• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 351с.
    Мінск 1994
    128.09 МБ
    Помнік Леніну таксама як і герб БССР будзе напамінкам аб мінуўшчыне. Прыглядзіцеся да помніка, звярніце ўвагу на пастамент. Пад нагамі Ільіча, вялікага як фараон, мітусяцца маленькія савецкія чалавечкі: кудысьці бягуць са зброяй (ці не на штурм Зімняга?), кудысьці ідуць з граблямі ды косамі (на калгасныя палеткі ці на змычку горада і вёскі?), нешта будуюць (сацыялізм?). Мітусня амаль алегарычных чалавечкаў, сымбалізуючых народ, супрацьпастаўлена падкрэслена статычная, нібыта замарожаная постаць «правадыра». Чым не вобраз таталітарнай дзяржавы? Мітусня нізоў ніяк не ўплывае на становішча вярхоў. «Кожнаму сваё» — як напісана на варотах Бухенвальда. Вораг камунізму не прыдумаў бы лепей, чым савецкі скульптар Манізер і ягоныя заказчыкі.
    Зараз дастаткова дапоўніць помнік надпісам, з якога было б зразумела, што стрэлы ў Курапатах і выбух у Чарнобылі — гэта рэха гістарычнага стрэлу «Аўроры» і змясціць ля пастамента (там, дзе ў дзень нараджэння Леніна кладуць вянкі і карзіны кветак ад ЦК КПБ) скульптурную выяву закатаванага беларуса. Помнік у славу таталітарнага рэжыму ператворыцца ў мемарыял ахвярам чырвонага тэрору.
    Хай дэпутаты парламента Рэспублікі Беларусь кожны дзень маюць яго перад вачыма; хай памятаюць, якая ёсць альтэрнатыва прававой дзяржаве.
    Мінскі помнік Леніну мае культуралагічную Kam-
    тоўнасць. Ен створаны ў першай палове 30-х гадоў, калі імя лідэра Кастрычніцкага перавароту было ўжо не толькі кананізавана — абагоўлена. Першыя помнікі Леніну былі падкрэслена «дэмакратычныя»: адносна невысокі пастамент, адносна невысокая скульптура. Алегарычныя фігуры рабочага ды селяніна — адзін з сярпом, другі з молатам, яшчэ хто-небудзь са сцягам, такога ж памеру, як і сам «правадыр». Гэта ішло яшчэ ад традыцый расійскай манументальнай пластыкі. Прыгадайце помнік Кацярыне II у Пецярбургу, помнік Аляксандру II у Хельсінкі. У першым выпадку фігуры выдатных дзеячаў Кацярынінскай эпохі, у другім — алегарычныя скульптуры аднолькавагапамеру, як і постаці венцаносцаў. Але чым далей ад старой Расіі і бліжэй да «развітога сацыялізму», калі, як занатавана ў партыйных дакументах, «сацыялізм развіваецца на ўласнай аснове»	тым болей мастакі падпарадкоўваюцца ўласна невай, уласна савецкай традыцыі. Яна выдатна ўвасоблена ў «Леніне» перад Домам урада ў Мінску.
    Інтэр’еры Дома ўрада — іншая справа. Тут давядзецца не дапаўняць існуючы архітэктурна-пластычны ансамбль новымі элементамі, а, наадварот,— здымаць са сцен лішняе. Рэльефы 30-х гадоў і пазнейшыя аздобы (бюст Леніна ў зале пасяджэнняў Вярхоўнага Савета і іншае) стане часткай экспазіцый «Музея афіцыёзу». Туды ж трэба было б звесці, але спачатку адшукаць, помнік Сталіну, што стаяў у Мінску да XX з’езда. Потым па загаду з Масквы помнік знялі, але пераплавіць «бацьку народаў» у мінскага начальства рука не паднялася. Кажуць, яго адносна нядаўна бачылі на гаспадарчым двары адной з мінскіх аўтабаз. Але сёння, каб не аддаць «бацьку» на патрэбу ворагам-нефармалам, бальшавікі сапраўдьі могуць пераплавіць бронзавага Сталіна.
    Яшчэ адзін штрых да партрэта мясцовай партакратыі. Рэльеф з выявай Сталіна знік з інтэр’ераў Дома ўрада (ён размяшчаўся, здаецца, над уваходам у залу пасяджэнняў Вярхоўнага Савета) год ці два назад.
