З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
са славянамі Вялікага княства паволі перайшла на мову, якую сёння завём беларускай.
He ўсе фіна-угры Расеі прынялі царкоўнаславянскую мову. Цэлы шэраг народаў, як мардва, марыйцы, комі, удмурты, карэлы, адбіўся ад яе наступу, захаваў сябе. Іншых заліла царкоўная славяншчына. Ад ранейшых сваіх гаворак яны захавалі толькі асобныя словы, паходжанне якіх цяпер этымолагі не могуць вызначыць.
Пераход жа на больш-менш блізкую мову, якога вымагала царква ад беларусаў ды ўкраінцаў, аказаўся складанейшым. Засвоіць болей блізкую мову, здавалася б, прасцей. Але гэта не так. Нездарма ж суіснуюць дыялекты адной і той самай мовы. Калі суседзі ўзаемна разумеюць адзін аднаго без перакладу, ім зусім неабавязкова пераходзіць на суседскую мову, каб сумовіцца. Так было і з мовай Пісання. Беларус разумеў яе, але пераходзіць на яе, каб «гаварыць з Богам», не меў патрэбы, Бог і так павінен быў яго разумець. Беларус засвойваў з царкоўнаславянскай словы, зусім непадобныя да сваіх, і карыстаўся імі, падобныя ж працягваў казаць па-свойму. Царкоўнаславянская мова засявала мясцовыя гаворкі сваім лексічным каменем, але анічога не магла зрабіць з мясцовым вымаўленнем і граматыкай. Так і цягнулася гэтае змаганне сотні гадоў, прывёўшы да таго стану нашай мовы, які маем ад часоў Дуніна-Марцінкевіча, Насовіча, Багушэвіча.
Гэтае змаганне працягваецца і сёння, ужо не з царкоўнаславянскай, а з яе наступніцай — расейскай мовай. Як раней з амбона, так цяпер па радыё ды тэлебачанні, у тэатрах ды кінатэатрах, са старонак кніг і газет, з вуснаў настаўнікаў ды прафесараў яна грыміць штодзень, ад світання да змяркання ўсюды, дзе б ні стаяў ці сядзеў, ішоў ці ехаў, працаваў ці драмаў беларус. Але нашая мова — жыве, і веру — будзе жыць. Асабліва калі мы зразумеем нарэшце, што ў беларусаў — свая гісторыя, свой лёс, свая мова, якая прайшла цяжкі і пакутлівы, але гераічны шлях.
УЛАДЗІМІР АРЛОЎ
ПОЛАЦКІЯ КАДЭТЫ
Загаварыўшы з сярэднестатыстычным палачанінам пра кадэцкі корпус, пачуеш адно тое, што яго ўзарвалі. Знішчаючы старыя муры, сучасныя вандалы амаль дазвання зруйнавалі і памяць пра навучальную ўстанову, гісторыя якой налічвае ні многа ні мала — без чвэрці стагоддзе.
Яна пачынаецца ў 1830 годзе, калі імператар Мікалай I зацвердзіў «Положенне о губернскпх кадетскнх корпусах», што прадугледжвала стварыць корпус на чатырыста кадэтаў і ў Полацку. Вялікіх праблем з будаўніцтвам і абсталяваннем не ўзнікла, бо якраз тады царскія ўлады павесілі замок на піярскі калегіум і прысвоілі ўсю былую маёмасць Полацкай езуіцкай акадэміі, якой на той час валодалі манахі піярскага ордэна. Саму акадэмію, што мела ўсе правы універсітэта і паспела зрабіцца за адпушчаныя ёй восем гадоў агменем асветы і вальнадумства, расейскія каланізатары, баючыся росту нацыянальна-вызваленчага руху на захопленых у канцы XVIII стагоддзя беларускіх землях, зачынілі яшчэ раней, у 1820-м.
Корпусу дасталіся будынак кляштара, дзесяць ордэнскіх дамоў і шэсць дамоў скарбовых. Прызначаны архітэктарам Антоні Порта дакладваў начальству, што ўсю неабходную перабудову колішняй езуіцкай рэзідэнцыі можна закончыць за тры гады. Урад выдаткаваў на гэта 580 тысяч рублёў.
