З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
пствкіяа ня
ПЕТРА
ВАСІЛЕУСКІ Каб жыла Беларусь
АЛЕГ
ТРУСАУ
Лунай, наш сцяг, ляці,Пагоня!
РЫГОР БАРАДУЛІН Унучка Францішка Скарыны, або Зэк № 0-287
ПЕТРА ВАСІЛЕУСКІ Хлеб і кніга
СЯРГЕЙ КУПЦОУ
Як цялё ваўка злавіла
УЛАДЗІМІР
АРЛОУ
Пад уладаю Перуна і Сварога
СЯРГЕЙ
ТАРАСАУ
Адкуль прыйшло хрысціянства на Беларусь?
ЮРЫ
ДРАГУН
Уніяцая царква Беларусі
і дзяржаўная палітыка
МІКОЛА ХАУСТОВІЧ Скасаванне Уніі
АЛЕСЬ
ЖЛУТКО
Езуіты на Беларусі: пошукі праўды
ВІТАУТ ЧАРОПКА
Зазірнем у дакументы
ГЕНАДЗЬ САГАНОВІЧ
Ад Ведрашы да Крапіўны
АНАТОЛЬ ГРЫЦКЕВІЧ Нацыяна л ьнае пытанне ў праграме дзекабрыстаў
ГЕНАДЗЬ САГАНОВІЧ
Маскоўскі Нерон
БАРЫС
САЧАНКА
Мураўёў -веша л ьнік
ЯУГЕН
ГУЧОК
Беларускі лёс
Арыны Радзівонаўны
СЯРГЕЙ ДУБАВЕЦ, ГЕНАДЗЬ САГАНОВІЧ Старажытная Літва і сучасная Летува
ВІНЦУК ВЯЧОРКА Тысячагадовае суседства
ПЕТРА ВАСІЛЕУСКІ Пра нашы помнікі, «своеасаблівае варварства» і «людзей асобага складу»
СЯРГЕЙ ЗАПРУДСКІ Чалавек з мінулага...
ІВАН
ЛАСКОУ Адкуль пайшла беларуская мова
УЛАДЗІМІР АРЛОУ
Полацкія кадэты
ВАЛЬДЭМАР КАЛІНІН
Цыганы на Беларусі
пстйыяй ня ЯВЫ”
«Мойсей навчае людей Ізрайлевых Второго закону». Тытульны ліст кнігі «Другі закон», выдадзенай Францішкам Скарынам
у 1519 годзе.
ппокіяй ня "ВЫ”
ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫЯ АРТЫКУЛЫ
Выпуск другі
Мінск «Мастацкая літаратура» 1994
ББК 84Бел7
3-11
УДК 882.6-4 + 947.6
Выдаецца з 1992 года
Укладанне Уладзіміра Арлова
4702120204—017
3	 126—93
М 302(03)—94
ISBN 5-340-010813
© Укладанне. Арлоў У. А., 1994
МАЛІТВА
Магутны Божа! Ўладар сусветаў, вялізных сонцаў і сэрц малых, над Беларуссю, ціхой і ветлай, рассып праменне Свае хвалы,
Дай сцор у працы будзённай, шэрай, на хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу і веліч веры у нашу праўду, у прышласць — дай!
Дай урадлівасць жытнёвым нівам, учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай краіну нашу і наш народ!
Наталля Арсеннева
ПЕТРА ВАСІЛЕУСКІ
КАБ ЖЫЛА БЕЛАРУСЬ
Пверасня над Домам урада ў Мінску ўзняўся бел-чырвона-белы сцяг.
У кантэксце палітычнага жыцця былой савецкай імперыі, дзе дамінуючая тэндэнцыя — разынтэграцыя СССР і будаўніцтва на ягоных руінах суверэнных дзяржаў, гэтая падзея не вылучаецца нейкай асаблівай рэвалюцыйнасцю. Між тым на Беларусі яшчэ зусім нядаўна адны маглі ўявіць такое толькі ў самых смелых марах, другія — прысніць у самых страшных снах. Сканала Беларуская ССР, нарадзілася незалежная дзяржава Рэспубліка Беларусь. Як гэта ні крыўдна, але болыпасць жыхароў Рэспублікі і дагэтуль не ўцямілі (плён болып як 70-гадовага «вьіхавання») глыбіннага сэнсу падзеі. Маўляў, ад змены назвы дзяржавы, ад таго, што цяпер мы жывём пад «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сцягам, а раней мелі «сярпаста-малаткастыя» сымболі, паліцы ў крамах не напоўняцца, чэргі не знікнуць, зарплата не падскочыць.
Тут дарэчы будзе біблейская прыпавесць. Прарок Маісей, які вывеў яўрэяў з егіпецкага рабства, сорак гадоў вадзіў іх па пустэльні перш чым прывёў на зямлю запаветную. Сорак гадоў — пакуль не нарадзілася пакаленне свабодных людзей, вартых свабоднай айчыны, пакуль не ачысцілася душа народа ад рабскага духу.