    Далей зоймемся плошчай, на якой стаіць Дом урада. Яна яшчэ не мае сваёй дамінанты. Усе яе пабудовы — Чырвоны касцёл, Дом урада, гмах педагагічнага інстытута (пакуль імя Горкага) — толькі фон для галоўнага аб’екта, для якога нібыта спецыяльна пакінута месца
    ў цэнтры плошчы. Ім мог бы стаць Храм Маці Божай ахвяраў Чарнобыля ці манумент у памяць 25 сакавіка 1918 года. А там, глядзіш, дойдзе чарга даць іншую назву Кастрычніцкай плошчы і падумаць, які помнік паставіць перад Палацам Рэспублікі (чаму б ёй не стаць пляцам Грунвальдскай перамогі). He знайсці лепшага месца для пляца Паўстання 1863 года, чым сённяшняя плошча Калініна, і лепшай назвы для галоўнай вуліцы сталіцы Беларусі, чым праспект Францыска Скарыны. Можа атрымацца, што на ўсёй лініі праспекта выпрабаванне часам вытрымлівае толькі адна «савецкая» назва — плошча Перамогі... Гэта будучыня, і як паказваюць падзеі дня сённяшняга — не такая ўжо далёкая будучыня.
    У шэрагу краін свету ёсць законы, якія забараняюць даваць вуліцам, плошчам імёны асоб, перш чым гістарычнымі не назаве іх час. Павінна прайсці некалькі дзесяцігоддзяў з дня смерці, і толькі потым імя з’явіцца на шыльдачцы з назвай вуліцы. У Савецкім Саюзе іншая практыка. Нямала гарадоў былі перайменаваны ў гонар жывых наменклатурных бальшавікоў (Троцк, Сталінград, Калінін) ці адразу пасля іх смерці (Усцінаў, Андропаў, Брэжнеў). Гэта не гаворачы пра вуліцы, плошчы, калгасы, заводы. У гэтым свая логіка: усе добра разумелі, што гэтыя «гістарычныя» асобы наўрад ці могуць спадзявацца на ўдзячную памяць, і таму «бяссмерце» забяспечвалася ім праз гвалт над грамадствам і здзек з гісторыі.
    У кожным горадзе Беларусі абавязковыя назвы ў імя айцоў-карыфеяў — Леніна — Маркса — Энгельса. Мясцовыя начальнікі, дэманструючы сваю лаяльнасць Маскве, часта называюць галоўную вуліцу Маскоўскай. У Мінску, напрыклад, у адным канцы горада вуліца Маскоўская, у другім кінатэатр «Масква» (найлепшы ў горадзе), у трэцім станцыя метро «Маскоўская». Абавязкова ў цэнтры што-небудзь (плошча, вуліца, праспект) Савецкае, Кастрычніцкае, Камуністычнае, Камсамольскае; абавязкова што-небудзь у toHap «людзей асобага складу» маскоўскага ўзору: Дзяржынскага, Калініна, Куйбышава, Луначарскага. Ніжэй, так бы мовіць, ідзе мясцовы каларыт. На Беларусі найперш гэта Мяснікоў (для яго наш край заўжды быў «так называемой Белоруссней»), далей Ландэр, Кнорын і іншыя вартаўнікі інтарэсаў Цэнтра. У іхнім разуменні Беларусь была толькі Заходняй
    вобласцю РСФСР, а ўтварэнне БССР толькі часовай уступкай буржуазнаму Захаду, які не ўхваляў знішчэнне бальшавікамі (у хаўрусе з пілсудчыкамі) адроджанай беларускай дзяржавы — Беларускай Народнай Рэспублікі. Праўда, і заступацца за яе не стаў, зрабіўшы стаўку ў стрыманні распаўзання «сусветнай рэвалюцыі», зразумела, не на мірную Беларусь, адзіная мэта якой была — суверэннае існаванне без усялякіх прыблудных апекуноў, а ваяўнічую Польшчу Пілсудскага. Пройдзе дваццаць год і Польшчу, як няздольную справіцца з заданнем, тыя ж сілы аддадуць на падкормку новага фаварыта — гітлераўскай Германіі...
    Аднак вернемся зноў да нашых помнікаў. Сёння на ўдзячную памяць могуць разлічваць толькі такія беларускія камуністы, як Зміцер Жылуновіч ці Аляксандр Чарвякоў. Дзякуючы такім людзям Беларусь захавала хоць прывід дзяржаўнасці — статус Рэспублікі, а значыць, і надзею на тое, што Рэспубліка будзе незалежнай. Дарэчы, іх імёнамі названы далёка не цэнтральныя вуліцы Мінска.
    Іншая справа, паслухмяная Цэнтру рэспубліканская наменклатура і паслухмяная Мінску — абласная і раённая. Быў «правільным» пры жыцці — будзе вуліца твайго імя ў райцэнтры ці ў абласным горадзе, у залежнасці ад таго, да якой пасады пры жыцці даслужыўся. Ну а калі сягнуў у Дом урада ці ЦК — будзе вуліца ў Мінску.
