З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 351с.
Мінск 1994
128.09 МБ
Спрэчкі, што дагэтуль вядуцца вакол Варшаўскага паўстання (1944), мяне ў гэтым пераконваюць. Польскія навукоўцы, здаецца, пазбягаюць катэгарычных меркаванняў, але простыя палякі, тыя, хто складае так званую грамадскую думку, упэўнены: у паражэнні паўстання, у ахвярах, якія панеслі Варшава, Полыпча, вінаваты Савецкі Саюз і ягоная Чырвоная Армія, якая не паспяшалася на дапамогу паўстанцам. Ніякія контраргументы, такія, як стомленасць войска, вялікія страты, што панесла Чырвоная Армія ў час Беларускай аперацыі, расцягнутасць камунікацый, адарванасць фронту ад тылоў — не прымаюцца. Павінны былі
дапамагчы, і ўсё! А чаму, уласна кажучы, рускі Іван павінен быў праліваць кроў за Варшаву? Асабліва калі ўлічыць, што польскі Янэк не надта рваўся абараняць Маскву. He сакрэт, хоць і не агульнавядома, што першае польскае войска ў СССР — армія Андэрса, сфарміраваная, узброеная і экіпіраваная Савецкім Саюзам у найбольш крытычны для яго перыяд вайны (1941 — пачатак 1942) не пажадала ваяваць на савецка-германскім фронце «за вашу і нашу свабоду» і фактычна, калі называць рэчы сваімі імёнамі, дызерціравала ў Іран пад брытанскае крыло. I чамусьці зусім забываюць, што галоўнай і адзінай мэтай Варшаўскага паўстання было апярэдзіць Чырвоную Армію і не пусціць яе ў сталіцу Польшчы.
Гэты гістарычны экскурс я зрабіў, каб давесці, што для ўсіх добрым не будзеш і што трэба думаць найперш пра ўласную хату. Сумны лёс помнікаў, якія ў вачах нядаўніх саюзнікаў СССР лічыліся сімваламі «вялікага брата», гэта пацвярджае.
Польская канцэпцыя перагляду манументальнай спадчыны эпохі сацыялізму не падыходзіць Беларусі цалкам. Шмат агульнага з польскім мае і летувіскі падыход да гэтага пытання. Летувісаў можна ўхваліць за рашучасць і аператыўнасць, з якой яны мяняюць назвы вуліц і адраджаюць помнікі часоў незалежнасці, але радыкалізм на мяжы экстрэмізму ў стаўленні да помнікаў савецкай эпохі не зробіць гонару цывілізаваным людзям. Есць, на жаль, у гэтай справе ідэалагічная непаслядоўнасць, а дакладней — двайная бухгалтэрыя. Так, сённяшняе кіраўніцтва Летувы спасылаецца на Леніна як на ісціну ў апошняй інстанцыі ў пытаннях незалежнасці Летувіскай Рэспублікі і яе тэрытарыяльных інтарэсаў. Ленінскі дагавор з Летувай (1920), у якім маскоўскія бальшавікі прызнаюць Летуву ў якасці суверэннай дзяржавы і падтрымліваюць яе прэтэнзіі на заходнія землі Беларусі (беларускай думкай наконт гэтага, зразумела, Масква і Коўна не пацікавіліся) — сёння галоўны аргумент Летувіскай Рэспублікі ў перамовах з Цэнтрам. Бо вельмі ж не хочацца разам з аднаўленнем канстытуцыі Летувы 1938 года вяртацца ў дзяржаўныя межы, зацверджаныя гэтай канстытуцыяй, пераносіць сталіцу на старое месца... Разам з тым па ўсёй Летуве здымаюцца помнікі Леніну, хоць, здавалася б,
хросны бацька Летувіскае Рэспублікі мае права на ўдзячную памяць. Па логіцы: калі спасылаешся на аўтарытэт Леніна, дык шануй яго помнікі — ці, калі руйнуеш помнікі і робіш з гэтага народнае свята, не спасылайся на ленінскую спадчыну, на той жа бальшавіцка-летувіскі дагавор. Тым болей што гэта такая ж чорная старонка ў палітычнай гісторыі Еўропы як Мюнхенская змова і пакт Молатаў-Рыбентроп. Думаю, самім летувісам не надта спадабалася б, калі Цэнтр абгрунтоўваў сваё права на Балтыю адпаведнымі пратаколамі Савецка-Германскага пакта. Зрэшты, было б і няблага, каб Масква і Вільня не спыняліся на паўдарозе і, падобна на тое, як гэта ўжо зроблена ў адносінах да пакта Молатаў — Рыбентроп, далі б нарэшце адпаведную маральную і палітычную ацэнку бальшавіцка-летувіскага дзеляжу беларускіх земляў у 1920 годзе. Гэта акцыя ў духу новага мыслення стала б добрым прыкладам і для Варшавы. Сумесная савецка-польская ці расійска-польская заява з асуджэннем Рыжскай змовы бальшавікоў і пілсудчыкаў у 1921 годзе як амаральнай і зневажальнай для беларускага' народа падвяла б рысу пад змрочным мінулым, паставіць крыж на бальшавізме ў міжнароднай палітыцы. Такім чынам, Расія, Летува і Польшча атрымалі б шанец увайсці ў новую Еўропу з чыстым сумленнем.
