З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
Адразу ў штыкі была ўспрынята «наверсе» прапа-
нова навуковай і творчай інтэлігенцыі аб факсімільным выданні Скарынавых кніг, так неабходных даследчыкам (гэта што ж, маўляў, мы будзем прапагандаваць рэлігію!). Начальства крыху супакоілася, даведаўшыся, што і праваслаўныя і каталіцкія фундаменталісты з аднолькавым імпэтам палілі на вогнішчах Скарынавы кнігі — значыцца, і сучасныя маліцца па іх, дзякуй Богу, не будуць. Нагадаем і нечаканыя сюжэтныя павароты ў конкурснай «эпапеі» з будучым помнікам першадрукару ў Мінску. Калі стала зразумела, што са з’яўленнем помніка Скарыну ў цэнтры горада паўстане пытанне і аб пераіменаванні Ленінскага праспекта ў Скарынаўскі, адразу пачаліся пошукі новага месца для помніка — Верхні горад, праспект Машэрава, абы не галоўны праспект Мінска.
Цікава, што ў юбілейны для Скарыны год Міністэрства культуры БССР даволі рашуча асудзіла патрыятычныя памкненні жыхароў Ліды, якія задумалі на ўласныя сродкі паставіць помнік першадрукару ў сваім родным горадзе. Міністэрства растлумачыла аматарам беларушчыны, што Скарына ў Лідзе не бываў, таму і помнік яму там будзе недарэчным. Цікава, як зрэагуюць у гэтай і іншых афіцыйных установах, калі такі аргумент скарыстаюць прыхільнікі дэленінізацыі беларускіх гарадоў і мястэчак. Бо няма на Беларусі горада ці вёскі, дзе б ступала ленінская нага ў літаральным сэнсе, але ж няма і мясціны, дзе б яму не стаяла помніка.
3 моманту ўключэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі здзек над беларушчынай рабіўся пад шыльдай «еднной неделнмой Росснн», а з кастрычніка 1917-га — пад сцягам «інтэрнацыяналізму». Яшчэ нядаўна лічылася, што субардынацыя ўсіх народаў Расійскай імперыі, трансфармаванай у «дзяржаву рабочых і сялян» — вечная і непахісная... Пры «інтэрнацыяналізме» добрым густам лічылася абліваць брудам усё, чым народ можа і павінен ганарыцца. I ўжо зусім небяспечна было заікнуцца, што быў час, калі Беларусь ішла наперадзе Масковіі — XV—XVII стагоддзі, час, які мы называем «залатым векам» беларускай культуры. Час Скарынавай Бібліі і Статута Вялікага княства.
Такое парушэнне субардынацыі разглядалася як нацыяналізм, як замах на права і гонар «старэйшага брата». У 30—50-я гады за гэта можна было паплаціцца
галавою, а ў пазнейшы час — кар’ерай. Вось і спаборнічалі паміж сабою нашы і не нашы навукоўцы: хто лепей выкажа тое, што хоча пачуць Масква, хто трапней плюне ў беларускі народ. Вось некалькі цытат з «твораў» бэсэраўскіх і маскоўскіх аўтараў:
«Пытаясь оторвать белорусскпй народ от русского реакцнонеры-нацноналнсты в свое время выдумалп легенду о «золотом веке» белорусской культуры, который, по нх утвержденням, прпходллся на пернод порабоіценпя Белорусснн польскнмн н лнтовскнмн магнатамн. Мрачная эпоха, когда белорусскйй народ не ймел своей пйсьменностй (тут і далей курсіў мой.— П. В.), нзображается нмн как время невнданного полнтнческого, культурного н экономнческого расцвета. Проповедннкн этнх взглядов, фальспфнцнруюіцнх нсторню, маскнровалн свою ненавнсть к русскому народу ссылкамн на гнет царского самодержавня, нгнорнруя ленннское ученне о двух культурах — культуре демократнческой н культуре буржуазно-помеіцнчьей. Ндейным нсточннком подобных установок является печальной памятн «Нсторня белорусской лнтературы» махрового нацноналнста Макснма Горецкого. Мйф о «золотом веке» должен быть окончательно разоблачен как йздевательство над нацйональным достойнством белорусского народа» (В. Гальпернн. «О пережнтках буржуазного нацноналнзма в белорусском лнтературоведеннн». «Лнтературная газета». 2 мая 1948 г.).
