З гісторыяй на «Вы» выпуск 2
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
Гэтыя творы так перасыпаны, здавалася б, польскімі словамі, што складваецца ўражанне: аўтары пішуць па-польску, толькі кірыліцай і з вялікімі памылкамі. Але гэта не пальшчызна. Гэта — жывая мова беларускіх асяроддзяў, з якіх выйшлі аўтары, заўважу, асяроддзі праваслаўныя. Чаму не пальшчызна? Таму, што гэтаму супярэчыць шэраг характэрных рысаў. Вядома, што ў польскай мове на месцы этымалагічнага «р» часта ўжываецца «ш» або «ж»: тшы» (тры), «жэка (рака). Гэта — характэрная і непаўторная прыкмета польскай мовы. А ў творах Еўлашоўскага ды Кміты-Чарнабыльскага словы, якія мы ўспрымаем як польскія, пішуцца толькі праз «р»; прнгода (па-польску пшыгода), трэба (тшэба), прншлое (пшышлэ) і г. д. Тое сама тычыцца і польскага «у» на месцы этымалагічнага «о». Еўлашоўскі і Кміта-Чарнабыльскі пішуць «кроль», «кторы», «премовнвшн», у той час як па-польску «круль», «ктуры», «пшемувівшы». I гэта невыпадковыя абмылкі, а рэгулярна вытрыманы на працягу ўсяго рукапісу падыход. Тым часам абодва аўтары добра ведалі польскую мову. Пра гэта сведчыць, напрыклад, ліст Кміты-Чарнабыльскага, напісаны па-польску, дзе няма аніякіх памылак (гл. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці, с. Ю8 —109). Значыць, Кміта-Чарнабыльскі добра адрозніваў польскае ад свайго. Сваім жа ў беларускай мове быў вялікі пласт слоў, агульных для беларускай і польскай, які існаваў у беларускіх гаворках ад часоў заходнеславянскага супольніцтва. Толькі продкі беларусаў вымаўлялі гэтыя словы па-свойму, у пры-
ватнасці, без замены «р» на «ш» ды «ж» і «о» на «у».
Увогуле, калі не прызнаць, што славянскія гаворкі Беларусі спаконвечна былі блізкімі да польскіх, то немагчыма растлумачыць тую павальную добраахвотную паланізацыю, што, урэшце, заліла беларускую шляхту. Бо што яшчэ: цяга да болей высокай культуры? Але ж Вялікае княства Літоўскае мела сваю, не ніжэйшую. Мела пісьмовасць, не маладзейшую за польскую, шматжанравую літаратуру, гарады і замкі. Пераход да каталіцызму? Але касцёл у тыя часы працаваў яшчэ на лаціне, што аніяк не магло далучаць верніка да польскай мовы.
Думаецца, што старабеларуская пісьмовая мова не адлюстроўвае сапраўднага стану старабеларускай размоўнай, якая была значна бліжэй да пальшчызны. Пры гэтым пісьмовая была цесна звязаная з царкоўнаславянскай, г. зн. мовай царквы. A XVII—XVIII стагоддзі былі ўжо новым часам, калі рэлігійнае і свецкае стала рэзка падзяляцца, свецкае рабіцца прыярытэтным. Польская ж мова была тады чыста свецкай. Можа, таму і хіснулася да яе маларэлігійная шляхта Вялікага княства, што мяняла веру як пальчаткі?
Сказанае пра спаконвечную роднаснасць польскай і беларускай моў (якой тлумачацца і уніі ВКЛ з Польшчай) зусім не азначае, што мы можам хапаць без разбору любое польскае слова, як толькі не можам прыгадаць свайго. Адна рэч — старадаўні агульны пласт, а другая — новая польская лексіка, створаная польскім народам за апошнія стагоддзі: навошта нам яна? Беларускай мовай таксама назапашаныя незлічоныя скарбы, асабліва ў дыялектах. Думаецца, што перад нашымі лінгвістамі стаіць вялікая задача па звядзенні ўсіх дыялектных збораў у адзін шматтомны слоўнік, які б заўсёды быў пад рукой кожнага пісьменніка, газетчыка, настаўніка і ўсіх іншых, хто мае дачыненне да мовы.
