З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
Абвінавачванне Лёсіка ў выключнай нелюбові да слоў, тоесных рускім, таксама даводзіцца прызнаць негру нтоўным.
У 1924 годзе ў артыкуле «Некаторыя ўвагі да беларускае літаратурнае мовы» Лёсік пісаў: «Наша літаратурная мова як бы сумысьля ўхіляецца ад злучніка да, адносячы яго да русіцызмаў, а тымчасам гэты злучнік у народнай мове ўжываецца даволі шырока і мае свае цікавыя асаблівасці». Лёсік вылучае чатыры тыпы ўжывання ў беларускай мове злучніка да.
1925 год. У артыкуле «Неўстаноўленыя выпадкі нашага правапісу» Лёсік выказваецца на карысць ужывання ў беларускай мове слоў сямілетка і сталецьце: «па-беларуску трэба, ня мудруючы лукава, гаварыць так, як і па-расійску: сямілетка, а не сямёхгодка, а таксама сталецьце, а не стагодзьдзе». У працягу артыкула «Некаторыя ўвагі да беларускае літаратурнае мовы» поруч з прыназоўнікам аб Лёсік вылучае прыназоўнік а (пагаворым а прыгодзе) і крытычна выказваецца пра тэндэнцыю замяняць прыназоўнік для прыназоўнікам дзеля («падмену прыназоўніка для прыназоўнікам дзеля можна аб’ясьніць сабе незнаёмствам з фактамі роднае мовы; мабыць, некаторыя думаюць, што ў беларускай мове зусім няма прыназоўніка для*. У гэтым жа артыкуле Лёсік неадабральна адзываецца аб экспансіі прыназоўніка да на страту прыназоўніка к («вельмі часта ў нашай літаратурнай мове прыназоўнік да ставіцца там, дзе ў народнай мове стаіць прыназоўнік к»).
1926. У публікацыях гэтага года, а таксама на акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага права282
nicy i азбукі Лёсік прапаноўвае адмовіцца ад абазначэння на пісьме асімілятыўнага змякчэння свісцячых і афрыкат (замест зьвер, сьнег прапануе пісаць звер, снег). Вучоны выказваецца на карысць прымянення для беларускай мовы кірылічнай графікі (некаторыя ўдзельнікі канферэнцыі аддавалі перавагу лацінекай). Лёсік выступаў за тое, каб замяніць літары ы літарай й і, як вынік, за напісанні жйць, шйць і інш.
А вось што пісаў Лёсік у «Граматычных нататках», апублікаваных у часопісе «Узвышша» ў 1927 годзе: «У нас баяцца чужых слоў... Нашыя газэты стараюцца кожнае расійскае слова перадаць як-небудзь па-свойму. Тэндэнцыя пахвальная, але рэзультаты — сьмешныя. Ну, нашто, напрыклад, перарабляць зямлятрасеньне ў земляўздрыг, перагаворы — ў перамовы, калі ў нас ёсьць і зямля, і трасьці, і перагаварыцьі Гэтых і падобных расійскіх слоў і перарабляць ня трэба, бо яны аднолькава і беларускія, як вада, рука, галава і сотні іншых. Гэтаксама няма ніякае патрэбы замяняць беларускага слова pad польскім словам шэраг, як гэта зазвычай робіцца ў нашай літаратуры». А вось цытата з артыкула 1929 года: «Нашы газэты і некаторыя выданьні ставяць прыназоўнік ва ў такіх разох: ва ўрадзе, ва ўнівэрсітэце. Гэта няправільна... у паказаных выпадках трэба ставіць прыназоўнік у, падобна да расійскага: у учйтеля, у унйверсйтета».
Ці ж прыходзіцца пасля гэтага сумнявацца, што Лёсік не мог «рашуча выступаць супраць ужывання беларускімі пісьменнікамі любога слова, калі яно па знешняй форме супадала з рускім»?
(Кожны выпускнік філалагічнага факультэта, які мае спецыяльнасць «беларуская мова і літаратура», добра ведае, што сярод беларускіх лінгвістаў 20-х гадоў было нямала такіх, якія настойліва імкнуліся «адарваць» беларускую мову ад рускай. I вось пры непрадузятым звяртанні да працаў аднаго з іх — а Лёсік быў класічным «адрывальнікам» — выяўляецца, што гэта было, магчыма, і не зусім так. Ці не ўпадзе пры больш уважлівым разглядзе і ўвесь «русафобскі» будынак беларускай лінгвістыкі 20-х гадоў, выбудаваны беларускай навукай наступных дзесяцігоддзяў і ў прынцыпе не разбураны да апошняга часу?)
