З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
Жадаючы адказаць на пытанні, пастаўленыя перад беларускай лінгвістычнай навукай у апошнія гады, беларускія лінгвісты, несумненна, не змогуць унікнуць
дэталёвага — і пазбаўленага дагматызму — абмеркавання перыпетый лінтвістычнага жыцця Беларусі 20— 30-х і наступных гадоў. I ў гэтых сваіх новых пошуках праўды яны ніяк не змогуць абысці ўвагай гэткую заўважную фігуру на лінгвістычным небасхіле Беларусі, якой быў Язэп Лёсік.
Хацелася б спадзявацца, што гэтыя новыя звяртанні да гісторыі шматпакутнай беларускай лінгвістыкі будуць напоўнены разуменнем і павагай.
Нёман. 1991. № 6 3 рускай мовы пераклаў аўтар
IB AH ЛАСКОЎ
АДКУЛЬ ПАЙШЛА БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Палемічныя нататкі
Лдкуль пайшла беларуская мова?
Легенда, створаная філолагамі, на гэта адказвае так.
Жыла-была калісьці агульная мова ўсіх славян: яшчэ тады, калі ўсе месціліся побач. Потым яны разышліся. I на новых жыхарствах узніклі тры новыя мовы, паўднёваславянская, заходнеславянская і ўсходнеславянская.
Апошняя, усходнеславянская, была агульнай мовай Старажытнай Русі — першай дзяржавы ўсходніх славян. Таму філолагі завуць яе яшчэ «старажытнарускай» («древнерусскня язык»). Старажытнаруская мова мела магчымасці застацца навек адзінай. Але адбыўся палітычны катаклізм: прыйшла навала з усходу. Татара-манголы захапілі большую частку Русі, рэштка трапіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, а потым — Рэчы Паспалітай. Да таго адзіны «старажытнарускі народ» аказаўся падзеленым. У выніку падзялілася, «распалася» і «старажытнаруская мова»: ад расейскай адпалі ўкраінская ды беларуская, што зазналі летувіскі і польскі ўплыў.
Такая схема. Яна ўвайшла ў безліч школьных і інстытуцкіх, універсітэцкіх падручнікаў, з дапамогай якіх убіваецца ў галовы кожнаму новаму пакаленню. Нездарма ж адзін з чытачоў «Народнай газеты» выказаўся так: «Белорусскнй язык — это тот же русскнй, по которому походнл польскнй сапог». I што цікава, газета не знайшла, чым гэта абвергнуць!..
А абвергнуць жа можна было! I не толькі мож-
на — трэба. Бо ёсць яшчэ людзі, якія ўспрымаюць змаганне за незалежнасць Беларусі як валтузню: маўляў, навошта нам незалежнасць, калі беларусы — тыя самыя рускія, па якіх пахадзіў польскі бот? Раз яны былі калісьці гвалтоўна адарваны ад рускіх братоў, дык чаму б да іх не вярнуцца? I ўжо, глядзіш, прымаюцца дзенідзе рэзалюцыі — ні болей, ні меней — аб далучэнні нейкага завода да РСФСР... Менавіта гэтага і дамагаўся сотні гадоў расейскі царызм, а пасля яго — КПСС на чале з Леніным, Сталіным, Хрушчовым, Брэжневым.
Любая просценькая схема ўражвае сваёй закончанасцю. Але давайце накладзём яе на гістарычныя факты.
Найноўшы «Лннгвнстнческнй энцнклопеднческнй словарь» (М., 1990) сцвярджае, што «древнерусскнй язык» распаўся на тры асобныя ўсходнеславянскія мовы ў XIV—XV стагоддзях (с. 143). Сапраўды, калі чытаць літаратуру, створаную на тэрыторыях Расеі, Украіны ды Беларусі, то можна заўважыць, што да XV стагоддзя і нават пазней яна пісалася на адной мове, а потым на Беларусі ды Украіне тэксты пачынаюць усё болей ад яе адхіляцца. Але ці не прымаем мы за распад мовы штось іншае?
Лінгвісты з доктарскімі ступенямі, акадэмікі не могуць не ведаць, што і сёння кніжная мова і гутарковая — не адно і тое ж. I сёння, напрыклад, на Беларусі існуе дыялектны падзел, ажно паляшук ды палачанін, гаворачы кожны па-свойму, не надта разумеюць адзін аднаго. А кніжную мову Кіеўскай Русі чамусьці лічаць адзінай гутарковай для ўсяе дзяржавы!
