З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
Да гэтых спробаў утрымаць у забыцці спадчыну вучонага, чыя дзейнасць у 20-я гады ў многім вызначала лінгвістычнае жыццё на Беларусі, варта прыгледзецца ўважліва.
Першае, што кідаецца ў вочы пры чытанні артыкулаў, якія непахвальна трактуюць Лёсіка,— гэта задэклараваная іх аўтарамі выключная адданасць праўдзе. «Людзям патрэбна праўда і толькі праўда,— пісаў у артыкуле «Не адступаючы ад урокаў праўды», апублікаваным у 1988 годзе ў газеце «Сдветская Белоруссня», кандыдат гістарычных навук М. Сташкевіч.— He павінна быць месца фальшу і паўпраўдзе, упрыгожванню і падтасоўкам... Любая прыблізнасць, недакладнасць — недапушчальныя ».
Цяжка не згадзіцца з усім сказаным за выключэннем хіба што апошняга: усё ж ад фактычных памылак або прыблізнасці не застрахаваны ніхто. Але калі аўтар пажадаў быць у адносінах да названых недахопаў такім непрымірымым — гэта яго права, аднак у дадзеным выпадку мы маем права разлічваць, што М. Сташкевіч з
няменшай нецярпімасцю паставіцца і да агрэхаў, дапушчаных ім самім.
А «недакладнасці» і «прыблізнасць» у артыкуле «Не адступаючы ад урокаў праўды» ёсць.
Вось піша, напрыклад, М. Сташкевіч аб тым, што некаторыя дзеячы Рады БНР — у тым ліку Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, П. Бадунова, А. Цвікевіч — вярнуліся на Беларусь пасля амністыі Прэзідыума ЦВК БССР 1923 года. Каб пераканацца ў тым, што аўтар «Советской Белорусснн» быў тут не зусім дакладны, трэба звярнуцца... ну хаця б да падшыўкі газеты «Савецкая Беларусь».
У нумары ад 1 лістапада за 1922 год змешчаны матэрыял, у якім апавядаецца пра ўрачыстае пасяджэнне ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, прымеркаванае да першых угодкаў яго заснавання. Вось пра што пісаў аўтар гэтай нататкі, што мела назву «Трыумф»:
«Мы зьвяртаем увагу на прамовы тых прафэсароў і тых грамадзянскіх дзеячоў, якія дагэтуль хоць і лайяльны былі да Савецкай улады, але адкрыта перад усім грамадзянствам не дэклярыравалі сваіх палітычных сымпатыяў да яе». Аўтар коратка спыніўся на выступах прафесара Нікольскага і доктара Лунца. I пасля: «Нарэшце трэба адзначыць прамову Лёсіка, быўшага праціўніка савецкага строю на Беларусі, які першы раз дакляраваў сваю сымпатыю Савецкай уладзе, дзякуючы якой Беларусь мае універсітэт, і закончыў сваю прамову клічам: «Хай жыве Савецкая ўлада!» У вуснах Лёсіка, які ня кідае слоў на вецер,— заўважыў невядомы хранікёр «Савецкай Беларусі»,— такі кліч азначае прызнаньне сваіх памылак і мае выключнае палітычнае значэньне».
Тое, што мела выключнае палітычнае значэнне для журналіста 20-х гадоў (відавочна, і не толькі для яго), выяўляецца, не мае найменшага значэння для сучаснага летапісца беларускай палітычнай гісторыі савецкага перыяду. I ўсё ж: быў Лёсік у 1922 годзе (г. зн. да амністыі 1923 года) у Менску ці не быў?
Зрэшты, знаходжанне Лёсіка на Беларусі пазначана болып ранняй датай, чым 1922 год.
Са зборніка «Адраджэнне», выдадзенага ў Менску ў 1922 годзе, можна даведацца, што ў папярэднім годзе Лёсік выкладаў на Менскіх дзевяцімесячных лектарскіх курсах. У тым жа 1921 годзе ў Менску была апублікавана ягоная «Практычная граматыка», і тады ж
ён пачаў чытаць курс беларускай мовы ў Беларускім універсітэце. Есць і іншыя сведчанні знаходжання Лёсіка (як, дарэчы, і С. Некрашэвіча, і П. Бадуновай) у Менску да 1923 года. Калі не ўваходзіць у супярэчнасць з законамі фізікі, то трэба прызнаць, што ўсё гэта было б немагчыма, калі б Лёсік у гэты час знаходзіўся ў эміграцыі. Факт удзелу Лёсіка ў культурным будаўніцтве Беларусі яшчэ да амністыі 1923 года, вядома, вельмі істотны. Навошта ж яго «забываюць»?