Цікава ўчытвацца ў тагачасныя казённыя pa-
сейскія паперы. Іх стыль і лексіка часам дзіўна нагадваюць нешта вельмі знаёмае па падзеях нашага стагоддзя. Вось, напрыклад, «коміссія аб устроеніі Полоцкого кадетского корпуса» на чале з беларускім генерал-губернатарам князем Хаванскім загадвае прыёру піярскага кляштара Барташэвічу «очнстнть помеіценне» ад кніг, музейных экспанатаў, карцін, музычных інструментаў і нотаў, а таксама «от своего жнтельства». А вось некаторыя вынікі «очнсткн»: акадэмічная бібліятэка скарацілася па колькасці тамоў у дваццаць разоў, багадзельню ператварылі ў корпусную пральню, у батанічным садзе зрабілі дрывотню.
Кадэцкія карпусы афіцыйна былі сярэднімі навучальнымі ўстановамі з ваенным рэжымам, з выпускнікоў якіх камплектаваліся вайсковыя вучылішчы. На захопленых Расіяй землях яны, аднак, адыгрывалі значна большую ролю. Пра яе скажа на 50-гадовым юбілеі корпуса яго выпускнік, сапраўдны стацкі саветнік Пятроў: «Прошу всех нметь в влду, что Полоцкнй кадетскнй корпус волею нмператора Ннколая Павловнча учрежден для проведення в Западном крае нден русского просвегцення, русского патрнотнзма н русского дела. Западный край нсторнческнмн обстоятельствамн был оторван от Росснн, н в нем едва не был забыт русскнй язык, н едва не было уннчтожено древнее православне. Но мы, получнвшне образованне в Полоцком корпусе, в тех стенах, где некогда незунты стронлн свон ковы, должны всемн снламн стремнться поднять в крае русское дело н заботнться об окончательном воссоеднненнн этого нсконн русского края с православною Росснею».
Адкрыццё новай навучальнай установы адбылося 25 чэрвеня 1835 года. На той дзень у корпус былі прынятыя са шляхецкіх сем’яў 54 падлеткі ва ўзросце з дванаццаці да чатырнаццаці гадоў. Раніцой іх пастроілі ў рэкрэацыйнай зале ў тры шыхты. Дырэктар адрэкамендаваў кожнага паіменна генерал-губернатару і даў каманду: «На молнтву направо, скорым шагом марш!» Пасля літургіі ў Мікалаеўскім саборы праваслаўны полацкі епіскап Смарагд сказаў перад вернікамі прачулае слова. Хлапчукі ў навюткай кадэцкай форме пачулі, што мусяць «образоваться прнлнчно благородному сословню н стать полезнымн сынамн Росснн». Потым корпусныя будынкі пакрапілі святой вадою, і госці селі палуднаваць. У другой палове абеда ў сталоўню запрасілі выхаванцаў. Тыя ласаваліся дэсертам,
крычалі пры тостах «ура!» і ломкімі галасамі спявалі «Боже, царя хранн». Ўвечары яны гулялі на ілюмінаваным пляцы, над якім гарэў на саборы царскі вензель.
Назаўтра свята скончылася, пацягнуліся кадэцкія будні.
Першым дырэктарам корпуса стаў удзельнік вайны з французамі генерал-маёр Павел Хвашчынскі. Дакументы сведчаць, што пад час штурму Полацка ў кастрычніку 1812-га падпаручнік Хвашчынскі ў якасці ад’ютанта «неоднократно попадал в весьма опасные места для отдачн прнказаннй по фронту, прнчем выделялся неустрашнмостью прн снльном непрнятельском огне н крайней расторопностью в нсполненнн возлагавшнхся на него порученнй, за что н был переведен в Могнлевскнй пехотный полк поручнком». Мяркуючы па загадах і лістах першага дырэктара, ён быў чалавек дападкі і ўедлівы: сам правяраў зручнасць мэблі і вызначаў, на якой выхаванцы хутчэй праціраюць казённыя штаны. Яшчэ ён быў такі зацяты антысеміт, што меўся перагарадзіць рашоткамі прылеглыя да корпуса вуліцы, каб полацкія яўрэі нават не набліжаліся да кадэтаў.
Першыя дні хлопчыкі з задавальненнем займаліся «фронтам», асвойвалі сігналы, вучыліся танцаваць і спяваць хорам. Праграма называла гэтыя заняткі «прнятнымн нскусствамн». Праз пару тыдняў навучальны камітэт наладзіў праверку ведаў па іншых, менш прыемных навуках. Высветлілася, што з 65 кадэтаў 37 зусім не ведаюць «французскай азбукі», a 29 — «нямецкай». Двое вызначаліся тым, што не ведалі амаль нічога і з цяжкасцю разбіралі расейскі тэкст. Згодна з іхняю падрыхтоўкай, выхаванцаў падзялілі на тры класы.
