З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
Сама сталіца Рэспублікі падае прыклад, як можна вырашаць такія пытанні. У 1972 годзе ў сувязі са стварэннем купалаўскага мемарыяла ў парку, што носіць імя паэта, адсюль быў перанесены на новае месца бюст Героя Савецкага Саюза лётчыка Грыцаўца. I ніхто не палічыў гэта за абразу, за знявагу памяці героя. Проста было перагледжана колішняе неразумнае рашэнне гарадскіх улад, якія паставілі ваенны помнік у Купалаўскім парку на вуліцы Купалы.
Магчыма, сёй-той чытач, нягледзячы на прыведзеныя мною аргументы, будзе шукаць паралелі паміж рашэннем гарадскіх уладаў Вільні аб дэмантажы помніка генералу арміі Чарняхоўскаму ў сталіцы Летувіскай Рэспублікі і маімі прапановамі адносна помніка-бюста маршалу Сакалоўскаму і танка-помніка вызваліцелям Гародні. Можа, нават мяне запішуць у адну кампанію з тымі, хто апаганьвае магілы савецкіх салдат у Польшчы і Балтыі, а цяпер ужо і ў нас, на Гарадзеншчыне. Таму ўдакладню сваю пазіцыю.
Помнік Чарняхоўскаму ў Вільні ўпрыгожвае горад — чаго не скажаш пра бюст Сакалоўскага і помнік-танк у Гародні. Ен знаходзіцца за межамі ўласна гістарычнага ядра Вільні — прыгаданыя вышэй помнікі стаяць у самым цэнтры. Помнік Чарняхоўскаму зроблены выдатным савецкім скульптарам Томскім, гарманіруе з асяроддзем, якое фарміравалася ў гэтай частцы Вільні з улікам дамінуючай ролі помніка. Ен ужо неад’емная частка горада. Усяго гэтага нельга сказаць пра гарадзенскія аб’екты, выкананыя на ўзроўні дрэннага рамесніцтва і гвалтам уціснутыя ў чужое архітэктурнае асяроддзе. Акрамя таго, трэба ўлічваць абставіны нараджэння помніка: Віленскі помнік у адрозненні ад гарадзенскага — надмагільны. Генерал
арміі Чарняхоўскі быў пахаваны ў Вільні па просьбе ўрада Летувіскай ССР як нацыянальны герой Летувы, як вызваліцель Рэспублікі і «Малой Летувы» (так летувісы называюць Усходнюю Прусію) ад нямецкіх захопнікаў. Гэтая дэманстрацыя ўдзячнасці Савецкім Узброеным Сілам павінна была, на думку яе аўтараў, зрабіць добрае ўражанне на Сталіна і паспрыяць таму, каб ён падарыў Летуве Кёнігсберг, як гэта ўжо было з Вільняй, Мемелем. 3 гэтай жа мэтай летувісы дамагаюцца, каб менавіта іх скульптарам даручылі працу над помнікам героям штурму горада-крэпасці Кёнігсберг. Помнік у Кёнігсбергу разам са сваімі калегамі рабіў вядомы, вельмі паважаны ў Летуве майстар Мікенас. Вядома ж, у адпаведнасці са сталінскімі ўяўленнямі аб эстэтыцы. Аднак стараліся дарма. He даў «бацька народаў» Летуве Кёнігсберга: вырашыў, што хопіць з іх даваенных падарункаў. Значыць, цяпер трэба знішчыць помнік генералу Чарняхоўскаму і выкінуць нябожчыка з зямлі? А для абгрунтавання нецывілізаваных паводзін натоўпу запісаць баявога генерала ў сталінска-берыеўскі хаўрус? Маўляў, усе савецкія аднолькавыя: і той, хто закрываў сабою амбразуры нямецкіх дотаў, і той, хто канваіраваў зэкаў на Калыму?
Гэта зноў жа той аспект летувіскага вопыту, да якога беларусам трэба ставіцца вельмі крытычна. Адна справа — зняцде помнікаў у імя гістарычнай справядлівасці ці перанос помнікаў у іншае, болып адпавядаючае ім асяроддзе, зыходзячы з эстэтычных крытэрыяў; другая — помста мёртвым, за якімі, дарэчы, няма ніякай віны. I ўвогуле палітычныя скокі на магілах нічым апраўдаць нельга. 3 усіх магчымых відаў палітычнай барацьбы гэты — самы горшы.