Згодна з «Лннгвлстнческнм энцнклопеднческнм словарем» (с. 143), «старажытнаруская мова» сфармавалася ўжо ў VII—VIII стагоддзях. Значыцца, да свайго «распаду» існавала 700—800 гадоў! I раптам — «распалася». 3-за падзелу «древнерусского народа» паміж татарамі ды Літвой.
Калі такое магчыма, дык павінны быць і іншыя прыклады распаду мовы. Але дзе яны?
Hi ў XIV—XV стагоддзях, ні перад імі, ні пасля іх у Еўропе не распадалася аніводная мова, хаця народы, было, падзяляліся. Так, нямецкі этнас дзяліўся паміж дзесяткамі дзяржаў. Але ў моўным сэнсе застаўся адзіным. Частка румынаў стагоддзі стагнала пад прыгнётам Турцыі, частка ўваходзіла ў Аўстра-Венгрыю з яе афіцыйнай нямецкай моваю. Але з-за гэтага дзве
румынскія мовы не ўзніклі. Больш за сто гадоў палова Польшчы знаходзілася пад Расеяй, палова — пад Германіяй ды Аўстра-Венгрыяй. Але польская мова ад таго не падзялілася.
Дык, можа, «древнерусскнй народ» пасля падзелу трапіў у нейкія асаблівыя ўмовы? Аніяк не скажаш гэтага! Ці маглі зрабіць татары на расейцаў сур’ёзны моўны ўплыў, калі жылі далёка ў стэпах, а «кіраванне» Масквой з іх боку вылівалася толькі ў збіранне даніны ды рабаўніцкія набегі? Невыпадкова ж расейская мова — найбліжэйшая да «старажытнарускай».
А аб якім моўным ціску з боку летувісаў можна гаварыць, калі ў Вялікім княстве Літоўскім дзяржаўнай мовай напачатку была менавіта «старажытнаруская», якую замяніла старабеларуская? Летувісы ж і пісьмовасці не мелі аж да XVI стагоддзя. Можна прама сказаць, што ў Вялікім княстве меліся якраз найлепшыя ўмовы для захавання і развіцця «старажытнарускай». Дык чаму ж яна тут, згодна з «Лннгвнстнческнм энцнклопеднческнм словарем», ужо з XIV стагоддзя пачынае саступаць месца беларускай?
I яшчэ загадкавая з’ява. Чаму ў межах Вялікага княства Літоўскага са «старажытнарускай» утварыліся аж дзве новыя мовы — беларуская ды ўкраінская? Чаму ўкраінская не бліжэйшая да расейскай, хаця Кіеў быў «адарваны» ад Расеі на 200 гадоў меней, чым Беларусь? (Да сярэдзіны XIV стагоддзя разам з Масквой уваходзіў у склад Залатой Арды, а ў 1654 годзе далучыўся да Расеі, у той час як Беларусь была захоплена Расеяй напрыканцы XVIII стагоддзя, татарскага ж панавання не ведала зусім).
Камуністычная расейская філалогія такіх пытанняў не ставіць, бо яны невыгодныя для тэорыі адзінага паходжання расейцаў, украінцаў ды беларусаў, не працуюць «на грядуіцее» зліццё ўкраінцаў ды беларусаў з расейцамі, г. зн. паглынанне апошнімі першых. Дык паспрабуем адказаць на іх самі. А для гэтага ў першую чаргу прыгледзімся: што ж гэта за «старажытнаруская мова», ад якой пайшла нібыта наша?
Як было ўжо згадана, «Лннгвнстнческнй энцнклопеднческлй словарь» вызначае часам яе сфармавання «ў Старажытнарускай дзяржаве» сёмае-восьмае стагоддзі. Пры гэтым аўтара артыкула «Древнерусскнй язык» В. В. Іванова зусім не бянтэжыць, што Рурык паводле летапісных звестак пачаў князяваць толькі ў
862 годзе, г. зн. ані ў сёмым, ані ў восьмым стагоддзях Старажытнаруская дзяржавы не існавала. I як звесці гэта са сцвярджэннем таго ж «Лннгвпстнческого...», што «старажытнаруская (усходнеславянская) мова» ідзе непасрэдна ад агульнаславянскай (с. 95)? Калі «старажытнаруская» — прамая наступніца агульнаславянскай, то навошта для яе «фармавання» была патрэбна дзяржава?