Шкада тых, хто пражыў жыццё пад сярпоммолатам і пяцікутнай зоркай ды не ўяўляе, як
можна жыць па-іншаму. Надзея на тых, хто народзіцца пад «Пагоняй», і тых, хто насіў гэты святы знак у сэрцы ў часы акупацый (бальшавіцкай, польскай, фашысцкай, зноў бальшавіцкай). I дай, Божа, беларусам дасягнуць сваёй зямлі запаветнай — вольнай бацькаўшчыны — раней, чым гэта здолелі сыны Ізраіля пасля зыходу з Егіпта. Мы не можам чакаць сорак гадоў. Праз сорак гадоў нас проста можа не быць, калі мы застанемся такімі, якія ёсць сёння, і будзем спадзявацца на вырашэнне нашых праблем кімсьці ў неакрэсленай будучыні.
А для пачатку азірнемся назад, на наша «егіпецкае рабства», на тую імперыю, што яшчэ ўчора, якіх-небудзь тры-чатыры гады таму, здавалася непахіснай, непераможнай, вечнай...
У 1877 годзе вялікі сын Беларусі Фёдар Дастаеўскі піша ў сваім дзённіку: «Долгнй мнр всегда родпт жестокость, трусость н грубый, ожнрелый эгонзм, a главное — умственный застой. В долгнй мнр жнреют лншь однн эксплуататоры народов. Налажено, что мнр роднт богатство,— но ведь лншь десятой долн людей, a эта десятая доля, заразнвшнсь болезнямн богатства, сама передает заразу н остальным девятн десятым, хотя н без богатства. Заражается же она развратом н цнннзмом. От нзлншнего скоплення богатства в одннх руках рождается у обладателей богатств грубость чувств. Чувство нзяіцного обраіцается в жажду капрнзных нзлншеств н ненормальностей. Страшно развнвается сладострастне. Сладострастне роднт жестокость н трусость... Жестокость же роднт уснленную, слншком труслнвую заботу о самообеспеченнн. Эта труслнвая забота о самообеспеченнн всегда в долглй мнр, под конец, обрагцается в какой-то паннческнй страх за себя, сообіцается всем слоям обіцества, роднт страшную жажду накоплення н прнобретення денег. Теряется вера в солндарность людей, в братство нх»...
Няцяжка пазнаць у гэтым апісанні Расійскай імперыі 70-х гадоў мінулага стагоддзя Савецкі Саюз напярэдадні скону. Вялікаму гуманісту не даспадобы такі «мір», дзе дзевяць дзесятых людзей не могуць спытаць у адной дзесятай за хамства, разбэшчанасць і цынізм. TaKi «мір», на думку Фёдара Міхайлавіча, раней ці пазней павінен выбухнуць самай сапраўднай вайною.
Для савецкай імперыі, якая больш як сорак гадоў не
ведала вайны на сваіх абшарах, «долгнй мнр» скончыўся ў 1986 годзе выбухам Чарнобыля. Потым былі крывавыя драмы ў паўднёвых і заходніх правінцыях імперыі, але па сваім маштабе і гістарычным значэнні яны не ідуць ні ў якое параўнанне з атамнай трагедыяй 26 красавіка 1986 года. Бо гэта не нейкае разавае «кровопусканне» — гэта трагедыя, якая можа паставіць крыж на будучыні цэлага народа. А народ гэты — мы, беларусы. Беларуская нацыя. Цяпер мы гаворым «да Чарнобыля» і «пасля Чарнобыля», як раней — «да вайны» і «пасля вайны». Наступствы Чарнобыля на Беларусі — гэта чалавечыя ахвяры, бежанцы, страчаныя тэрыторыі; кінутыя, як пры панічным адступленні ў 1941 годзе, матэрыяльныя каштоўнасці. I, як ужо неаднойчы бывала ў нашай гісторыі, патрэбны гераічныя высілкі народа, каб хоць неяк супрацьстаяць бядзе, што здарылася праз глупства, разбэшчанасць і беспакаранасць тых, хто ў гэтай краіне мае ўладу. Адным словам, на вайне, як на вайне...
Але ці толькі бальшавіцкая хунта нясе адказнасць за Чарнобыль? Кожным разам, калі ў жыцці чалавека адбываюцца трагічныя ці проста драматычныя ўзрушэнні, ён міжволі задае сабе пытанне: за што? Такое пытанне ўзнікае ў свядомасці народаў, калі Лёс экзаменуе іх на трываласць. За што эпідэміі, войны, катастрофы? Вялікая спакуса ў такіх выпадках спісаць усё на злых суседзяў, на выпадковыя варункі альбо ўвогуле на фатальную адсутнасць справядлівасці на гэтым свеце. Але, пераадолеўшы эмоцыі, падумаўшы, знойдзеш сапраўдную прычыну. Праўду кажуць, што філасофія змяншае не пакуты, але скаргі на лёс. Азірнуўшыся назад, ты пабачыш, як з упартасцю, вартай лепшага скарыстання, ты ішоў на сустрэчу са сваёй бядою, не зважаючы на злавесныя знакі на нябёсах і чырвоныя сігналы святлафораў на зямлі. Тое ж і з гісторыяй народаў...
