З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
Але як жа яна магла сфармавацца ў VII—VIII стагоддзях, хай сабе і была дзяржава (якой напраўдзе не было)? Што ўяўляла сабою дзяржава ў тыя часы? Сядзеў у сталіцы вялікі князь ды збіраў даніну. Вось практычна і ўся дзяржава. Гаспадарка — натуральная: што людзі здабывалі ды вырошчвалі, тое і елі. Мабілізацыя ў княскую дружыну не вялася, набіралася яна з княскага акружэння. Такім чынам, насельніцтва не
перамешвалася, pyx яго ў межах дзяржавы быў мінімальны. Пісьмовасці не было, адукацыя адсутнічала. Як жа магла ў такіх умовах з розных гаворак выпрацавацца адна агульная мова?
Мы ж добра ведаем, што нават і Расейская імперыя, з яе паліцэйска-адміністрацыйным апаратам, распаўсюджанай пачатковай школай, прэсай і іншымі спосабамі пашырэння мовы, не змагла ператварыць у расейцаў усе падпарадкаваныя народы. Так што само па сабе стварэнне дзяржавы яшчэ не вядзе да моўнай кансалідацыі краю.
Праўда, у Кіеўскай дзяржаве была мова, на якой пісаліся творы ды дакументы і ў Кіеве, і ў Полацку, і ў Маскве. I ніякіх іншых моў ад таго часу не засталося. Але ці таму, што яна ўвогуле была адна? Можа, таму, што іншыя не фіксаваліся на паперы?
Дарэчы, філолагі сцвярджаюць, што ў Кіеўскай Русі было аж дзве пісьмовыя мовы. Адна — гэта тая, што прыйшла сюды разам з хрысціянствам, мова Святога Пісання. Другая — тая, што ўжо была тут, з 7—8 стагоддзяў. Першую называюць царкоўнаславянскай (стараславянскай), другую — старажытнарускай.
Чым жа адрозніваюцца яны між сабою? На гэта адказвае М. Самсонаў, аўтар падручніка «Древнерусскнй язык». Цікавая рэч — аказваецца, толькі фанетыкай! Прычым і фанетычных адрозненняў — усяго 8: у царкоўнаславянскай — глава, мліко, eptr^, шл'Ьм'ь, у «старажытнарускай» — голова, молоко, берегь, шеломь, у царкоўнаславянскай елень, езеро, едінь, дннв; у царкоўнаславянскай — югь, южннть, юноша, у «старажытнарускай» — оуг-ь, оужнн’ь, оуноша і да т. п. Ды яшчэ некалькі самастойных слоў у «старажытнарускай»: у царкоўнаславянскай нстнна, с'ьві.д'Ьтель, бракь — у ёй прав'ьда, bhaokb, сватьба. I ўсё! Марфалагічных адрозненняў — ніякіх, прыстаўкі і суфіксы «старажытнарускай» — царкоўнаславянскія. (Гл. Н. Г. Самсонов. Древнерусскнй язык. М., 1973, с. 71 — 75). I гэта дзве розныя мовы? Ды тут жа і пра дыялекты нельга гаварыць! А «знаўцы» дзеляць кіеварускую літаратуру: вось гэты твор напісаны на царкоўнаславянскай, а гэтыя («Руская праўда», «Павучэнне Уладзіміра Манамаха», «Слова аб паходзе Ігаравым», «Маленне Данілы-вязьня») — на старажытнарускай... Нягледзячы на тое, што і «старажытнарускія» шчодра перасыпаныя «ўсімі асаблівасцямі» царкоўнаславянскай. Вось ма-
ленькі, але красамоўны прыклад. На пачатку «Слова аб паходзе Ігаравым» маецца такі зварот: «О бояне, соловню стараго временн! А бы ты сна плгькы ушекотал, скача, славню, по мыслену древу». Як бачыце, у адным сказе — царкоўнаславянскае славню і «старажытнарускае» соловню, што азначае адно і тое ж (салавей).
Для параўнання адзначу, што наш Ф. М. Янкоўскі знаходзіць паміж беларускай і расейскай мовамі 27 фанетычных адрозненняў, 43 марфалагічныя і болей за два дзесяткі сінтаксічных (гл. Ф. Янкоўскі. Гістарычная граматыка беларускай мовы. 1983, с. 21—38). Ужо не кажу пра лексічныя, якія ніхто не лічыў. I то знаходзяцца расейскія філолагі, якія не супроць залічыць беларускую мову ў «наречня» расейскай (адзін такі разумнік выкладаў у Літаратурным інстытуце, калі я там вучыўся). А тут — усяго 8 фанетычных адрозненняў, некалькі іншых слоў, і ўжо сцвярджаецца наяўнасць самастойнай «старажытнарускай» мовы.