«Распаўсюджваючы сваю хлусню аб «народапраўстве», аб «залатым веку», былыя гітлераўскія паслугачы процістаўляюць сучасную савецкую рэчаіснасць далёкаму мінуламу беларускага народа, якое яны выдаюць за найлепшыя часы ўсёй яго гісторыі. Але гістарычныя факты пераканаўча паказваюць, чаго варты іх антысавецкія паклёпы». (Л. Абецадарскі. «У святле неабвержных фактаў». Мінск, 1969; перавыдадзена ў перакладзе на расейскую мову ў 1987 годзе ў Мінску ў зборніку «Дары данайцев».)
Вось так, ніякага росквіту аж да Кастрычніцкага перавароту. Нават пісьменства свайго не было, не народ, а так — этнічная маса... А Скарына, першадрукар Беларусі і ўсходніх славян; Мікола Гусоўскі, стваральнік геніяльнай паэмы «Песня пра зубра»; Сымон Будны, аўтар першага ў Еўропе навукова-крытычнага аналізу Новага запавету — ці ж гэта духоўныя правадыры?
Куды ім да такіх айцоў нацыі, як Іван Жахлівы ды Малюта Скуратаў...
Нават просты пералік культурных дасягненняў «залатога веку» прымушае прыгадаць словы М. Багдановіча аб нашай старажытнай дзяржаве — Вялікім княстве Літоўскім, дзе «палітычнае і культурнае жыццё праходзіла ў беларускіх нацыянальных формах» і якая «пакінула далёка ззаду Маскоўшчыну, што была тады славянскім глухменнем і як чужародная расліна сілкавалася жыццёвымі сокамі Белай Русі». Жорсткія словы пра «старэйшага брата». Нездарма складальнікі двухтомнага збору твораў М. Багдановіча (1968. Мінск) дапоўнілі гэтыя паэтавы словы сваім каментарыем: гэта ён сказаў, а не мы — мы ж з ім не згодныя...
Прызнанне за Беларуссю яе культурна-гістарычнай спадчыны было б ударам па расійскім шавінізме (а рыкашэтам — па ягонай крэатуры на Беларусі), і магло моцна пахіснуць «субардынацыю» ва ўсходнеславянскай трыядзе (Вялікая, Малая, Белая) і адпаведным чынам адбіцца на етановішчы савецкай імперыі.
Таму і адводзілася Францыску Скарыне, перайменаванаму на расійскі манер Георгіем, сціплая роля «малодшага брата» маскоўскага першадрукара Івана Федаровіча, перайменаванага на расійскі капыл у Фёдарава.
Здаецца, толькі ў час святкавання 500-годдзя Францыск Скарына ўпершыню быў ушанаваны не толькі як першадрукар Беларусі, але — усяго ўсходняга славянства. Бадай, упершыню быў афіцыйна прызнаны прыярытэт Беларусі ў галіне культуры і асветы. А ці даўно сцвярджалася, што Іван Фёдараў па загадзе цара Аляксея Міхайлавіча паехаў на Беларусь з асветніцкай місіяй — хоць і вядома было, што ён проста збёг сюды ад цемрашалаў, ратуючы сваё жыццё і справу. (Дарэчы, чамусьці ў свядомасці людзей, не абцяжараных гістарычнымі ведамі, дзейнасць маскоўскага першадрукара звязваюць з часам Аляксея Міхайлавіча, хоць кнігі свае Іван Федаровіч друкаваў тады, калі цараваў на Маскве Іван Жахлівы. Відаць, з імем гэтай пачвары на троне і эпохай, якую ён сімвалізуе, дрэнна стасуецца слова «культура»).
Дык што ж такое здарылася, скуль да беларусаў такая начаканая павага? Думаю, нарэшце ў Цэнтры ўсвядомілі, што надалей ігнараваць нацыянальныя па-
чуцці беларусаў нельга. Тым болей што ў Рэспубліцы актывізуюцца патрыятычныя сілы, маючыя блізкай мэтай незалежнасць Беларусі. Сёння ідэя адзінства славянскіх рэспублік СССР (чытайце А. Салжаніцына, «Як нам уладкаваць Расію») — «апошняя саломінка», за якую спрабуюць ухапіцца прыхільнікі «абноўленай федэрацыі». Таму і зачасцілі на Беларусь эмісары «славянскага адзінства» —то Ілья Глазуноў са сваёй выставай, то камітэт'адраджэння храма Хрыста-Збаўцы ў Маскве, то прадстаўнікі «рускамоўнага насельніцтва» Прыбалтыкі. Я вельмі паважаю Ілью Глазунова — выдатнага мастака нашага часу, спачуваю справе адраджэння славутага храма і не ўхваляю экстрэмісцкіх выпадаў (на жаль, такое ёсць) супраць некарэнных народаў Балтыі, але я супраць уцягвання Беларусі ў палітычныя гульні, дзе рэжысёрам — Цэнтр.