Аднак вернемся да помнікаў. Крый Божа, я не збіраюся павучаць летувісаў, што і як ім рабіць. Я пішу для сваіх, думаючы пра нашу, беларускую, сітуацыю. Але ж адзначу, што і Летува мне не чужая. Я памятаю ўстаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту. Памятаю, як зала скандзіравала: «Беларусь — Летува! Саюдзіс — БНФ!» Як беларус, які хоча бачыць сваю Бацькаўшчыну незалежнай дзяржавай, я ўдзячны Летуве за тое, што яна першай сярод рэспублік СССР ступіла на шлях незалежнасці. Калі-небудзь гісторыкі назавуць Дэкларацыю ад 11 сакавіка 1990 года пачаткам канца імперыі. Менавіта таму мне крыўдна бачыць тое, што не бачыць немагчыма.
Неўзабаве і нам давядзецца распачаць рэвізію нашай «Ленініяны», а крытычна асэнсаваўшы вопыт суседзяў, мы можам пазбегнуць непатрэбных нам сацыяльных канфліктаў. Чырвоны сцяг, серп-молат, Ленін — гэта прызнаныя ва ўсім свеце сімвалы савецкай звышдзяржавы. На Беларусі, дзе многія проста
не разумеюць слова «незалежнасць», увогуле не ўяўляюць, як гэта можа без Саюза ССР, без Масквы, знявага сымболяў (нават выпадковая) можа напалохаць і без таго знерваваных людзей, можа быць скарыстана ў прапагандысцкіх мэтах «вандэяй».
Аднак у палітычнай барацьбе агульнавядомыя сімвалы непазбежна пераасэнсоўваюцца. Сёння, да прыкладу, на савецкіх антыкамуністычных плакатах па-братэрску спалучаюцца бальшавіцкая чырвоная зорка і фашыстоўская свастыка. Цалкам выключыць магчымасць канфліктаў немагчыма, бо для камуністычных артадоксаў любыя дзеянні, накіраваныя на дэкананізацыю Леніна — крамола, блюзнерства, злачынства. Паставіўшы помнікі Леніну на гарадскіх пляцах так, каб іх бачылі ўсе і адусюль, трэба зараз прымаць як непазбежнае тое, што гэтыя сімвалы камуністычнай улады аказаліся ў цэнтры палітычных страсцей. Калі зыходзіць з артадаксальна-бальшавіцкай логікі дык нават антыкамуністычная дэманстрацыя на пляцы, дзе стаіць помнік «правадыру пралетарыяту» ўжо ёсць знявага дзяржаве.
Ведаю, што многія неадназначна ўспрынялі акцыю ўскладання да помніка Леніну дароў, сімвалізуючых бальшавіцкі тэрор — ватоўку савецкага зэка, шыбеніцу з шыльдай «сацыялістычны выбар», чырвоную зорку, «аздобленую» чалавечым шкілетам і распісаную датамі вялікага тэрору, распачатага ў кастрычніку 1917 ro­fla, і яшчэ сёе-тое такое ж. Акцыя праводзілася 7 лістапада на мітынгу БНФ у Мінску. Што тут казаць? He было б кастрычніка, узначаленага Леніным, не было б гвалту і тэрору, не было б ГУЛАГа, ды жылі б мы зараз як людзі — не было б у такіх акцыях патрэбы...
Помнік не мазалі фарбай ці брудам, не падпальвалі, абліўшы газай — проста паклалі дары каля пастамента. Якая ж гэта знявага? Дарэчы, кветкі, што былі пакладзены сюды раней, патаптала «абараняючы» помнік, міліцыя.
