З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
Цяпер вяселлі ў цыганоў часта адбываюцца ў рэстаранах. Гонарам сямейнага свята лічыцца вянчанне ў царкве, куды зазвычай ездзяць на машынах. (Даўней цыганская пара ехала вянчацца на багата прыбраных конях, прычым малады павінен быў быць у ботах і з бізуном у руках.)
Пачынаецца застоліца ў пятніцу па абрадзе. Госці апранаюць найлепшыя ўборы, жанчыны дэманструюць свае пярсцёнкі, завушніцы, маністы. Маладыя сядзяць у цэнтры стала: пачынаючы ад маладога рассаджваюцца мужчыны, ад маладой — жанчыны. Размовы паміж прадстаўнікамі рознага полу (паміж мужам і жонкаю — таксама) адбываюцца ў перапынках, калі танцуюць: у гэты ж момант канчаткова вырашаецца пытанне пра грошы (або каштоўнасці), прызначаныя на падарунак маладым.
Кіруе цырыманіялам зазвычай сталы, гаваркі і дасціпны чалавек. Часам ім бывае сват. Часта прысутныя за сталом экспромтам выбіраюць такога гаспадара застоліцы.
Калі нявеста не нявінніца (яна паведамляе аб гэтым загадзя), або раней была замужам, арганізуецца проста сустрэча, якая ў перакладзе завецца «стол».
На вяселле запрашаецца аркестр (часам цыганскі), які на пачатку грае нешта досыць стрыманае. Госці паводзяць сябе паважна, ідзе няспешная размова, што
найменей датычыцца якраз маладых. Потым хтосьці з прысутных мужчын-гасцей крычыць: «Куды мы прыйшлі? Гэта проста госці або ўсё ж вяселле?» Знак пададзены і жанчыны-госці непрыкметна па чарзе выводзяць нявесту і жаніха ў падрыхтаваны дом, дзе яны павінны спазнаць адно аднаго як мужчына і жанчына. Госці ў гэты час ціха размаўляюць, хтосьці можа спяваць, апавядаць розныя гісторыі.
Спіртное разліваецца ўвесь час, але піць ніхто не прымушае. Вяселле працягваецца пасля вяртання нявесты і жаніха за стол. Жанчыны-госці пасля пільнага вывучэння шлюбнага ложа вусна сведчаць прысутным аб бязгрэшнасці нявесты. Першы тост гаворыць малады, ён дзякуе бацькам за дачку і прапануе з блаславення Бога выпіць за здароўе ўсіх гасцей.
Гэты тост суправаджаецца выбухам агульнае радасці і крыкамі ў гонар маладой пары. Аркестр грае вясельны цыганскі танец, потым іншыя агнёвыя мелодыі. Пачынае панаваць узвышаная атмасфера святочнасці. У нейкі момант гаспадар цырыманіялу са сваім памочнікам з’яўляюцца з сярэбранай тацаю (падносам), і кожны госць гаворыць сваё слова (часам вершам ці песняй) у адрас маладых. Абход гасцей з тацаю пачынаецца ад мужчын і заканчваецца на другім баку стала ў жанчын.
Маладыя абавязкова стоячы слухаюць пажаданні і дзякуюць за падарункі.
Працяг вяселля складаецца з тостаў, танцаў ды песень. Мужчыны мяняюцца конямі або купляюць іх адзін у аднаго.
Часам могуць узнікнуць бойкі паміж маладымі хлопцамі, але яны маюць незласлівы характар. Старэйшыя мужчыны хутка разганяюць задзіракаў.
Бываюць выпадкі, калі прысутная моладзь на вяселлі знаёміцца, і юнак, закаханы знячэўку, праз сваіх знаёмых жанчын або родных схіляе дзяўчыну збегчы разам з ім, гэта значыць выйсці за яго замуж без сватання.
Грамадзянскі шлюб у аддзяленні загса не карыстаецца сярод цыганоў пашанай і павагаю: толькі абставіны жыцця прымушаюць маладых уступаць у шлюб. На гэты конт нярэдка можна пачуць такое выслоўе: «Мы не гаджэ*, а цыганы і верым адно аднаму
* Усе нецыганы.
на слова, жывём на ўзаемным даверы, а не па паперках ».