Ці піша М. Сташкевіч аб тым, што, «парваўшы з мінулым, і В. Ластоўскі, і Я. Лёсік, і С. Некрашэвіч, і А. Цвікевіч жылі ў пастаянным прадчуванні пагібельнага сутыкнення. Гэтае сутыкненне адбылося ў абставінах культу асобы. Да іх перш за ўсё рос недавер і падазрэнне ў тыя трагічныя гады». Трэба заўважыць, што недавер (зусім заканамерны, як пра гэта намякае М. Сташкевіч) да Лёсіка мог расці хіба што ў работнікаў пэўнага зацікаўленага ведамства. У іншых смяротных для падазрэнняў наўрад ці маглі быць сур’ёзныя падставы. Бо ж усяго за паўтара года да арышту, у самым канцы 1928 года, пастановай Савета народных камісараў БССР Лёсік быў зацверджаны сярод першых акадэмікаў Беларускай Акадэміі навук. У 1929 годзе ён знаходзіўся ў зеніце славы, і казаць прымяняльна да гэтага часу аб недаверы або падазрэнні да яго наўрад ці дарэчы. Няпраўда і тое, што ў 20-я гады Лёсік, Ластоўскі і іншыя жылі ў «пастаянным прадчуванні» расплаты за колішнія «грахі». Тое, што Лёсік дапускаў «абуральныя» — з пункту гледжання 30-х гадоў і пакуль яшчэ, на жаль, і з сучаснага пункту гледжання — выказванні аб характары ўзаемаадносін беларускай мовы з рускай (напрыклад, «у беларускай мове... слоў расійскіх і ц.-славянскіх бадай што зусім няма»), і тое, што Ластоўскі быў адным з сааўтараў апублікаванага ў 1928 годзе ў «Савецкай Беларусі» ліста, у якім сцвярджалася, што рэпертуар беларускіх тэатраў праз меру насычаны перакладнымі п’есамі, сведчыць аб іх зусім даверлівых адносінах да савецкай улады і аб адсутнасці ў іх боязі, што ім нагадаюць пра іх палітычнае мінулае.
Але не будзем завельмі дакараць М. Сташкевіча. Усё ж ён не мовазнавец, і яму не цікавыя заслугі Лёсіка на лінгвістычнай ніве. Раскрыццём вартасцяў і недахопаў навуковых канцэпцый вучонага павінны займацца перадусім лінгвісты, і з прыходам перабудовы яны
гэта зрабілі. Апублікаваны ў 1987 годзе ў газеце «Звязда» артыкул кандыдата філалагічных навук В. Шчэрбіна меў выразную назву «Класавы дальтанізм: Каму патрэбна рэанімацыя «навуковых» поглядаў Язэпа Лёсіка?»
Сутнасць поглядаў В. Шчэрбіна на мовазнаўчую спадчыну Лёсіка можна звесці да некалькіх палажэнняў.
Першае. У сваіх навуковых публікацыях і падручніках Лёсік, як напісаў наш вучоны муж, «дапускаў свядомыя памылкі нацыяналістычнага характару» (выкарыстоўваў радкі з «забароненых» вершаў «нацыяналістычна настроеных паэтаў»; прыводзіў прыклады накшталт «пабралі дзяцей у свае школы ды сталі вучыць іх чужою моваю», «гасподзь ад Сіона», «літвін, як лін»; грашыў ненавуковымі палажэннямі, як, напрыклад, «гэтая песьня не народная, а масквафільская імітацыя народных сьпеваў»).
Другое. Лёсік змагаўся з «аб’ектыўнамі тэндэнцыямі ў развіцці беларускай арфаграфіі» і, у прыватнасці, насуперак Б. Тарашкевічу і рэкамендацыям рэформы беларускага правапісу 1933 года імкнуўся «навязаць беларускаму народу штучнае вымаўленне асобных складоў у запазычаных словах».
Трэцяе. Лінгвістычным поглядам Лёсіка ўласціва русафобія: «Лёсік рашуча выступаў у друку супраць ужывання беларускімі пісьменнікамі і вучонымі любога, нават спрадвечна беларускага слова, калі яно па знешняй форме супадала з рускім словам». Тут, вядома, нядрэнна было б працытаваць самога Лёсіка, але В. Шчэрбін гэтага не робіць. Замест гэтага ён падмацоўвае свой пункт гледжання цытатай з выступу апанента Лёсіка, беларускага мовазнаўца I. Воўка-Левановіча: «Самым перадавым правадыром змаганцаў супраць русіцызмаў быў заўсёды, як вядома, Я. Лёсік. 3 русіцызмамі апошні вёў заўсёдьі сістэматычную барацьбу».
