літоўскага (летувіскага) мастака будзе мець розную эмацыянальную і ідэалагічную афарбоўку. Бо розныя творчыя і палітычныя мэты маюць творцы, на розную аўдыторыю зарыентаваны творы, па рознаму ацэньваюць агульную беларуска-летувіска-польскую гісторыю беларус, летувіс і паляк. Нельга абмінуць увагай тое, што летувіская трактоўка гісторыі Вялікага княства Літоўскага цалкам упісваецца ў гісторыка-палітычную канцэпцыю расійскага вялікадзяржаўнага шавінізму, якую бальшавікі прынялі ў спадчыну ад «собнрателей землн Русской» — Івана Жахлівага, Пятра Першага і да іх падобных. Бо калі, як сцвярджаюць летувіскія навукоўцы і як лічыць большасць летувісаў, гістарычная Літва і этнічная Летува — адно і тое ж; калі Вялікае княства было дзяржавай, дзе літоўцы ( у сэнсе — летувісы) панавалі, а славяне на іх працава-
    лі, дык войны Масквы з Літвою можна лічыць барацьбою за вызваленне беларусаў і ўкраінцаў з-пад літоўскага (летувіскага) прыгнёту.
    Зразумела, што шавіністам не можа быць даспадобы іншы погляд на гісторыю, які грунтуецца не на іхніх геапалітычных амбіцыях, а на аб’ектыўным аналізе фактаў. Шэраг даследчыкаў лічаць, што пачатковая Літва, якая стала ядром Вялікага княства, была на момант утварэння дзяржавы тэрыторыяй амаль цалкам асіміляванай славянамі, але з колішняй балцкай назваю (Таксама, як Прусія, дзе панавалі немцы, а ад прусаў засталося толькі найменне зямлі).
    Такім чынам, гістарычныя літоўцы, ці ліцвіны,— гэта славяне з пэўным дамешкам балцкай крыві; прасцей кажучы, беларусы. А тыя, хто сёння называе сябе літоўцамі — у асноўным нашчадкі жмудзінаў, якія ўвесь час ваявалі з Літвою, супраціўляліся яе аб’ядноўчай палітыцы, што праводзілі ўладары ад Міндоўга да Вітаўта. Дарэчы, менавіта Жмуддзю як разменнай манетай разлічваліся вялікія князі літоўскія з нямецкім Ордэнам за паслугі, за падтрымку ў барацьбе за вярхоўную ўладу.
    Дарэчы, Міндоўг быў не заваёўнікам Наваградка, a наёмнікам на службе ў наваградскіх феадалаў. Менавіта ў іхніх інтарэсах і ў імя ўласных амбіцый ён нішчыў сваіх балцкіх супляменнікаў, далучаў балцкія землі да славянскага Наваградка. Пры такім раскладзе барацьба Русі Літоўскай (Беларусі) і Русі Маскоўскай (Расіі) мела характар палітычнага і ваеннага супрацьстаяння двух драпежнікаў, кожны з якіх быў варты свайго апанента. На крьівавых палях і ў рэлігійных спрэчках вырашалася, каму — Маскве ці Вільні, Расіі ці Беларусі быць ядром будучай імперыі, якая мелася ўтварыцца на адной шостай Зямлі.
    Перамаглі ў гэтай бойцы не мы. А гісторыя (дакладней, падручнік гісторыі) заўжды рэдагуе пераможца. He дзіва, што ён хацеў бы выглядаць не рабаўніком і забойцам, а рамантычным героем і вызваліцелем «адзінакроўных братоў» (новы статус абяззброенага ворага) ад «чужаземнага ярма» (польска-летувіскага). А паколькі пераможаны, на думку пераможцы, павінен быць удзячны «вызваліцелю», а не сумаваць па мінулым, у якім быў залаты век, дык не дзіва, што беларусаў называлі «безгістарычным» народам, а палітычную і куль-
    турную спадчыну старажытнабеларускай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага нашы прыблудныя апекуны шырокім жэстам дарылі суседзям беларусаў, нашчадкам жмудзінаў, якія сёння маюць новы саманазоў — летувісы.
    Атаясамліванне даўняй славянскай Літвы і сённяшняй балцкай Летувы — рэч невыпадковая. Яшчэ дзіўна, як у гэтых варунках разам з Аляксандрам — Вітаўтам, Якавам — Ягайлам, Львом Сапегам ды іншымі дзеячамі беларускай гісторыі наш народне пазбавілі Першадрукара, не «падарылі» яго летувісам ці ўкраінцам. Праўда, былі спробы абвясціць дзяржаўную мову Вялікага княства Літоўскага, мову славутага «Статута Вялікага княства Літоўскага», мову літоўскіх летапісаў і хронік, Скарынавай Бібліі «рускай», «старажытнарускай», украінскай ці блізкай да ўкраінскай («яцвяжскай») абы не беларускай. Захады гэтыя падтрымліваюць многія летувіскія навукоўцьі і палітыкі. Такім чынам, на іх думку, можна было б нейтралізаваць беларусаў, пазбавіць іх аднаго з галоўных аргументаў у спрэчцы на тэму, якой «нацыянальнасці» была дзяржаўнасць Вялікага княства Літоўскага? Менавіта ў беларускім патрыятызме, у беларускай нацьіянальнай свядомасці бачаць нашы апаненты ў Летуве галоўную пагрозу ўласным геапалітычным амбіцыям і самаму існаванню рамантычнай легенды аб «Вялікай Літве — Летуве». Магчымыя прэтэнзіі ўкраінцаў на культурна-гістарычную спадчыну Вялікага княства Літоўскага, якую летувісы лічаць сваёй і толькі сваёй уласнасцю, пакуль што ў разлік не бяруцца.