Пасля вяселля маладая надзявае хустку і жыве ў доме ў мужа, з павагаю ставячыся да свёкра і свякрухі. Але беларускія цыганкі ў адрозненне ад сваіх супляменніц з Расеі і Украіны звычайна ходзяць без галаўнога ўбору.
Мы ўжо казалі, што большасць цыганоў Беларусі займаюцца пераважна гадаваннем хатняй жывёлы.
Калі цыганы паміраюць, іх дзеці або родныя не аддаюць цела на ўскрыццё, і яно тры дні знаходзіцца ў доме, дзе жыў нябожчык. Родныя, блізкія, знаёмыя і незнаёмыя ўспамінаюць тут ягоныя справы і ўсё жыццё. Нябожчыка сціпла памінаюць спіртным (мужчыны і жанчыны асобна), просячы пры гэтым Бога прыняць душу ў вечнае жыццё. Труйу звычайна вязуць на могілкі на конях: аддаюць зямлі на могілках агульных з беларусамі. Магілы цыганоў можна пазнаць па ручніку, завязанаму вакол крыжа. Пасля пахавання адзенне, ложак і асабістыя рэчы нябожчыка спальваюцца.
На працягу сваёй вандроўнай гісторыі цыганы перажылі безліч нягодаў і стратаў, але нягледзячы на гэта захавалі сваю мову і культуру. Пра цыганоў пісана шмат кніг, цыганская музыка няраз натхняла самых славутых кампазітараў...
Літаратура (асабліва публіцыстыка) не заўсёды стварала пра цыганоў праўдзівае ўяўленне. У станоўчым плане тут дарэчы будзе ўспомніць вядомую паэму Аляксандра Пушкіна «Цыганы». Паэт сапраўды любіў цыган, жыў сярод іх у Малдавіі, быў сапраўды знаёмы з рэальнай Земфірай. Пушкін не ўдзельнічаў у стварэнні міфаў аб свабодзе цыганскіх нораваў, але пушкіназнаўцы вытлумачылі ўсё па-свойму і толькі ўмацавалі байкі пра так званае «свабоднае каханне».
Віно, карты, коні, каханне... Калі чытаеш некаторыя літаратурныя творы, можа скласціся ўражанне, што нічым іншым цыганы і не займаюцца. Такі самы імідж ствараюць і песні: «Лншь однн не спнт, пьет шампанское...» і гэтак далей. Таму цыганьі ахвотней слухаюць індыйскія песні і вельмі любяць індыйскія фільмы. А вось некаторыя творы замежных і айчынных пісьменнікаў, спевакоў, кінематографаў успрымаюць з недаверам і нават пагардаю, бо ў большасці сваёй у іх прысутнічаюць чужыя цыганскай душы ідэі і рэаліі.
Цыганскі музычны фальклор шмат даў кампазі-
тарам Францыі, Аўстрыі, Румыніі, Германіі, Венгрыі і, вядома, Расеі.
Пра цыганоў пісалі В. Шэкспір, Д. Голсуарсі, С. Сервантэс, В. Тэкерэй, П. Мерымэ, Пушкін, Лермантаў, Блок і Ясенін, Горкі і Леў Талстой... Вялікі пісьменнік цудоўна гаварыў па-цыганску і нават быў з імі ў сваяцтве: ягоны брат Сяргей Мікалаевіч, а таксама сын Леў Львовіч былі жанатыя з цыганскімі спявачкамі. Іхнія нашчадкі жывуць цяпер у Францыі, ЗША, Швецыі.
У Беларусі натхнёныя радкі прысвяцілі цыганам Р. Барадулін, П. Трус. Пра беларускіх цыганоў піша найбуйнейшы цыганскі паэт сучаснасці, перакладчык, вучоны-цыганолаг Лекса Мануш-Бялугін. Ен, дарэчы, выдатна пераклаў верш Я. Купалы «А хто там ідзе?» на цыганскую мову.
Даўно па волі Бога цыганы пакінулі Індыю. Мінулася больш за тры стагоддзі, як яны знайшлі прытулак і назаўсёды засталіся ў Беларусі.
Гэтая зямля стала для сыноў і дачок цыганскага роду новай Маці-Радзімай. Пачуццё высокага яе шанавання жыве ў душах маіх нешматлікіх супляменнікаў.