Асабіста я лічу знявагай грамадства і абразай памяці ахвяраў генацыду ўскладанне кветак да статуі чалавека, які не ўяўляў, як можна «совершнть революцню без расстрелов», і шкадаваў, што «русскнй человек — слншком добр. Он не в состояннн прннять решнтельные меры революцнонного террора. Тем не менее, совершенно необходнмо попробовать...». Лепшай
гарантЫяй абароны помнікаў Леніну ў сённяшні знерваваны час стала б змена іх сацыяльнага статуса. Яны не павінны болей быць сімваламі ўлады. А для гэтага ад улады павінны адмовіцца тыя, хто гэтыя помнікі паставіў. Аднак заява бюро ЦК КПБ адносна падзей на мінскай плошчы Леніна 7 лістапада, дзе ёсць прамыя ўказанні заканадаўчым і выканаўчым уладам рэспублікі, сведчыць, што бэсэсэраўскія камуністы не ўспрымаюць усур’ёз скасаванне шостага артыкула Канстытуцыі. Так што, баюся, захаваць помнікі Леніну як знакі часу будзе даволі цяжка... Цікава, што акцыя 7 лістапада мела своеасаблівы працяг у красавіку 1991 года, калі абураныя чарговым падвышэннем цэнаў мінскія рабочыя на шматтысячным мітынгу кідалі да помніка Леніну свае зашмальцаваныя спяцоўкі.
У ідэале помнік — гэта матэрыялізаванае ўвасабленне ўдзячнасці, прызнанне заслуг асобы перад народам. Ці ёсць беларусам за што дзякаваць Леніну? Для палякаў Ленін — гэта прызнанне іх навароджанай дзяржавы (у былым музеі Леніна ў Пароніне плануецца зрабіць карчму). А ў якасці падарунка да дня нараджэння Ільіч прапаноўваў Польшчы «мнр на условнн непрнкосновенностн ее граннц, хотя этн граннцы простнраются гораздо дальше, чем чнсто польское населенне» (В. Н. Леннн. ППС, Т. 41, стр. 110). (Як вядома, Расія з Польшчай не мяжуе. Мяжуе Беларусь.) Такі ж падарунак ад «правадыра пралетарыяту» мела ў дзень нараджэння і Летувіская рэспубліка. Летувісам, згодна з дагаворам 1920 года, бальшавікі дазволілі лічыць сваімі Вільню, Гародню, Ліду...
Для нас жа Ленін — гэта знішчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і ператварэнне Беларусі ў аб’ект палітычнага гандлю дзеля сусветнай рэвалюцыі. Таму, калі мы нарэшце пачнём рэвізію беларускай «ленініяны», ніхто не зможа абвінаваціць нас у няўдзячнасці і няведанні гісторыі. I ўсё ж ставіцца да шматлікіх «Ленінаў» трэба як да знакаў часу і вырашаць лёс кожнага помніка асобна, зыходзячы найперш з эстэтычных і культуралагічных крытэрыяў. Большасць ні з гістарычнага, ні з мастацкага боку цікаўнасці не ўяўляюць. Гэткі правінцыйны сацрэалізм, каланіяльны ампір. Але ж дабротныя, прафесійна зробленыя «Леніны» Анікейчыка, Бембеля, Глебава, Гумілеўскага трэба ўзяць пад ахову дзяржавы разам з руіна-
мі феадальных замкаў і рэшткамі першабытных стойбішч.
Немалыя цяжкасці паўстануць перад архітэктарамі і мастакамі, калі справа дойдзе да перагляду мастацкага аздаблення Дома ўрада. Як захаваць яго ў якасці комплекснага помніка архітэктуры і мастацтва 30-х гадоў, адзінага на Беларусі і адзінага ў сваім родзе, і адначасова зрабіць адпавядаючым новаму часу? Помнік Леніну перад будынкам і «БССРаўскі» герб на фасадзе не будуць стасавацца з бел-чырвона-белым сцягам. Сумясціць балыпавіцкія сімвалы з сімваламі суверэннай Беларускай дзяржавы — немагчыма. Але ж і нішчыць той фасадны герб у мірны час, калі ён перажыў вайну, не гуманна. Думаю, хай застаецца на фасадзе накшталт памятнай шыльды, што тут з 1919-га па нейкі час была БССР. Але проста над ім трэба размясціць выяву «Пагоні» — герба Рэспублікі Беларусь.