З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
У адрозненне ад іншых груп цыганоў дзяўчына ў нас выходзіць замуж як і ў беларусаў — з пасагам; жаніх не плоціць бацькам нявесты выкуп. Замужнія цыганкі могуць хадзіць без хустак, носяць іх толькі ў першыя тыдні і месяцы пасля вяселля. У валасы непакрытай галавы ўплятаюць чырвоную стужку — ад злога духу. У блізкім сямейным коле жанчыны могуць сядзець за адным сталом з мужчынамі (апрача вяселляў).
Некалькі слоў пра этнічны склад цыганоў Беларусі.
Першую групу складаюць так званыя «беларуска рома». (Яны з’яўляюцца выхадцамі з беларуска-літоўскага і венгерска-польскага арэалаў; вызначаюць пераважна праваслаўе, але ёсць католікі і прадстаўнікі веры евангельскай.) «Беларуска рома» называюць
сябе толькі тыя цыганы, што жывуць у Менску, Менскай вобласці і блізкіх ад яе населеных пунктах суседніх абласцей. Старэйшае пакаленне гэтых цыганоў цудоўна гаворыць па-беларуску, моладзь горш валодае як беларускай, так і роднай мовамі. Займаюцца «беларуска рома», як правіла, тым, што і навакольнае нецыганскае насельніцтва: працуюць, гадуюць хатнюю жывёлу, шыюць адзенне на продаж. Самі апранаюцца сучасна, у побыце амаль адсутнічаюць цыганскія традыцыі, бо — асабліва сярод моладзі — шмат змешаных шлюбаў.
Другую па колькасці групу складаюць беларускалетувіскія цыганы польскага паходжання — «бежанцытка-рома», «рома-бежанцы», якія жывуць па ўсёй заходняй і цэнтральнай частках нашай рэспублікі. Прадстаўнікі гэтых цыганоў сустракаюцца практычна ва ўсіх населеных пунктах і гарадах астатняй тэрыторыі Беларусі, а таксама ва ўсходняй Летуве. Веравызнанне іхняе каталіцкае, добра гавораць па-польску, з нецыганамі размаўляюць па-расейску з дамешкам беларускіх слоў. У жыцці больш, чым «беларуска рома», трымаюцца старажытных цыганскіх традыцый, укладу жыцця. Па знешнім выглядзе «бежанцы-рома» больш экзатычныя і яркія. Яны — вялікія аматары цяжкавагавых коней, але, як правіла, самі іх не разводзяць, любяць азартна мяняцца, могуць прайграваць коней у карты. Пажылыя цыганы з’яўляюцца цудоўнымі майстрамі вырабу драбінаў, брычак, збруі. Гадаваць хатнюю жывёлу «бежанцы-рома» пачалі толькі ў апошні час. Улетку побач з домам яны ставяць палатку.
Існуе традыцыя ўцёкаў маладых. Жаніх «выкрадае» маладую, пасля чаго яе бацькі ідуць на пошукі. Сустрэча бацькоў звычайна канчаецца замірэннем і дзеля гэтай падзеі арганізуецца святочны стол.
У дыялекце «бежанцаў-рома» шмат запазычаных з беларускай мовы слоў.
Трэцюю групу складаюць цыганы «ліпёнцы», якія жывуць у паўночна-заходняй Беларусі ў Латгаліі. (Назва ўзнікла ў выніку змянення слова «лепельцы». У царскі час нашчадкі гэтых цыганоў былі зарэгістраваныя ў лепельскім павеце.) Яны вельмі блізкія да вышэйназваных «бежанцаў» па дыялекце, але маюць болын стрыманы нораў і характар. Усе прадстаўнікі гэтай умоўнай групы заўзятыя рыбакі, нават жанчыныцыганкі з ахвотаю вудзяць рыбу. Гэтая рыса выдзяляе
іх сярод усіх цыганоў зямнога шару!
«Ліпенцы» — выдатныя кавалі, яны славяцца вырабам саней, хамутоў, скураной збруі. Жанчыны схільныя да агародніцтва, вырошчваюць трускаўкі. Ахайныя, любяць жыць у дыхтоўных дамах, якія фарбуюць звычайна ў зялёны колер. Частка «ліпенцаў» вызнае каталіцтва, ёсць і праваслаўныя.
На тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай абласцей, а таксама на віцебска-смаленскім і магілёўска-смаленска-бранскім памежжы жывуць цыганы змешанага расейска-беларускага паходжання: «сякі», «вэшытка», «аўсянкі», «себяжцы», «габалы», «мякіннікі», «тралялюшны-тра-ля-ля» ды іншыя. Некаторыя называюць сябе па месцы жыхарства: «магілёўска», «барысаўска»...
На поўдні і паўднёвым усходзе Беларусі цыганы называюць сябе «гомельцы», «полесякі», «сінякі». Яны таксама арганічна ўваходзяць у групу беларускіх цыганоў, хоць у іхняй мове прыкметны ўплыў супляменнікаў з Украіны — «сэрваў».
Цыганоў, якія жывуць на Палессі, называюць «пінчукі». Гэта своеасаблівы народ: павольны, разважлівы, працавіты. Ім не ўласцівы азарт, яны любяць мяняць коней па паштоўках, на сумленных умовах. Старэйшыя ўмеюць плесці лапці і кошыкі. Сустракаюцца і кавалі. Моваю блізкія да «беларуска рома».
У цэнтральнай, паўднёва-ўсходняй і паўднёвай частках нашай рэспублікі жывуць групамі і асобнымі сем’ямі цыганы — «бернікі». Па паходжанні гэта пераважна нашчадкі былых членаў табараў, якія качавалі на памежжы Бранскай вобласці, паўночна-заходняй Украіны і паўднёвай Беларусі; частка «бернікаў» паходзіць з Летувы. У XVII стагоддзі гэтыя цыганы прыйшлі з Аўстра-Венгрыі. Сярод іх ёсць добрыя каняводы, майстры вырабляць драбіны, саманшчыкі. Жанчыны часта займаюцца варажбою. Па сваёй мове блізкія з цыганамі Гомельшчыны, але захавалі шмат слоў грэцкага і венгерскага паходжання.
Апрача таго, на тэрыторыі Віцебскай і суседняй Смаленскай абласцей пасля вайны ў вёсках пасяліліся групы цыганоў — «партызанаў». Паходзяць яны з Латгаліі. Вайну шмат хто са старэйшых цыганоў перажыў з партызанамі ў беларускіх лясах, хаваючыся ад фашыстоўскага генацыду. Часам іх называюць «партызанамі» і за даволі лёгкія адносіны да свайго месца
жыхарства, за тое, што не любяць будаваць вялікія дамы, купляць мэблю. Жывуць гэтыя цыганы сённяшнім днём, абшчынаю. Трымаюць коней ды іншую жывёлу. Спавядаюць каталіцтва.
У адрозненне ад беларускіх цыганоў «партызаны» вельмі любяць і захоўваюць сваё самабытнае мастацтва: спяваюць, танцуюць, іграюць на баянах, акардэонах, гітарах. Яны добра разумеюць сапраўднае цыганскае мастацтва. Старэйшыя гавораць па-цыганску на латгальскім дыялекце, моладзь ужо практыкуе гаворку супляменнікаў з «беларускай» моўнай групы: «ліпенцаў», «сякаў», «беларуска рома». ,
У заходняй Беларусі (Брэсцкая і Гарадзенская вобласці) жывуць польскія цыганы — «фэлдытка». Па мове і па ладзе жыцця яны набліжаюцца да раней названых беларуска-літоўскіх («бежанцытка»), Сярод іх вылучаецца група польска-венгерскага паходжання, з якіх выйшаў вялікі род з прозвішчам Ковач. Старыя яшчэ захоўваюць паданні аб сваім побыце ў Венгрыі і нават у Грэцыі. Лічыць сябе польскімі, венгерскімі ці літоўскімі цыганамі ў заходняй Беларусі — найперш традыцыя, бо мова, асаблівасці і ўклад жыцця, важкіх падстаў на гэта не даюць.
Цыганы памятаюць былую мяжу XVIII стагоддзя паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй ля Рудні, што на Смаленшчыне, дзе яшчэ захаваліся рэшткі пагранічнага слупа. Цыганоў, якія жывуць на Захад ад Рудні, называлі і называюць у Расеі «польска», на Усход — «росейска (руска)».
«Польскіх» цыганоў эпізадычна можна сустрэць у вёсках, некаторыя стала жывуць у пасёлках, раённых цэнтрах. 3 усіх цыганоў, якія насяляюць Беларусь, «польскія», на наш погляд, найбольш кансерватыўныя, яны шмат у чым трымаюцца табарных прывычак, укладу жыцця. Экспансіўныя, сумбурныя. Некаторыя сем’і вядуць напалову вандроўны лад жыцця, і з гэтае прычыны іхнія дзеці растуць неадукаванымі.