Абвінавачванне ў лінгвістычнай русафобіі ў адносінах да беларускіх мовазнаўцаў з поспехам прымянялася ў 30-я гады ў якасці пункта палітычнага абвіна-
вачвання, і ўжо таму сучасныя лінгвісты павінны выкарыстоўваць гэтую небяспечную зброю з надзвычайнай асцярожнасцю. He маючы пад сабою падстаў, падобнае абвінавачванне — блюзнерскае. Аднак усё бляднее перад высунутай В. Шчэрбіным прэтэнзіяй да Лёсіка ў антынароднай сутнасці ягонай дзейнасці. Беларускі мовазнавец у межах беларускага мовазнаўства фарміруе мову, якая беларускаму ж народу менш зразумелая, чым іншая, небеларуская мова,— ці можаце вы сабе ўявіць гэткае варварства? Але што ж тады давала падставы рэцэнзентам 20-х гадоў пісаць аб мове кніг Лёсіка як аб «добрай, чыстай, зразумелай» («Асьвета», 1926, № 3, с. 175), «простай, дакладнай, агульназразумелай» («Асьвета», 1927, № 2, с. 127)? I як узгадняюцца адзначаныя рэцэнзентамі 20-х гадоў у падручніках Лёсіка «прастата і агульнадаступнасць выкладу» («Асьвета», 1926, № 8, с. 118) з яго ж імкненнем (паводле Шчэрбіна, праўда, ненаўмысным) перашкодзіць адукацыі шырокіх народных мас?
На растыражаваны ў 1987 годзе Беларускім тэлеграфным агенцтвам артыкул М. Сташкевіча «Людзі з мінулага» (у ім раскрывалася «ўся праўда» пра беларускага грамадскага і літаратурнага дзеяча Антона Луцкевіча; і Я. Лёсік у гэтым артыкуле быў названы ў ліку іншых нявартых нашай увагі асоб мінулага) адгукнуўся адзін з чытачоў газеты «Літаратура і мастацтва», які заўважыў, што, маўляў, ці не зашмат на старонках беларускай перыёдыкі барацьбы з «людзьмі з мінулага?» 3 аргументамі гэтага-чытача, які лічыць, што трэба больш пісаць пра сучаснасць, можна было б і паспрачацца, аднак не магу не пагадзіцца з яго агульным пафасам, які не прымае падобных публікацый. Мне, аднак, не падабаецца не тое, пра што пішуць, але як пішуць. А пішуць, на жаль, почасту менавіта так, як напісаў пра Лёсіка В. Шчэрбін, і адзначаныя вышэй падтасоўкі — гэта толькі частка ўсіх недарэчнасцяў ягонага невялікага па аб’ёме артыкула.
Шматлікія скажэнні артыкула «Класавы дальтанізм», зрэшты, зусім не перашкодзілі яго аўтару заклікаць нас да «ўсебаковага ўліку існуючых гістарычных фактараў». Уважлівы перагляд «з класавых пазіцый і з улікам гістарычных фактаў» нашай спадчыны, на думку В. Шчэрбіна, «даўно ўжо стаў жыццёвай неабходнасцю ».
I тут, відаць, чытачы не прамінуць задаць мне пы-
танне. Але чаму ж, запытаюць яны, чаму аўтары, якія дамагаюцца «праўды і толькі праўды» і заклікаюць да «ўсебаковага ўліку існуючых фактараў», у сваіх уласных выступах гэтай самай праўдай і фактарамі лёгка ахвяруюць? Дый ці можна ўвогуле пры гэткім вольным абыходжанні з фактамі выбудаваць хоць трохі навуковую канцэпцыю?
Але рэч у тым, што артьікул М. Сташкевіча (пераважна) і артыкул В. Шчэрбіна (цалкам) на пабудову навуковых канцэпцый і не разлічаны. Гэта артыкулы не навуковыя, а палітычныя.
Гісторыя беларускага мовазнаўства ведае дастатковую колькасць палітычных артыкулаў.