Час ужо паставіць кропкі над «і»: старажытнарускай мовы ніколі не існавала, ні пісьмовай, ні гутарковай. Былі гаворкі палянаў, драўлянаў, крывічоў і г. д. А тое, што нам засталося ад Кіеўскай Русі на паперы, напісана на царкоўнаславянскай, мове Бібліі. Іначай і быць не магло. Мова Бібліі, як і сама яна, у тыя часы лічылася свяшчэннай і адзіна магчымай для пісьмовага выкарыстання, Тое самае было і з лацінай у Заходняй Еўропе. Для таго каб прыйсці да думкі, што і іх прыродная мова можа ўжывацца на пісьме, людзі павінны былі зазнаць рэвалюцыю свядомасці. Невыпадкова ж першы помнік польскай мовы датуецца сярэдзінай XIV стагоддзя (гл. «Лннгвнстнческнй энцнклопеднческнй словарь», с. 383). I яшчэ некалькі стагоддзяў уся Еўропа пісала на лаціне не толькі рэлігійныя кнігі, але і законы, і трактаты, і мастацкую літаратуру, як «Пахвальба дурноце» Э. Ратардамскага, «Песня пра зубра» М. Гусоўскага.
Царкоўнаславянская мова ва Усходняй Еўропе выконвала тую ж ролю, што і лаціна ў Заходняй. Біблія была не толькі Свяшчэнным Пісаннем, але і адзіным падручнікам, па якім вучыліся чытаць і пісаць. Але ж веданне чужой мовы ніколі не бывае стопрацэнтным. Таму і кіеўскія аўтары, пішучы на царкоўнаславянскай, рабілі супраць яе памылкі: замест «славню» — «соловню», «град'ь» — «городть», «млеко» — «молоко» і г. д. Маглі ўставіць і нейкае вядомае ад нараджэння
слова, асабліва калі ў Бібліі не знаходзілася адэквата. Тым і тлумачацца адступленні ад мовы Пісання ў пэўных творах. I ці правільна памылкі супраць мовы абвяшчаць мовай?
Калі б агульная ўсходнеславянская мова існавала, то яна была б зусім іншай, чым царкоўнаславянская. Мы ж ужо гаварылі, што болыпасць славянскіх плямёнаў Кіеўскай Русі прайшла з захаду, і гаворкі іх былі заходнія, блізкія да польскіх, чэшскіх, мараўскіх, лужыцкіх. Асабліва гэта тычыцца гаворкі палянаў, што ўяўлялі сабою частку палянаў Віслы. А царкоўнаславянская мова — выхадзень з самага крайняга поўдня славянскага арэалу. Перакладчыкі Бібліі Кірыла і Мяфодзій нарадзіліся і выраслі ў грэцкім горадзе Салонікі, дзе тады было нямала балгараў. На мову тых балгараў яны і перакладалі Біблію з грэцкай. Дасканала гаворку салоніцкіх славян яны, безумоўна, не ведалі і актыўна ўносілі ў пераклад і грэцкія словы, і грэцкія граматычныя з’явы, як дзеепрыметнікі, клічны склон, парны лік і інш. Таму царкоўнаславянская мова — паўднёваславянская ды яшчэ элінізаваная. «Старажытнаруская», калі б яна існавала, павінна была б адрознівацца ад яе прыблізна так, як адрозніваецца польская ад балгарскай. А паміж «старажытнарускай» ды царкоўнаславянскай знаходзяць толькі восем фанетычных розніц...
Разуменне таго, што славянскія гаворкі Беларусі былі пераважна заходнімі, мае вялікае значэнне. He, па нашай мове «польскі бот» не хадзіў. Яна сама па сабе, ад вытоку была блізкая да польскай, як блізкія да той чэшская, славацкая, лужыцкая. Вялікая колькасць беларускіх слоў, што супадаюць з аналагічнымі польскімі, існуе ў ёй спрадвечна: бачыць, кахаць, рэч, уласны і гэтак далей. Свой жа сённяшні ўсходнеславянскі выгляд беларуская мова набыла ў выніку сямісотгадовага ціску з боку царкоўнаславянскай.
