З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
У 1865-м Полацкі кадэцкі корпус быў пераўтвораны ў ваенную гімназію, якая праіснавала да 1882 года. Выпускнікі такіх гімназій працягвалі навучанне ў вайсковых вучэльнях. Разам з агульна-адукацыйнымі дысцыплінамі ў пералік абавязковых заняткаў уваходзілі шыхтовая падрыхтоўка, плаванне, танцы, спевы, музыка і розныя рамёствы «полезные в смысле педагогнческом». У апошнім, сёмым класе гімназістам выдавалі стрэльбы. Перад выпускам іх чакаў летні вайсковы лагер.
Паводле матэрыялаў рэвізіі ў першы навучальны год гімназія налічвала 333 выхаванцы ва ўзросце ад дзевяці да васемнаццаці гадоў (221 праваслаўны, 109 католікаў, 18 лютэранаў, двое армянаў і адзін мусульманін). ІІІмат вучняў, нават у малодшых класах, курылі. Як найцяжэйшае парушэнне дысцыпліны рэвізоры адзначылі спяванне чатырма хлапчукамі рэвалюцыйнага гімна, за што «злачынцаў» бязлітасна адлічылі.
Рэвізоры цікавіліся харчаваннем гімназістаў. Уранні тыя атрымлівалі збіцень або аўсяны суп з булкай, аб адзінаццатай гадзіне — па пірагу. Пасля абеду з трох страў перад вячэраю быў яшчэ падвячорак — кавалак жытняга хлеба.
Корпус і гімназія зведалі тое, што ў наш час называюць «дзедаўшчынай». У снежні 1868 года вучні выпускнога класа на горкі яблык збілі жгутамі пяцікласніка. Расследаванне выявіла, што «онн счнталн себя вправе так расправнться с младшнм товарніцем, нарушнвшнм, по нх понятням, правнло товарніцества н забывшнмся перед ннмн до непочтнтельностн, а право это онн основывают на памятных нм прнмерах прошлого временн, когда онн самн безропотно неслн весь гнет старшнх товаршцей».
Тым не менш, успамінаючы полацкае дзяцінства, я часам шкадую, што вучыўся ў першай сярэдняй
школе, і не ў полацкай ваеннай гімназіі. Мы, напрыклад, ніколі не грузіліся ўлетку са сваімі настаўнікамі і з дырэктарам у лайбу і не выпраўляліся па Дзвіне на экскурсію ў Бешанковічы — якраз той парою, калі там шумеў конскі кірмаш са скачкамі. А ў рэакрэацыйнай зале ў нас віселі не рыцарскія панцыры і калекцыі старадаўняй зброі, а маральны кодэкс будаўніка камунізму.
Гімназісты — шмат хто быў з афіцэрскіх сем’яў — уважліва сачылі за падзеямі расейска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў. Жалобны спіс на мармуровых дошках корпуснага храма папоўніўся імёнамі полацкіх гадаванцаў падпалкоўніка Канстанціна Чарнова (загінуў у баі расейскага карабля «Веста» з турэцкім браняносцам), палеглых на балгарскай зямлі капітана Паўла Базілеўскага, штабс-ротмістра Васіля Ліцвінава і паручніка Іосіфа Ясовіча.
Натхнёныя перамогай пад Плеўнаю і здачаю войска Асман-пашы, гімназісты замовілі ў сваю царкву абраз у гонар святых Стэфана і Андрэя. Выкладчыкі ўтрымлівалі на сабраныя сродкі лазарэт на дзесяць параненых і хворых афіцэраў. Шасцёра «палачан» сталі ў той вайне георгіеўскімі кавалерамі. Палкоўнік Мікалай Кутневіч атрымаў крыж св. Георгія за бой пад Шыпкай. Генерал-маёр Васіль Бунакоў у дадатак да ордэна быў узнагароджаны залатой зброяй.
Гэты баявы генерал 6 снежня 1885 года прымаў парад на святкаванні 50-годдзя корпуса. Кадэты запомнілі ўрачыстасць яшчэ і сваімі страўнікамі. Меню юбілейнага абеду, здаецца, задаволіла б і пераборлівых гурманаў: 1. Суп з фрыкадэлькамі. 2. Слаёныя піражкі з ялавічынай і яйкамі. 3. Заліўное з дзічыны і цяляціны пад соўсам правансаль. 4. Смажаныя індычкі з брусніцамі і печанымі яблыкамі. 5. Бісквітны торт з варэннем. 6. Мёд. 7. Цукеркі, яблыкі і вінаград.