Старабеларуская пісьмовая мова — гэта поле змагання беларускай з царкоўнаславянскай. Згодна з логікай развіцця гэтая барацьба мусіла скончыцца перамогай народнай мовы. Але на гэта не стала часу: старабеларуская ў 1696 годзе была пазбаўлена статуса дзяржаўнай і спыніла сваё існаванне. Царкоўнаславянская ж як мова царквы працягвала жыць у праваслаўных ды уніяцкіх храмах. I, здавалася б, яна павінна была знішчыць народную дашчэнту, замяніць яе
сабой. Ды гэтага не адбылося, дзякуючы невычэрпнаму запасу жыццёвых сіл народнай мовы, не растрачаных яшчэ і сёння.
Прыблізна гэткі ж лёс і ўкраінскай мовы, што з беларускай мае адны, заходнеславянскія карані. Вось перада мною ўкраінскі тэкст — пераклад апавядання Л. Дайнекі «Горад, восень і я». Як шмат і тут «паланізмаў». I што цікава: тыя самыя «паланізмы» жывуць або жылі і ў нашай мове. Місто — па-польску място, па-беларуску места (цяпер часцей «горад»). Ро — па-польску рок, беларусы-эмігранты таксама ўжываюць рок (год). Будннок — будынэк — будынак. Світанок — сьвітанэк — світанак. Чэкатн — чэкаць — чакаць...
Украінскія словы місто, рок, будйнок, світанок, чекатй выпісаны мною з аднаго абзаца, што складаецца з чатырох радкоў (Рідня. Оповідання молоднх біларуськнх пнсьменннків. Кнів, 1980, с. 79). Калі ўсё гэта — запазычанні з польскай, дык чаму беларусы і ўкраінцы так дружна запазычвалі адны і тыя словы? А колькі можна яшчэ дадаць у гэты беларуска-ўкраінска-польскі запас. Кахаць, бачыць, трэба, уласны... Без ліку такіх слоў! А ў расейскай мове іх няма.
Такім чынам, вытокі беларускай і ўкраінскай моў вельмі блізкія. Ціснуў іх і агульны прэс царкоўнаславянскай. He мае значэння, што Кіеў быў на дзвесце гадоў меней «адарваны» ад Расеі, чым Менск ды Полацк: царкоўнаславянская мова «апрацоўвала» беларускую ды ўкраінскую мовы адзін часавы адрэзак, ад прыняцця хросту да часоў канчатковага падзелу на царкоўнае і свецкае ў культуры. Адсюль і выключная блізкасць моў-сёстраў.
Іншы быў гістарычны шлях у расейскай мовы. Расейская — гэта фактычна царкоўнаславянская, лагічны вынік яе шматстагодняга развіцця, у той час як беларуская ды ўкраінская — вынік змагання мясцовых, заходнеславянскіх гаворак супраць царкоўнаславянскай мовы.
Выходзіць, у Расеі мясцовыя славянскія гаворкі былі цалкам вынішчаныя царкоўнай мовай? He зусім так. На поўдзень ад Масквы маюцца моўныя асаблівасці, блізкія да беларускіх (напрыклад, яканне). Але гэта толькі выспачкі ў моры расейскай літаратурнай мовы з яе прастамоўнымі варыянтамі. Нездарма лічыцца, што расейская мова практычна не мае дыялектаў.
Чаму ж расейцы так паддаліся мове-прыблудзе, пад-
парадкавалі ёй сваё духовае жыццё? Каб адказаць на гэтае пытанне, давайце разгледзім «стартавы» плямённы склад расейцаў.
Паводле «Аповесці мінулых гадоў» на расейскай тэрыторыі жыло толькі адно славянскае племя: славены Ноўгарада. Прычым яно, трэба думаць, было зусім невялічкім, бо з прыходам варагаў змяніла сваю назву на «русь» (Н от тіхь варягт> прозвася Руская земля, новугородьцн, тн суть людье ноугородьцн от рода варяжьска, преже бо бьша словенн» (Нзборннк, с. 34). Затое фіна-угорскіх плямёнаў, згодна з тым жа творам, было аж некалькі: чудзь, весь, мурама, мера. Праўда, афіцыйны пункт гледжання такі, што з плямёнаў, якія ўвайшлі ў склад расейцаў, славянскімі былі яшчэ ўсходнія крывічы ды вяцічы. Шмат пораху траціць У. Чывіліхін, каб давесці, быццам вяцічы — тое самае слова, што і венеды, лацінская назва старажытных славян (гл. В. Чнвнлнхнн. Память. Роман-газета, 1982, № 17, с. 37—40). Але што агульнага ў гэтых двух словах, апрача першае літары? А тым часам удмурты здаўна падзяляліся на дзве вялікія групы — КАЛМЕЗ і ВАТКА (М. Г. Атаманов. Удмуртская ономастнка. Нжевск, 1988, с. 18). Яшчэ ў другой палове 18 стагоддзя ўдмурты жылі і ў Сярэднім Паволжы (В. М. Кабузан. Народы Росснн в XVIII веке. Чнсленность н этннческнй состав. М., 1990, с. 140). Вельмі падобна, што жылі яны і на тэрыторыі будучай Масквы. Тут была, напрыклад, вёска Бутырка. Гэтая назва асацыіруецца цяпер са змрочным астрожным замкам, дзе давялося пакутаваць і нашаму Францу Аляхновічу. А па-ўдмурцку БУТЫРКА — «кучаравы».
