• Газеты, часопісы і г.д.
  • З гісторыяй на «Вы» выпуск 2

    З гісторыяй на «Вы» выпуск 2


    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 351с.
    Мінск 1994
    128.09 МБ
    А. Лапінскене падае агляд беларускае літаратуры, звязанае з літоўскаю тэматыкай, і літоўскіх твораў, што тьгчацца Беларусі. Супольныя «камяні» ды гістарычныя постаці абумовілі перавагу ў гэтай групе твораў на гістарычныя тэмы. He магу згадзіцца з папрокам А. Лапінскене Уладзіміру Караткевічу ў тым, што
    ён у гістарычных раманах «ігнаруе ролю Літвы ці трактуе яе аднабакова». Рэч у тым, каб перапляценні нашых культурна-гістарычных шляхоў знаходзіць сваё, памятаючы і пра ўнёсак суседзяў. А. Лапінскене піша пра віленчукоў кампазітара К. Галкаўскаса, мастака Р. Яхімавічуса, але мы лёгка пазнаем у іх дзеячаў беларускай культуры К. Галкоўскага і Р. Яхімовіча.
    Як сталася, што мільёны людзей у нас вывучаюць ангельскую мову, а вывучыць мову суседзяў спрабуюць адзінкі? Маем вынік тае ж палітыкі «пасярэдніцтва цэнтру». Упэўнены: знойдзецца багата ахвочых спасцігнуць «таемную глыбіню» старажытнае мовы. Нам не абысціся без курсаў літуаністыкі і — шырэй — балтыстыкі (з экскурсам у балцкую мінуўшчыну беларусаў) у нашых універсітэтах; у сваю чаргу студэнты-філолагі Віленскага універсітэта маглі б слухаць курс беларусістыкі. (Ужо створаны факультэт беларусістыкі ў Віленскім педінстытуце.) Пільна патрэбныя агульнадаступныя курсы моваў, беларуска-літоўскія, літоўска-беларускія слоўнікі... Дзеля захавання літоўскае нацыянальнае меншасці ў нас варта было б закладаць літоўскія школы. 3 жэстамі ў адказ (зусім не рытарычнымі) у Літве, перш за ўсё ў Віленскім краі, сітуацыя можа быць болып складаная. Акрамя тых, хто ўважае сябе за беларусаў і сярод каго вядуць цяпер асветніцкую працу клуб «Сябрына», маладзёжнае аб’яднанне імя К. Каліноўскага і Беларускае культурнае таварыства, шматлікія «тутэйшыя» ані не падазраюць, што іхняя родная мова завецца беларускаю. Атаясаміць сябе з беларускім народам гэтыя людзі па вайне наўрад ці маглі, бо ўжо перад вайной беларуская віленская інтэлігенцыя была рэпрэсаваная (як памянёныя А. Станкевіч, А. Луцкевіч, А. Шутовіч, Я. Багдановіч і сотні іншых) альбо выехала ў Менск, і беларускае нацыянальна-культурнае жыццё ў краі спынілася — да 1988 года, да стварэння «Сябрыны». Беларускія каталіцкія дзеячы альбо былі сасланыя — яшчэ палякамі, альбо загінулі ад рук зладзеяў з зоркаю на фуражцы ці са свастыкай на рукаве. Касцёл зноў стаўся сродкам паланізацыі. Рэдка згадваў ролю Вільні як старажытнага асяродку беларускае культуры літоўскі друк, хоць літоўскія навукоўцы-філолагі добра ведаюць моўную сітуацыю на Віленшчыне. «Пануючай мовай паўднёва-ўсходняга кутка Літоўскай ССР
    з’яўляецца мясцовая беларуская гаворка... Хоць беларуская мова тут не з’яўляецца афіцыйнаю, аднак сфера яе ўжывання параўнальна шырокая. Мясцовая беларуская гаворка тут выконвае асаблівую ролю рэгіянальнае мовы... Людзі, што ўжываюць гэтую гаворку, звычайна сябе за беларусаў не ўважаюць, а сваю мову трактуюць як своеасаблівую гаворку мясцовае польскае (ці рускае) мовы»,— піша мовазнаўца Алаізас Відугірыс у працы «Пра кантактаванне моваў у паўднёва-ўсходняй Літве» (1983). Пакуль што і мы ў Беларусі гэтых беларускамоўных людзей амаль не зважалі (хіба што Арсень Ліс ездзіў збіраць фальклор ды яшчэ дыялектолагі — самабытнае слоўніцтва).
    Цікавая ў гэтай сувязі згадка ў кнізе пра тое, як творы і выступы Цёткі (Алаізы Пашкевічанкі) перад віленскімі і новавіленскімі работнікамі ў 1905— 1907 гадах спрыялі іхняму беларускаму самавызначэнню.