Цяпер наконт «дружбы народаў», якая, па словах пісьменніка Міхаіла Задорнага, у апошні час моцна абвастрылася, і аб адной з яе праяў — «баявой садружнасці»... У свой час савецкімі гісторыкамі дзеля добрых стасункаў СССР і ПНР, КПСС і ПОРП перабольшвалася роля сфарміраванага Савецкім Саюзам Войска Польскага у перамозе над гітлераўскай Германіяй. Цікава, што самі немцы ўспрымаюць паразу Германіі і перамогу СССР у другой сусветнай вайне даволі спакойна, як гістарычна абумоўлены вынік бойкі еўрапейскага і еўраазіяцкага гігантаў — але лічаць за абразу тое, што на апошняй стадыі штурму
Берліна Сталін пусціў у сталіцу рэйха палякаў. Бо месца Польшчы ў Еўропе і яе ролю ў Сусветнай вайне немцы ацэньваюць даволі аб’ектыўна... Якое гэта мае дачыненне да нас, да Беларусі? Менавіта на Беларусі, на Магілёўшчыне, у мястэчку Леніна своеасаблівы помнік фальсіфікацыі гісторыі «Музей савецка-польскай баявой садружнасці».
Калі ўжо гаварыць пра «савецка-польскую», дык трэба і пра «савецка-латышскую», «савецка-летувіскую», «савецка-азербайджанскую» і іншыя баявыя садружнасці. Войска Польскае было не адзіным нацыянальным фарміраваннем у складзе Чырвонай Арміі. Сярод палеглых на Вісле ў 1944 годзе цэлыя палкі складаліся з адных беларусаў. Тое, што Войска Польскае фармальна лічылася самастойным, нічога не мяняе на справе. Савецкі Саюз яго сфарміраваў, узброіў, даў сваіх афіцэраў, падпарадкаваў Вярхоўнаму камандаванню Чырвонай Арміі.
Уласна кажучы, мемарыял «савецка-польскай баявой садружнасці» прысвечаны так званай «бітве пад Леніна». Гледзячы на манументальны будынак музея, можна падумаць, што гэта падзея з таго ж шэрагу, такая ж эпахальная, што і Сталінградская, Курская бітва ці бітва пад Масквою. А то і больш важная, бо ні Валгаград, ні Курск, ні Масква не маюць нічога падобнага на той музейны цуд у Леніна. Але калі рассеяць ідэалагічны флёр вакол гэтай падзеі, дык высветліцца, што гэта быў нічым непрыкметны эпізод Беларускай аперацыі Чырвонай Арміі. Падобных у той жа дзень на савецка-германскім фронце былі тысячы. Яго асаблівасць толькі ў тым, што ў гэты дзень на гэтым месцы прыняла хрост вайсковая часць, сфарміраваная пераважна з палякаў (і тое, яшчэ трэба высветліць, хто былі па нацыянальнасці гэтыя жыхары заходніх абласцей Беларусі і Украіны) — дывізія Касцюшкі. Вось таму тут і стаіць мемарыял не менш маштабны (не скажу каб велічны), чым мемарыял у берлінскім Трэптаў-парку. Але ці мала розных батальёнаў, палкоў, дывізій прынялі на Беларусі першы бой? Што ж па кожным такім выпадку мемарыял ладзіць? Дык за якія ж заслугі дывізіі Касцюшкі асобая пашана; толькі за тое, што яна ваявала пад польскім сцягам? Мы ўжо звыкліся, што ў нашай краіне лепей быць чалавекам з замежным пашпартам, чым грамадзянінам СССР. Лягчэй жыць. Але ж, аказ-
ваецца, чужаземец у СССР (БССР) мае прывілеі і на пасмяротную памяць.
Зыходзячы з прынцыпу аб’ектыўнасці і гістарычнай справядлівасці можна паставіць пытанне аб пераглядзе статуса музея ў Леніна. Ен мог бы стаць музеем Вялікай Айчыннай (ці другой сусветнай) вайны на Магілёўшчыне. А ў ягонай экспазіцыі які-небудзь стэнд мог бы апавядаць і пра дывізію Касцюшкі, пра Войска Польскае. А пакуль пытанне будзе вырашацца, экспазіцыю музея «Савецка-польскай баявой садружнасці» можна было б дапоўніць новымі экспанатамі — рэшткамі знішчаных у нядаўні час у Полыпчы помнікаў удзячнасці і фотаздымкі мітынгаў у польскіх гарадах пад лозунгамі «Саветы, убірайцеся дадому!». Такая вось садружнасць...
Здаецца, столькі на Беларусі помнікаў, мемарыяльных шыльдаў, памятных знакаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, а сапраўдная гісторыя Беларусі ў вайне не напісана. He занатавана ў «манументальным летапісе», дагэтуль не ўшанавана памяць беларусаў, што загінулі на іншых франтах другой сусветнай вайны, а не толькі на савецка-германскім. Менавіта з жыхароў заходніх абласцей Беларусі былі сфарміраваны «польскія» часці, якія ў час высадкі брытанскіх войск у Італіі (1944) штурмавалі МонтэКасіна. Забытыя беларусы — афіцэры Войска Польскага, што сталі ахвярамі сталінскіх катаў у Катынскім лесе.