Ці будзе хто аспрэчваць, што ВАТКА куды бліжэйшае да ВЯЦІЧЫ, чым венеды? Славянскі суфікс — іч у ВЯЦІЧЫ не сведчыць пра славянскасць КОРАНЯ, суфікс мог быць далучаны славянамі. На такую думку наводзіць наступны факт. У першым творы старажытнарасейскай літаратуры «Слово о погнбелн Рускыя землн» сярод розных пералічаных аўтарам плямёнаў згадваюцца і «Тоймйчй поганйй» (Нзборннк, с. 326). Каментатар зазначае: «Тоймічы — адно з фінскіх плямёнаў, што жылі на р. Тойме, доплыве Паўночнай Дзвіны» (тамсама, с. 738). Дык чаму не магло атрымацца Вяцічы з Ватка, як Тоймічы з Тойма? А археолаг піша: «Відавочна, пэўныя славянскія групы сярэднявечча, напрыклад, вяцічы і ўсходнія крывічы, 310
уяўлялі сабою не столькі славян, колькі асіміляванае славянамі фінскае насельніцтва» (Т. Н. Алексеева. Антропологнческнй состав восточно-славянскнх народов н проблема нх пронсхождення. У кн.: Этногенез фннно-угорскнх народов по данным антропологнн. М., 1974, с. 74 (курсіў мой.— I. Л.).
Гэта лагічна. Раз славяне рухаліся з захаду, дык ясна, што чым далей на ўсход, тым меней іх дабіралася. He хачу сказаць, што ў складзе расейцаў славянскі элемент адсутнічаў зусім. Але сюды прасочваліся толькі асобныя нешматлікія групы тых жа драгавічоў, радзімічаў, палянаў, севяранаў, драўлянаў. Настолькі нешматлікія, што сваімі назвамі не пакінулі следу ў пісьмовых крыніцах. Яны сваёй прысутнасцю рыхтавалі глебу для славянізацыі краю. Але галоўную ролю адыграла праваслаўная царква.
Вельмі важна адзначыць, што неславянскай была і тая тэрыторыя, дзе ўрэшце склалася расейская літаратурная мова — Масква і вакол Масквы. Тут яшчэ ў XI—XII стагоддзях жыло племя голядзь. Даследчыкі абвясцілі яго балцкім, мне ж здаецца, што яно было фіна-угорскім. Але не гэта галоўнае. Важна, што голядзь не была славянскай. Таму, славянізаваўшьіся праз царкву, яна засвоіла цалкам царкоўную мову, якая стала тут размоўнай. Мо таму і перанеслі сваю сталіцу ў Маскву багабойныя ўладзіміра-суздальскія князі, што мясцовая мова была копіяй мовы Пісання? I ў далейшым пільна сачылі за яе чысцінёю, раз-пораз прымушаючы вымятаць з царкоўных кніг нацяганыя з мясцовых гаворак словы,— гэтае вымятанне філолагі называюць «другім паўднёваславянскім уплывам ».
На Беларусі таксама жылі неславяне. Нам вядомыя назвы такіх неславянскіх плямёнаў, як літва, яцьвезь, лотва, латыгола і інш. Але шчыльнасць славянскага насельніцтва тут была непараўнальна вышэйшай, чым у Расеі. Таму пераважная большасць не славян славянізавалася яшчэ да ўвядзення хрысціянства, перайшоўшы на заходнеславянскія гаворкі суседзяў. Толькі літва ды яцьвезь захоўваліся і надалей. Літва была нават хрышчоная за Ягайлам у каталіцызм. I калі б касцёл працаваў на польскай мове, то мы хутчэй за ўсё не мелі б яе ў сваім складзе. Але ў тыя часы рабочай мовай каталіцкіх святароў была лаціна, і літва ў асноўным не паланізавалася, а дзякуючы цеснаму суседству