    Аўтары падаюць кароткі агляд бібліяграфіі да этнічнае гісторыі Віленшчыны — краю, дзе безупынна ішоў працэс беларусізацыі літоўцаў; называюць працы Я. Карскага, М. Доўнар-Запольскага, сучасных літоўскіх гісторыкаў.
    Няўмольнае пасярэдніцтва расейскае мовы прывяло да таго, што ў нас не існуе адзіных правілаў транслітарацыі або транскрыпцыі літоўскіх імёнаў на беларускую мову. Старажытная традыцыя забытая, сучаснікі мовы не ведаюць, у выніку — разнабой, немагчымасць дакладнае адваротнае транскрыпцыі. Кніга «Перазовы...» дзякуючы шматлікасці літоўскіх імёнаў ды назоваў замацоўвае пэўныя традыцыі, але і тут — агрэхі, непаслядоўнасць: Нерыс і Нярыс, Данелайціс, але Аўкштайтыя, Вэвіс, але Межалайціс (на маю думку, слушныя — другія варыянты); замест правільных «П’ювіс», «Айдас» — «Пювіс», «Аідас».
    Гэта, дарэчы, яшчэ адно выразнае сведчанне змярцвення (ці ўмярцвення) натуральнае лучнасці паміж народамі-суродзічамі. Сёння спатрэбіцца багата ўдакладненняў ва ўсім, што аб’ядноўвае і раз’ядноўвае нас. А для гэтага замала аднае, нават добрае кнігі, замала кабінетных распрацовак колькіх спецыялістаў. Патрэбная жывая стыхія сумоўя, у якой ажыве сам дух нашага тысячагадовага добрасуседства.
    1989—1990. «Нёман». 1990. № 6 Пераклад з рускай Ірыны Папурэнкі
    ПЕТРА ВАСІЛЕУСКІ
    ПРА НАШЫ ПОМНІКІ, «СВОЕАСАБЛІВАЕ ВАРВАРСТВА»
    I «ЛЮДЗЕН АСОБАГА СКЛАДУ»
    SXX стагоддзі ў нашай краіне, якая напачатку была Расійскай імперыяй, а потым стала называцца Савецкім Саюзам, ужо двойчы праводзіліся буйнамаштабныя рэдагаванні «манументальнага летапісу». Першы раз пасля Кастрычніцкіх падзей, калі ў адпаведнасці з інтарэсамі малаадукаванай новай улады знішчаліся сведчанні інтэлектуальнай перавагі «старога свету» над «новым». Другі — пасля XX з’езда КПСС, калі ўлада знішчала сведчанні ўласнага варварства. Разбурэнне бальшавізаваным натоўпам пад кіраўніцтвам ідэолагаў «пралетарскай культуры» храмаў і палацаў смела можна параўнаць з загадзя прадуманым забойствам, а дэмантаж тысяч помнікаў Сталіну — са свядомым знішчэннем рэчавых доказаў злачынства. Сямідзесяціметровы манумент рабому, крываногаму і сухарукаму карліку з гнілымі зубамі і канібальскімі схільнасцямі, што стаяў калісьці ў Сталінградзе, гаварыў бы нашчадкам (дай Бог, разумнейшым за нас) аб бальшавіцкім «сацыялізме» не менш красамоўна, чым баракі Асвенцыма і крэматорый Бухенвальда аб нацыянал-сацыялізме.
    Зараз ідзе трэцяя хваля «рэдагавання» гісторыі, занатаванай у помніках і манументах. У першым і другім выпадку вызначальным быў палітычны разлік вярхоў, зараз — эмацыянальны настрой нізоў. (Праўда, сям-там на гэтым настроі робівда вялікая і не вельмі сумленная палітыка.
    Партыйна-савецкі апаратчык разумее, што лепей скінуць з пастамента бронзавага Ільіча, чым самому сягаць з алімпа ўлады ў хвалі віруючага натоўпу. Хай, маўляў, сатруць у пыл сымболь улады, і на гэтым пытанне аб уладзе будзе лічыцца вырашаным. Хай ляснуцца долу манументы «барацьбітам за ўладу Саветаў», думае сёй-той, але стаіць плот вакол ягонай дачы...)
    У пэўным сэнсе можна сказаць, што «трэцяя хваля» аднаўляе гістарычную справядлівасць. He капай другому яму! He рабі другому, чаго сабе не жадаеш. Пад лозунгамі роўнасці і братэрства «будаўнікі новага свету» і сапраўды зраўнялі ландшафт расійскай гісторыі. Знікалі помнікі імператарам і вялікім князям; героям, што выратавалі Масковію ў 1612 годзе і Расію ў 1812-м, магілы арыстакратаў і святароў і проста асоб непралетарскага паходжання. Цяпер нашчадкі тых «будаўнікоў» з той жа бальшавіцкай непрымірымасцю прыкідваюць, як бы гэта, абкруціўшы канатамі, скінуць з пастаментаў «галоўнага архітэктара» і ягоных «прарабаў». Як кажуць, «чему научнл, то н получнл». Заведзеная аднойчы машына разбурэння не можа спыніцца сама сабою. I нават калі націснуты тормаз, некаторы час яна будзе рухацца па інерцыі.