Ды і ўвогуле, хто паклапоціцца аб памяці нашых суайчыннікаў — беларусаў, што ў розныя часы, далёкія і блізкія, у сусветных войнах і «рэгіянальных канфліктах» загінулі за межамі Беларусі на тэрыторыі іншых дзяржаў, хто, калі не мы?
Але ж помнікі ім можа паставіць толькі суверэнная Беларусь. Пераацэнка манументальнай спадчыны адыходзячай эпохі — крок да суверэнітэту. I зрабіць гэту справу трэба спакойна, разважліва, як належыць цывілізаваным людзям, без «своеасаблівага варварства», да якога так схільныя «людзі асобага складу».
СЯРГЕЙ ЗАПРУДСКІ,
кандыдат філалагічных навук
ЧАЛАВЕК 3 МІНУЛАГА, АБО ЧАМУ ЦЯЖКА СЦІРАЦЬ «БЕЛЫЯ ПЛЯМЫ» Ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА МОВАЗНАЎСТВА
S1978 годзе, рэцэнзуючы выдадзены ў Мінску біябібліяграфічны слоўнік М. Булахава «Восточнославянскне языковеды», славенскі русіст Франц Якопін звярнуў увагу на тую дзіўную акалічнасць, што пасля надзвычай актыўнай навуковай дзейнасці ў 20-я гады некаторыя мовазнаўцы нечакана зусім замаўкалі ў пачатку наступнага дзесяцігоддзя. Толькі звяртаючыся да літаратуры, што прыводзіцца ў канцы слоўнікавых артыкулаў, піша навуковец, можна зрабіць ускосныя высновы аб лёсах гэтых лінгвістаў у 30-я гады. Так, у бібліяграфічнай даведцы пра беларускага навуковага і грамадскага дзеяча С. Некрашэвіча (1889—1937) пустка паміж 1929-м і 1967-м гадамі. М. Дурнаво (1876 — 1937) апублікаваў апошнія артыкулы ў 1932-м. Пра П. Бузука (1891 —1943)* пачалі пісаць у 60-я гады, а пра Г. Ільінскага (1876—1937) і Б. Тарашкевіча (1892—1938) — у канцы 50-х гадоў.
Калі б у булахаўскім слоўніку быў змешчаны артыкул пра рэпрэсіраванага ў пачатку 30-х гадоў беларускага мовазнаўца Язэпа Лёсіка і калі б Ф. Якопін гэтак жа ўважліва, як і ў іншых выпадках, пазнаёміўся з бібліяграфіяй пры гэтым артыкуле, то ён, відаць, быў бы змушаны здзіўлена адзначыць, што пра гэтага вучонага сталі пісаць і зусім у 70-я гады. Але артыкула пра Лёсіка ў «Восточнославянскнх языковедах» няма, і я ўжо
* Праўдзівая дата смерці П. Бузука — 1937-ы год.— С. 3.
не ведаю, хто і ў звязку з чым калісьці заўважыць, што вось, маўляў, Лёсік быў уведзены ў актыў беларускай лінгвістычнай навукі ўжо нават не ў 70-я, але толькі на схіле 80-х гадоў.
Зрэшты, ці сапраўды ўведзены?
Папраўдзе, у канцы 80-х імя Язэпа Лёсіка пасля працяглага перапынку зноў з’явілася ў рэспубліканскім друку і нават трапіла на старонкі некаторых цэнтральных выданняў. Пачынаючы з восені 1987 года, на працягу двух гадоў літаральна не было месяца, калі б хтонебудзь з беларускіх пісьменнікаў у вусных ці друкаваных выступах не закранаў якіх-небудзь аспектаў дзейнасці гэтага навукоўца ці не звяртаўся да характарыстыкі сітуацыі, якая склалася вакол яго імя. Пра Лёсіка і ў звязку з Лёсікам за гэты час выказаліся В. Зуёнак, Б. Сачанка (шматкроць), В. Быкаў (таксама неаднаразова), У. Арлоў, Р. Шкраба, У. Казбярук, У. Калеснік, іншыя пісьменнікі. Усе названыя літаратары гаварылі і пісалі пра Лёсіка ў спачувальным кантэксце. I ўсё ж, выявілася, адзінства поглядаў на творчую спадчыну рэпрэсіраванага мовазнаўца няма. Супраць рэабілітацыі навуковых поглядаў Лёсіка выступілі некаторыя навукоўцы, спецыялісты, чыё аўтарытэтнае меркаванне пры развязанні падобных спрэчных пытанняў мае асаблівую вартасць.