Калі ў канцы 1930 года спатрэбілася тэарэтычнае абгрунтаванне рэакцыйнасці навуковых працаў і падручнікаў Лёсіка і іншых арыштаваных лінгвістаў («практычнае» абгрунтаванне было зроблена доблеснымі органамі ГПУ), то хутка знайшліся людзі, якія задаволілі гэты сацыяльны заказ. 19 снежня ў газеце «Савецкая Беларусь» быў апублікаваны артыкул да гэтага мала каму вядомага Язэпа Мацюкевіча. На пачатку 1931 года гэты артыкул быў перадрукаваны органам Беларускай Акадэміі навук «Савецкая краіна», і ў тым жа годзе з’явіўся шэраг іншых падобных публікацый, сярод якіх трэба адзначыць абагульняльную «тэарэтычную» працу «Навука» на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі», якая змяшчала раздзелы па мовазнаўству, этнаграфіі, краязнаўству.
Якія ж грахі інкрымініраваліся Лёсіку ў гэтых публікацыях?
Акрамя абвінавачванняў агульнага характару, што прымяняліся ў адносінах да ўсіх лінгвістаў-«нацдэмаў» (як, напрыклад, прыхільнасць да архаізмаў, наватвораў і паланізмаў, непрыязнасць да саветызмаў і русізмаў), сярод іх былі і вельмі арыгінальныя.
Лёсік быў абвінавачаны, напрыклад, у тым, што ён прапанаваў выдаць беларускую граматыку XVI стагоддзя. У артыкуле аб мове тэстамента князя Саломерацкага ён (гэткі нягоднік!) прыводзіў фотаздымкі тэстамента, апісваў яго пячаткі, характарызаваў умовы, у якіх ён быў створаны. I гэта тады, калі аўтарам артыкула «Мовазнаўства як сродак класавай барацьбы» Л. Бабровічу і I. Шпілеўскаму было дакладна вядома, што беларуская кулыура і беларуская мова «бяруць свой пачатак ад Кастрычніка, а не ад розных
сярэдневяковых папоўстваваўшых дзеячоў» («Савецкая краіна», 1931, № 3, с. 68)!
У першым нумары «Савецкай краіны» за 1931 год Мацюкевіч абураўся тым, што на акадэмічнай канферэнцыі Лёсік канстатаваў (паводле Мацюкевіча «заявіў»), што «Інбелкульт (правобраз будучай Беларускай Акадэміі навук.— С. 3.) стаіць на чале культурнай працы на Беларусі». Гэта, вядома, было нікуды не варта. Але вось у рамках «пралетарызацыі» акадэміі на старонках «Савецкай краіны» ў 1931 годзе быў надрукаваны ліст-наказ рабочых завода «Энергія», у якім яны пісалі, што «акадэмія павінна кіраваць усёй навуковай працай у БССР». I нікога гэта не абурыла!
На лінгвістычнай дыскусіі ў 1930 годзе Лёсік выказаў «крамольную» думку аб тым, што выкарыстанне лексічных наватвораў для маладых нацыянальных моў натуральнае і заканамернае. На гэтай жа дыскусіі ён (як, дарэчы, і П. Бузук, і М. Дурнаво) не прыняў «найноўшай марксісцкай» яфетыдалагічнай тэорыі Н. Мара і быў выкрыты як «сапраўдны індаеўрапеіст».
Але больш за ўсё перапала Лёсіку за «контррэвалюцыйныя» прыклады ў яго падручніках. Ягоныя граматыкі выдаваліся неаднаразова, прыкладаў у іх было вялікае мноства, і адмысловае іх прачытанне ў спалучэнні з рэвалюцыйнай пільнасцю давала надзвычайныя вынікі з пункту гледжання прадузятых інтэрпрэтацый.
Бачыць, напрыклад, Мацюкевіч у падручніку прыказку — «працуй зраньня аж да зьмярканьня». Здавалася б, што тут запярэчыш? Аж не. Паводле Мацюкевіча яна змешчана ў падручніку, каб... «змазаць» той факт, што на Беларусі «вялікі процант прадпрыемстваў пераведзены на 7-гадзінны рабочы дзень».
Чытае Мацюкевіч іншую прыказку — «болей думай, меней гавары» — і не бянтэжыцца: «Лёсік супроць самакрытыкі».
У прыкладзе «к свабодзе, роўнасьці і брацтву мы працярэбім сабе сьлед» Мацюкевіч убачыў... атаку на дыктатуру пралетарыяту.
Пад канец 1931-га — у 1932-м годзе хваля выкрыццяў арыштаваных у 1930 годзе вучоных-мовазнаўцаў трохі спала, але ў 1933-м ускінулася з новай сілай. Вельмі актыўны ўдзел у дыскрэдытацыі спадчыны беларускіх лінгвістаў 20-х гадоў наканавана было ўзяць беларускім пісьменнікам, якія накіроўваліся і