З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
«Полочаннн», тры нумары якога выйшлі ў 1906—1907 гадах.
Улады, як чорт крыжа, баяліся праяваў сепаратызму і сачылі, каб на чале корпуса не апынуўся прадстаўнік мясцовага дваранства. Да ўраджэнцаў Беларусі належыць толькі трынаццаты па ліку дырэктар генерал-маёр Мадэст Чыгір. Здаецца, у прыхільнасці да музаў ён мог паспрачацца з Анчуціным. Кадэты ставяць камедыю Аляксандра Астроўскага «Свон людн — сочтемся», адзначаюць вялікім літаратурным вечарам 100-годдзе Гогаля. Канцэнтруюць корпусны хор, ансамбль балалаечнікаў, струнны і духавы аркестры. Кадэты захапляюцца барацьбой і гімнастычнымі практыкаваннямі. Да барцоў і гімнастаў далучаюцца жанглёры ды клоуны, і горад ужо гаворыць, што ў корпусе вельмі нават прыстойны цырк.
Пры гэтым дырэктары ў Аляксандраўскай зале корпуса быў пастаўлены бюст-помнік Раману Кандраценку. На цырымоніі прысутнічала каралева Грэцыі Вольга, што прыбыла ў горад з нагоды пераносу мошчаў святой Еўфрасінні. У тым самым, 1910 годзе корпусу споўнілаоя семдзесят пяць. Да юбілею і выйшла няраз цытаваная тут кніга Вікенцьева. Дзякуючы яму, мы ведаем, што корпус даў адукацыю і выхаванне тром тысячам афіцэраў расейскай арміі. Чатырнаццаць з іх былі на той час георгіеўскімі кавалерамі.
Прамаўляючы да першых кадэтаў, епіскап Смарагд хацеў бачыць іх вернымі слугамі праваслаўнага трона. Шмат хто з гадаванцаў корпуса меў сваё ўяўленне пра абавязак перад Бацькаўшчынай. Расейскі дэмакрат Мікалай Агароў аднойчы трапна назваў кадэтаў пакутнікамі, якіх вузкае, нярэдка тупое і бесчалавечнае выхаванне «домучнло до разумення свободы».
3 тых, для каго свабода была не абстрактным паняццем,— выхаванец корпуса ўкраінскі шляхціц з Палтаўшчыны Андрэй Патабня. Прапаршчыкам ён трапіў служыць на польскія землі і стаў адным з кіраўнікоў падпольнага «Камітэта расейскіх афіцэраў у Польшчы». Быў знаёмы з Герцэнам, з польскімі рэвалюцыянерамі Яраславам Дамброўскім і Зыгмундам Серакоўскім. Калі край паўстаў, былы полацкі кадэт не бачыў іншага выйсця, апроч пераходу на бок інсургентаў. Жыццё Андрэя Патабні абарвалася на дваццаць
пятым годзе ў баі з карнікамі пад Кракавам, каля мястэчка Пяскова Скала, дзе захавалася ягоная магіла з мемарыяльнай плітой.
Афіцыйны спіс кадэтаў-«палачан», забітых ці памерлых ад ранаў, сведчыць, што не ўсе яны гінулі так годна, як Патабня. (Яго ў гэтым пераліку, вядома, няма.) Прапаршчыка Эдуарда Дамброўскага сустрэла ў 1845 годзе куля вальналюбнага каўказскага горца. KaniTan Мікалай Абухаў сканаў ад ранаў пасля боя з «польскнмн мятежннкамн». Паручнік Фёдар Сандзецкі быў пасечаны шаблямі ў захопніцкім паходзе расейскага войска ў Туркестан. Забіты «прн подавленнн бунта» ў 1906-м паручнік Уладзімір Нішчынскі. Прозвішчы кажуць: большасць гэтых афіцэраў — не з расейскіх дваранскіх фамілій, а са шляхты далучаных на захадзе земляў. Значыцца, гінулі за чужую палітыку, чужыя інтарэсы. Нехта заліваў сумленне гарэлкаю, як капітан Пора-Леановіч з навеллы Уладзіміра Караткевіча «Паром на бурнай рацэ». А нехта аддана і без сумневаў служыў «Отечеству», што душыла ягоны паднявольны народ. Кожны рабіў свой выбар.
У Полацкім кадэцкім прайшлі юначыя гады яшчэ адной выбітнай асобы, палачаніна па нараджэнні Дзмітрыя Кайгародава. Развітаўшыся пасля корпуса з вайсковым жыццём, ён заслужыў у сучаснікаў імя бацькі расейскай феналогіі, летапісца прыроды. Колішні кадэт унікліва вывучае лясную гаспадарку ў Нямеччыне, Швецыі і Швейцарыі, у трыццаць шэсць гадоў робіцца прафесарам. Дзесяць выданняў вытрымлівае яго адрасаваная педагогам і дзецям кніга «Беседы о русском лесе».
