З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
Яшчэ адзін прасвет у аднастайнасці — першы летні паход з біваком. Кадэцкія роты ў поўным узбраенні шыхтаваліся на корпусным пляцы. Выгляд яны мелі самавіты і досыць ваяўнічы: мундзіры і ківеры, стрэльбы на пасах з чырвонага юхту, лакаваныя ладункі з патронамі і гранатамі, ранцы з белымі бляшанымі біклажкамі...
Здараліся ў строга рэгламентаваным жыцці і падзеі непрадугледжаныя. Аднае чэрвеньскае ночы 1837 года загарэўся прыватны дом на пляцы. Вецер імкліва разносіў полымя, і за тры гадзіны пажар знішчыў у горадзе тры сотні дамоў. Колькі разоў на ноч загараўся і двухпавярховы будынак корпуса, але яго ўдалося выратаваць. Тады ж, у чэрвені, Дзвіна затапіла берагавую частку горада і шмат прыбярэжных вёсак і мястэчкаў. Корпус збіраў пагарэльцам і ахвярам паводкі грошы.
1839 год — першы выпуск у сталічны Дваранскі полк, дзе кадэты праходзілі адмысловы курс і атрымлівалі афіцэрскі чын. У сувязі з гэтым выхаванцы не раз’ехаліся на летнія вакацыі, а жылі ў лагеры за Віцебскай заставай і правялі манеўры: паходным маршам прайшлі праз вёску Гараны і фарсіравалі раку Обаль. А потым восем вялікіх тарантасаў павезлі выпускнікоў у Санкт-Пецярбург.
У траўні 1845 года Полацк наведаў Мікалай I. Агледзеўшы Мікалаеўскі сабор, ён накіраваўся да кадэтаў. Тых развялі па ротах і паставілі пры ложках. Яго вялікасць зазірнуў у класы і ў рэкрэацыйную залу грэнадзёрскай роты, прайшоўся па спальнях. Выхаванцу Нагорнаву ён загадаў распрануцца і зняць шкарпэткі.
Паглядзеўшы на кадэтавы ногі і бялізну, цар, павярнуўшыся да генерал-ад’ютанта графа Арлова, зазначыў: «А онн почніце нас с тобой». У спальні мушкецёрскай роты Мікалай пытаўся ў кадэтаў прозвішчы і звяраў іх з шыльдачкамі над ложкам. Сэнс гэтае працэдуры застаецца для мяне загадкаю. Можа, манарх меўся злавіць нейкіх падстаўных асоб ці «мёртвых душ»?
Пасля адбыліся паказальныя выступленні: «Во время ученья было пронзведено 36 перестроеннй, н, несмотря на нестерішмый зной й на усталость, кадеты, одушевленные прнсутствнем обожаемого Монарха, былн бодры, вннмательны, н нн однн нз ннх не оставнл строя». Задаволены імператар узнагародзіў дырэктара корпуса Фёдара Арэўса ордэнам святой Ганны першай ступені. Дванаццаць выкладчыкаў таксама атрымалі ордэны, дваццаць чатыры — прэміі на пяць з лішнім тысяч рублёў, а протаіерэй Пранікаў — нагрудны крыж з кабінета яго вялікасці. Дзеля ўзмацнення патрыятычнага духу імператар «пожаловал» кадэтам тры асобнікі кнігі «Военная галерея Знмнего дворца».
1848 год. У Полацк прыйшла збіраць свой ураджай халера. Выхаванцаў пасялілі ў намётах у корпусным садзе. Поўная ізаляцыя ад горада дапамагла выратаваць усіх падлеткаў, а вось паручнік князь Пуцяцін і некалькі ніжніх чыноў сталі ахвярамі паморка.
1850-ты запомніўся корпусу ўдзелам у адкрыцці помніка героям вайны з Напалеонам. Праз чатыры гады кадэты аплаквалі Мікалая I і прысягалі новаму цару Аляксандру II.
Ішла Крымская вайна. На чорных мармуровых дошках у корпуснай царкве з’явіліся імёны выпускнікоў, што загінулі на севастопальскіх валах: капітан Мікалай Фядотаў, паручнікі артылерыі Васіль Маркевіч, Андрэй Пісарэўскі і Аляксандр Бушкоўскі. Кадэты сабралі на патрэбы параненых і знявечаных маракоў чарнаморскай эскадры 163 руб. 80 кап.