    Дарэчы, бальшавіцкі стыль дыскусіі, калі на апанента пазіраюць з вежы браневіка, быў распаўсюджаны не толькі ў «дзяржаве рабочых і сялян». Прыблізна ў той час, як у Маскве ператварылі ў гару смецця храм Хрыста-Збавіцеля, у Варшаве тое ж самае зрабілі з цудоўным будынкам праваслаўнага сабора Аляксандра Неўскага — шэдэўрам архітэктуры так званага руска-візантыйскага стылю. Яго будавалі лепшыя архітэктары і аздаблялі лепшыя мастакі Расіі пачатку XX стагоддзя. Бальшавікі ў Маскве і пілсудчыкі ў Варшаве кіраваліся аднолькавай логікай: не здольныя зрабіць нешта лепшае за свайго ідэалагічнага апанента (у маскоўскім варыянце — Старая Расія, у варшаўскім — Расія ўвогуле), яны нішчылі плён чужой працы і памяці аб лепшых часах, каб не было з чым параўноўваць. Ды нам змагацца з бальшавізмам і ягонай спадчынай бальшавіцкімі ж метадамі нельга. Для нацыі гэта самагубны шлях, бо ў такой «барацьбе» нараджаюцца новыя пакаленні варвараў. Мінулае нельга знішчыць, выкрасліць з памяці. Яго трэба пераадолець. Незалежная ад майго ўласнага стаўлення да Ka-
    муністычнай ідэі, яе мёртвых карыфеяў і жывых носьбітаў, я не хацеў бы, каб перасталі існаваць помнік Леніну ў Берліне работы Томскага, помнік Карлу Марксу ў Хемніцы (у «ГДРаўскі» час — Карл-МарксШтаце) работы Кербеля, шэраг іншых манументальных твораў за межамі СССР і ў Саюзе, у якіх даволі спрэчная камуністычная ідэя знайшла таленавітае адлюстраванне. Падкрэсліваю таленавітае, няздарнае штукарства не шкада. Яшчэ падкрэслю, што не варта рабіць з разбурэння свята, і мастацкая недасканаласць помніка не можа быць апраўданнем вандалізму. Усё, у тым ліку і дэмантаж сімвалаў адыходзячай эпохі, трэба рабіць цывілізавана.
    Гісторыю нельга перапісаць, і тым болей не варта вырываць з яе старонкі. Прыкладам цывілізаванага стаўлення да мінуўшчыны можа быць для нас Фінляндыя. На Сенацкай плошчы Хельсінкі стаіць помнік расійскаму імператару Аляксандру II, скульптурная выява ягонага дзеда — Аляксандра I упрыгожвае франтон манументальнага будынка непадалёку. Шануецца памяць маршала Манергейма, які змагаўся з бальшавікамі за незалежнасць краіны ў 1918 і 1939 гадах. I разам з тым ніхто не робіць замахаў на мемарыяльныя шыльды на дамах, дзе жыў Ленін. Стаіць помнік салдатам Манергейма і помнік фінскім чырвонагвардзейцам, людзям з другога полюса грамадзянскай вайны.
    Страсць да разбурэння не трэба блытаць з прагай свабоды. Скажам, у некалькіх гарадах Грузіі, у тым ліку і ў Тбілісі, зняты помнікі Леніну, але нікому нават у галаву не прыходзіць паставіць пытанне аб дэмантажы помніка крываваму дыктатару Сталіну ў Горы. Бо гэты кат — «свой». У Польшчы зняты ўсе помнікі Леніну і іншым дзеячам, якія маюць хоць ускоснае дачыненне да камунізму. Хто ж зойме іх месца на п’едэстале? Пілсудскі, дыктатар мясцовага гатунку. Ен таксама абыходзіўся ў палітыцы без маралі, будаваў дзяржаву на крыві і лічыў, што мэта апраўдвае сродкі. Але гэта зрэшты ўнутраная справа Рэспублікі Польшча — ставіць на пастамент «дзядулю Леніна» ці «дзядэка Юзю». Між тым некаторыя аспекты ідэалагічнай перабудовы ў гэтай сумежнай з Беларуссю дзяржаве датычаць не толькі палякаў. Я маю на ўвазе лёс савецкіх воінскіх пахаванняў у Польшчы. Да паведамленняў савецкай прэсы аб чарговых знішчэн-