Расклад уключаў закон Божы, названыя раней мовы, арыфметыку, алгебру, геаграфію, гісторыю, чыстапісанне і маляванне. На тыдзень прыпадала 24 урокі па паўтары гадзіны. Кіраўніцтва раіла педагогам звярнуць увагу на правільнасць чытання і маўлення, «так как большннство поступнвшнх детей нз губерннй белорусскнх с грубым местным наречнем». Каб як мага дакладней вызначаць узровень ведаў, у карпусах існавала 12-балавая сістэма ацэнак.
Педагагічны арсенал кадэцкіх педагогаў у параўнанні са шматлікімі вынаходкамі іхніх папярэднікаў-езуітаў выглядае досыць убога. У класах стаялі чырвоныя і чорныя дошкі, куды запісвалі прозвішчы выдатнікаў і тых, чые веды цяжка было ацаніць нават пяцёркай. Калі ў клас заходзіў нехта з начальства, вучні станавіліся кожны каля сваёй дошкі. За нядбайнасць кадэтаў маглі на тыдзень ці два пазбавіць адной з найсмачнейшых страў, прычым у сталоўцы пакараным загадвалі стаяць і глядзець, як таварышы ядуць гэтую смакату.
Дзень пачынаўся з пад’ёму а палове шостай раніцы і заканчваўся адбоем а палове дзесятай вечара. Шмат часу адводзілася заняткам на свежым паветры, дзе пад наглядам выхавацеляў кадэты гулялі ў мяч і ў валаны, бегалі навыперадкі, лазілі па канатах, шастах і драбінах, скакалі праз драўлянага каня, перацягвалі палкі, хадзілі з чыгуннымі шарамі ў руках, узбягалі на стромыя дашчаныя горы. Узімку праграму дапаўнялі гульня ў снежкі, канькі, будаўніцтва снегавых фартэцаў. Шэсць гадзін на тыдзень прысвячалася «фронту» і шэсць — гімнастыцы, фехтаванню, танцам і спевам.
Вольны час рэкамендавалася бавіць з двухтыднёвым часопісам пад прывабнаю назвай «Журнал для чтеяля воспнтаннлков военно-учебных заведеннй». Пазнаёмімся са зместам аднаго з выпускаў за 1840 год: «Медный крест», стлхл; «Роіца л огонь», басня Крылова; Путевые плсьма лз Англлл, Германлл л Францнн; Нсторля л нынешнее состоянле Черногорлл; Дело под Влтебском л действля князя Багратлона от Несвлжа до Мстлславля. Пад рубрыкай «Смесь» друкаваліся нататкі «Резлновая лодка» і «Похлшенле ребенка орлом».
Аматарам добра пад’есці прапаную тыднёвае меню полацкіх кадэтаў за 1841 год. Панядзелак: Суп бульбяны. Адбіўлая з ялавічыны. Пірагі са свежай капустай і яйкамі. Аўторак: Капуста. Ялавічына пад соусам з бручкі і морквы. Кнышы (ватрушкі). Серада: Локшаны. Ялавічыяа пад бульбяным соусам. Пірагі з варэннем. Чацвер: Суп манны. Смажаная ялавічыла з гуркамі. Пірагі з грэцкаю кашай. Пятніца: Суп бульбяны. Адбіўлая з ялавічыны. Слаёныя пірагі з капустай і яйкамі. Субота: Суп з каранёў. Ялавічына з бульбай. Рысавая каша з маслам. Нядзеля: Капуста і да яе пірагі з грэцкаю кашай. Смажаная ялавічына з гуркамі. Слаёяыя пірагі з варэннем. Шторапіцы выхаванцам давалі яшчэ
збіцень з белай булкай. Аўтар выдадзенай у 1910 годзе кнігі «Полоцкнй кадетскнй корпус» падпалкоўнік Васіль Вікенцьеў называе гэтае меню «малоразнообразным». Трэба меркаваць, што недахоп быў выпраўлены.
Падобныя, як два боты, кадэцкія будні напрыканцы снежня асвятляла радасць калядных вакацый. На полацкіх вуліцах звінелі бомы прысланых па хлапчукоў коней. Падлеткі марылі, як дома пад захопленымі позіркамі сясцёр і малодшых братоў выйдуць да святочнага стала ў сваіх цёмна-зялёных мундзірах з чырвонымі каўнярамі і пагонамі, з залатымі галунамі і нашараванымі да бляску гербавымі гузікамі. Адпускалі толькі тых, чые бацькі жылі не далей за 75 вёрстаў, але на Новы год корпус пусцеў: большасць выхаванцаў паходзіла з былога Полацкага ваяводства.