Вежы Сафійскага і Мікалаеўскага сабораў, карпусныя калідоры і класы снілі сакратар Расейскай акадэміі навук аўтар кніг пра вайну 1812 года і Крымскую кампанію Мікалай Дубровін, расейскія гісторыкі Васіль і Міхаіл Сямеўскія, вядомы вучоны-механік Віктар Кірпічоў і ягоны брат Ніл, таксама буйны навуковец, які займаў пасаду старшыні расейскага Паветраплавальнага камітэта. Полацкім кадэтам быў літаратар Уладзімір Тунашэнскі, чыя п’еса «Губернская Клеапатра» ў канцы XIX стагоддзя часта ставілася на сталічных і правінцыйных сцэнах.
Гаворка пра выпускнікоў корпуса шмат страціць, калі не ўзгадаць светлага імя Іосіфа Стаброўскага — археолага і гісторыка, заснавальніка Слонімскага гіста-
рычна-краязнаўчага музея, унука паўстанца 1863-га, прыкутага да тачкі на царскай катарзе. Пакінуўшы горад кадэцкага юнацтва, ён скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут, у чыне палкоўніка прайшоў першую сусветную вайну, крыху паслужыў у Чырвонай Арміі і вярнуўся ў родны Слонім. У корпусе вучыўся аўтар вядомага гістарычнага рамана «Порт-Артур» Аляксандр Сцяпанаў. Стаброўскі быў сынам афіцэра, да апошніх дзён не здымаў шыняля, ды навуковыя інтарэсы перамаглі ў ім прафесійнага вайскоўца. У Слоніме вы пачуеце пра яго сапраўдныя легенды, у якіх, аднак, няма нічога прыдуманага.
Гонарам Стаброўскага была ягоная калекцыя, што легла ў аснову гарадскога музея. Сабраныя гэтым апантаным чалавекам рарытэты ўпрыгожылі б любы еўрапейскі музей: галава паганскага ідала, першае выданне Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года, аўтографы Карамзіна, Дзяржавіна і Льва Талстога, лісты Пушкіна да Наталлі Ганчаровай... Паўстагоддзя ён шукаў і ўсё ж знайшоў і даставіў у музей метэарыт, што калісьці ўпаў у яго на вачах паблізу горада.
Напэўна, ад бацькі, удзельніка севастопальскай абароны ў Крымскай вайне, ён успадчыў неверагодную смеласць. Калі ў Слоніме з’явіліся фашысты, Стаброўскі запакоўваў і хаваў свае экспанаты. Нямецкі афіцэр зайшоў у музей акурат тады, як сівы сямідзесяцігадовы дарэктар здымаў са сцяны карціну Верашчагіна. «Рус это не поннмаль. Вереіцаглн место в Дрезден»,— сказаў няпрошаны візітант, тыцнуўшы гаепадару пальцам у жывот. Полацкі кадэт закруціў «мастацтвазнаўцу» дулю і толькі нейкім дзівам пазбегнуў смерці. Свой зямны шлях ён завяршыў у 1968-м, на дзевяноста дзевятым годзе жыцця.
За чатыры гады да гэтага выканкам Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных прыняў рашэнне № 6 «О пооіцреннн работннков, участвовавшлх в выполненлл спецзаданля»: «За хорошо выполненные работы по обрушенлю зданля бывшего кадетского корпуса наградлть Почетной грамотой товарліцей Карагодлна A. Н. л Долгошея A. Н. Обьявлть благодарность каплтану Шульженко Г. Я., товарлш,ам Ходасевлчу С. Г., Кулаковскому Н. А., Попуцевлчу В. М. Председатель лсполкома Н. Клепацкая. Секретарь П. Петров».
У кожнай эпохі свае героі.
ВАЛЬДЭМАР КАЛІНІН
ЦЫГАНЫ НА БЕЛАРУСІ
I дамоў не станавіце, і сяўбы не сейце, і віннага агароду не засаджайце ані майце, але ўсе дні вашы жывіце ў палатках, каб вы жылі шмат дзён на зямлі, і дзе вы падарожжуеце.
Кніга прарока Ярэмы*
Яважліва чытаючы Свяшчэннае Пісанне, мы як бы знаходзім вобразную сувязь лёсу і жыцця цыганоў з тым старажытным часам (700—600 гады да нашай эры), калі Госпад праз прарока Ярэму загадаў дзецям Енадаба з неяўрэйскага племя Рэкабітаў весці жыццё вандроўнікаў з палаткамі.