    У сталіцы Рэспублікі адна з самых старых вуліц — Даўгабродская ўжо колькі гадоў перайменавана ў вуліцу імя В. Казлова, сябра Цанавы. Яму, кату Беларусі, прысвяціў Казлоў сваю кнігу *Людзі асобага складу». Так і напісаў у прысвячэнні: «Майму дарагому сябру і саратніку Лаўрэнцію Фамічу Цанаве» (скажы мне, хто твой сябар...). Потым В. Казлоў па зразумелых прычынах у наступным выданні пра сябра «забыўся», тое прысвячэнне зняў разам з дыфірамбамі ў ягоны адрас. Тыя, хто чытаў першае выданне, кажуць, што вельмі падобна на стыль часопіса «Новая Карэя». Толькі замест Кім Ір Сена праз радок прыгадваецца Цанава. Думаю, ёсць патрэба даць аб’ектыўную ацэнку дзейнасці і маральных якасцяў не толькі прыгаданых сябрукоў, але і іншых «людзей асобага складу», пачынаючы з кастрычніка 1917 года, і раней.
    Як вядома, Беларусь займае першае месца ў свеце
    па колькасці ядзерных ракет, радыяцыйнаму апраменьванню і колькасці помнікаў Леніну на душу насельніцтва і квадратны метр тэрыторыі. Другая па «сацыяльнай значнасці» пасля «ленініяны» тэма «манументальнай прапаганды» — Вялікая Айчынная вайна. У мемарыялах, якія сёння маюць статус афіцыйнай святыні, упарта і просталінейна праводзіцца ідэя барацьбы і пакутніцтва беларусаў у імя праграмных палажэнняў Праграмы ВКП(б) — КПСС, у імя сацыялістычнага выбару і камуністычнай перспектывы. Возьмем абеліск на Мінскай плошчы Перамогі. Тут табе і герб БССР, і ордэн Перамогі, і сцяг з выявай Леніна — Сталіна. (Праўда, Сталіна пасля XX з’езда збілі). Нават у Хатынскім мемарыяле ў тэксце на Вянцы памяці (яго, дарэчы, спачатку зрабілі на беларускай мове, а потым нехта вырашыў, што беларусу плакаць па-беларуску — гэта нацыяналізм; гэты тэкст і ўсе астатнія ў мемарыяле цяпер прадубліраваны па-руску — Вянец памяці пры гэтым страціў мастацкую выразнасць) ёсць словы пра тое, што беларусы паміралі з верай у Савецкую Радзіму. Толькі і было Язэпу Камінскаму клопату, калі ён выносіў з полымя паміраючага сына, што думаць пра Савецкую Радзіму ды бацьку-Сталіна... Памятаю адкрыццё помніка спаленай вёсцы Літавец на Койданаўшчыне. Памятаю, як абвясцілі: «Ганаровае права адкрыць помнік даецца...», і пайшоў пералік прозвішчаў мясцовага партыйнага і камсамольскага начальства. I толькі ў самым канцы спіса назвалі трох ці чатырох жыхароў Літаўца, якія цудам засталіся жывымі ў той дзень, калі акупанты палілі іхнія хаты... Ідэя і субардынацыя найперш за ўсё!
    Асабліва складаная праблема — што рабіць з афіцыёзнымі помнікамі, гвалтам уціснутымі ў асяроддзе унікальнай гістарычнай забудовы. Скажам, стандартны танк на пастаменце побач з Францысканскім саборам і будынкам тэатра і стандартны бюст маршала Сакалоўскага сярод будынкаў XVII—XIX стагоддзяў у Гародні, відавочна стаяць не на сваім месцы. Сапраўдная мэта гэтых помнікаў — не ўшанаванне памяці воінаў, а «саветызацыя» горада, які ўсё яшчэ нягледзячы на намаганні гарадскіх начальнікаў і падначаленых ім архітэктараў, захоўвае свой гістарычны твар. Было б разумна перанесці названыя помнікі ў раён новабудоўляў ці ў раён вайсковых казарм.
    У цэнтры горада, у парку, і так ёсць сціплы, але даволі густоўны помнік над магіламі палеглых пры вызваленні горада. Да яго прывыклі, ён стаў арганічнай часткай вобраза Гародні. Да танка і маршала прывыкнуць немагчыма. Кожны нармальны чалавек разумее, што аж тры ваенныя помнікі (дадайце сюды чацвёрты — помнік Чапаеву) на такім малым «пятачку» гістарычнай забудовы, як цэнтр Гародні (адзіны на ўсю Беларусь, і таму яшчэ болып каштоўны),— замнога. У той час, як у цэнтры Гародні няма месца Кастусю Каліноўскаму, Францыску Скарыне, Янку Купале.