Гэтым часам дырэктарам стаў генерал-маёр Павел Кіновіч, нястомны змагар за дысцыпліну і маральнасць. Ен забараніў водпускі ў горад без суправаджэння, загадаў пакараць розгамі кадэта, які залез у сялянскі гарод па рэпу і моркву. Адначасова генерал клапаціўсяіпра «пернік» — запрашаў заезджых артыстаў, на масленіцу кадэтаў каталі на тройках.
У корпусе адчынілі адмысловыя класы, выпускнікі якіх адразу паступалі на вайсковую службу прапар-
шчыкамі. Тут разам з агульнаадукацыйнымі дысцыплінамі выкладаліся ваенныя: тактыка, артылерыя, вайсковая гісторыя і фартыфікацыя. На лагерных зборах праводзіліся практычныя заняткі па тактыцыгтапаграфіі, інжынернай справе і асвойваўся грунтоўны курс стральбы. Дваране з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй, а таксама юнакі нешляхецкага паходжання з дыпломам універсітэта або інстытута маглі атрымаць афіцэрскае званне экстэрнам. Такім чынам з 1859 да 1861 года корпус даў расейскай арміі 172 афіцэры.
Надышоў 1863-ці — год, калі ўслед за Польшчаю Беларусь і Літва зноў падняліся супроць іншаземнага прыгнёту.
Першымі звестунамі паўстання сталі нумары нелегальнае газеты «Мужыцкая праўда», што пачалі з’яўляцца ў полацкіх ваколіцах. Колькі нумароў апынулася і ў сценах корпуса. Можна ўявіць, з якімі пачуццямі чытала іх кадэцкае кіраўніцтва, якімі эпітэтамі ўзнагароджвала таямнічага Яську-гаспадара з-пад Вільні, што ставіў пад газетаю’ свой подпіс. А пісаў гэты Яська і сапраўды страшныя рэчы: «Глум, здзерства і несправядлівасць выходзяць ад самога цара — ён-то з нас выбірае войска, ён-то з нас выдзірае грошы нібы на патрэбу народу, а, узяўшыся з усімі гіцлямі за рукі, адно нас цяменжыць, трымае ў няволі. Но прыходзіць яму ўжо канец, бо мужык пачуў вольнасць, а мужыцкая вольнасць — гэта ўсё роўна, што шыбеніца для ўсіх здзерцаў і глуміцеляў народу!..
Гэта цар маскоўскі, перакупіўшы многа папоў, вялеў нас з сызму загнаці, ён-то плаціў грошы, каб толькі пераходзілі на праваслаўе, і, як гэты антыхрыст, адабраў ад нас нашу справядлівую уніяцкую веру і пагубіў нас перад Богам навекі; а зрабіў гэта для таго, каб мог нас без канца драці...
Падумайце добра да, памаліўшыся Богу, станьма дружна разам за нашу вольнасць! Нас цар ніц не падмане — не падвядуць маскалі: няма для іх у нашых сёлах ні вады, ні хлеба, для іх мы глухія і нямыя — нічога не бачылі і не чулі...»
Баі паўстанцаў з царскімі карнікамі грымелі яшчэ далёка на захадзе. Прынамсі, знешне ў Полацку ўсё былр ціха, але ўвесну на вуліцах з’явіліся людзі, дэманстратыўна апранутыя ў даўнейшыя шляхецкія строі з
шапкамі-канфедэраткамі. У дамініканскім касцёле распачаліся палітычныя маніфестацыі: гучалі патрыятычныя казані, вернікі спявалі пад арганы рэвалюцыйныя гімны. Горад напоўніўся чуткамі пра арышты навакольных паноў, якія спачувалі інсургентам. To ў карчме, то ў краме ці нават у казённым прысутным месцы знаходзілі «подмётные пнсьма» з паведамленнямі, што пад Полацкам збіраюцца ў лясах вялікія сілы паўстанцаў і горад будзе ўзяты. У рукі паліцыі траплялі перапісаныя ад рукі песні накшталт вось гэтай:
Гэй жа, хлопцы, досыць спаць!
Пара косы прыбіраць!
Косы, косы і сякеры — Бараніці сваю веру. Пара!
Ірад нашы дзеткі б’е, А кроў нашу, як вуж, п’е. Лепей быці мучанікам, Як цэсарскім невальнікам. Пара!
Вы за печкаю на полу, Мы у лесе зямлю голу Прытулілі б, як пярынку, Бы заснуці хоць гадзінку. Пара!
Хто са страхам, а хто з захапленнем казаў пра маладога графа Лявона Плятэра, чый атрад захапіў каля Краслаўкі царскі транспарт са зброяй.