Чацвёртае. Дзейнасць Лёсіка насіла антынародны характар. «Пасля «ўпарадкавання» слоўнікавага саставу беларускай мовы агульнымі намаганнямі Я. Лёсіка, А. Баліцкага, В. Ластоўскага і некаторых іншых з нацыяналістычнымі поглядамі асоб тагачасная беларуская літаратурная мова, паводле слоў Воўка-Левановіча, «прадстаўлялася шырокім сялянскім масам нечым чужым, навязаным і мала зразумелым, менш зразумелым, чым нават руская мова». «Аб’ектыўна працэс
«беларусізацыі» ў галіне мовазнаўства (так, як разумеў яго Язэп Лёсік і да яго падобныя) хутчэй перашкаджаў, чым дапамагаў шырокім народным масам Беларусі атрымаць адукацыю на роднай мове».
Non multa,sed multum. He шмат, ды многае. Прынамсі, зусім дастаткова для таго, каб не прапусціць Лёсіка ў межы, якія ахопліваюцца паняццем «беларускае савецкае мовазнаўства».
Але што ж праўда з таго, што паведаміў нам пра Лёсіка В. Шчэрбін?
Адказаць на гэта пытанне давядзецца наступным чынам: няпраўда тут усё.
Што датычыць «забароненых» вершаў «нацыяналістычна настроеных паэтаў», то неабходныя тлумачэнні на гэты конт ужо дадзены Б. Сачанкам (у лік паэтаўнацыяналістаў В. Шчэрбін запісаў аўтараў, якія складаюць гонар беларускай літаратуры — В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, 3. Бядулю, А. Гаруна, Я. Коласа і іншых).
Прыклад «пабралі дзяцей у свае школы ды сталі вучыць іх чужою моваю», відавочна, не можа кваліфікавацца ў якасці «рэчавага доказу» нацыяналістычнага светапогляду Лёсіка. Мала таго што нам дакладна не вядома, пра якіх дзяцей ідзе гаворка і чые школы называюцца чужымі, але выяўляецца, у працах Лёсіка можна знайсці і прыклады-антыподы, скажам, «пабралі дзяцей у школы ды сталі вучыць іх роднаю моваю».
Што да прыйладу «літвін, як лін», то варта, відаць, параіць В. Шчэрбіну звярнуцца да першага тома «Прыказак і прымавак», выдадзенага Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР у 1976 годзе. Там ён знойдзе не толькі злашчаснага літвіна, якога па-шкодніцку параўноўваюць з лінём, але і прымаўкі «ятвеж, як еж», «палавец — акунец», «магілёўцы — кулажнікі, а смаленцы — ражкі», «мсціслаўцы — недасекі» і іншыя. Да выпуску гэтага тома мае дачыненне рэдакцыйная калегія серыі «Беларуская народная творчасць» (пяць чалавек), укладальнік, рэдактар, два рэцэнзенты. Якая прастора для выкрыццяў!
Выказванне Лёсіка пра песню, якая імітуе народную, зусім неабавязкова з’яўляецца памылковым*.
* Выраз «выказванне Лёсіка» тут не зусім карэктны, бо ў нескарочаным выглядзе цытата з падручніка Лёсіка па марфалогіі выглядае наступным чынам: «гэтая песьня не народная, а масквафільская імітацыя народных сьпеваў, як гаворыць Карскі ў «Бело-
Такія песні існавалі, і пра гэта неяк нагадалі аўтары ліста ў рэдакцыю «Советского славяноведення» (глядзі трэці нумар часопіса за 1988 год).
3 напісаным В. Шчэрбіным пра арфаграфічныя погляды Лёсіка зусім атрымліваецца канфуз. Лёсік не мог змагацца з «аб’ектыўнымі тэндэнцыямі ў развіцці беларускай арфаграфіі», засведчанымі ў рэформе беларускага правапісу 1933 года, з тае простае прычыны, што, быўшы арыштаваным і пазней высланым, з сярэдзіны 1930 года ён быў выключаны з навуковага і грамадскага жыцця Беларусі. Тое, што Лёсік прапаноўваў напісанні тыпу мэтад, мэлёдыя, пэдагогіка не супярэчыла, а супадала з рэкамендацыямі на гэты конт Б. Тарашкевіча.