На тым абшары, дзе сустракаюцца землі чатырох краін — Беларусі, Расеі, Летувы і Латвіі, жыве значная колькасць цыганоў змешанага беларуска-польска-латышскага паходжання — «дзьвінска рома», «латгальцы», «прахітка рома». Іх гаворка мае запазычанні з нямецкай і латышскіх моваў. Сярод іх ёсць людзі з педагагічнай, музычнай адукацыяй. Цяпер робяцца
спробы аб’яднання грамадска-культурных намаганняў цыганоў Беларусі і Балтыі.
Гаворкі цыганоў Заходняй Беларусі, Летувы і Латвіі («бежанцаў», «літоўска», «польска», «ліпенцаў», «дзьвінска») адрозніваюцца ў параўнанні з цыганамі Усходняй Беларусі, болыпай колькасцю запазычанняў з нямецкае мовы.
У цэнтральных і паўднёвых частках Беларусі жывуць невялікія групы цыганоў змешанага беларускаўкраінскага паходжання — «муканаў» і «чарнобыльцаў». Яны займаюцца конямі, а таксама лудзільным рамяством.
Трэба адзначыць і такую з’яву, як збліжэнне беларускіх цыганоў і «катляраў», якое пачалося ў 60-я гады і працягваецца ў наш час (гарадскі пасёлак Ціраспаль каля Віцебска, Слуцк, Мінск; пасёлак Парубянка каля Вільні).
Вось у агульных рысах расказ пра этнічны склад цыганскага насельніцтва Беларусі. Па-за межамі артыкула застаюцца пытанні этнаграфіі, тапанімікі, анамастыкі. Аднак проста немагчыма не сказаць колькі слоў пра асноўныя звычаі беларускіх цыганоў.
Цыганскія вяселлі ў нас маюць некаторыя асаблівасці. Напачатку, вядома, з’яўляюцца сваты. Паводле звычаю яны прыходзяць ці прыязджаюць да маладой двойчы. Сват абавязкова павінен быць падперазаны чырвоным поясам. Першы раз бацькі на чале са сватам знаёмяцца без жаніха. Бацька дзяўчыны пачынае вітаць гасцей, частаваць іх гарбатай. Сваты пераходзяць да тэмы візіту звычайна такімі словамі: «Печка наша — дзеўка ваша». Хтосьці з гаспадароў непрыкметна падае на стол гарэлку або каньяк, бацька дзяўчыны разлівае трунак па кілішках і прапануе выпіць за здароўе гасцей Жанчыны ў гэты момант падаюць стравы, і ўсе абедаюць. Ідзе ўзаемны абмен тостамі з пажаданнямі дабра, шчасця, шанцавання праз міласць Бога. Ніхто нікога не прымушае піць, часта нехта зусім не п’е, прысутныя абыходзяць гэта маўчаннем.
У нейкі момант бацька жаніха просіць прабачэння ў гаспадара і, даючы грошы, пасылае са свайго боку па наступную бутэльку. Гаспадар дома, як правіла, не згаджаецца, матывуючы тым, што ў доме спіртнога даволі. Госць з дапамогаю жартоўнае клятвы «На дыкхэса ман» — «Больш мяне не ўбачыш» дабіваецца свайго. Частаванне, абмен рэплікамі і тостамі працяг-
ваецца і ў выніку прызначаецца другая сустрэча з жаніхом.
Цырымонія не падобная да першай, але пры гэтым робіцца абрад «заручаны».
У апошні час сватанне часта абмяжоўваецца адным візітам разам з жаніхом, пасля папярэдняга знаёмства хлопца і дзяўчыны. Пад час сустрэчы прызначаецца дзень вяселля і абгаворваюцца дэталі. За сталом можа быць нават адбыцца мена коней. Развітваюцца гаспадары і госці вельмі сардэчна са словамі «Заставайцеся з Богам».
Калі маладыя не спадабаліся адно аднаму, гэта ў далікатнай форме перадаецца зацікаўленым бакам праз родных і далейшае знаёмства можа быць спынена.
Вяселле спраўляецца тры дні. Дзеці і падлеткі абыходзяць і аб’язджаюць цыганоў і паведамляюць, што «ў нас у такі дзень вяселле». Іншагароднім адпраўляюцца тэлеграмы. Прыязджаюць і прыходзяць тыя, хто можа і хоча паўдзельнічаць ва ўрачыстасці.