Дзевяты дырэктар генерал-маёр Канстанцін Анчуцін застаўся ў гісторыі корпуса як тонкі знаўца мастацтва і апякун музаў. Ен запрасіў выпускніка Брусэльскай кансерваторыі Маршала выкладаць кадэтам ігру на струнных інструментах. Тады, у 1888—1891 гадах, у корпусе існаваў прыстойны аркестр з сарака выканаўцаў. Да ліку гадаванцаў дырэктара-мецэната належыць вядомы ў свой час расейскі кампазітар С. Траілін, аўтар балетаў «Чароўная карона» і «Востраў фантазіі», оперы «Хаджы-Абрэк» і сімфанічнай паэмы «Рыцар і Фея».
На змену вытанчанаму Анчуціну прыйшлі людзі менш узнёслага складу. Генерал-маёр Георгій Елчанінаў пачаў дырэктарства з набыцця вялізнай колькасці брашуры пад назваю «Поданне помоіцн мннмоумершнм от утоплення». На колькі месяцаў гэтая навука зрабілася ў корпусе ледзь не галоўнаю: яе выкладалі корпусныя медыкі, па ёй наладжвалі практычныя заняткі ў летнім лагеры.
Шэраг неардынарных падзей корпуснага летапісу прыпадае на пачатак 1900-х гадоў.
На збудаванай сваімі рукамі шлюпцы «Канстанцін» каманда з сямі кадэтаў зрабіла падарожжа ў Рыгу. Выхаванцы ездзілі на экскурсіі ў Маскву, Паволжа і на Каўказ.
У 1903 годзе дырэктар са шчаслівым трымценнем у голасе чытаў у Аляксандраўскай зале телеграму ад вялікага князя Канстанціна. Там паведамлялася, што ягоны малодшы сын Алег здаў экзамен на паступленне ў першы клас Полацкага кадэцкага корпуса.
Вучылася яго высокасць, зразумела, адмысловым чынам. Спярша ў сталіцу адправілі пагоны. Потым, каб юны кадэт меў уяўленне, дзе ён будзе пераходзіць з класа ў клас, дэпутацыя выкладчыкаў і навучэнцаў павезла ў Санкт-Пецярбург шыкоўны альбом з малюнкамі і фатаграфіямі. На тытульным лісце была намаляваная ружовашчокая баярыня, што ўвасабляла Расейскую імперыю, а за ёю ў пыльным павуцінні хавалася нешта непагляднае — алегорыя «цяжкой» полацкай мінуўшчыны.
Пачатак расейска-японскай вайны натхніў палачанаў на патрыятычную маніфестацыю. 19 лютага 1904 года натоўп выхаванцаў гарадской вучэльні з партрэтам імператара наперадзе, спяваючы гімн, выйшаў па Верхнепакроўскай вуліцы на пляц перад корпусам. Кадэты сустрэлі дэманстрантаў крыкам «ура!», а іхні аркестр далучыўся да працэсіі, якая, абрастаючы гараджанамі, паднялася на Верхні замак. Там павятовы вайсковы начальнік палкоўнік Кепен сказаў прамову ў тым духу, што «Маньчжурня не может не прннадлежать Росснн».
Дэманстранты абышлі ўсе галоўныя вуліцы, памаліліся ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры і выслухалі корпуснага палкоўніка Палтарацкага, які з гаўбца
гарадской вучэльні па-вайсковаму немудрагеліста адчаканіў: «Сегодня в маннфестацнн участвовалн русскне, полякн н еврен. Сохраняй каждый свою нацнональность, верь во что хочешь, но будь верным слугой царю н отечеству».
Царскія войскі на Далёкім Усходзе цярпелі паражэнне за паражэннем. Суцеху патрыётам даваў толькі гераізм абкружанага японцамі гарнізона Порт-Артура. Яго сухапутнаю абаронай камандаваў адзін з найталенавіцейшых расейскіх военачальнікаў таго часу гадаванец Полацкай вайсковай гімназіі генерал Раман Кандраценка.
У Полацк народжанага ў Тыфлісе хлопчыка прывезлі ў 1867 годзе. Атэстацыйны сшытак кадэта Кандраценкі паведамляе, што гэта быў «релнгнозный, спокойный мальчнк, вдумчнвый н правднвый, с меланхолнческой н нежной натурой».