Гарнізона горад не меў, і кадэцкае начальства зрабіла захады на выпадак штурму. Аднаго красавіцкага дня палачане ўбачылі, як на пляц выкочваюць з корпуснай брамы гарматы. Іх паставілі так, каб трымаць пад абстрэлам Віцебскую і Пецярбургскую вуліцы. Выкладчыкі артылерыі рыхтавалі карцеч. Салдатаў служыцельнай роты ўзброілі кадэтавымі стрэльбамі. Даверу да саміх выхаванцаў не было. Некаторыя не вярнуліся з калядных вакацый і, як казалі, далучыліся да інсургентаў. Шмат хто меў сярод паўстанцаў блізкіх сваякоў.
Як вядома, падманутыя ўладамі (маўляў, паны хочуць вярнуць скасаваны царом прыгон), беларускія сяляне падтрымлівалі змагароў без вялікага імпэту, a нярэдка і дапамагалі карнікам. Уадначас варшаўскае кіраўніцтва інсургентаў баялася рэвалюцыйнай рашучасці Каліноўскага і яго паплечнікаў. Паўстанне было асуджанае на смерць.
Захопленага ў палон графа Плятэра ў траўні рас-
стралялі ў дынабургскіх фортах. Прабіты васьмю кулямі, упаў на рукі баявых таварышаў паўстанскі камісар Дзісненскага павета скульптар Генрык Дмахоўскі, родам з-пад Мёраў. (Жывучы раней у ЗША, ён зрабіў для Кангрэса бюсты Тадэвуша Касцюшкі і Томаса Джэферсана, аўтара Дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў.) Застрэліўся, каб пазбегнуць палону, паручнік Баляслаў Кульчыцкі. У Юхнавіцкіх лясах, што на поўнач ад Полацка, ён камандаваў атрадам, дзе ваявалі пераважна полацкая ды себежская шляхта і тутэйшыя студэнты Пецярбургскага універсітэта.
Царызм жорстка расправіўся з беларускімі паўстанцамі. Агульная колькасць забітых у баях на Беларусі і ў Літве невядомая. Пакараных вайскова-палявымі судамі і ў «адміністрацыйным парадку» (без суда) было васемнаццаць з паловаю тысяч: 128 інсургентаў пайшлі на расстрэл і на шыбеніцу, 853 — на катаргу, 11 502 — у ссылку. Сярод высланых быў шляхціц Дзісненскага павета Стэфан Грынеўскі, бацька будучага пісьменніка Аляксандра Грына.
У Полацк увайшлі роты рэзервовага Галіцкага палка. Корпусныя гарматы адкацілі з пляца за браму. Гаспадары канфедэратак паздымалі іх з галоў і пахавалі на дне фамільных куфраў. Калі верыць падпалкоўніку Вікенцьеву, пад канец лета 1863 года размовы пра паўстанне зусім заціхлі, і яно зрабілася для горада гісторыяй. У сваёй кнізе ён піша, што да «мятежа в Северо-Западном крае» з ліку полацкіх кадэтаў далучылася «к счастью, всего человека четыре». Здаецца, гэтая лічба, узятая з рэляцыі дырэктара корпуса душыцелю паўстання Мураўёву-вешальніку, моцна заніжаная. За 1863/64 навучальны год з Полацкага кадэцкага выбыў 171 выхаванец пры агульнай іх колькасці 289. Болыпая частка, мяркуючы па афіцыйных справаздачах, пакінула корпус з прычыны пераводу ў іншыя ўстановы або «по домашннм обстоятельствам», «за неуспехн» і «за дурное поведенне».
Безумоўна, за гэтымі словамі часта хавалася сувязь з паўстаннем. Невыпадкова ў траўні 1864 года ў Полацк наведаўся з інспекцыяй сталічны генерал Корсакаў. Ен павінен быў далажыць наверх сваё меркаванне наконт таго, ці не заслугоўвае навучальная ўстанова расфарміравання. «Генерал,— асцярожна піша патрыёт корпуса В. Вікенцьеў,— нашел заведенне в большом порядке, но замеченные у воспнтанннков длннные воло-
сы снльно нспортнлн впечатленне. Вообіце говоря, заметно было средн молодежн желанне выйтн нз рамок законностн во всякнх пустяках. Только педантнчная требовательность даже к мелочам будннчного обнхода сдержнвала массу кадет». Відаць, усё ж не доўгія валасы выхаванцаў сталі прычынаю таго, што дырэктар корпуса генерал-маёр Дзмітрый Паўлоўскі развітаўся са сваім крэслам з фармулёўкаю «отчнслнть от должностн».