He дзяржава, а царква выканала гіганцкую працу па ператварэнні заходнеславянскай моўнай плыні ў нешта такое, што завецца цяпер усходнеславянскай падгрупай моў. Бо дзяржава карысталася пісьмовай мовай час ад часу, а царква — кожны дзень. Па ўсёй краіне, у кожным храме. Вы ўявіце сабе, дзень пры дні, з году ў год, ад пакалення да пакалення народ чуе ў царкве адну і тую ж мову. На ёй завучвае модлы, спявае псалмы. ЦІ ёсць лепшы спосаб для вывучэння мовы? Ужо не
кажу пра тое, што царкоўнаславянская была мовай Бога, і, далучыўшыся да яе, вернік нібы атрымліваў магчымасць гаварыць з Творцам!
Моц царквы ў гэтым сэнсе добра разумелі маскоўскія манархі, што мелі на ноце уніфікацыю свае стракатае па мове дзяржавы. «Адным з галоўных клопатаў Івана Васільевіча (Жахлівага.— I. Л.) было абрусенне падпалых пад уладу яго іншародцаў. Сродкам для выканання гэтай важнай дзяржаўнай мэты было распаўсюджванне паміж напалову дзікімі плямёнамі хрысціянскай веры. I мы бачым, што Іван Васільевіч і потым Гадуноў прымалі для распаўсюджвання хрысціянства самыя энергічныя захады. Хрышчэнне было гвалтоўнае, адначасова з ім ішло разбурэнне мячэцяў у мусульманаў, керамецяў, свяшчэнных гаёў у паганаў і г. д.». (П. й. Мельннков. Очеркн мордвы, Саранск, 1981, с. 33). П. Мельнікаў (расейскі пісьменнік Андрэй Пячэрскі) паказвае і вынікі гэтага наступу на мардву. Нейкі пан Н. запрашае аўтара на эрзянскае вяселле. Аўтар прызнаецца: «Але я не ведаю па-мардоўску, нічога не зразумею». Н. супакойвае: «Слова мардоўскага не пачуеце: ва ўсёй Цярэшаўскай воласці наўрад ці знойдзецца цяпер чалавек, які б ведаў сваю ранейшую мову» (тамсама, с. 110. Твор напісаны да 1851 года).
Сёння царква не з’яўляецца манапалістам моўнага ўздзеяння: школа, прэса, кнігавыданне і іншыя сучасныя сродкі — магутнейшыя, чым царкоўная імша. Але не звяртаць увагі на моўную ролю царквы нельга. Беларуская дзяржава, калі яна дбае аб захаванні мовы, павінна ў першую чаргу падтрымліваць тыя канфесіі і тых святароў, якія вядуць багаслужбу па-беларуску.
Кіеўская Русь як адзіная дзяржава існавала паводле гістарычных мерак вельмі нядоўга. Полацкае княства ў яе ўваходзіла, напрыклад, усяго гадоў 70. Зразумела, за такі тэрмін у беспісьмовыя часы вялікіх моўных зрухаў адбыцца не магло. Ды Русь распалася на княствы, а фактар царкоўнаславянскай мовы працягваў дзейнічаць. I пасля прыходу захопнікаў-татараў — таксама, бо рэлігію ж у сувязі з гэтым усходнія славяне не змянілі. Царкоўнаславянская мова як у Вялікім княстве Літоўскім, так і ў Масковіі заставалася дзяржаўнай, шліфавалася і ўдасканальвалася, набывала ўласных граматыстаў. Але набліжаўся час Рэфармацыі, калі грамадства пачало ўспрымаць, што народная мова заслугоўвае не меншай увагі, чым царкоўная, калі, урэш-
це, і Біблія пачала перакладацца на самыя розныя нацыянальныя мовы, да чаго дачыніўся і наш Скарына. I паступова з-пад спуду царкоўнаславянскай мовы пачынае выпіраць, а потым і вырывацца народнае, размоўнае слова.
Калі ўважліва прыгледзецца да гэтых навацый у помніках беларускай пісьмовасці, пачынаючы з XV стагоддзя, то можна пераканацца, што яны маюць заходні характар. Іх лічаць запазычаннямі з польскай, але яны — не польскія, ці, скажам болей дакладна, далёка не цалкам польскія. Гэта можна добра праілюстраваць мемуарамі Ф. Еўлашоўскага ды лістамі Ф. Кміты-Чарнабыльскага, напісанымі ў другой палове XVI стагоддзя*(гл. Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст. 183; Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. 1975).