Ці магчыма атаясаміць гэтых вандроўнікаў з цыганамі? Ці можна выказаць здагадку, што вандроўны лёс гэтых людзей і занёс іх пазней у Індыю?
Апынуўшыся ў Індыі сярод прыязнага люду і пражыўшы там каля 1300 гадоў, чужынцы часткова змяшаліся з мясцовым насельніцтвам. Прыхадні вабілі да сябе прадстаўнікоў індыйскіх каст вандроўных музыкантаў, танцораў, жрацоўпрадказальнікаў. Паступова яны пачалі размаўляць на мове народа, сярод якога жылі, захаваўшы некаторыя элементы свайго сяміцкага кораня. Калі варункі жыцця зрабіліся неспрыяльнымі (уварванне арабаў, ісламізацыя) абноўлены народ, як і было сказана ў прароцтве, зноў выправіўся ў доўгі шлях вандравання па ўсім твары зямлі.
У Бібліі гаворыцца: «А рассялю егіпцянаў па народах і развею па землях, і пазнаюць, што я Госпад». (Кніга прарока Езэкіеля.) Гэтыя словы Свяшчэннага Пісання жывуць у розумах значнай часткі цыганоў Заходняй Еўропы. Згодна з легендай у старажытныя часы Егіпецкага царства
* Сьвятая Бібля. Нью-Норк, 1973.
цыганы жылі сярод егіпцян, і менавіта іх спасцігла горкая доля рассялення сярод іншых народаў.
Існуе таксама легенда, што цыганы — гэта продкі згубленых у час перасяленняў і ганенняў ізраільскіх плямён. Нібыта ў падарожжы Абраама ў землі Ханаанскія цыганы ўжо суправаджалі яго, будучы яго дзецьмі. Пазней яны быццам былі ў неблагіх адносінах з валадаром Егіпта Іосіфам, які заступаўся за цыганоў, бо тыя таксама з’яўляліся народам фараона.
Яшчэ адна легенда гаворыць, што ў часы Ісуса Хрыста цыганы былі цвікарамі ў Іудзеі, і ім даводзілася вырабляць цвікі для крыжоў, на якіх распіналі асуджаных судамі рымскіх намеснікаў. Калі ўкрыжавалі Ісуса Хрыста, адзін цыган нават як быццам выкраў і схаваў адзін цвік, каб аблегчыць пакуты Збавіцеля. Таму Бог прыязны да цыганоў і не надта жорстка пакарае іх за крадзеж на Страшным судзе.
Аднак гэтыя легенды не знаходзяць пацверджання ні ў Бібліі, ні ў апокрыфах, ні ў іншых старажытных дакументах. Сапраўдная прычына, якая прымусіла цыганоў пакінуць сваю Радзіму — паўночную Індыю і рассяліцца сярод іншьіх народаў, не захавалася ў свядомасці самога народа і не ўстаноўлена вучонымі*.
Цыганы — самыя унікальныя і адметныя з усіх людзей зямнога шара. Яны ні да кога не падобныя і рэзка адрозніваюцца ад усіх этнічных груп сваімі паводзінамі, ладам жыцця, унутраным светам. Тлумачэнне гэтаму сёй-той шукае ў паданні, што цыганы паходзяць ад першай жонкі Адама, якая ў яго была да Евы. Такім чынам, дзяцьмі Евы можна называць усіх жыхароў зямлі, апрача цыганоў.
Гэты народ ёсць ва ўсіх краінах, за выключэннем хіба Японіі, якая доўгі час была закрытая для іншаземцаў. Згодна з апошнімі дадзенымі цыганоў у свеце каля 5 мільёнаў, у тым ліку на тэрыторыі былога СССР каля 300 тысяч, з якіх болып за 8000 жыве ў Беларусі. У розных дзяржавах іх называюць па-рознаму: у Англіі — гіпсы, у Іспаніі — гітамы, у Грэцыі — гюфты,
* Некаторая частка цыганоў наогул не ведае аб сваім паходжанні. Яны прымуць любое тлумачэнне. «3 Індыі?! — няхай з Індыі». Дарэчы, наўрад можна пагадзіцца з гіпотэзай, што цыганы пакінулі Індыю, ратуючыся ад ісламізацыі. Сярод цыганоў Балканскага паўвострава, Турцыі, Азіі, Афрыкі шмат прыхільнікаў мусульманскай веры. Існуе, між іншым, і яшчэ адно паданне, паводле якога цыганы — рэшткі народа, які насяляў легендарную Атлантыду...