Вось у чым рэч. Схеме моўнага развіцця: агульнаславянская мова — усходнеславянская супярэчаць факты. Бо як трэба разумець генеалогію моў? Драбленне моў выклікалася драбленнем іхніх носьбітаў — вось як. Калі існавала некалі агульнаславянская мова, то гэта значыць, што было адно нейкае племя, якое карысталася ёю. Потым, павялічыўшыся, яно падзялілася на тры плямёны: паўднёвае, заходняе і ўсходняе. Адпаведна гэтаму з ранейшай агульнай іх мовы ўзніклі тры новыя: паўднёваславянская, заходнеславянская ды ўсходнеславянская. А тыя, у сваю чаргу падзяліўшыся, далі сучасныя славянскія мовы...
Нешта падобнае і накрэслівае кіеўскі летапіс — «Аповесць мінулых гадоў» («Повесть временных лет»). Ен паведамляе, што славяне спачатку жылі на Дунаі, адкуль разышліся «н прозвашася нмены свонмн, где сЬдше на котором'ь мЬстЬ». Так узніклі маравы, чэхі, харваты, сербы, харутане. Славяне, што прыйшлі на Віслу, спачатку назваліся ляхамі. Потым ляхі падзяліліся, у выніку чаго з’явіліся палякі, луцічы, мазаўшане, памаране.
Такім чынам, для заходніх славян прама ўказваецца носьбіт іх агульнай мовы — ляхі. Для паўднёваславянскай жа мовы такога носьбіту не ўказваецца. He згадана ў летапісе і племя, ад якога пайшлі б, як ад ляхаў палякі, луцічы, мазаўшане ды памаране, усходнеславянскія плямёны.
Згодна з «Аповесцю...», славянамі Кіеўскай Русі былі славяне Ноўгарада, паляне (раён Кіева), север (Чарнігаўшчына), драўляне (на паўночны захад ад Кіева), драгавічы (між Прыпяццю і Дзвіною) ды палачане (Полацк). I ні слова пра тое, каб усе яны былі нашчадкам аднаго племя.
Адкуль канкрэтна прыйшло кожнае? Пра гэта летапіс маўчыць. Ясна ўсё ж, што не ўсе з Дунаю, бо тады летапісец сказаў бы. А мы што ведаем?
У арыгінале « Аповесці...» палякі названыя паляна-
мі. (гл. Нзборннк. М., 1969, с. 28). Гэтаксама звалася і племя, што жыло вакол Кіева. Хто-небудзь скажа: ну і што? Там палі — і там палі, дык чаму і тыя, і другія не маглі назвацца ад поля? А вось паглядзіце, што піша аўтар «Аповесці...» «Бяше около града (Кіева.— I. Л.) л^сь н борь велнк'ь» (Нзборннк, с. 32). Бачыце, не «поле», а лЬсь і борть велнк'ь»! і займаліся паляне Кіева галоўным чынам не земляробствам: «бяху ловоше зв-Ьрь, бяху мужн мудрн н смысленп, нарнцахуся поляне» (тамсама). Дык ці можна дапускаць, што паляне Кіева — частка палянаў Віслы? Думаю — можна.
3 палянамі Кіева суседзілі севяране. Гэтая назва дадзеная ўжо даследчыкамі, бо ў летапісе сказана — СЕВЕР (Нзборннк, с. 28). Ці не гаворыць такая назва, што гэтае племя першапачаткова было самым паўночным з усіх славянскіх? Цалкам магчыма — гаворыць. А дзе была славянская поўнач? Узбярэжжа Балтыйскага мора.
У Ноўгарадзе жылі славяне. Такое ж імя сёння носяць грамадзяне Славеніі. Але былі і заходнія СЛАВІНЫ, роднасныя кашубам. I вось што цікава: мова ноўгарадскіх бяроставых грамат X—XII стагоддзяў мела агульныя рысы з Заходнеславянскімі дыялектамі («Лннгвнстнческнй энцнклопеднческнй словарь», с. 98). Так што і ноўгарадцы маглі прыйсці аднекуль з Польшчы.
Нашы продкі крывічы і радзімічы, безумоўна, прыйшлі з захаду (гл. М. Ермаловіч. Старажытная Беларусь. 1990, с. 28, 37). Драгавічоў жа Мікола Іванавіч залічвае ў тыя плямёны, якія прыйшлі з поўдня. У той жа час былі драгавічы і палабскія (гл. тамсама, с. 22).
Такім чынам, большасць славянскіх плямёнаў на ўсход прыйшла з захаду, астатнія — з поўдня. Зразумела, што гаворкі іх не маглі быць аднолькавыя. Хоць філолагі пра гэта не гавораць, але ўсведамляюць. Адсюль і тэзіс аб «фармаванні» з тых гаворак агульнай усходнеславянскай мовы: не было, дык сфармавалася!