Нізкі паклон табе жыватворная Радзіма — Беларуская Зямля!
Выказваю глыбокую ўдзячнасць ст. навуковаму супрацоўніку Інстытута гісторыі АН Беларусі Л. У. Дучыц, чые грунтоўныя факталагічныя матэрыялы па гісторыі цыганоў на Беларусі выкарыстаныя ў гэтым нарысе. Шчыра ўдзячны таксама таленавітаму цыгану-самародку Хвіліну Яновічу (Ромке).
ЗМЕСТ
Наталля Арсеннева. Малітва 5
Пётра Васілеўскі Каб жыла Беларусь 6
Алег Трусаў
Лунай, наш сцяг, ляці, пагоня! 16
Рыгор Барадулін
Унучка Францішка Скарыны, або Зэк № 0 — 297 23
Пётра Васілеўскі Хлеб і кніга 36
Сяргей Купцоў
Як цялё ваўка злавіла 51
Уладзімір Арлоў
Пад уладаю Перуна і Сварога 61
Сяргей Тарасаў
Адкуль прыйшло хрысціянства на Беларусь? ... 75
Юры Драгун
Уніяцкая царква Беларусі і дзяржаўная палітыка 89
Мікола Хаўстовіч Скасаванне Уніі 107
Алесь Жлутко Езуіты на Беларусі: пошукі праўды 118
Вітаўт Чаропка Зазірнем у дакументы 138
Генадзь Сагановіч
Ад Ведрашы да Крапіўны 166
Анатоль Грыцкевіч
Нацыянальнае пытанне ў праграме дзекабрыстаў 186
Генадзь Сагановіч Маскоўскі Нерон 190
Барыс Сачанка Мураўёў-вешальнік 205
Яўген Гучок
Беларускі лёс Арыны Радзівонаўны 224
Сяргей Дубавец, Генадзь Сагановіч
Старажытная Літва і сучасная Летува. Пераклад з рускай мовы У. Арлова 231
Вінцук Вячорка
Тысячагадовае суседства. Пераклад з рускай мовы
I. Папурэнкі 239
Пётра Васілеўскі
Пра нашы помнікі, «своеасаблівае варварства» і «людзей асобага складу» 255
Сяргей Запрудскі
Чалавек з мінулага, або Чаму цяжка сціраць «белыя плямы» ў гісторыі беларускага мовазнаўства.
Пераклад з рускай аўтара 276
Іван Ласкоў Адкуль пайшла беларуская мова 298
Уладзімір Арлоў
Полацкія кадэты 313
Вальдэмар Калінін Цыганы на Беларусі 330
3 гісторыяй на «Вы»': Публіцыстычныя артыку3-11 лы. Выпуск другі / Уклад. У. Арлова.— Мн.: Маст. літ., 1994.— 351 с: іл.
ISBN 5-340-010813.
Ваенная гісторыя сярэднявечнай Беларусі, царкоўная унія, трагічны лёс дзеячаў нацыянальнай культуры ў гады сталіншчыны, беларуская эміграцыя і іншыя «белыя плямы» — такі тэматычны абсяг кнігі. Сярод яе аўтараў вядомыя гісторыкі і пісьменнікі — Анатоль Грыцкевіч, Генадзь Сагановіч, Рыгор Барадулін, Іван Ласкоў, Барыс Сачанка.
Літаратурна-мастацкае выданне
3 ГІСТОРЫЯН НА «вы»
Публіцыстычныя артыкулы
Выпуск другі
Укладальнік
Арлоў Уладзімір Аляксеевіч
Рэдактары Г. С. Шупенька, У. А. Арлоў. Мастак П. М. Драчоў. Мастацкія рэдактары В. А. Губараў, A. М. Малышава. Тэхнічны рэдактар Т. М. Сокал. Карэктары Я. Ф. Харко, Л. А. Дзядзюля.
ІБ № 3833
Здадзена ў набор 07.12.92. Падп. да друку 16.11.93. Фармат 84Х 108’/32. Папера друк. № 1. Гарнітура школьная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 18,48. Ум. фарб.-адб. 18,90. Ул.-выд. арк. 19,26. Тыраж 9000 экз. Зак. 2429.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 3. 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.