Сённяшнім болем чалавек аплочвае ўчарашні грэх; народ жа, як гістарычная супольнасць з больш як тысячагадовым існаваннем у Часе,— свае грахі далёкай даўніны. Пакуль не былі ўсвядомлены сапраўдныя маштабы Чарнобыльскай катастрофы, сёй-той, магчыма, і лічыў, што прычына выбуху — тэхнічныя непаладкі. Цяпер болынасць людзей разумее, што гэты выбух — рэха таго, хрэстаматыйнага стрэлу «Аўроры». Радые-
актыўны чарнобыльскі попел на нашым гістарычным прасцягу змяшаўся з «лагерным пылам» сталінскага ГУЛАГа. Але чаму менавіта Беларусь аказалася ў эпіцэнтры выбуху? Так ці інакш Чарнобыльская катастрофа закранула ўсю Еўропу, ад скандынаўскіх шхераў да пратокі Басфор, але з усіх народаў кантынента толькі беларусы аказаліся прыціснутымі да мяжы, за якой — смерць.
Чаму так? Таму што сёння мы плацім не толькі за ўласныя грахі, але і па рахунку продкаў. Калісьці мы не здолелі абараніць сваю нацыянальную дзяржаву Вялікае княства Літоўскае (не блытаць з сучаснай ЖмуддзюЛетувой) і трапілі пад прыгнёт болып моцных на той час суседзяў; калісьці мы не абаранілі сваю нацыянальную веру — грэка-каталіцкую, і тады нашу бессмяротную душу па-гандлярску падзялілі на сектары, як Берлін у 1945 годзе, non з Масквы і ксёндз з Варшавы; калісьці мы выракліся матчынай мовы і цяпер гаворым і думаем на мове акупантаў. Мы страцілі дзяржаву, веру, мову. Нас няма як народа? Калі так, дык Чарнобыль папярэджвае: заўтра нас не будзе і як насельніцтва...
19 верасня 1991 года мы адрадзілі нашу дзяржаву. Прынамсі — наблізіліся да яе адраджэння. Далей — вера, мова.
Ці ёсць у нас у справе адраджэння саюзнікі, ці можам мы спадзявацца на прьіхільнасць і дапамогу суседзяў ці хоць бы на іхні добразычлівы нейтралітэт? Трэба адказаць адназначна: не, нам няма на каго спадзявацца. Суседзяў — расійцаў, палякаў, летувісаў, украінцаў задавальняе той не надта прэстыжны «імідж» беларуса, які прымусам навязваўся нашаму народу на працягу не аднаго стагоддзя. На фоне гэткага занядбанага «браткі-беларуса» яны выглядаюць асабліва манументальна, велічна. Адраджэнне Беларусі таму-сяму абавязкова пазбівае пыхі, фанабэрыі.
Калі Беларусь паўстане ў поўны рост, сёй-той будзе вымушаны глядзець на нас знізу ўверх, у той час як яму хацелася б якраз наадварот. Галоўны вораг беларускага Адраджэння — беларускі канфармізм, прыстасаванства, спадзяванне на «дзядзьку», на «старэйпіага брата», на «добрага суседа» — абы самому не думаць. Праўда, думаць усё ж такі давядзецца. Імклівы развал імперыі гэтаму спрыяе. Лянівы і дурны будзе
хутка абабраны з усіх бакоў спрытнымі суседзямі, учарашнімі «саюзнымі рэспублікамі», а сёння суверэннымі дзяржавамі.
Што ж да знешніх ворагаў, дык тут галоўны — расійскі шавінізм. Раней ягоным заменнікам быў так званы «савецкі патрыятызм», цяпер ён выступае пад бела-сіне-чырвоным сцягам і двухгаловым (пакуль што без кароны) арлом. He ў малой ступені нашы стасункі з іншымі суседзямі залежаць ад таго, як мы здолеем паставіць сябе да Расіі. Імперскія амбіцыі новай расійскай улады выявіліся ў заяве аб магчымых тэрытарыяльных прэтэнзіях да тых рэспублік, што не пажадаюць стаць часткаю «абноўленага Саюза», у безапеляцыйных і беспадстаўных, калі не сказаць хамскіх заявах накшталт: «Беларусь у час жнівеньскага путчу здрадзіла Расіі»,— нібыта Беларусь Расіі прысягала і нешта ёй вінна. Дарэчы, Балтыя і Грузія ў жнівеньскія дні заявілі: тое, што адбываецца ў Маскве, у Савецкім Саюзе, іх, як дзяржавы суверэнныя, увогуле не датычыць. I ніхто не асмеліўся абвінаваціць іх у здрадзе расійскай дэмакратыі. Бо ў Балтыі і Грузіі такія заявы могуць выклікаць выбух русафобіі, а беларусы сцерпяць.