Ен закончыў гімназію па 12-бальнай сістэме з адзнакаю, пасля Акадэміі генеральнага штаба служыў у Беларусі і ў лістах, між іншым, паказаў прыстойнае веданне полацкай гісторыі. Сучаснікі адзначалі падабенства яго характара з натураю талстоўскага капітана Тушына. Задоўга да вайны з японцамі ён падаў начальству паспяхова пакладзены пад сукно рапарт аб непадрыхтаванасці расейскай арміі да баявых дзеянняў.
Абаронцы Порт-Артура бачылі генерала ў самых небяспечных месцах. Ен няраз сам вадзіў палкі ў атаку, а як ваенны інжынер за колькі месяцаў умацаваў пазіцыі гарнізона лепей, чым ранейшае камандаванне за сем папярэдніх гадоў. Аднак варожае кальцо сціскалася ўсё шчыльней. Японцы безупынна бамбардавалі фартэцу з сушы і з мора. Аднойчы цяжкі снарад трапіў у бліндаж, дзе генерал праводзіў афіцэрскую нараду.
Астаткі былога полацкага кадэта ўрачыста, з удзелам корпуснай дэлегацыі палачанаў, хавалі ў Аляксандра-Неўскай лаўры.
«Душою обороны Порт-Артура,— напіша ў аўтабіяграфічнай кнізе «Путь русского офнцера» А. Дзянікін,— был генерал Кондратенко, н, еслн бы его не сразнл непрнятельскнй снаряд, крепость продержалась бы, быть может, еіце несколько недель. Во всяком случае, гарннзон выказал доблесть необычайную. На незаконченных н далеко несовершенных верках крепостн rap-
нлзон сллою в 34 тысячл в теченле 233 дней отблвал яростные атакл японцев, удержлвая почтл треть японской армлл, т. е. 70—80 тысяч, не счлтая пополненнй». На гібель Кандраценкі адгукнуліся ўсе буйныя газеты свету. Ангельскі карэспандэнт Нарыгард у рэпартажы з фронту нават сцвярджаў, што, каб не гэтая смерць, Порт-Артур мог бы выстаяць.
Жыццё корпуса ў рэвалюцыю 1905—1907 гадоў яго летапісец падпалкоўнік Вікенцьеў малюе лаканічна і з уласцівай яму непрыязнасцю да яўрэяў: «17 октября 1905 года высочайшлм манлфестом Росслл былл даны разные свободы, но этот веллчайшлй акт мллосердля Русского Государя был лстолкован врагамн Отечества по-своему, л дарованная свобода проявллась по всей Росслл в длклх, необузданных проявленлях, заллвая русскую землю слезамл л кровью. Полоцк, населенный евреямл, тоже прннял участле в этой анархлл л разнузданностл. В это тяжелое время жлзнь заведення, благодаря бдлтельному надзору, нлчем не нарушалась; правда, в некоторые днл кадеты совсем не выводлллсь гулять на плац, где пролсходллл сборліца манлфестантов-евреев. Последнле чувствовалл себя хозяевамл положенля; часто средл нлх раздаваллсь бесслльные угрозы по адресу корпуса л кадет, которых в насмешку онл звалл опрлчнлкамл.
Безумное проявленле злобы л преступностл наполнялл собой столбцы газет левых л еврействуюш,лх партлй. К счастью, весь этот поток грязл л лнслнуацлй по адресу ко всему русскому не коснулся корпуса, л еслл расшатанность длсцлпллны средл кадет л замечалась, то лх патрлотлческле чувства не былл поколеблены, л онл осталлсь вернымл доброй славе полочан».
«Расшатанность длсцлпллны» выяўлялася ў «масовых заявленлях неудовольствля», дзёрзкіх размовах з выкладчыкамі. «Кадеты целымл группамл позволялл себе частые отлучкл в город, на Двлну л даже на другой ее берег, где устралваллсь кутежл».
Наводзячы парадак, дырэкцыя зрабіла стаўку на «смягчаюіцее л облагоражлваюіцее вллянле лскусств». У корпусе ладзіліся літаратурна-музычныя вечарыны і спектаклі, у якіх дазвалялася ўдзельнічаць дамам і паненкам. Пад старажытнымі скляпеннямі спявала вядомая капэла Д. Славянскага, выступалі гастралёры з пецярбургскіх тэатраў. Падтрымліваць баявы дух і традыцыі закліканы быў рукапісны кадэцкі часопіс