    Гэта неабходны водступ, каб высветліць, чаму ў прыгаданых вышэй народаў — палякаў, летувісаў, украінцаў нацыянальны дзеяч Скарынавага гарту ўшаноўваўся б як геній і прарок, а ў нас, на жаль, інакш...
    Пра тое ж сведчыць і наша Скарыніяна. На Беларусі толькі адзін помнік Першадрукару (у Полацку), да таго ж з надпісам на расейскай мове: «Францнск-Георгнй Скорнна». Ды і месца для помніка непрэстыжнае, сярод стандартных пяціпавярховікаў на фоне чэзлай зеляніны.
    Невыпадкова найлепшыя здабыткі нашай Скарыніяны ў жывапісе і графіцы. Там, дзе рэалізацыя творчай задумы залежыць у асноўным ад самога мастака, без
    дапамогі дзяржавы (гэта ж не скульптуру ў бронзе адліць, помнік паставіць) яшчэ неяк можна абысціся. Пачынальнікам беларускай мастацкай Скарыніяны можна лічыць Язэпа Драздовіча, мастака не менш таленавітага і працавітага, чым Шагал ці Чурлёніс, але, на жаль, куды як менш вядомага. Выкананы ім у 1910 годзе бюст Першадрукара самы ранні твор нашай Скарыніяны (можа, проста яшчэ не знойдзены больш раннія). Потым мастак звярнуўся да вобраза Скарыны ў 1927, 1940,1944 гг. Хоць Драздовіч, як і іншыя мастакі, ішоў да вядомага партрэта, змешчанага ў Скарынавай «Бібліі», ён сілай свайго таленту здолеў стварыць самабытны вобраз. У выразным нацыянальным тыпажы мастак адлюстраваў характэрныя рысы чалавека Адраджэння — пачуццё ўласнай годнасці, спагадлівасць, патрыятызм, валявую сканцэнтраванасць.
    Я. Драздовіч не адчуваў на сабе ўплыву сацрэалізму, бо жыў у Заходняй Беларусі (на гэтай частцы беларускай зямлі былі другія формы ціску на нацыянальную культуру з боку акупантаў). Да канца сваіх дзён (мастак памёр у 1954 годзе) ён захаваў філасофска-рамантычны погляд на сівую мінуўшчыну Беларусі. Гэта была своеасаблівая форма непрымання сучаснай яму рэчаіснасці.
    У савецкай частцы Беларусі нагодай да мастацкага асэнсавання вобраза Скарыны стала святкаванне 400-годдзя беларускага кнігадруку (1925). Святкаванне тое супадае з найвышэйшай кропкай беларусізацыі ў БССР. To быў кароткі перадых паміж грамадзянскай вайною і «зліццём нацый». Літаральна некалькі гадоў здаровага сэнсу ў культурнай палітыцы БССР. А пачынаючы недзе з 1928 года тых, хто за гэты карсткі перыяд вылучыўся сваім талентам і інтэлектам, пачынаюць спачатку высылаць і саджаць, а крыху пазней — расстрэльваць.
    Першыя творы беларускай савецкай Скарыніяны былі варыяцыямі на тэму вядомага партрэта Першадрукара. Гэта літаграфія А. Бразэра (1926), жывапісны партрэт работы Я. Кругера (1925), скульптурны — работы 3. Азгура (1924). «30-я гады,— як пішацца ў энцыклапедычным даведніку «Францыск Скарына»,— былі менш плённымі, што звязана з рэзкімі выпадамі супраць Скарыны крытыкаў-вульгарызатараў». I так было недзе да сярэдзіны 50-х гадоў. Праўда, у гэты
    даволі змрочны перыяд час ад часу мастакі ўсё ж звярталіся да вобраза Скарыны. Скажам, у 1953 годзе неблагі партрэт Першадрукара зрабіў I. Ахрэмчык, у 1944 годзе — 3. Азгур.
    Як лепшае з таго, што створана ў 50-х — пачатку 60-х гадоў,я назваў бы жывапісныя палотны беларускага віленскага мастака П. Сергіевіча «Скарына ў друкарні» (1957), «Скарына ў рабочым кабінеце» (1960) і скульптуру А. Глебава «Францыск Скарына» (1954) — потым гэта скульптура стала асновай для помніка ў Полацку (1974).
    Бывае даволі цяжка растлумачыць, чаму твор мастацтва падабаецца ці не падабаецца. У творах Сергіевіча і Глебава я адчуваю некан’юнктурны падыход: рабілася гэта не на заказ, а дзеля душы. Стрыманая колерная гама жывапіснага палатна, статычная пабудова скульптуры, але чамусьці прыгадваюцца словы, што вялікія справы робяцца без вонкавых эфектаў.
    У 50 — пачатку 60-х гадоў Скарынаўская тэма была, так бы мовіць, часткова рэабілітавана. Афіцыйна яна перастала лічыцца нацыяналістычнай у 1967-м, юбілейным годзе беларускага кнігадруку. Прыблізна з гэтага часу Скарыну малююць ці не ўсе, але, зразумела, не кожнаму дадзена сказаць важкае пераканаўчае слова. Гэта ўдалося I. Давідовічу («Першадрукар Ф. Скарына» (1968). Пры прастаце сюжэта ў ім закладзены глыбокі сэнс. Светлавалосая дзяўчынка трымае ў руках разгорнутую Скарынаву «Біблію». За яе спіною стаіць сам Першадрукар, нібыта засланяючы яе ад злога вока. Праўда, у гэтым творы трэба адзначыць і пэўныя недакладнасці. Відаць, што мастак дрэнна ведае матэрыяльную культуру Беларусі часоў Скарыны. Ды гэта, зрэшты, не столькі віна мастака, як ягоная бяда. Многім мастакам Беларусі не стае ведаў па беларускай гісторыі.