Трэба каб нехта ратаваў імперыю, мо таму беларусы і атрымалі сёння афіцыйны дазвол «людзьмі звацца». Як бы не давялося нам адпрацоўваць гэтае «высокое доверне» сваёю крывёю.
Як ужо неаднойчы было пры святкаваннях слаўных гадавін выдатных асобаў нашай гісторыі, галоўнай падзеяй Скарынавага года (на маю думку) стала рэспубліканская мастацкая выстава. Яна пераканаўча засведчыла еўрапейскі кантэкст беларускай культуры і таму ў святле тэндэнцыі «вяртання ў Еўропу» стала падзеяй не толькі культурнага, але і палітычнага жыцця. Зварот творцаў да гістарычнай тэматыкі, да нацыянальнай культурнай спадчыны ў спецыфічных умовах Беларусі, дзе мясцовае начальства, выслужваючыся перад «старэйшым братам», заўжды бегла паперадзе паравоза ў справе «зліцця» нацый і моў, ужо даўно стаў формай выяўлення палітычных поглядаў. Напрыклад, мастацкія выставы, прысвечаныя юбілеям славутых дзеячаў беларускай гісторыі і культуры заўжды, нават калі былі «запланаванымі», рабіліся выключна на энтузіязме. Дапамогі дзяржавы ў гэтай справе ці наогул не было, ці яна была чыста сімвалічнай.
Паколькі выставы гэтыя мелі ўсё ж даволі нефармальны характар, менавіта яны паспрыялі стварэнню нефармальных суполак у сістэме рэспубліканскага Саюза мастакоў. Тут людзі змагаліся не за выгадныя заказы, а за ідэю, за права працаваць без ідэалагічнага кантролю над сабою, за права выстаўляць на суд гледа-
чоў тое, што мастак сам лічыць патрэбным. Так, у 1980 годзе, калі напярэдадні адкрыцця выставы «Мікола Гусоўскі і яго час» прадстаўнікі ідэалагічнага кантролю загадалі зняць з экспазіцыі некалькі твораў, дзе прысутнічала выява «Пагоні», яны, нечакана для сябе, наткнуліся на вельмі рэдкую ў мастакоўскім асяроддзі салідарнасць. Тыя мастакі, да якіх прэтэнзій не было, прыгразілі, што таксама паздымаюць свае работы, калі нехта будзе крыўдзіць іхніх калег, і выстава такім чынам увогуле не адбудзецца. Зразумела, што ў «адказных таварышаў» была вялікая спакуса «власть употребнть», але... Юбілей Гусоўскага быў уключаны ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА, ужо былі запрошаны госці з-за межаў рэспублікі, зацверджана праграма святкавання — скандал у гэтай сітуацыі мог набыць сякітакі міжнародны рэзананс. Давялося адступіць.
Былі канфлікты і потым. У 1981 годзе група мастакоў адмовілася ад удзелу ў выставе да 90-годдзя Максіма Багдановіча. Свой учынак яны тлумачылі нязгодай з палітыкай выстаўкома. Выстава да юбілею вялікага сына Беларусі,— гаварылі яны,— гэта не якая-небудзь там «Беларусь сацыялістычная» ці «На варце Кастрычніка» — адбор твораў павінен быць прынцыповы; няздатнае штукарства толькі кампраметуе вялікае імя, вялікую ідэю. Мастакі, якім абыякавы Багдановіч, Беларусь, не маюць маральнага права на ўдзел у выставе.
Сёння, азіраючыся назад, думаю, што гэта была не лепшая форма барацьбы. Выстава пачыналася як «пазапланаваная», але потым стала «заказной», нефармальная ініцыятыва была ўжо страчана, а значыцца, трэба было дзейнічаць «у прапанаваных абставінах», а не ісці на канфлікт. А так гледачы не пабачылі ў экспазіцыі шэраг высокамастацкіх твораў. Яны, праўда, потым экспанаваліся на іншых выставах, рэпрадукаваліся ў часопісах — але, як кажуць, цягнік ужо пайшоў... У год Багдановіча яны былі б дарэчы як ніколі потым, гэта як зерне, кінутае ў падрыхтаваную глебу.